Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання11.05.2016
Памер28.56 Kb.
Інструкцыя

аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў

агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь

Глава 4

Парадак афармлення і вядзення сшыткаў, афармлення экзаменацыйных работ

23. Экзаменацыйныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якія ўкладваюцца адзін у адзін.

На штампе агульнаадукацыйнай установы запісваецца дата.

Напрыклад: 6 чэрвеня 2009 г.

Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лінейкі

(4 клеткі) і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны заіііс.

Напрыклад:

Экзаменацыйная работа (дыктант)

па беларускай мове

вучаніцы 9 "Б" класа

Кавалевіч Вольгі Пятроўны
Экзаменацыйная работа

па матэматыцы

вучня 11 "А" класа

Станкевіча Сяргея Міхайлавіча

На другой старонцы без слова "тэма" пішацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - нумар варыянта (Варыянт 1 (I), Варыянт 2(11).

У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгука бярэцца толькі тады, калі яна з'яўляецца цытатай і пры ёй дадзена прозвішча аўтара.

24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпісваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камісіі.

Напрыклад:

(адзнака)

Старшыня экзаменацыйнай камісіі (подпіс) Т.І.Пшанічная

Члены экзаменацыйнай камісіі: (подпіс) АХЛявонаў

(подпіс) Н.І.Трафімава

(подпіс) УВ.Пракаповіч



Глава 5

ПАРАДАК ПРАВЕРКІ НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ I РАБОТ НАД ПАМЫЛКАМІ

35. У экзаменацыйных работах вучняў у пісьмовай форме за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі на-стаўнікам закрэсліваюцца і падкрэсліваюцца ўсе памылкі, а над арфаграфіч-нымі, пунктуацыйнымі і граматычнымі надпісваецца правільны варыянт.


Глава 6

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТА

39. Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраз-дзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці). Аб'ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8.

40. На тытульным лісце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год.

41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.

42. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, аб-грунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае сваю праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

44. Пры напісанні рэферата неабходна ўказваць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыялы, у дужках указваць нумар па спісе літаратуры і старонку. Спасылкі ў тэксце могуць быць таксама прыведзены ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх праводзіцца на кожнай старонцы (пачынаючы з адзінкі) у адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

45. Заключэнне павінна быць кароткім, канкрэтным, у ім павінны ўт-рымлівацца вывады па выніках работы, а таксама інфармацыя пра згоду ці



нязгоду з аўтарамі цытуемых крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

46. Пры камп’ютэрным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт 15 пт, інтэрвал – 1,5.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка