Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі інфармацыйнае паведамленне




Дата канвертавання24.06.2016
Памер19.11 Kb.
АДДЗЕЛ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА

УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА”

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Запрашаем Вас прыняць удзел у працы VІII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыяі Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечанай атрыманню Магілёвам статуса культурнай сталіцы СНД і Беларусі, якая адбудзецца 2728 чэрвеня 2013 года ў г. Магілёве.
Праблемнае поле канферэнцыі:


  1. Сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя рэгіёна.

  2. Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя вобразы.

  3. Канфесійныя працэсы на Магілёўшчыне.

  4. З гісторыі развіцця грамадска-палітычнай, прававой і філасофскай думкі.

  5. Духоўныя традыцыі: літаратура і мастацтва.

  6. Гісторыя магілёўскага кнігадрукавання.

  7. Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна.

  8. Археалогія рэгіёна. Рэч і слова: артэфакт і культурныя кантэксты артэфакта.

  9. Традыцыі адукацыі, выхавання і навукі.

  10. Праблемы крыніцазнаўства, археаграфіі і гістарыяграфіі рэгіёна.

  11. Вобраз Магілёва ў культурных дыскурсах замежжа.

  12. Славутыя магілёўцы.


Зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены да пачату канферэнцыі за кошт арганізатараў. Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская


Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 красавіка 2013 г. падаць матэрыялы дакладаў (у электронным выглядзе) і заяўку ў аргкамітэт. У заяўцы пазначаюцца : прозвішча, імя, месца працы (вучобы), пасада, вучоная ступень і званне, тэма даклада, паштовы і электронны адрас, нумар тэлефона.
Адрас аргкамітэта: 212030, Рэспубліка Беларусь, г.Магілёў, вул. Ленінская 1а, УК ”Музей гісторыі Магілёва”, тэл/факс +375 222 229946, е-mail: ratusha.mogilev@gmail.com

Патрабаванні да дакладаў: Шрыфт Times New Roman, 14 pt, міжрадковы інтервал 1.0. Аб’ём да 6 старонак фармата А 4. Палі: верхняе, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзацны водступ – 1,25. Першы радок – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), горад, назва ўстановы. Наступны – назва даклада вялікімі літарамі. Кожны радок – з абзацнага водступа, з выраўноўваннем па левым баку і без кропкі напрыканцы. Далей тэкст - з абзацнага водступа, з выраўноўваннем па шырыні і аўтаматычнай расстаноўкай пераносаў. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках, дзе пазначаюцца парадкавы нумар і старонка цытуемай крыніцы. Спіс літаратуры і крыніц падаецца ў канцы і афармляецца згодна ГОСТу 7.1-2003.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў і рэцэнзавання.

Асабістае запрашэнне на ўдзел у канферэнцыі будзе даслана пасля атрымання заяўкі і азнаямлення з матэрыялам даклада.



АРГКАМІТЭТ


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка