Информация о коллективах со званиями




Дата канвертавання06.05.2016
Памер14.43 Kb.
Информация о коллективах со званиями

ГУК «Вороновский городской центр культуры и досуга»
Народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны”.

Кіраўнік – Мацюк Аляксандр Антонавіч.

Колькасць удзельнікаў – 8 чалавек.

Створаны ў 1981 годзе на базе Воранаўскага раённага Дома культуры. Народны ансамбль з’яўляецца вядучым калектывам аматарскай творчасці Воранаўскага раёна. Больш чым за 30 год свайго існавання ансамбль даў вялікую колькасць канцэртаў. Быў ў ЗША, Германіі, Польшчы, Расіі, Літве, Азербайджанне. За час сваёй дзейнасці калектыў стаў дыпламантам і лаўрэатам многіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і музычных конкурсаў. Працуе ў жанры фальклора, захоўвае і прапагандуе народную музыку і песню.


Народны духавы аркестр.

Кіраўнік – Шманок Мікалаў Аляксеевіч.

Колькасць удзельнікаў – 14 чалавек.

Створаны ў 1996 годзе на базе Воранаўскага Дома культуры настаўнікам Воранаўскай дзіцячай музычнай школы Мікалаем Аляксеевічам Шманком. Калектыў налічвае 14 удзельнікаў розных узростаў і прафесій. У рэпертуары аркестра – вядомыя творы класікаў, замежных аўтараў, сучасных беларускіх і рускіх кампазітараў, а таксама творы кіраўніка аркестра.

Духавы аркестр вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. За апошнія гады ў рамках калектыва актыўна выкарыстоўваюцца новыя формы выканання: трыа (саксафон, труба, трамбон), дуэт (саксафон альт і саксафон тэнар). Асобнае выкананне, спалучэнне і пошук новага выразнага гучання (акардэанісіма і труба, саксафон і акардэон).
Народны вакальны ансамбль “Цветные сны”.

Кіраўнік – Вашкевіч Наталля Валер’еўна.



Колькасць удзельнікаў – 6 чалавек.

Створаны у 1995 годзе. За гады існавання прымаў удзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. Вядзе шырокую канцэртную дзейнасць. Рэпертуар складаюць эстрадная руская, беларуская, польская песня, аўтарскія і народныя песні.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка