Информационно-справочный материал Отдел идеологической работы Узденского районного исполнительного комитета




Дата канвертавання25.03.2016
Памер163.24 Kb.


Информационно-справочный материал

Отдел идеологической работы

Узденского районного исполнительного комитета

223411 г. Узда, ул. Советская 22, тел.: (801718) 54689, 65491, 65326, т/ф 51927

Основная тема:

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа і 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Вялікія песняры Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Янка Купала і Якуб Колас – гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Такія своеасаблівыя “пары” – вядомая заканамернасць у сусветнай літаратуры, дзе ёсць Гётэ і Шылер у нямецкай, Пушкін і Гогаль у рускай, Бальзак і Стэндаль у французскай, Міцкевіч і Славацкі ў польскай літаратурах.

Максім Танк, знакаміты народны паэт Беларусі, вучань і прадаўжальнік дум і ідэй Янкі Купалы і Якуба Коласа, чый 100-гадовы юбілей мы таксама адзначаем у 2012 годзе, пісаў: “Мне хацелася б адзначыць тую вялікую ролю, якую адыгралі ў маім жыцці творы нашых беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа. Толькі дзякуючы ім і народным казкам і песням, якія я чуў ад сваёй маці, ад народа, – я пачаў пісаць на сваёй роднай мове”.


Асноўныя этапы жыцця і творчасці народных паэтаў Беларусі
Янка Купала (літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 годзе ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Паэт нарадзіўся ў купальскую ноч, і гэтая акалічнасць сталася для яго знакавай. Яна прынесла яму літаратурны псеўданім. Паходзіў паэт з сям'і дробнага, беззямельнага шляхціча. У 1898 годзе Я.Купала закончыў народнае вучылішча ў сяле Бяларучы. Далей вучыцца не было магчымасці, і ён займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў.

15 мая 1905 года ў прагрэсіўнай рускай газеце “Северо-Западный край” з'явіўся верш Янкі Купалы “Мужык”. У 1908 годзе выйшла першая кніга яго паэзіі “Жалейка”. У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Ён меў яшчэ большы поспех, чым “Жалейка”. Ніколі яшчэ не працаваў Янка Купала так інтэнсіўна, з такім натхненнем, як у пецярбургскі перыяд. У гэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы “Сон на кургане”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Адвечная песня”, п'есы “Паўлінка”і “Раскіданае гняздо”.  

У жніўні 1912 года адбылася сустрэча Янкі Купалы з Якубам Коласам на хутары Смольня на радзіме Коласа. Гэтая сустрэча стала знакавай. Сяброўства двух вялікіх паэтаў працягвалася ўсё жыццё.

У 1913 годзе ў Пецярбургу быў выдадзены трэці паэтычны зборнік “Шляхам жыцця”.

Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу Янка Купала ў кастрычніку 1913 года вярнуўся ў Вільню, якая тады была асяродкам беларускага літаратурна-грамадскага руху. Тут выходзіла газета, працавалі беларускія пісьменнікі. 3 першых дзён паэт горача ўзяўся за працу: спачатку ў беларускім выдавецтве, а пасля ў “Нашай ніве”; у сакавіку 1914 года ён стаў рэдактарам гэтай газеты.  

У 1922 годзе стаў разам з Якубам Коласам заснавальнікам і членам Інстытута беларускай культуры, у 1929 годзе быў абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі і акадэмікам Акадэміі навук Украіны. У 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Янку Купалу было нададзена ганаровае званне народнага паэта.

У 30-я гады ХХ стагоддзя паэзія Янкі Купалы ўзбагацілася новымі творамі: выйшлі зборнікі вершаў “Песня будаўніцтву”, “Беларусі ардэнаноснай”, “Ад сэрца”, былі напісаны паэмы “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, “Тарасова доля”.

Акрамя паэзіі, Купала – прызнаны нацыянальны драматург. Яго камедыя “Паўлінка”, якая была напісана ў 1912 годзе і пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 годзе, як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу. Ён аўтар драмы “Раскіданае гняздо”, надрукованай ў 1913 годзе, сцэнічнага жарту “Прымакі”, сатырычнай камедыі “Тутэйшыя”.

У чэрвені 1941 года Янка Купала быў вымушаны пакінуць Мінск. Жыў паэт спачатку ў Маскве, потым на Волзе, у пасёлку Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 года прыехаў у Маскву. Быў запрошаны выступіць па радыё. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала, трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё паэта.

Янка Купала ўвайшоў у гісторыю сусветнай мастацкай літаратуры як паэт-патрыёт, гуманіст, носьбіт нацыянальнай ментальнасці. Яго паэзія ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення; яна раскрыла і ўвасобіла характар беларускай нацыі, яе цярпімасць, любоў да роднай зямлі і разам з тым – рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і чалавека.

Пра тое, кім з'яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі эпітэтамі, але вызначаецца галоўным – разам з неўміручым Купалам, сваім равеснікам і сябрам, ён з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Пісьменнік самабытнага таленту, адзін з пачынальнікаў айчыннай мастацкай прозы, аўтар шэдэўраў нацыянальнага ліра-эпасу, Якуб Колас стаў сапраўдным узорам служэння Бацькаўшчыне, сімвалам велічы, духоўнага здароўя нацыі, яе жыццёвай моцы.

У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як “беларускі Гамер”, стваральнік нацыянальных “Іліяды” і “Адысеі” – менавіта такія аналогіі напрошваюцца пры думцы об ягоных “Новай зямлі” і “Сымоне-музыку”. Імя Якуба Коласа, аднаго з найбуйнейшых песняроў сялянства, стваральніка вобразаў маляўнічых беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа, надзвычай натуральна глядзіцца ў шэрагу імёнаў класікаў сусветнай літаратуры.

Вытокі таленту і адданасці песняра свайму народу – ў яго раніцы жыцця, якое прайшло ў Панямонні, поўнае ўяўленне пра якое мы атрымалі, прычасціўшыся да нерушы яго слова ў паэме “Новая зямля”. Гэты таленавіты твор беларускай літаратуры, які па праву названы “энцыклапедыяй народнага жыцця”, – помнік паэта сваім родным і блізкім, а таксама гімн і слава ўсяму беларускаму народу.



Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902 – 1904 гг.), Пінкавічы Пінскага раёну (1904 – 1906 гг.). У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію. Да 1921 года настаўнічаў у Расіі. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам у Белдзяржуніверсітэце.

З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 г. – лістапад 1943 г.), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929 –1931 гг., 1935 – 1938 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946 – 1956 гг.) і БССР (1938 – 1956 г.), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У друку дэбютаваў напісаным па-беларуску вершам “Наш родны край” (1906 г., газета “Наша доля”). У 1910 годзе ў Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песьні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912 г.), “Родныя з'явы” (1914 г.). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў “Казкі жыцця”, зборнік вершаў “Водгулле”, паэма “Новая зямля”, аповесць “У палескай глушы”, паэма “Сымон-музыка”, аповесць “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, паэма “Суд у лесе”, паэма “Адплата”, паэма “Рыбакова хата”, трылогія “На росстанях” і іншыя. Няскончанай засталася паэма “На шляхах волі”, распачатая ў 1926 годзе. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Якуб Колас не толькі класік нашай нацыянальнай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог. Будучы ўжо знакамітым, ездзіў па гарадах нашай Беларусі і выступаў з лекцыямі на настаўніцкіх курсах. Да гэтага часу не страціла сваёй каштоўнасці напісаная ім першая “Методыка роднай мовы”. 13 жніўня 1956 года сэрца паэта перастала біцца. Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прысвоена яго імя. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, ўстаноўлены помнік песняру і яго героям. Але самым лепшым помнікам яму будзе, калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.

Народны паэт Беларусі, акадэмік Акадэміі Навук БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўных прэмій СССР і БССР – усё гэта прыйшло да Максіма Танка па праву вялікага таленту і выдатных заслуг перад літаратурай і грамадствам, як вынік самаадданага служэння паэзіі, краіне, народу.

Нарадзiўся Максiм Танк (Яўген Іванавіч Скурко) 17 верасня 1912 года ў в.Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў сялянскай сям'i. Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей Першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii, Кастрычнiцкай рэвалюцыi i грамадзянскай вайны, у варунках заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху 20-30-х гадоў, у якi ён уключыўся яшчэ будучы навучэнцам спачатку Вiлейскай рускай, пасля Радашковiцкай беларускай i, нарэшце, Вiленскiх беларускай i рускай гімназiй, дарэчы, так нiводнай з iх i не закончыўшы. Малады Максім Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыядычных выданнях, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца – з 1932 года. Першы верш – “Заштрайкавалi гіганты-комiны” – пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы “Беларускае жыццё” (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка “На этапах” (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 годзе – другi зборнiк “Журавiнавы цвет” i асобным выданнем паэма “Нарач”, у 1938 годзе – трэцi зборнiк “Пад мачтай”.

У гады вайны ён працуе ў газеце “За Савецкую Беларусь”, агiтплакаце “Раздавiм фашысцкую гадзiну”, пiша i выдае паэму “Янук Сялiба”, зборнiкi вершаў “Вастрыце зброю” i “Праз вогненны небасхiл”. Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя стаў зборнiк М.Танка “Каб ведалi”, адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР.

З 1948 па 1966 гг. Максім Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса “Полымя”, з 1966 па 1990 гг. – першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947 – 1971 гг.) i СССР (1969 – 1989 гг.), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI-VII склiканняў (1963 – 1971 гг.), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60 – 90-я гады ХХ стагоддзя мастацкая iндывiдуальнасць паэта дасягае сапраўднага росквiту, выходзяць яго лепшыя кнiгi, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: “Мой хлеб надзённы”, “Глыток вады”, “Перапiска з зямлёй”, “Хай будзе святло”, “Дарога, закалыханая жытам”, “Прайсцi праз вернасць”, “За маiм сталом” i iншыя.

Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць, багатая i шматгранная лiтаратурна-творчая праца Максіма Танка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў народнага паэта Беларусi (1968 г.), Героя Сацыялiстычнай Працы (1974 г.), узнагароджаннем шматлiкiмi ордэнамi i медалямi. Ён з'яўляўся акадэмiкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi (1972 г.), ганаровым грамадзянiнам горада Мiнска (1987 г.). У 1966 годзе за зборнiк вершаў “Мой хлеб надзённы” паэту была прысуджана Дзяржаўная прэмiя Беларусi iмя Янкі Купалы, у 1978 годзе за зборнiк “Нарочанские сосны” (Масква, 1977 г.) – Ленiнская прэмiя. Памёр М.Танк 7 жнiўня 1995 года.

Творчасць Максiма Танка – выдатная з'ява ў свеце сучаснай еўрапейскай лiтаратуры. Напоўненыя глыбокiм фiласофска-аналiтычным асэнсаваннем жыцця i чалавека, высокiм гуманiстычным зместам i грамадзянска-патрыятычным пафасам, яго творы шырока раскрылi асаблiвасцi нацыянальнага характару, гістарычнага шляху i лёсу беларускага народа, выявiлi багацце яго гісторыі і культуры, вялікія патэнцыяльныя магчымасці мовы, пераканаўча абгрунтавалі паўнапраўнае месца беларусаў у еўрапейскай супольнасці.


Сучасны стан

Усё культурнае жыццё нашай краіны сёлета праходзіць пад знакам ушанавання імёнаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. Асабліва прыемна адзначыць, што гэтыя сусветна прызнаныя майстры мастацкага слова нарадзіліся і атрымалі творчае натхненне на Мінскай зямлі і ў іх вершаваных радках мы пазнаём маляўнічыя куточкі нашай малой радзімы.

Шматгранная дзейнасць беларускіх класікаў была падпарадкавана галоўнай мэце – праз глыбокае вобразнае спасціжэнне нацыянальнага быцця, нацыянальнага характару беларуса, праз праўдзівае адлюстраванне беларускай рэчаіснасці ў яе разнастайных праявах вывесці нацыянальнае пісьменства на якасна новыя вышыні, паставіць беларускую літаратуру побач з іншымі літаратурамі свету.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2011 года № 1245 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка” зацверджаны комплекс мерапрыемстваў у гонар святкавання юбілейных дат народных паэтаў Беларусі. Маштабныя мерапрыемствы адбудуцца на радзіме паэтаў – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня 2012 г., в.Вязынка Маладзечанскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, прысвечае 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (5 кастрычніка 2012г., урочышча Бервянец Стаўбцоўскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка (15 верасня 2012 г., г.Мядзел). У святкаванні прымуць удзел прадстаўнікі грамадскасці, беларускія пісьменнікі, творчыя калектывы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа таксама звязана правядзенне ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які адбыўся з 8 па 10 чэрвеня 2012 года ў г.Маладзечна, абласнога пленэру “Фарбы роднай зямлі” – з 4 па 7 чэрвеня ў Червеньскім раёне, VІІІ абласнога злёту маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча” – 26-27 мая ў Лагойскім раёне, абласнога свята-конкурсу народнай музыкі “Сымон-музыка” – 19 мая ў г.Стоўбцы.

З 6 чэрвеня па 6 ліпеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Вобразы мілыя роднага краю…” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і абласнога краязнаўчага музея.

У ліпені юбілеям народных паэтаў Беларусі будзе прымеркаваны Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” у Мядзельскім раёне, прэм’ерны паказ спектакля “Сцежкамі кахання” па п’есе Анатолія Дзялендзіка Мінскага абласнога драматычнага тэатра, распачнецца цыкл музычных праграм на музыку беларускіх кампазітараў “Мы – крона нашых каранёў” Музычнай капэлы “Санорус” Мінскай вобласці, які будзе праходзіць на працягу года ў рэгіёнах вобласці.

Юбілей народных паэтаў будзе адлюстраваны ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”: ў жніўні адбудуцца літаратурныя чытанні “Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам”.

Увогуле ў 2012 годзе ўстановамі культуры і адукацыі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі саюз мастакоў” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі” арганізуюцца пленэры, выставы, вечарыны, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям народных паэтаў.

Прадугледжана правядзенне комплексу навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілеям народных паэтаў Беларусі: X Міжнародных Купалаўскіх чытанняў (чэрвень), міжнароднай навукова-практычнаяй канферэнцыі “Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя” (верасень), міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (кастрычнік), міжнароднай навуковай канферэнцыі “Каласавіны” (лістапад), арганізатарамі якіх выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, установа “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы”, установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама на працягу 2012-2013 гг. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь запланавана стварэнне дакументальных фільмаў аб жыцці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (з субцітрамі на англійскай мове) для выкарыстання замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, мастацкага тэлевізійнага фільму “Купала. Лёс песняра”.

Далучэнню да творчай спадчыны Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка садзейнічаюць арганізаваныя ў публічных бібліятэках і бібліятэках устаноў адукацыі выставы твораў беларускіх класікаў і літаратуры, прысвечаныя іх жыццю і творчасці. У год юбілею народных паэтаў Беларусі дзяржаўнымі выдавецтвамі “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Беларуская навука”, “Вышэйшая школа” падрыхтаваны да выпуску шэраг выданняў, некаторыя з якіх ужо папоўнілі фонды бібліятэк вобласці. Сярод іх факсімільныя выданні Я.Коласа “Сымон-музыка” і Я.Купалы “Шляхам жыцця”, а таксама выданне Я.Купалы “Роднае слова”. Акрамя таго, у 2012 годзе ў друкарні “Перамога” г.Маладзечна пры падтрымцы Маладзечанскага райвыканкама выдадзена кніга ўраджэнца Маладзечаншчыны, пісьменніка, навукоўца Рыгора Семашкевіча “Янка Купала і беларускае адраджэнне”, прэзентацыя якой адбылася ў межах ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Пасля выхаду ў свет у бібліятэкі таксама паступяць выданні: Я.Колас “Успаміны. Эсэ”, Я.Купала “Мне сняцца сны аб Беларусі”, М.Танк “На камні, жалезе і золаце”, А.Кляшчук “Зямля песняроў беларускіх” (фотаальбом), М.Чырскі “Літаратурнае вандраванне. Зямлёй Купалы. Зямлёй Коласа”, М.Мушынскі “Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа”.

Ва ўсіх ўстановах адукацыі вобласці распрацаваны планы мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аформлены пастаянна дзеючыя кніжныя выставы (“Па жыццёвых мясцінах Купалы і Коласа”, “Лірыка беларускага песняра”, “Зорка беларускай паэзіі”, “Па старонках трылогіі “На ростанях”, “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, “Мой родны кут, як ты мне мілы…” і інш.); у чытальных залах праходзяць гутаркі, агляды твораў паэтаў, выставы рэпрадукцый твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных юбілярам.

У час вясновых канікул больш за 2 тысячы дзяцей наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”, філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Акопы”, Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа ў Мінску, мемарыяльны музей-сядзібу Акінчыцы.

У межах правядзення конкурсу ва ўстановах адукацыі адбыліся літаратурныя гасцёўні «У вянок юбіляру”, “Максім Танк – наш гонар, сумленне і слава”; у школьных бібліятэках размешчаны кніжныя выставы, прысвечаныя творчасці паэта, арганізаваны экскурсіі ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

На абласным бацькоўскім сходзе, дзіцячым і маладзёжным форуме былі разгорнуты выставы лепшых работ вучняў, якія сталі пераможцамі конкурсаў, прысвечаных Году кнігі і 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка (конкурс паэтычных твораў).

Усенароднае святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка дае нам магчымасць не толькі ўспомніць іх творы, словы і думкі, але і садзейнічаць абуджэнню грамадскай цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры.






Согласно плану мероприятий по празднованию в 2012 году юбилеев белорусских классиков в библиотеках Узденского района оформлены иллюстрированные книжные выставки: «Жыццё на стагоддзі” (ЦРБ), “Кнігі. Імёны. Памяць” (Семёновичская СБ), “Волаты народнага слова” ( Кухтичская СБ), “Літаратурная спадчына” (Лошанская СБ), “Зямлі маёй роднае слова” (Тепленская СБ) и др. Читатели нашего района имеют возможность познакомиться с материалами, содержащими информацию о жизненном пути Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, их творческом наследии. На выставке представлены книги с наиболее известными произведениями мастеров белоруской литературы.

В библиотеках района проходит ряд мероприятий по пропаганде творчества классиков белорусской литературы: поэтический вечер «Паэты зямлі беларускай» (Дещенская СБ), заочное путешествие по местам, связанным с жизнью и деятельностью классиков белорусской литературы “На крылах нястрачанай памяці” (ЦРБ) и многое другое.

Совместно с идеологическим отделом Узденского райисполкома редакцией газеты «Чырвоная зорка» в 2012 году объявлен литературный конкурс «Творчасць класікаў натхняе”, лучшие произведения печатаются на страницах районной газеты, а подведение итогов и награждение победителей состоится в районной библиотеке на празднике поэзии “Спеўнае слова Купалы і Коласа”.

В конце мая в деревне Хоруженцы Логойского района состоялся 8-й областной слет молодых поэтов Минщины «Слова Купалы да творчасцi клiча». Наш район там достойно представили Липай Лиза (ученица 11 класса СШ №1) и Липай Ольга (студентка Белорусского медицинского университета).

Районная тема:
ДЕМОГРАФИЧЕСКАЯ СИТУАЦИЯ В РАЙОНЕ, ПРОБЛЕМЫ И

ПУТИ ИХ РЕШЕНИЯ

Демографическая ситуация в Узденском районе, как в Минской области, так и по республике в целом, по-прежнему характеризуется процессами естественной убыли и старения населения.

По состоянию на 01.01.2012 года численность населения района составляет 23 тысячи 114 человек, из них городское – 9828 человек, сельское – 13286 человек.

Средняя продолжительность жизни по району: среди мужчин - 67,8 (аналогичный период 2011г.- 62,7), среди женщин – 76,1 (аналогичный период 2011г.- 72,8).

Процент женщин детородного (фертильного) возраста (18-45 лет) составляет 38%, процент женщин резерва родов (18-39 лет) составляет 29% от общего количества женщин проживающих в Узденском районе (13504 чел.).

Если в среднем по области на 1000 женщин приходится 889 мужчин, то в Узденском районе на 1000 женщин приходится 904 мужчины.

Основными демографическими показателями Программы являются рождаемость, смертность и миграция населения.
В результате принимаемых мер по стабилизации демографической ситуации в районе удалось добиться увеличения рождаемости с 9,0 промилле в 2008 году до 12,9 промилле на 1000 населения в 2011 г. (301 ребенок) (в области – 11,9, по республике – 11,5). За 4 месяца 2012 года в Узденском районе родилось 98 детей, что составило 105,4% в сравнении с аналогичным периодом прошлого года (93 ребенка).

За 4 месяца 2012г. в районе зарегистрировано 47 браков, за аналогичный период 2011г.-51. Число разводов увеличилось с 19 (январь-май 2011г.) до 33 (январь-май 2012г.).


Наблюдается динамика снижения общей смертности населения района с 19,4 промилле (число умерших на 1000 населения) в 2005 г. до 17,9 промилле число в 2011 году (по области16,1, по республике 14,4 промилле). За январь-апрель 2012 года в районе умерло 111 человек, что составляет 72,1% по сравнению с аналогичным периодом 2011 года (154 человека).

Основными причинами смертности населения являются: на первом месте – болезни системы кровообращения, на втором месте – старость, на третьем месте – новообразования.

Случаев младенческой смертности за 4 месяца 2012г. не зарегистрировано, за аналогичный период 2011 г. – 2 случая.
Миграционные процессы также влияют на демографическую ситуацию в районе. За 4 месяца 2012 года миграционная убыль составила 10 человек (за аналогичный период 2011 г. – 37). За январь-апрель 2012 года в район прибыло 171 человек против 208 в январе-апреле 2011 года, убыли из района 181 человек против 245 в январе-апреле 2011 года.

В целом по району проведена определенная работа по снижению смертности населения, увеличению рождаемости, регулированию миграционных процессов. От 24 февраля 2012г. принято решение райисполкома № 316 «О ходе выполнения решения Узденского районного исполнительного комитета от 14 ноября 2011г. № 2118 «Об утверждении мероприятий по реализации Программы демографической безопасности Узденского района на 2011-2015 годы», которое предусматривает конкретные мероприятия по дальнейшему улучшению демографической ситуации.


Материал подготовлен с использованием информации, предоставленной Минским облисполкомом, Узденской центральной районной библиотекой им.П.Труса, управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка