Інфармацыя аб творчай дзейнасці народнай аматарскай студыі "Dies Magna"




Дата канвертавання30.03.2016
Памер34.7 Kb.
Інфармацыя аб творчай дзейнасці

народнай аматарскай студыі “Dies Magna” (Дзень Велічы)


Клуб рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэліравання «DIES MAGNA» быў створаны ў 1998 годзе пры Лідскім раённым метадычным цэнтры народнай творчасці. 22 лютага 2007 года клубу прысвоена ганаровае найменне “народная аматарская студыя ”. Мастацкім кіраўніком клуба з’яўляецца Шаўчэнка Мікалай Барысавіч. Клуб аб’яднаў людзей рознага ўзросту і прафесій, на сёняшні дзень ён налічвае 19 чалавек. Асноўным відам дзейнасці аматарскага аб’яднання з’яўляецца вывучэнне гісторыі, традыцый і абрадаў, спартыўнае і ваенна- патрыятычнае выхаванне моладзі. Асобнае месца ў рабоце клуба адводзіцца адраджэнню рыцарскіх мастацтваў, культурна- гістарычных традыцый. У клубе вядзецца даследчая работа па гісторыі касцюма і музыкі VI- XV ст.ст., аднаўляецца і вырабляецца аўтэнтычная зброя, прадметы рыцарскіх даспехаў. Удзельнікамі студыі створаны рэканструкцыі даспеха рыцара другой паловы ХІV ст., даспехаў двух латнікаў пачатку ХV ст., даспеха русіна пачатку ХІІІ ст., зброі (мячы, фошарды, алебарды, сякеры) на пачатак ХV ст., намета “саксонка”, вопраткі гараджаніна, гараджанкі ВКЛ пачатку ХV ст., вопраткі шляхцянкі ВКЛ пачатку ХV ст., адзення зброяносцаў на трох чалавек другой паловы ХІV стагоддзя.

У рэпертуары студыі тэатралізаваныя праграмы, якія адлюстроўваюць сярэднявечнае жыццё: “Дабранега”, “Віцы”, “Аб чым маўчаць муры...”, “Ваярскія гульні”, “Вяселле у Каштэляна”.

“Dies Magna” з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам правядзення фестываляў і турніраў рыцарскіх мастацтваў, актыўна ўдзельнічае ў раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных святах і фестывалях. У 2011 годзе аматарская студыя прыняла ўдзел у фэсце “Першая мяжа” г.Мінск, дзе Аляксандр Казлоўскі заняў другое месца ў турніры латнікаў, фэсце сярэднявечнай культуры “Белы замак” г.Мінск, у асабістым першынстве А. Казлоўскі заняў чацвёртае месца, а каманда студыі ўдзельнічала ў бугуртах “Літва і Русь” супраць “Крыжакоў з Еўропы”, фэсце “Hansa Kaunаs” г. Каўнас (у камандных спаборніцтвах 5 х 5 зборная Гродзенскай вобласці заваявала другое і трэцяе месца, а у бугуртах ваявала тры ўдзельніка студыі: А. Казлоўскі, А. Шадура, А. Сурвіла), абласным свяце сярэднявечнай традыцыі і культуры “Камянецкая вежа” г. Брэст, фэсце “Лагойскае княства” г.Лагойск, турніры “Наш Грунвальд” в. Дудуткі, у першынстве Ўкраіны па гістарычных баях у г. Белгарад-Днястроўскі. У гэтым жа годзе ўдзельнікамі студыі арганізавана платнае тэатралізаванае прадстаўленне “Рыцарскія забавы” у г.п. Зэльва і гістарычнае прадстаўленне ў рамках імпрэзы да Дня Незалежнасці РБ у г. Шчучыне.

У 2012 году аматарская студыя прыняла ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Асобай да дзяцей”, рэспубліканскім турніры юніёраў і адборы каманд на “Бітву нацый” у зборную РБ па гістарычных баях, XІІ міжнародным фэсце славянскіх баявых мастацтваў г.Гродна, IX рэспубліканскім фэсце нацыянальных культур г.Гродна, у культурных мерапрыемствах у рамках эканамічнага форума “Ліда-рэгіён”. У жніўні клуб удзельнічаў у дабрачыннай праграме “Замкі Беларусі” г.Наваградак. У паядынках пераможцам стаў Я.Жыгала, у бугуртах - лідская пяцёрка. 20 кастрычніка ў Лідскім замку аматарскай студыей было арганізаванае гістарычнае прадстаўленне “Ваярскія гульні”. У ім прынялі ўдзел 8 рыцарскіх клубаў з Беласусі. Мерапрыемства мела шырокі рэзананс у прэсе і сярод жыхароў горада. У лістападзе ўдзельнік клуба Мацей Шаўчэнка паўдзельнічаў у адкрытым гістарычным конкурсе “Летапіс напояў у цэнтры Еўропы”, абвешчаным ААТ “Лідскае піва”. У рамках конкура была прадстаўлена гістарычная прэзентацыя “Човен, бочак, ды вяселле Ягайлава”. Па выніках Мацей заняў другое месца.

С 2013 па 2014 год аматарская студыя “Dies Magna” прыняла ўдзел у XІІІ і XІV міжнародных фэстах славянскіх баявых мастацтваў у г. Гродна, фэсце “Гальшанскі замак”, “Наш Грунвальд”, “Hansa Kaunаs”, міжнародных рыцарскіх турнірах “Меч Лідскага замка”.

Выступы клуба заўсёды карысталіся поспехам у гледачоў не толькі з Ліды, але і ўсёй Гродзенскай вобласці. Выбітным дасягненнем, нягледзячы на асобныя хібы, стала арганізацыя і правязденне міжнародных рыцарскіх турніраў ”Меч Лідскага замка”, якія былі праведзены падчас святкавання 690 і 691 гадавіны заснавання горада Ліды. Рыцарскія турніры мелі добрыя водгукі сярод рэканструктарскага руху Беларусі.



Неабходна адзначыць, што добра падрыхтаваныя удзельнікі, ваяры студыі неаднойчы ўзнагароджаны граматамі, каштоўнымі прызамі за пераможныя месцы ў спаборніцтвах па гістарычным баям, а мастацкі кіраўнік адзначаны за выдатнае выкананне абавязкаў суарганізатара, маршала (судз’і) і вядучага турніраў.

Паспяховае ўзаемадзеянне народнай студыі са сродкамі масавай інфармацыі дае плён у выданях артыкулаў у мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка