Інфармацыя аб правядзенні рэспубліканскага семінара Сучасныя падыходы да арганізацыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер165.74 Kb.
Інфармацыя аб правядзенні рэспубліканскага семінара

«Сучасныя падыходы да арганізацыі

адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі»
25 чэрвеня 2015 года ў IT   Akademy Парка высокіх тэхналогій быў праведзены рэспубліканскі семінар «Сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

Арганізатары семінара: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны існтытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта семінара: арганізацыя адукацыянага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі, пошук сучасных падыходаў да арганізацыі гэтага працэсу.

У рамках семінара разглядаліся наступныя пытанні:

  • Рэалізацыя зместу вучэбнай праграмы дашкольной адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

  • Праграмна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

  • Забеспячэнне якасці і даступнасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі г. Мінска.

  • Арганізацыя адукацыйнага працэсцу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (вопыт рэгіёнаў).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, упраўленняў адукацыі, спорту і турызму г. Мінска, дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», абласных інстытутаў развіцця адукацыі, установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установы «Рэдакцыя часопіса “Пралеска”».

У ходзе семінара былі прыняты наступныя рашэнні:

  1. Выкарыстоўваць ва ўстановах дашкольнай адукацыі, асабліва якія знаходзяцца ў гарадской мясцовасці, вопыт, які накоплены ў рэгіёне, рэспубліцы па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

  2. Працягваць праводзіць працу з бацькамі з мэтай выклікаць у іх жаданне па навучанню, развіццю і выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту на беларускай мове.

  3. Праводзіць працу па павышэнню ўзроўня прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

  4. Працягваць распрацоўку і выпуск вучэбных выданняў на беларускай мове з мэтай забеспячэння зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.


ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ Ў ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ПРАЗ АРГАНІЗАЦЫЮ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Аліева Валянціна Ўладзіміраўна,

метадыст вучэбна-метадычнага

аддзела дзяржаўнай установы адукацыі

«Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі»


Гарманічнае развіццё дзіцяці немагчыма без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі, нацыянальнай годнасці. Патрыятычныя этнапедагагічныя традыцыі, на падставе якіх выхоўваюцца любоў да роднай мовы, роднага краю, да сваёй сям’і з’яўляюцца моцнымі сродкамі ўздзеяння на маленькага чалавека. Авалодванне дзецьмі беларускай мовай з’яўляецца адным з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры. У сувязі з гэтым на ўстановы дашкольнай адукацыі ўскладаецца адказнасць не толькі за развіццё камунікатыўных навыкаў у дзяцей, але і за фарміраванне сродкамі мовы нацыянальнай самасвядомасці, за перадачу літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, набытых беларускім народам на працягу гісторыі свайго існавання.Разуменне гэтага вызначыла адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай спадчыны, роднай мовы.

Работа ў гэтым напрамку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі, інструктыўна-метадычнымі пісьмамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і носіць комплексны характар.

У рамках выканання Плана мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі на 2010 і наступныя гады, а таксама для максімальнага задавальнення запытаў бацькоў у вобласці адкрыта 575 беларускамоўных груп, якія наведваюць 8319 дзяцей. Найбольшая колькасць беларускамоўных груп прадстаўлена ў Лідскім (61 група), Ваўкавыскім і Смаргонскім раёнах (па 54 групы). Асобна хочацца адзначыць вопыт работы Зэльвенскага раёна, дзе ўсе ўстановы дашкольнай адукацыі працуюць на беларускай мове.

Адукацыйны працэс у гэтых групах будуецца на аснове вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і накіраваны на фарміраванне ўстойлівай цікавасці да беларускай мовы, традыцый беларускага народа, стварэнні беларускамоўнага асяроддзя. Праца з дзецьмі плануецца па тэматычным прынцыпе і арганізуецца такім чынам, каб засваенне беларускай мовы адбывалася як у паўсядзённых зносінах (пачынаючы з прыходу дзіцяці ў дзіцячы сад), так і ў ходзе спецыяльна арганізаванага навучання.

Тэмы, у рамках якіх вырашаюцца адукацыйныя задачы, педагогі падбіраюць так, каб яны выклікалі цікавасць і станоўчае эмацыянальнае стаўленне ў выхаванцаў, а таксама неслі ў сабе сацыяльную значнасць для грамадства, сям'і і дзяржавы («Мова твая і мая», “Вернемся, а мо ўзнімемся да сваіх вытокаў”, “Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка”, “Слова роднае і трапяткое” и г.д.).

Выхаванне любові і павагі да сваёй Радзімы, да роднай мовы ажыццяўляецца па прынцыпе "ад малога да вялікага" - ад выхавання эмацыйнай прыхільнасці, добрых адносін да сваіх блізкіх, бліжэйшага асяроддзя, да сваёй "малой Радзімы". З гэтай мэтай праводзяцца гульні, заняткі, экскурсіі на тэму "Мая сям'я", "Мая мама лепшая на свеце", "Мой родны кут" і г.д., пры правядзенні якіх выкарыстоўваюцца малыя жанравыя формы беларускага фальклору (забаўлянкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі і інш.), а таксама творы беларускіх паэтаў (Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, В.Вербы і інш.).

Шырока выкарыстоўваюцца ў працы з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту літаратурныя віктарыны «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся" (ДУА "Яслі-сад № 4 г.п.Зэльва, ДУА "Гезгалаўскі яслі-сад"Дзятлаўскага раёна і інш.); конкурсы на лепшае выкананне твораў на беларускай мове (установы дашкольнай адукацыі Кастрычніцкага, Лідскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Смаргонскага і інш. раёнаў).У Дзятлаўскім раёне паспяхова прайшоў завочны фестываль-конкурс сюжэтных гульнявых праграм спартыўна-аздараўленчай накіраванасці «Забава» з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання таксама праводзіцца мэтанакіраваная праца па фарміраванні ў выхаванцаў ўстойлівай цікавасці да беларускай мовы, развіццю пазнавальных і маўленчых здольнасцяў: у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі праводзяцца заняткі па развіцці беларускай мовы і культуры маўленчых зносін, тэматычныя забавы, віктарыны, кіналекторыі і г.д., прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, этнакультурнай спадчыне беларускага народа. Адзін раз у месяц у малодшых і адзін раз у тыдзень у сярэдніх і старэйшых групах праводзіцца беларускамоўны дзень.

Акрамя гэтага ва ўстановах дашкольнай адукацыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цікавы досвед у гэтым кірунку назапашаны ў Кастрычніцкім раёне г. Гродна, дзе ў гэтым навучальным годзебыў арганізаваны раённы конкурс сярод устаноў адукацыі на лепшую праграму мерапрыемстваў, а таксама на лепшую творчую працу, прысвечаныя гэтаму дню. Педагагічныя калектывы ясляў-садоў №№ 65, 70, 80, 84, 86 92, ДЦРР №№ 58,98 сталі дыпламантамі конкурсу, а сумесная творчая праца (верш пра родную мову) педагога і выхаванца ДУА "Яслі-сад № 20 г. Гродна"атрымала дыплом 2-й ступені сярод устаноў адукацыі раёна.

Фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці, любові і павагі да роднай мовы немагчыма без далучэння выхаванцаў да этнакультурнай спадчыны беларускага народа, у якой закладзены велізарны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял.Адной з эфектыўных форм работы па рэалізацыі гэтай задачы з'яўляецца ўзаемадзеянне ўстаноў дашкольнай адукацыі з мясцовымі этнаграфічнымі музеямі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем. Супрацоўнікі музеяў выязджаюць ва ўстановы дашкольнай адукацыі з тэматычнымі выставамі, праводзяць тэматычныя заняткі.

Стала добрай традыцыяй ва ўсіх установах дашкольнай адукацыі вобласці праводзіць фальклорныя святы, кірмашы, тэатралізаваныя паказы, з дапамогай якіх дзеці ўзбагачаюцца ведамі аб народных традыцыях, гісторыі Беларусі, маюць магчымасць прыняць непасрэдны ўдзел у народных абрадах, вырабе беларускіх народных цацак з ільну, саломы, гліны.Заслугоўвае ўвагі вопыт работы ДУА «Яслі-сад № 84 г. Гродна», калектыў якога з 2004года і да цяперашняга часу працуе ў гэтым кірунку: спачатку як інавацыйная пляцоўка па ўкараненні аўтарскай праграмы"Этнасад", а затым, пасля абагульнення назапашанага вопыту работы, у статусе раённага рэсурснага цэнтра па тэме "Далучэнне да родных вытокаў праз этнічную спадчыну". Эфектыўна па гэтай жа тэме працуюць педагагічныя калектывы ДУА "Яслі-сад № 54 г. Гродна", ДУА "ДЦРР в.Елка" Зэльвенскага раёна.

Абавязковай умовай авалодвання выхаванцамі беларускім маўленнем, далучэння да родных вытокаў з’яўляецца стварэнне беларускамоўнага асяроддзя, атмасферы, якую дзеці маглі б успрымаць як натуральную. З гэтай мэтай ва ўсіх установах дашкольнай адукацыі вобласці створаны куткі дзяржаўнай сімволікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У кніжных кутках размешчаны дзіцячыя творы беларускіх аўтараў, тэматычныя выставы, прысвечаныя пэўнаму аўтару. У афармленні інтэр’еру групавых памяшканняў выкарыстоўваюцца беларускія народныя матывы. У некаторых установах дашкольнай адукацыі створаны міні-музеі “Беларуская хатка” (ДУА “ДЦРД аграгарадка Парэчча” Гродзенскага раёна, ДУА “Дзіцячы сад аграгарадка Тур’я” Шчучынскага раёна, ДУА “Яслі-сад № 84 г.Гродна”, ДУА “Яслі-сад № 101 г.Гродна” і інш.).

Якасная работа па далучэнню дзяцей да роднай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа немагчыма без кваліфікаваных, зацікаўленых педагогаў. Яны першыя сваім прафесійным майстэрствам, любоўю да роднай мовы павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай, выклікаць эмацыянальны водгук на яе. Таму павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, фармiраванню ў iх усведамлення неабходнасці адраджэння беларускай мовы ў вобласці надаецца вялікая ўвага. Ва ўсіх інфармацыйна-метадычных кабінетах устаноў дашкольнай адукацыі ў дапамогу педагогам падабраны матэрыялы па тлумачэнню правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, ёсць вучэбна-метадычныя дапаможнікі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыдактычныя дапаможнікі, перыядычныя і літаратурныя выданні на беларускай мове.

У метадычным суправаджэнні педагогаў выкарыстоўваюцца такія формы працы, як тэматычныя семінары, майстар-класы і г.д. Раённымі аддзеламі адукацыі арганізуюцца метадычныя тыдні «Беларуская народная творчасць» (Зэльвенскі раён), агляды-конкурсы на лепшы беларускі куток, лепшую беларускую ляльку і інш.

У ДУА «ГрАІРА» на працягу некалькіх гадоў арганізуецца павышэнне кваліфікацыі выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме "Фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту". Акрамя гэтага ў праграмы павышэння кваліфікацыі педагогаў і спецыялістаў устаноў дашкольнай адукацыі ўключаюцца тэмы, якія прадстаўлены на слайдзе ("Арганізацыя адукацыйнага працэсу з улікам новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфii i пунктуацыi", "Гісторыка-культурная спадчына беларускага народа як фактар фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту», «Выкарыстанне этнапедагагічнай спадчыныўадукацыйным працэсе»,«Выкарыстанне беларускага фальклору ў развіцці маўлення дашкольнікаў»). Матэрыялы з вопыту работы педагогаў Лідскага, Ваўкавыскага раёнаў і горада Гродна па адраджэнні нацыянальных традыцый і фарміраванні асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту былі абагульнены і надрукаваны ў ДУА"ГрАІРА".

Установы дашкольнай адукацыі вобласці актыўна транслююць свой вопыт працы ў рэспубліцы: на рэспубліканскіх выставах, у навукова-метадычным часопісе “Пралеска”, “Настаўніцкай газеце”, іншых сродках масавай інфармацыі.

Важнай умовай фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. У цяперашні час гэта работа асабліва актуальна і патрабуе вялікага такту. Таму асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі лічаць фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі бацькоў як асноўных удзельнікаў выхавання асобы дзіцяці, далучэнне іх як паплечнікаў да выхавання ў дзяцей патрыятызму, любві і павагі да роднай мовы і культуры. З гэтай мэтай сярод бацькоў вядзецца актыўная інфармацыйна-тлумачальная работа, праводзяцца анкетаванне, гутаркі, выкарыстоўваюцца іншыя разнастайныя формы і метады.

Фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Аднак, мы ўпэўнены, што планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні ўстаноў дашкольнай адукацыі і сям’і дадуць станоўчыя вынікі і стануць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.


ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЎМОЎ ДЛЯ НАВУЧАННЯ, ВЫХАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў СІТУАЦЫІ БЛІЗКАРОДНАСНАГА ДВУХМОЎЯ


(з вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці)

Болбат Наталля Генадзьеўна,

метадыст 1 катэгорыі

вучэбна-метадычнага адзела

дашкольнай адукацыі

Сістэма дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці налічвае 674 установы адукацыі, дзе функцыянуюць 673 групы з беларускай мовай навучання, якія наведваюць 10 473 выхаванцы. З агульнага ліку ўстаноў 495– гэта ўстановы дашкольнай адукацыі, 179 – вучэбна- педагагічныя комплексы, дзе створаны ўмовы для адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту і 1спецыяльная дашкольная ўстанова.

Большасць беларускамоўных груп знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры параўнанні з дадзенымі за 2013 год вызначаецца зніжэнне колькасці такіх груп, што абумоўлена памяншэннем кантынгенту дзяцей дашкольнага ўзросту ў сельскай мясцовасці і аптымізацыяй сістэмы адукацыі.

У беларускамоўных установах дашкольнай адукацыі і беларускамоўных групахадукацыйны працэс іўзаемадзеяннез выхаванцамі падчас арганізацыі рэжымных момантаўадбываюццавыключна на беларускай мове.

Педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі і вучэбна-педагагічных комплексаў Мінскай вобласці з беларускай і рускай мовамі навучання для выхаванцаў праводзяцца спецыяльна арганізаваныя заняткі, святы, забавы ў форме літаратурных віктарын, вечароў загадак і адгадак па творах дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, ставяцца тэатралізаваныя спектакліпа матывах беларускіх народных казак, арганізуюцца экскурсіі ў краязнаўчыя музеі і музейныя пакоі.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусьва ўсіх установах дашкольнай адукацыі, у якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца на рускай мове, створаны неабходныя ўмовы для навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове з улікам сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя.

З мэтай пашырэння магчымасці атрымання беларускамоўнай адукацыі выхаванцамі дашкольных устаноў, у адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012/2013 навучальнага года ад 28.06.2012, ва ўсіх установах дашкольнай адукацыі Мінскай вобласціз рускай мовай навучання праводзiцабеларускамоўны дзень.Так, у Дзяржынскім раёне беларускамоўны дзень праводзіцца штотыднёва ва ўсіх установах дашкольнай адукацыі;уМаладзечанскім раёне– у 30% устаноў 1 раз на тыдзень, а ўастатніх70% – 1 раз у месяц. Характэрнай асаблівасцю беларускамоўных дзёну дашкольных установах з рускай мовай навучання з'яўляюцца камунікатыўныя зносіны на беларускай мове паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, уключаючы бацькоў.

Эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове спрыяе прадметнае асяроддзе, стварэнню якога ў дашкольных установах надаецца асаблівая ўвага з боку педагогаў.

У групах ёсць кніжныя куткі, дзе выхавацелі размяшчаюцькнігі з творамі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, арганізуюць тэматычныя выставы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Наяўнасць абсталявання длярозных відаў тэатраў дазваляе арганізаваць тэатральна-гульнёвую дзейнасць дзяцей па матывах беларускіх казак. Элементы касцюмаў герояў беларускіх казак выкарыстоўваюцца выхавацелямі для арганізацыі з дзецьмі гульняў-драматызацый. Лялькі ў беларускім народным адзенні часта становяцца гасцямі заняткаў ці галоўнымі дзеючымі персанажамі гульнявых сітуацый.

У музычных цэнтрах ёсць атрыбуты да беларускіх народных танцаў і карагодаў, аўдыёзапісы беларускіх песень, твораў фальклору, танцавальная музыка, якія выкарыстоўваюцца выхавацелямі падчас спецыяльна-арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

У цэнтрах мастацтва сярод рознага абсталявання і дыдактычных матэрыялаў ёсць творы беларускіх мастакоў, вырабы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што дазваляе выхавацелям забяспечыць реалізацыю задач адукацыйнай вобласці «Мастацтва: выяўленчая дзейнасць», асабліва пры арганізацыі работы па ўспрыманню твораў выяўленчага мастацтва.

Амаль у паловедашкольных устаноўМінскай вобласці абсталяваны музейныя пакоі «Беларуская хатка», якія выкарыстоўваюццавыхавацелямі для правядзення заняткаў і забаў, арганізацыі тэматычных экскурсій, падчас якіх дзеці знаёмяцца з побытам, рамёствамі і традыцыямі беларускага народа.

Педагогі дашкольных устаноў Мінскай вобласці актыўна супрацоўнічаюць з установамі культуры. Узаемадзеянне педагогаў з супрацоўнікамі раённых бібліятэк, музеяў,цэнтраў рамёстваў спрыяе павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольных установах.

Так, у Барысаўскім раёненаладжанаўзаемадзеянне шэрагу дашкольных устаноў горадаз Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай ім. І.Х. Каладзеева; сельскіх дзіцячых садкоў– змясцовымі сельскімі бібліятэкамі.Сумесна арганізуюцца сустрэчыдзяцей з пісьменнікамі, тэматычныя гутаркіі забавы.

У Маладзечненскім раёне штогод у кожнай установе дашкольнай адукацыі з пастаноўкамі па матывах беларускіх казак выступаюць артыстыДзяржаўнай установы«Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка"».

У Мінскім раёне на базеДзяржаўнай установы адукацыі «Крупіцкі яслі-сад» праводзяцца майстар-класыдля выхавацеляў па вырабу беларускіх гліняных цацак, заняткі з выхаванцамі з удзелам майстра-ганчара, супрацоўніка музейнага комплекса старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» Дзяніса УладзіміравічаГрома.

У Дзяржынскім раёне добрай традыцыяй сталі сустрэчы кіраўнікоў дашкольных устаноў раёна і выхаванцаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Фаніпаля» з дзіцячым пісьменнікам, галоўным рэдактарам часопісаў «Вясёлка» і «Буся» Уладзімірам СцяпанавічамЛіпскім.Сустрэчы садзейнічаюць ўзнікненню цікавасці з боку педагогаў, дзяцей і бацькоў да гэтых часопісаў, разуменню магчымасцей выкарыстання беларускамоўных часопісаў у якасці сродкаў навучання, выхавання і развіцця дзяцей на беларускай мове.

Бацькі таксама з'яўляюцца ўдзельнікаміадукацыйнага працэсу. Яны прымаюць актыўны ўдзел у святах і тэматычных вечарынах, дапамагаюць у стварэнні і пашырэнні выставачнага фонду музейных пакояў «Беларуская хатка», у афармленні прадметна-развіваючага асяроддзя групавых пакояў. Таты, матулі, бабулі і дзядулі, якія ў вольны час займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам (вышыўкай, саломапляценнем і інш.), запрашаюцца выхавацелямі да ўдзелу ў занятках з дзецьмі.Шэрагам дашкольных устаноў па запытах бацькоў і з улікам магчымасцей аказваюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі мастацка-эстэтычнага накірунку на беларускай мове:фальклорна-музычныя і краязнаўчыя заняткі па інтарэсах. На наш погляд, пашырэнне дадатковых адукацыйных паслуг мастацка-эстэтычнага накірунку дазволіць рэалізаваць практычную маўленчую дзейнасць выхаванцаў на беларускай мове.

Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі ажыццяўляе навукова-метадычнае суправаджэннерэалізуемых ва ўстановах дашкольнай адукацыі педагагічных праектаў, сярод якіх ёсць беларускамоўныя.

За апошнія 5 гадоў у дашкольных установах Мінскай вобласці завершанаці працягваецца рэалізацыя наступных праектаў:


  • «Укараненне мадэлі выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі» (Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дуброўскі вучэбна-педагагічны комплекс"Дзіцячы сад – сярэдняя школа"Маладзечненскага раёна», Дзяржаўная ўстанова адукацыі«Аляхновіцкі дзіцячы сад Маладзечненскага раёна»);

  • «Далучэнне дашкольнікаў да нацыянальнай культуры на аснове выкарыстання матэрыялаў музейнага пакоя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ва ўстанове дашкольнай адукацыі» (Дзяржаўная ўстанова адукацыі«Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна»);

  • «Укараненне сістэмы ўзаемадзеяння "педагог-дзіця-бацькі" ў працэсе далучэння да нацыянальных традыцый роднага краю» (Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад№1 г. Капыля»).

Створанаепадчас рэалізацыіпедагагічных праектаў у дашкольных установахпрадметна-развіваючаеасяроддзе, распрацаваныя для выхавацеляў метадычныя рэкамендацыі, канспекты заняткаў, сцэнарыі забаў, інфармацыйныя матэрыялы для бацькоў забяспечваюць эфектыўную арганізацыю адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

У2013 годзе ў рамках атэстацыі на пацверджанне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыібыў абагульнены вопыт Янушкевіч Наталлі Аляксандраўны, выхавацеля Дзяржаўнай установы адукацыі«Яслі-сад №2г. Дзяржынска» па тэме «Фарміраванне ўяўленняў аб прыродзе ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту пасродкам рэалізацыі праектаў».Вопыт распаўсюджаныў Дзяржынскім раёне праз работу раённай творчай групы выхавацеляў «Эка-педагогіка», раённага метадычнага аб'яднання выхавацеляў, праз публікацыі ў часопісе «Пралеска».

Вопыт работы «Развіццё беларускага маўлення дзяцей сярэдняй групы ва ўмовах прысутнасці этнакультурнага кампанента» Сярпейкі Міраіды Іванаўны, выхавацеля Дзяржаўнай установы адукацыі «Санаторны дзіцячы сад № 29 г. Маладзечна», таксама быў абагульнены ў 2013 годзе і прадстаўленыпраз арганізацыю дзейнасці метадычнага аб'яднання выхавацеляў Маладзечненскага раёна па тэме «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці сродкамі маральна-патрыятычнага выхавання».

Вопыт работы педагогаў Мінскай вобласці транслюецца праз сродкі масавай інфармацыі. За перыяд з 2010 па 2014 год на старонках часопісаў «Пралеска» і «ОбразованиеМинщины» змешчана 27 публікацый педагогаў з апісаннем работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.



Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі надае асаблівую ўвагу развіццю і ўдасканаленню ў педагогаў дашкольнай адукацыі ўмення мадэляваць адукацыйны працэс на беларускай мове. Па запытах слухачоў ажыццяўляецца кансультаванне па асаблівасцях арганізацыі заняткаў на беларускай мове. Праграмамі павышэння кваліфікацыі выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыіпрадугледжана правядзенне вучэбна-дзелавой гульні «Моўнае развіццё дашкольнікаў», спецкурсаў «Сучасныя методыкі і тэхналогіі этнакультурнага выхавання дашкольнікаў» і «Тэхналогія мастацка-моўнага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя», факультатыва «Фарміраванне ўяўленняў дашкольнікаў пра каштоўнасці беларускага народа». Тэматычнае павышэнне кваліфікацыі «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі як умова забеспячэння якасці дашкольнай адукацыі» прадугледжвае правядзенне практычных заняткаў «Тэхналогія маўленчага і лінгвістычнагаразвіцця дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах двухмоўя». Змест вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі па тэме «Маральна-патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў сродкамі далучэння да культурнай спадчыны беларускага народа» ўвогуле на 78% складзены з заняткаў, якія праводзяцца са слухачамі на беларускай мове.Для педагогаў на сайце інстытута размяшчаюцца інфармацыйныя матэрыялы, а ў цэнтры медыярэсурсаў і бібліятэчнай работы арганізуюццавыставы метадычных дапаможнікаў.

Разам з тым,павышэнне кампетэнтнасціпедагогаў па пытаннях методыкі навучання выхаванцаў беларускай мове з улікам сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя іўдасканаленне маўленчых навыкаў педагогаў застаецца актуальным для дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.Гэта абумоўлена прытокам на работу педагагічных кадраў, якія не маюць спецыяльнай (дашкольнай) адукацыі і адсутнасцю ў педагогаў рэгулярнай практыкі зносін на беларускай мове. Своечасовы аналіз (самааналіз) якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі і арганізацыя метадычнай работы з кадрамі на аснове дыферэнцаванага падыходудазволяць павысіць кампетэнтнасць педагогаў і, як вынік – эфектыўнасць навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту на беларускай мове.



І тады наша мова загучыць менавіта так, як марыў Алесь Ставер: «Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх і гучы вечна, ярка і нова, мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова!»



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка