Iнфармацыйны лiст навукова-метадычная ўстанова «нацыянальны iнстытут адукацыi»




Дата канвертавання27.03.2016
Памер35.52 Kb.
Iнфармацыйны лiст

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ ЎСТАНОВА

«НАЦЫЯНАЛЬНЫ IНСТЫТУТ АДУКАЦЫI»

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


запрашае прыняць удзел у рабоце рэспубліканскага семінара

«ВЫКАРЫСТАННЕ ЭЛЕКТРОННЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ ПРЫ НАВУЧАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ НА II І III СТУПЕНЯХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ»
Семінар адбудзецца 22 лютага 2016 года

ў Нацыянальным інстытуце адукацыі

(г. Мінск, вул. Караля, 16, п. 302).

Пачатак работы семінара – 11:00.


Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праблемнае поле семінара:


  • Iнфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».

  • Фарміраванне моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў пры навучанні беларускай мове з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў.

  • Літаратурнае развіццё вучняў сродкамі электронных адукацыйных рэсурсаў.

  • Магчымасці выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў ва ўзаемасувязі з наяўным вучэбна-метадычным забеспячэннем працэсу навучання беларускай мове і літаратуры (у тым ліку факультатыўных заняткаў).

  • Інтэрактыўная дошка пры навучанні беларускай мове.

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 19 лютага 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай форме на электронны адрас: aduby.seminar@gmail.com.

Прыём заявак на ўдзел у семінары ажыццяўляецца ў парадку іх паступлення і можа быць спынены пасля ўкамплектавання групы (30 чалавек).

Удзельнікі семінара, залічаныя ў групу, атрымаюць персанальнае запрашэнне па электроннай пошце.

Кошт удзелу ў семінары складае 205 000 рублёў.

Камандзіровачныя выдаткі ажыццяўляюцца за кошт арганізацыі, якая накіроўвае ўдзельніка семінара.


Адрас аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;

тэлефоны: +375 17 229 19 87 Кузняцова Лілія Фёдараўна;

+375 17 229 19 97 Баршчэўская Алена Валер’еўна;

факс +375 17 200 56 35;

e-mail: aduby.seminar@gmail.com

ЗАЯЎКА

на ўдзел у рабоце семінара



«ВЫКАРЫСТАННЕ ЭЛЕКТРОННЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ ПРЫ НАВУЧАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ НА II І III СТУПЕНЯХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ»

Прозвішча:_______________________________________________________________________

Iмя:_____________________________________________________________________________

Iмя па бацьку:____________________________________________________________________

Месца працы:_____________________________________________________________________

Пасада:__________________________________________________________________________

Кантакты (адрас, тэлефон/тэлефон-факс):_____________________________________________

Е-mail (для накіравання запрашэння):_________________________________________________



Дата:____________________________________________________________________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка