Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна




Дата канвертавання27.03.2016
Памер39.99 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНА–КАМУНІКАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ НА ЎРОКАХ ФІЗІКІ
Драніца Надзея Васільеўна,

настаўнік фізікі

ДУА “Вераб’евіцкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

nnaaddaa@tut.by

80336244094 (МТС)


Умеет учить тот,

кто учит интересно

А. Энштейн
21 стагоддзе – гэта стагоддзе інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій і інфармацыйнай цывілізацыі. Веды, якія сёння вучні набываюць у школе, хутка старэюць, па-гэтаму асноўная задача настаўніка навучыць дзіця вучыцца і здабываць веды самастойна. Паколькі ў наш час дастаткова востра адчуваецца патрэба сучаснага грамадства ў выпускніках школы, накіраваных на самаразвіццё і самарэалізацыю, якія ўмеюць аперыраваць атрыманымі ведамі, якія валодаюць развітымі пазнавальнымі запатрабаваннямі, уменнем арыентавацца ў сучасным інфармацыйным асяроддзі, прадуктыўна працаваць, эфектыўна супрацоўнічаць, адэкватна ацэньваць сябе і свае дасягненні, а таксама выпускніках, гатовых да самастойнага жыццёвага выбару. Гэтаму і садзейнічаюць ІКТ. Што разумеюць пад ІКТ? Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыі – гэта сукупнасць метадаў, прыбораў і працэсаў, якія выкарыстоўваюцца для збору, апрацоўкі і распаўсюджвання інфармацыі і выкарыстання яе ў адукацыйным працэсе [1].

Асноўныя мэты прымянення ІКТ:



  • Павысіць эфектыўнасць навучання пры дапамозе камп’ютара;

  • Забяспечыць уключэнне кожнага вучня ў розныя віды дзейнасці, спалучэнне якіх вызначаецца мэтамі ўрока і асобных яго частак;

  • Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў;

  • Павышаць цікавасць да вывучэння прадмета праз камп’ютар[2].

  • Выпрацоўваць уменні і навыкі індывідуальнай і самастойнай работы вучняў. Калі кожны вучань працуе самастойна, то ўзровень навучанасці слабых школьнікаў павышаецца і ў той жа час не аказваюцца запушчанымі і моцныя вучні, таму што кожны з іх вырашае свае задачы свядома, паколькі ў яго ёсць права на выбар зместу навучання і ўзроўню засваення. У сваю чаргу настаўнік павінен даць магчымасць кожнаму вучню засвоіць матэрыял на базавым альбо вышэйшым узроўні.

Напрамкі прымянення ІКТ

  • Мультымедыя, як ілюстрацыйны сродак;

  • Камп’ютар - сродак кантролю і карэкцыі ведаў;

  • Камп’ютар – сродак самаадукацыі.

Прымяненне ІКТ на ўроках фізікі павышае цікавасць да прадмета, дае ўпэўненасць у тым, што вучань можа засвоіць прадмет, дазваляе мадэляванне на камп’ютары розных фізічных працэсаў і з’яў, якія дазваляюць глыбей усвядоміць фізічную сутнасць з’явы.

На сваіх уроках, акрамя ЭСН, якія рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі РБ, я выкарыстоўваю наступныя сервісы:



  • сэрвіс http://learningapps.org, з дапамогай якога можна ствараць розныя інтэрактыўныя заданні: фізічныя пазлы, крыжаванкі з наступным размяшчэннем іх у блогу настаўніка, каб кожны з вучняў меў доступ да задання (http://dranizafizik.blogspot.com/p/7.html);

  • сэрвіс https://docs.google.com/, з яго дапамогай ствараю рознага віду тэсты, якія ацэньваюцца. Жадаючыя могуць выканаць заданні дома самастойна ці з дапамогай падручніка, пры гэтым настаўнік бачыць памылкі, якія дапускаюць вучні і можа правесці карэкцыю ведаў (https://docs.google.com/forms/d/10JHoZHR3beOKseHcMtdLf6OvqhNusGCOcLOHFH9uprI/viewform).

  • сэрвіс https://bubbl.us/ - для стварэння карт – ведаў. Вось такія карты вучань можа стварыць як на ўроках, так і дома.

Карта ведаў па тэме “Праваднікі”, 10 клас

Любому настаўніку хочацца мець на сваім ўроку “ізюмінку”, якая выклікала б у вучняў цікавасць да вывучаемага матэрыялу. Я думаю, што кожны з нас неаднойчы сутыкаўся з рэбусамі ведае, што рэбус – гэта загадка ў выглядзе малюнкаў і розных знакаў. На ўроках фізікі ў 6-8 класах іх паспяхова можна прымяняць, і такія заняткі не будуць манатоннымі. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Будова атама” ў пачатку ўрока вучням 8 класа прапаную адгадаць рэбус:




‘‘

О=А



Электрон

Э

С=К




Пратон

4 2 3 1


м=н



Вучні, адгадаўшы заданне, фармулююць мэту ўрока, а дасягнуўшы яе, задаюць пытанне: “Чаму не было рэбуса з адгадкай ядро?” Разам з настаўнікам на ўроку пры дапамозе камп’ютара, тэктавага рэдактара WORD і любога браўзера яны выконваюць заданне па складанню галаваломкі.
Список использованных источников


  1. http://pravmisl.ru/index.php?id=673&option=com_content&task=view

  2. http://ttbyol.narod.ru/Autor/Exp/ObobInfTechnBM.html


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка