Інфармацыйнае паведамленне упраўленне культуры гомельскага аблвыканкама




Дата канвертавання27.03.2016
Памер27.56 Kb.
Інфармацыйнае паведамленне

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛВЫКАНКАМА

Аб’яднаны краязнаўчы музей аддзела культуры Мазырскага райвыканкама

Навукова-практычная канферэнцыя

Музей і традыцыйная культура Беларусі”



23-24 МАЯ 2012 г.
Паважаныя калегі!

Упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама арганізуе навукова-практычную канферэнцыю “Музей і традыцыйная культура Беларусі” з удзелам экспертаў у галіне музейнай справы для пераймання і абмену вопытам у такіх формах дзейнасці, як захаванне, папулярызацыя, рэстаўрацыя, кансервацыя і рэвіталізацыя сродкамі музеяў новага тыпу элементаў традыцыйнай культуры Беларусі .



Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца спецыялісты у галіне музейнай дзейнасці, навуковыя супрацоўнікі музеяў, аддзелаў культуры, дамоў раместваў і народнай творчасці, даследчыкі музеязнаўства і традыцыйнай культуры.
ТЭМАТЫЧНЫЯ НАПРАМКІ КАНФЕРЭНЦЫІ


  • Актуальныя праблемы сучаснай мезеялогіі;

  • Роля сучаснага музея ў захаванні і актуалізацыі традыцыйнай культуры;

  • Ахова культурнай спадчыны: праблемы і рашэнні;

  • Музеефікацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны;

  • Нематэрыяльная культурная спадчына як аб’ект музейнай рэпрэзентацыі;

  • Этнакультурнае выхаванне ў музеі;

  • Папулярызацыя сацыяльнага і камерцыйнага патэнцыялу музеяў новага тыпу;

  • Мультымедыйныя тэхналогіі як адна з складовых сучаснага музейнага паказу.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ

  1. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 красавіка 2012 года даслаць на адрас аргкамітэта – 247760, вул. Камсамольская, 15, г. Мазыр. Тэл. 8-0236-324662, -325083, e-mail: mozyr_muzey@mail.ru (на канверце пазначыць тэматыку канферэнцыі)

  • заяўку на ўдзел у папяровым і электронным варыянтах з подпісам удзельніка;

  • электронны варыянт артыкула на e-mail аргкамітэта канферэнцыі;

  • два экзэмпляра артыкула на паперы фармату А4, падпісаныя аўтарам;

  • рэцэнзію на артыкул (подпіс рэцэнзента заверыць у аддзеле кадраў або ў вучонага сакратара інстытута);

  • копію плацежнага дакументу аб аплаце арганізацыйнага ўзносу.

  1. Падцвярджэнне атрымання аргкамітэтам дакументаў будзе рабіцца па e-mail.

  2. іншагароднім удзельнікам па папярэдняй заяўцы будзе забраніравана месца ў інтэрнаце. Расходы на праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

  3. На даклады адводзіцца 10 мінут, прэзентацыі афармляюцца ў фармаце MS Power Point.

  4. Матэрыялы канферэнцыі будуць надрукаваны ў аўтарскай рэдакцыі.

  5. Выданне зборнікаў артыкулаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

  6. Аргкамітэт пакідае за сабой права фарміраваць праграму канферэнцыі і адбіраць матэрыял да друку.

  7. Пасля ўказанай даты (да 20 красавіка 2012 г.) аргкамітэт будзе пазбаўлены магчымасці падрыхтаваць дасланыя матэрыялы да друку.

  8. Перапіска з аўтарамі вядзецца толькі па электроннай пошце.

  9. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхілення тэкстаў, якія перавышаюць зададзены аб’ем, не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі, не адказваюць крытэрыям, што прад’яўлены да навуковага тэксту, не аформлены адпаведным чынам.


ЗАЯЎКА ЎДЗЕЛЬНІКА

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў; навуковая ступень, званне, пасада.

  2. Назва арганізацыі (без скарачэнняў).

  3. Назва даклада.

  4. Форма ўдзелу.

  5. Адрас, кантактныя тэлефоны, e-mail для сувязі (указваць абавязкова). Студэнты, магістранты, аспіранты дадаюць да заяўкі падпісаны і завераны водгук навуковага кіраўніка (у адсканаваным выглядзе).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка