Ім. А. А. Грымаця” Грымаць Адам Антонавіч – адзін з лепшых майстроў педагагічнага мастацтва Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання03.05.2016
Памер86.91 Kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вілейскі раённы аддзел адукацыі.



Дзяржаўная установа адукацыі “Ільянская агульнаадукацыйная сярэдняя школа з краязнаўчым ухілам

ім. А.А. Грымаця”

Грымаць Адам Антонавіч – адзін з лепшых майстроў педагагічнага мастацтва Рэспублікі Беларусь
Матэрыялы для афармлення стэнда

Камплект з 12 лістоў
Аўтары праекта:

  • Уладзімір Сцяпанавіч Кажамяка і члены гуртка“Памяць”;

  • Ігар Аляксандравіч Юшко, адказны за выпуск і дызайн;

  • Шачыкаў Юрый Уладзіміравіч, камп’ютарны набор.


Наш адрас:

222431 вул. Школьная 1 “А”

В. Ілья Вілейскі раён

Мінская вобл.



Тэлефоны:

8-01771-76-3-40

8-01771-76-4-98

mailto:Ushko_Igar@mail.ru
Школьнае выдавецтва

“Ільянскія далягляды”

Ілья, 2008

Вялікі чалавек сярод нас”.



(М. К. Ганчароў, доктар педагагічных навук, віцэпрэзідэнт АПН СССР.)


Адам Антонавіч Грымаць напісаў больш за 220 навуковых прац, апублікаваў у часопісах і зборніках 157 артыкулаў. Ён сааўтар пяці вучэбных дапаможнікаў, 10 манаграфій. Адам Антонавіч удзельнічаў у 43 Міжнародных і 105 Рэспубліканскіх канферэнцыях.

А. А. Грымаць з’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага педагагічнага таварыства, членам рэдкалегіі часопісаў “Вышэйшая школа”, “Народная асвета”, членам Вучонага савета па псіхолага-педагагічных навуках НІА.

А. А. Грымацю прысвоена высокае званне прафесара. Ён абраны правадзейным членам Міжнароднай акадэміі акмеялогіі (1998), правадзейным членам Беларускай акадэміі адукацыі (1998), удастоены звання Заслужаны работнік адукацыі (1998).

А.А. Грымаць узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), значком “Выдатнік асветы БССР” (1983), Ганаровай граматай ВАКа Беларусі (1997), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка (1998).

У 1997 годзе аб’яўлены ААН чалавекам года ў галіне адукацыі.

Ільянская агульнаадукацыйная сярэдняя школа з краязнаўчым ухілам носіць імя Адама Антонавіча Грымаця.

“Адміністрацыя школы і педагагічны калектыў лічыць, што прысваенне школе імя А. А. Грымаця паслужыць стымулам плённай працы па выхаванні падрастаючага пакалення”.



(І. А. Юшко, дырэктар Ільянскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з краязнаўчым ухілам імя А.А. Грымаця.)

“Разумны кіраўнік, смелы наватар, таленавіты арганізатар навук – так можна ахарактарызаваць Адама Грымаця. Ён прайшоў вялікі працоўны шлях, адолеў многія ступені духоўнага ўзбагачэння, узняўся на вяршыню педагагічнай навукі, зрабіў шмат карыснага для свайго народа. У яго асобе арганічна спалучаліся лепшыя рысы беларускага нацыянальнага характару”.



(А.Ц. Караткевіч, прафесар БДПУ, экс-рэктар БДПУ.)

“Педагагічную спадчыну акадэміка А.А. Грымаця з вялікай аддачай выкарыстоўваюць настаўнікі-практыкі, кіраўнікі школ, выкладчыкі вышэйшых педагагічных навучальных устаноў, аспіранты, студэнты і навукова-педагагічная грамадскасць”.



(Л.А Казінец, дацэнт кафедры педагогікі БДПУ імя М. Танка.)

Грымаць Адам Антонавіч – адзін з лепшых майстроў педагагічнага мастацтва Рэспублікі Беларусь

Адам Антонавіч Грымаць нарадзіўся ў вёсцы Ілья Вілейскага раёна 17 кастрычніка 1938 года ў простай сялянскай сям’і, дзе вышэй за ўсё быў культ чалавечнасці і прыстойнасці, дзе бацькі – Антон Марцінавіч і Марыя Антонаўна былі прыкладам шчырых, далікатных паводзін. І праз усё жыццё таленавіты вучоны пранёс нязгасную матчыну любоў, пяшчоту, мудры бацькоўскі запавет.


Успамінае Грымаць Аляксандр Пятровіч: “Адась часта ўспамінаў тыя песні, што ягоны бацька спяваў: “Шумеў, гарэў пажар маскоўскі …” і яшчэ доўгую песні, у якой ёсць радкі: “Дзякуй Богу, што свякроў памёрла, засталося верацён торба…”

На доме, дзе нарадзіўся А.А. Грымаць яшчэ няма мемарыяльнай дошкі, але яна павінна з’явіцца тут з цягам часу.


Успамінае Грымаць Аляксандр Пятровіч, стрыечны брат Адама Антонавіча: “Маці яго , Марыя Канецкая, была надта талковая. Яна была сіратою з Даўгінава. Была адмысловая чысцюля, дома – ні пылінкі, а як добра гатавала стравы розныя. Усё жыццё працавала санітаркаю ў бальніцы. Пражыла 84 гады. Бывала казала: “Вось памру, тады ўжо не ведаю як будзе”.



Ілья, 1944 г. Маленькі Адаська сфатаграфаваны з вясковай дзяўчынкай-

аднагодкай Кацяй. На грудзях у хлопчыка – ліхтарык. Напэўна, гэта была яго любімая цацка, якая імгненна па яго жаданню давала сапраўднае святло. Сапраўдны цуд быў у руках тады яшчэ маленькага асветніка. Ён, гэты чалавек з ліхтарыкам, нібы Праметэй, апасля дасць людзям святло ад свайго разумнага сэрца.

Першапачатковую адукацыю Адась атрымаў у Ільянскай школе, якая гасцінна расчыніла дзверы ў цяжкі пасляваенны час – 1 верасня 1945 года. Гэты дзень сямігадовы хлопчык запомніў назаўсёды.





Стары будынак Ільянскай школы. Тут вучыўся А.А. Грымаць.

Школу Адась наведваў з задавальненнем, вучыўся старанна, перачытаў амаль усе кнігі раённай бібліятэкі. У школе спрабаваў пісаць вершы на беларускай мове. Некаторыя з іх друкаваліся ў раённай газеце, дзе кумірам яго з’яўлялася вядомая паэтэса Вілейшчыны Ганна Новік.

Скончыў школу Адам Грымаць у 1955 годзе з залатым медалём.

У 1957г. Адам Грымаць “пайшоў у людзі”: паступіў на геолага-разведвальны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта; калі праз паўгода факультэт расфарміравалі, паехаў працягваць вучобу ў Якуцк, а ў хуткім часе перавёўся ў Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага на філалагічны факультэт на аддзяленне рускай і беларускай мовы і літаратуры.




Пасля заканчэння педінстытута з адзнакай А.А. Грымаць працаваў на Вілейшчыне ў Швядоўскай школе-васьмігодцы настаўнікам, а потым і дырэктарам Стражэўскай сярэдняй школы.



Будынак Швядоўскай школы-васьмігодкі. 1960 г.

Успамінае былы дырэктар Швядоўскай школы Я.Р. Мандрык:

Бацькі, асабліва дзеці, з радасцю і вялікім задавальненнем сустрэлі маладога, энергічнага, граматнага настаўніка беларусай мовы і літаратуры. Ён не абмяжоўваўся падручнікам, умеў данесці ўсё ярка, уражліва.”



І па сёнешні дзень у памяці выпускнікоў Швядоўскай школы, мясцовых жыхароў Адам Антонавіч застаўся чалавекам незвычайнай добразычлівасці, арганізатарскіх здольнасцей, прыкладам любові і павагі да людзей, да роднага краю.

“Веды складаюцца з дробных крупінак штодзённага вопыту”. Дз.І. Пісараў.

У 1967 г. А.А. Грымаць становіцца аспірантам кафедры педагогікі Мінскага педінстытута, пачынае працу над дысертацыяй: “Фарміраванне станоўчых маральных ідэалаў вучняў сярэдняга школьнага ўзросту (на ўроках беларускай літаратуры)”.

У снежні 1970 г. А.А. Грымаць абараніў дысертацыю на Вучоным савеце Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя А.М. Горкага.

На працягу двух гадоў (1972-1974) А.А. Грымаць працаваў дацэнтам Вышэйшай педагагічнай школы ў г. Эрфурце. За гэта ён быў узнагароджаны Залатым медалём Г.Гердэра.


А.А. Грымаць з жонкай у час знаходжання ў ГДР



А.А. Грымаць з жонкай Соф’яй Аляксееўнай і сынам Аляксандрам

Успамінае Г.М. Дасько, студэнт 1 курса:

Уводзіны ў педагогіку” чытаў выкладчык Грымаць Адам Антонавіч. У памяці ўсплывае вобраз статнага, светлага чалавека. Яго ўменне падаць матэрыял па змесце і па форме—незабыўнае. На яго лекцыях мы, студэнты, узбагачаліся глыбокімі ведамі...”

З 1975г. Адам Антонавіч дацэнт кафедры педагогікі Мінскага педінстытута ім. А.М. Горкага, займаецца выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю.

“Няхітрая справа ступіць нагой ў пратоптаны след; больш цяжка, але затое і больш ганарова, пракладваць шлях самому.”

Якуб Колас.

Запальвае толькі той, хто сам гарыць”


(П.А. Паўленка)


У 1977 годзе А.А. Грымаць назначаны дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі дырэктараў школ. За гады работы факультэта (1974 – 1989 гг.) тут павысілі сваю кваліфікацыю больш за дзевяць тысяч кіраўнікоў школ рэспублікі.


ФПК ДСШ Мінскага педінстытута ім. Горкага, V поток, 1978г.(У першым радзе восьмы злева А.А. Грымаць)

З 1974 г. пасля ўтварэння ў Мінску народных універсітэтаў педагагічных ведаў для бацькоў вучняў школы А.А. Грымаць чытаў там лекцыі, садзейнічаў бацькоўскаму ўсенавучу.


Верасень 1980 г. – А.А.Грымаць – прарэктар па вучэбнай працы МДПІ і займаецца распрацоўкай сістэмы арыентацыі старшакласнікаў на педагагічную працу і прыклаў шмат намаганняў у гэтым напрамку. Шмат зрабіў для пераходу ВНУ на новы змест навучання, укараненне дэмакратычных прынцыпаў у вучэбна-педагагічным працэсе.



Прарэктар па вучэбнай рабоце МДПІ А.А. Грымаць (другі злева)


За поспехі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для народнай асветы дацэнт А. А, Грымаць у 1982 г. быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За якаснае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаў – Дыпломам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.


Успамінае Л. А. Казінец, дацэнт кафедры педагогікі МДПУ: “Кабінет дэкана ніколі не пуставаў. А.А. Грымаць быў жыццялюбам, аптымістам, любіў людзей, умеў іх слухаць, разумець, лёгка знаходзіў патрэбныя словы ў гутарках з рознымі людзьмі. Увогуле, быў

цікавым суразмоўцам. Ён цаніў людзей не па пасадзе і званні, а па розуме і справядлівасці.”




Л.А. Казінец на сустрэчы з калектывам Ільянскай школы

“Мудрым лічыцца не той, хто шмат ведае, а той,



чые веды прыносяць карысць”.

(Эсхіл)



Адам Антонавіч Грымаць загадчык кафедры педагогікі МДПІ ім. А. Горкага

У гэты перыяд адбываецца узмацненае ўкараненне навуковых напрацовак у розных напрамках: шматузроўневая падрыхтоўка педагагічных кадраў з вышэйшай адукацыяй, аказанне дапамогі школам і навуковым установам новага тыпу, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, арганізацыя навукова-даследчай работы.

Навуковыя даследаванні знайшлі адлюстраванні ў манаграфіях, дапаможніках, артыкулах, надрукаваных у часопісах. Вынікі навуковых даследванняў кафедры педагогікі паведамляліся на розных канферэнцыях.

Успамінае прафесар кафедры педагогікі БДПУ Е.Г.Андрэева:

Наша кафедра з прыходам Грымаця у якасці навуковага лідэра стала сэрцам і гонарам універсітэта”.




На кафедры педагогікі

Зараз цяжка знайсці вучоных педагогаў, якія б любілі педагогіку так, як любіў гэту навуку прафесар А.А. Грымаць”.

Т.А. Шынгірэй, дацэнт кафедры педагогікі БДПУ.


Прафесар А.А. Грымаць (у цэнтры) з супрацоўнікамі кафедры МДПІ

У прафесара А.А. Грымаця цэлая школа паслядоўнікаў. Ён падрыхтаваў 30 кандыдатаў педагагічных навук. Вынікі навуковых даследванняў адлюстраваны ў шматлікіх манаграфіях: “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці будучых педагогаў”, “Тэарытычныя аспекты сацыялізацыі школьнікаў” і інш.



Прафесар А.А. Грымаць (у цэнтры) у час працы на Кубе

У 2000 годзе выйшла ў свет апошняя манаграфія вучонага “Фарміраванне маральных ідэалаў школьнікаў”.


Задача фарміравання маральных ідэалаў школьнікаў заключаецца ў тым, упэўнены А.А. Грымаць, каб дапамагчы кожнаму школьніку выявіць яго ўласныя патэнцыяльныя сілы, небходныя яму для духоўнага пераўтварэння сябе і навакольнага свету.

“Авалоданне агульначалавечымі маральнымі каштоўнасцямі – галоўная задача маральнага выхавання”.

А.А.Грымаць.



“У фарміраванні высокіх маральных якасцей, каштоўных арыентацый і ўстановак асобы заключаецца асноўны напрамак выхаваўчай работы”.

А.А. Грымаць.

“У выхаванні дзяцей уплыў бацькоў намнога большы за іншыя педагагічныя ўздзеянні”

А.А. Грымаць


“Істотным сродкам фарміравання высокамаральнай асобы з’яўляюцца навуковыя веды. Без глыбокіх і трывалых ведаў, без авалодання навукай нельга стаць маральна дасканалай асобай. Авалоданне ведамі садзейнічае выпрацоўцы навуковага светапогляду, а ён, як вядома, выконвае ролю арыенціра дзейнасці і матыву паводзін асобы”.

А.А. Грымаць.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка