Iii мінскі фестываль моў Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка




Дата канвертавання27.03.2016
Памер23.69 Kb.
III Мінскі фестываль моў
Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў.
Уваход ВОЛЬНЫ!
Фестываль моў — гэта ўнікальнае для Мінска мерапрыемства. За адзін дзень гасцям Фестывалю будуць прадстаўлены прэзентацыі 50 моў светустаражытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, пяць цікавых навукова-папулярных лінгвістычных лекцый і пяць незвычайных лекцый па беларусістыцы.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы — гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік — спецыяліст па мове — падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.
Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў (http://MinskLingFest.by) і ў суполках Фестивалю «УКантакце» (http://vk.com/MinskLingFest) и ў Фэйсбуку (http://facebook.com/groups/MinskLingFest).
Пачнецца Фестываль а 10:00 і будзе доўжыцца ўвесь дзень — да 19:00 (зразумела, можна браць удзел толькі у частцы праграмы: сысці раней ці прыйсці пазней). Калі вы цікавіцеся якой-небудзь канкрэтнай мовай, некалькімі мовамі ці проста жадаеце захапляльна і з карысцю правесці час — запрашаем вас прыняць удзел!
Прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 13 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца толькі з шасцю мовамі ці лекцыямі. Акрамя таго, у гэтым годзе ўпершыню на Мінскім фестывалі моў будуць прадстаўлены лекцыі па культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі.

Выбар нялёгкі, але, каб выбіраць было лягчэй, падчас адкрыцця Фестывалю прэзентатары коратка праанансуюць усе будучыя лекцыі. А на закрыцці Фестывалю а 18:00 гасцей чакае невялікі музычны падарунак ад піянераў фанемнага спеву Беларусі – гурта “Нагуаль”.


На Фестывалі вы зможаце:

пазнаёміцца з мовамі, пра якія вы раней нічога не ведалі;


– больш даведацца пра мовы, якія вас насамрэч цікавяць;
акрэсліцца, якую мову вы жадаеце вывучаць;
– ізноў захапіцца ўжо вядомымі мовамі;
здзівіцца з разнастайнасці і асаблівасцяў моў нашай планеты;

– і шмат іншага!


Прэзентатары Мінскага фестывалю моў — студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, выкладчыкі Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква), а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Уваход вольны!

Кантакты:



Антон Сомін, кіраўнік III Мінскага фестывалю моў

Навуковы супрацоўнік Лабараторыі соцыялінгвістыкі Школы актуальных гуманітарных даследванняў (ШАГИ) РАНХіГС, аспірант і выкладчык Інстытута лігвістыкі РДГУ (РГГУ) (Масква)

+375-29-688-13-12; somin@tut.by; http://vk.com/id4390, http://facebook.com/anton.somin


Мікіта Моніч, прэс-сакратар III Мінскага фестывалю моў

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ, аспірант факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці БДУКМ.

+375-29-327-50-25; n.monich@gmail.com; http://vk.com/monich_n


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка