Iii мінскі фестываль моў Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка




Дата канвертавання28.03.2016
Памер35.98 Kb.
III Мінскі фестываль моў
Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў.
Уваход ВОЛЬНЫ!
Фестываль моў — гэта ўнікальнае для Мінска мерапрыемства. За адзін дзень гасцям Фестывалю будуць прадстаўлены прэзентацыі 50 моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, пяць цікавых навукова-папулярных лінгвістычных лекцый і пяць незвычайных лекцый па беларусістыцы.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы — гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік — спецыяліст па мове — падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.
Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў (http://MinskLingFest.by) і ў суполках Фестивалю «УКантакце» (http://vk.com/MinskLingFest) и ў Фэйсбуку (http://facebook.com/groups/MinskLingFest).
Пачнецца Фестываль а 10:00 і будзе доўжыцца ўвесь дзень — да 19:00 (зразумела, можна браць удзел толькі у частцы праграмы: сысці раней ці прыйсці пазней). Калі вы цікавіцеся якой-небудзь канкрэтнай мовай, некалькімі мовамі ці проста жадаеце захапляльна і з карысцю правесці час — запрашаем вас прыняць удзел!
Прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 13 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца толькі з шасцю мовамі ці лекцыямі. Акрамя таго, у гэтым годзе ўпершыню на Мінскім фестывалі моў будуць прадстаўлены лекцыі па культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі.

Выбар нялёгкі, але, каб выбіраць было лягчэй, падчас адкрыцця Фестывалю прэзентатары коратка праанансуюць усе будучыя лекцыі. А на закрыцці Фестывалю а 18:00 гасцей чакае невялікі музычна падарунак ад піянераў фанемнага спеву Беларусі – гурта “Нагуаль”.


На Фестывалі вы зможаце:

пазнаёміцца з мовамі, пра якія вы раней нічога не ведалі;


– больш даведацца пра мовы, якія вас насамрэч цікавяць;
акрэсліцца, якую мову вы жадаеце вывучаць;
– ізноў захапіцца ўжо вядомымі мовамі;
здзівіцца з разнастайнасці і асаблівасцяў моў нашай планеты;

– і шмат іншага!


Прэзентатары Мінскага фестывалю моў — студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, выкладчыкі Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква), а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Уваход вольны!
Гісторыя і сучаснасць Фестываляў моў
Першы Фестываль моў у Мінску прайшоў 31 сакавіка 2013 года і адразу ж сабраў больш за 350 наведвальніках. На Фестывалі былі прадстаўленыя 35 моў і 7 лінгвістычных лекцый, а таксама прайшлі моўная гульня “Капялюш” і шматмоўны лінгваканцэрт. Стваральнікамі I Мінскага фестывалю моў сталі на той час аспірант Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква) Антон Сомін і магістрантка філалагічнага факультэта БДУ Ірына Пінхасік. Фестываль быў арганізаваны пры падтрымцы філалагічнага факультэта БДУ.
Другі Фестываль амаль падвоіў колькасць наведвальнікаў, значна пашырыў спіс уключаных моў. Бачучы вялікую цікаўнасць мінскай публікі да моўных скарбаў нашага свету, арганізатары Фестывалю імкнуцца уключаць усё новыя і экзатычныя для беларусаў мовы, ладзіць больш разнастайную і цікавую праграму лекцый.
Што датычыцца першага ў свеце Фестывалю моў, то ён быў праведзены ў 1995 годзе ва Францыі (г. Тур), яго стваральнік — амерыканскі лінгвіст і грамадскі дзеяч, эсперантыст Дэніс Кіф. Ужо ў наступным годзе па аналагічнай схеме прайшоў першы расійскі Фестываль моў у Чэбаксарах.
З таго часу рознамаштабныя Фестывалі праводзіліся ў розных краінах па ўсім свеце: ЗША, Венесуэле, Бельгіі, Швецыі, Малдове, Расіі... Найбуйнейшым Фестывалем моў стаў першы ж кітайскі Фестываль, які адбыўся ў 2008 годзе ва ўніверсітэце Нанкіна: за два дні ў ім ўзялі ўдзел больш за 13000 чалавек. У Расіі ж найбольш інфармацыйна насычаным Фестывалем з’яўляецца маскоўскі: на IX Маскоўскім міжнародным фестывалі моў, які прайшоў 7 снежня 2014 года ў Макоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, былі прадстаўленыя 74 мовы, 18 лінгвістычных лекцый, 12 “практык” і 6 мерапрыемстваў іншага фармату. Акрамя Масквы і Чэбаксар, Фестывалі моў рэгулярна праходзяць у Санкт-Пецярбургу, Уфе, Вялікім Ноўгарадзе, Ульянаўску, Кіеве, Кішынёве і іншых гарадах СНД.

Кантакты:



Антон Сомін, кіраўнік III Мінскага фестывалю моў

Навуковы супрацоўнік Лабараторыі соцыялінгвістыкі Школы актуальных гуманітарных даследванняў (ШАГИ) РАНХіГС, аспірант і выкладчык Інстытута лігвістыкі РДГУ (РГГУ) (Масква)

+375-29-688-13-12; somin@tut.by; http://vk.com/id4390, http://facebook.com/anton.somin


Мікіта Моніч, прэс-сакратар III Мінскага фестывалю моў

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ, аспірант факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці БДУКМ.

+375-29-327-50-25; n.monich@gmail.com; http://vk.com/monich_n


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка