II. класіфікацыя




Дата канвертавання21.03.2016
Памер320.05 Kb.


Раздзел II. КЛАСІФІКАЦЫЯ
Да ведама настаўніка
Практыкаванні на класіфікацыю вядомых вучням фактаў садзейнічаюць развіццю лагічнага мыслення. Яны патрабуюць умення аналізаваць прыметы прадметаў, знаходзіць сярод іх агульныя, на падставе якіх аб'екты можна аб'ядноўваць у групы і размяркоўваць у пэўным парадку.

Класіфікацыя - адно з цэнтральных лагічных паняццяў. Азначым яго сэнсавы бок.


Класіфікацыя




Прадмет засваення


У далейшым будзем разглядаць класіфікацыю, зыходзячы з размеркавання аб'ектаў мноства па вызначаных класах і падзелу мноства на класы шляхам вызначэння ў аб'ектах тых ці іншых прымет, што адпавядае праграме пачатковых класаў.



Класіфікацыя як лагічнае дзеянне - гэта размеркаванне прадметаў, з'яў, паняццяў па класах, групах, разрадах на падставе пэўных агульных прымет (асноў класіфікацыі). Яна акрэслена наступнымі правіламі:

1. Адна і тая ж класіфікацыя павінна мець адну і тую ж аснову.

2. Аб'ём членаў класіфікацыі роўны аб'ёму класа, які класіфікуецца.

3. Члены класіфікацыі павінны ўзаемна выключаць адзін аднаго.

4. Падзел на класы павінен быць непарыўным, г. зн. неабходна браць найбліжэйшы клас і не пераходзіць у больш далёкі.

Складанае па сваёй структуры дзеянне класіфікацыі аб'ядноўвае наступныя аперацыі:



  • выбар асновы класіфікацыі;

  • дзяленне па дадзенай аснове ўсяго мноства аб'ектаў, якія ўваходзяць у аб'ём дадзенага паняцця;

  • пабудова іерархічнай класіфікацыйнай сістэмы;

  • слоўная характарыстыка кожнага класа;

  • праверка вынікаў класіфікацыі на адпаведнасць правілам класіфікацыі.

Паслядоўнасць практыкаванняў гэтага раздзела не адпавядае адзначанай вышэй паслядоўнасці аперацый дзеяння класіфікацыі. Гэта тлумачыцца рознай ступенню складанасці аперацый.
§ 1. Класіфікацыя як метадычны прыём навучання
У якасці метадычнага прыёму класіфікацыя можа выкарыстоўвацца на розных этапах навучання: пры азнаямленні з новым матэрыялам, фарміраванні ўменняў і навыкаў, замацаванні, сістэматызацыі і абагульненні ведаў.

На ўроках азнаямлення класіфікацыя вучэбнага матэрыялу па прыметах "ведаю - не ведаю", "умею - не ўмею" дазваляе стварыць праблемную сітуацыю, вызначыць сувязь паміж ужо засвоеным матэрыялам і новым. Гэта стварае матывацыю, спрыяе актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіццю іх самастойнасці, актуалізацыі неабходных ведаў.

Прывядзём некалькі прыкладаў фрагментаў урокаў азнаямлення з пытаннямі нумарацыі натуральных лікаў, прыёмамі выканання арыфметычных дзеянняў, рашэннем задач новага тыпу, некаторымі алгебраічнымі і геаметрычнымі паняццямі.
Тэма. Трохзначныя лікі
На дошцы зададзены рад лікаў: 31, 24, 9, 5, 412, 81, 8, 100, 7, 11, 350, 657, 2, 15, 99.


  • Сярод запісаных лікаў знайдзіце ўсе адназначныя лікі. Колькі iх? Растлумачце свой адказ. Запішыце гэтыя лікі ў сшытак у парадку Ўзрастання.

(Лікі 2, 5, 7, 8, 9.)

  • Ці існуюць іншыя адназначныя лікі?

  • Якіх адназначных лікаў у нас не хапае?

  • Сярод усіх адназначных лікаў назавіце найменшы і найбольшы.

  • Дакажыце, што лік 9 - гэта найбольшы адназначны лік. (Калі да ліку 9 дадаць 1, то атрымаем наступны лік - 10, які большы за лік 9. Але 10 - гэта ўжо не адназначны, а двухзначны лік, бо запісваецца дзвюма лічбамі)/

Настаўнік выцірае з дошкі адназначныя лікі і запісвае толькі найменшы і найбольшы з іх. Атрымліваецца запіс 1, ..., 9.

- У другі рад таксама ў парадку ўзрастання запішыце ўсе двухзначныя лікі з тых, што засталіся на дошцы. Якія гэта лікі? (Лікі 11, 15, I 24,81,99).

- Колькі двухзначных лікаў вы запісалі? (5 лікаў).

- Ці запісаны ў сшытку найменшы двухзначны лік? (Не. Лік 10 мы не запісвалі).

- Дакажыце, што лік 10 - найменшы двухзначны лік. (Калі ад ліку 10 адняць 1, то атрымаем папярэдні лік - 9. Лік 9 - адназначны лік. Значыць, лік 10 - першы і найменшы двухзначны лік).

- Ці ёсць сярод лікаў, якія вы запісалі ў другім радзе, найбольшы з усіх двухзначных лікаў? (Так. Гэта лік 99).

- А колькі ўсяго існуе двухзначных лікаў? (90 лікаў).

- Якіх лікаў існуе больш - адназначных ці двухзначных?

Настаўнік выцірае з дошкі ў шэрагу зададзеных лікаў двухзначныя і адзначае найбольшы і найменшы з усіх двухзначных лікаў. На дошцы атрымліваецца запіс у слупок:
1, ..., 9 усяго 9

10.....99 усяго 90

3 рада дадзеных лікаў застаюцца лікі 412, 100, 350, 657.

- Якія лікі ў нас засталіся? Чаму гэтыя лікі нельга назваць адназначнымі? Двухзначнымі? Якое імя ім можна даць? (Трохзначныя лікі).

- Чаму менавіта так іх можна назваць? (Для іх запісу выкарыстаны тры знакі (лічбы)).

- Сярод запісаных на дошцы трохзначных лікаў ёсць найменшы з усіх трохзначных лікаў. Які гэта лік? (Лік 100).

- Якімі лічбамі запісаны гэты лік? Магчыма, хто-небудзь з вас здагадаўся, якімі лічбамі будзе запісаны найбольшы з усіх трохзначных лікаў? Колькі разоў трэба напісаць лічбу 9? (3 разы).

- Запішыце ў сшытках найменшы трохзначны лік і найбольшы трохзначны лік. Якія гэта лікі? (Лікі 100 і 999).

Настаўнік на дошцы дапаўняе слупок запісам 100, ..., 999 усяго ... .

- Ці многа іншых трохзначных лікаў існуе паміж найменшым і найбольшым лікамі?

Дзеці выказваюць свае здагадкі, пасля чаго настаўнік падагульняе, што ўсяго трохзначных лікаў 900, і на месцы кропак пасля слова "ўсяго" запісвае 900.

Далей пачынаецца работа па вывучэнню трохзначных лікаў.


Тэма. Пісьмовае множанне на адназначны лік
На дошцы малюецца табліца:




7

23

86

3










4









- Якое дзеянне трэба выканаць з лікамі? (Множанне).

- Назавіце значэнні першага множніка. (7, 23, 86).

- Назавіце значэнні другога множніка. (3, 4).

- Запішыце прыклады ў сшытак па слупках.

7 • 3= 23 • 3= 86 • 3 =

7 • 4= 23 • 4= 86 • 4 =

- У якіх з гэтых слупкоў вы хутка і лёгка можаце знайсці адказ? (У першым і другім.)

- Якія адказы вы атрымалі?

Пасля адказаў вучняў настаўнік паслядоўна запаўняе значэннямі здабыткаў адпаведныя пустыя клеткі табліцы: 21, 28, 69, 92.

- Прачытайце прыклады з трэцяга слупка. Чаму ў іх знайсці здабытак не так лёгка? (Вялікія лікі).

- Калі вусна памножыць цяжка, то можна зрабіць гэта пісьмова, У слупок. Зараз мы будзем вучыцца множыць у слупок двухзначны лік на адназначны.


Тэма. Простыя задачы з адносінамі "ў некалькі разоў менш"
Вучням прапануецца па скарочанаму запісу скласці задачу і рашыць яе:

I - 10


II - ?, на 2 больш

Рашэнне:

  1. + 2= 12

Адказ. 12.

Потым пачынаецца работа над гэтай задачай.

- Якое слова трэба замяніць ва ўмове задачы, каб яна рашалася адыманнем? Запішыце скарочана новую задачу і яе рашэнне. Падкрэсліце ў скарочаных запісах тыя словы, якія вызначылі выбар арыфметычнага дзеяння пры рашэнні першай і другой задач, далі "ключ" да іх рашэння. Гэта - ключавыя словы.

I -10 I -10

II - ?, на 2 больш II - ?, на 2 менш

- Што трэба змяніць у першай задачы, каб яна рашалася не складаннем, а множаннем? Запішыце скарочана і гэту задачу. Рашыце яе. Падкрэсліце ключавыя словы.

I - 10

11 - ?, у 2 разы больш



Рашэнне:

10 •2 = 20



Адказ. 20.

Настаўнік абагульняе спосабы рашэння вядомых тыпаў задач:

"Калі ў задачы патрабуецца знайсці лік, які на некалькі адзінак большы за дадзены лік, то яна рашаецца як? (Складаннем).

Калі шукаемы лік на некалькі адзінак меншы за дадзены, то як? (Адыманнем.)

Калі шукаемы лік у некалькі разоў большы за дадзены, то як?

(Множаннем)".

- А зараз у апошняй задачы зноў заменім слова "больш" словам "менш". Якая задача ў нас атрымаецца? Запішам яе скарочана:

I - 10


II - ?, у 2 разы менш

- Як вы мяркуеце, якім дзеяннем трэба рашаць гэту задачу? (Дзяленнем).

- Сёння мы з вамі дакажам, што задачы, дзе трэба знайсці лік, які ў некалькі разоў меншы за дадзены, рашаюцца дзяленнем. Пакладзіце на парту 10 кругоў. Падзяліце іх на дзве роўныя часткі. Запішыце адпаведны прыклад. (10 : 2 = 5).

- Колькі кругоў у адной такой частцы? (5).

- Пакладзіце ніжэй столькі ж трохвугольнікаў. Колькі ў нас трохвугольнікаў? (5).

- Што можна сказаць аб колькасці кругоў? (Кругоў 2 разы па 5. Кругоў у 2 разы больш, чым трохвугольнікаў).

- Калі кругоў у 2 разы больш, чым трохвугольнікаў, то што можна сцвярджаць аб колькасці трохвугольнікаў? (Трохвугольнікаў у 2 разы менш, чым кругоў).

- Колькі трохвугольнікаў? (5).

- Як мы атрымалі лік 5? (10 : 2 = 5).

- Якім дзеяннем знаходзілі лік, што ў 2 разы меншы? (Дзяленнем).

Аналагічныя практычныя дзеянні для некалькіх асобных выпадкаў пацвярджаюць праўдзівасць выказанай дзецьмі здагадкі: "Каб паменшыць лік у некалькі разоў, трэба дзяліць".
Тэма. Ураўненне
+3 = 7 х + 3 = 7

8 -  = 5 8 - х = 5

12 :  = 4 12 : х = 4

 • 2 = 18 х • 2= 18

- На дошцы ў два слупкі запісаны роўнасці. У якім слупку - левым ці правым - прыклады знаёмыя? (У левым).

Дзецям прапануецца прачытаць запісы ў левым слупку і вусна даць адказ на пытанне:"Да якога ліку трэба дадаць лік 3, каб атрымаўся лік 7?" (Невядомы лік - 4, таму што 4 + 3 = 7).

Аналагічна разглядаюцца астатнія прыклады левага слупка.

- А цяпер уважліва паглядзіце на правы слупок. Запісаныя ў ім прыклады параўнайце па радах з тымі, якія мы ўжо рашылі. Што змянілася справа? (Замест "акенца" стаіць літара (знак) "х").

- У матэматыцы месца невядомага ліку прынята абазначаць не “акенцамі”, а літарамі. Для гэтага ўжываюць літары лацінскага алфавіта.
Настаўнік паказвае вучням карткі і .


  • Гэта адна з літар лацінскага алфавіта - "ікс", пісьмовая і друкаваная. Будзем ставіць яе замест "акенца".

Картку  настаўнік паслядоўна размяшчае на месцах, адзначаных "акенцамі".

Дзеці па-рознаму чытаюць услых запісы, якія пры. гэтым атрымліваюцца:

"Ікс плюс тры роўна сем".

"Да невядомага ліку дадалі 3 і атрымалі 7. Які гэта лік?"

"Да якога ліку трэба дадаць 3, каб атрымалася 7?" I г. д.

Уся папярэдняя работа дазваляе давесці да свядомасці дзяцей, што адрозненне запісаў з "акенцамі" і з літарамі "х" не з'яўляецца істотным - яно датычыцца толькі формы. Таму рашэнне ўраўненняў не ўспрымаецца як новая пазнавальная задача. Элемент навізны знаходзіць увасабленне толькі ў тэрмінах і форме запісу рашэння.

- Такія прыклады з літарай, лікавае значэнне якой трэба знайсці, у матэматыцы называюць ураўненнямі. Дзе на дошцы запісаны ўраўненні? (У правым слупку).

Настаўнік робіць да правага слупка надпіс "Ураўненні". Вучням прапануецца паслядоўна чытаць іх, запісваць у сшытак і рашаць. Узор запісу рашэння трэба абавязкова даць на дошцы, таму што менавіта засваенне тэрміна "ўраўненне" і азнаямленне з формай запісу рашэння (спосабам падбору) з'яўляецца мэтай першага ўрока па гэтай тэме. Настаўнік павінен таксама прывесці ўзор разважання:

х + 3 = 7 Пішу ўраўненне: ікс плюс 3 роўна 7.

Думаю: да якога ліку трэба дадаць 3, каб атрымаць 7? Гэта лік 4.

х = 4 Пішу: х = 4.

4 + 3 = 7 Падкрэсліваю два радкі рыскай і правяраю: замест

7 = 7 літары "х" ва ўраўненні запісваю лік 4 : 4 + 3 = 7.

Складаю: 4 + 3 = 7. Злева ва ўраўненні таксама 7.

7 = 7. Значыць, ураўненне рэшана правільна.

Словы, якія выдзелены, з'яўляюцца апорнымі ў разважаннях пры рашэнні ўраўненняў. Варта зафіксаваць паслядоўнасць гэтых слоў на дошцы, каб дзеці мелі магчымасць выкарыстоўваць азначаную апору на этапе замацавання.

Этап першаснага замацавання патрабуё асобнага разгляду. Яго асаблівасць заключаецца ў тым, што адразу пасля тлумачэння новага матэрыялу ўзнікае неабходнасць у арыенціровачным падмацаванні яго лагічнай асновы - пэўных разумовых дзеяннях. Адсюль вынікае абавязковасць размежавання дзвюх узаемазвязаных пазнавальных задач:

1) вылучэння прымет новага;

2) прымянення наяўных ведаў і ўменняў у новых умовах.

Выкарыстанне класіфікацыі як метадычнага прыёму дазваляе спачатку засяродзіць увагу вучняў толькі на аналізе ўмовы заданняў і вьібары адпаведных дзеянняў.

Многія з геаметрычных паняццяў традыцыйна ўводзяцца на падставе класіфікацыі спецыяльна падабраных настаўнікам геаметрычных фігур. Напрыклад, прамая лінія, крывая лінія, многавугольнік, прамавугольнік, квадрат, вугал, акружнасць, круг і інш.
Тэма. Складанне і адыманне двухзначных лікаў (выпадкі тыпу 34 + 20 і 34 - 20) [12, с. 81]
- У якіх прыкладах другое складаемае будзем дадаваць да дзесяткаў першага складаемага? Запішыце іх у слупок. Прачытайце. Як будзем рашаць?

60 -1 54 - 30 60 - 7

48+20 39 + 2 80 + 5

76 - 40 90 - 14 40 + 50


Гэтак жа аналізуем прыклады з адыманнем.

  • Самастойна прыдумайце прыклады, у якіх другое складаемае будзем дадаваць да дзесяткаў першага складаемага.



Тэма. Пісьмовае складанне двухзначных лікаў (з пераходам праз дзесятак) [12, с. 104]
76 66 12 17 35

+ + + + +



25 23 58 64 22
- У якіх прыкладах будзе пераход праз дзесятак? Чаму? (Сума адзінак большая за 10).

- Запішыце ў сшытак толькі гэтыя прыклады. Пракаменціруйце рашэнне. Што і як трэба змяніць у астатніх прыкладах, каб у іх таксама выконваўся пераход праз дзесятак? (Павялічыць колькасць адзінак у складаемых).

- Прыдумайце аналагічныя прыклады.
Тэма. Пазатаблічнае дзяленне (выпадкі тыпу 38 : 2) [13, с. 105]
36 : 2 99 : 3 48 : 4 55 : 5

64 : 2 48 : 3 52 : 4 65 : 5


- Падкрэсліце прыклады, у якіх лікі разрадаў дзялімага нязручна дзяліць. Чаму? (3 дзесяткі нельга падзяліць на 2, каб атрымаўся цэлы лік дзесяткаў, і г. д.)

- Якія лікі з'яўляюцца зручнымі для дзялення ў кожным з дадзеных прыкладаў?



Тэма. Пісьмовае дзяленне на адназначны лік (калі дзель мае тры лічбы)
756 |4_ 256 |4_ 2268|7_ 658 |4_

- Знайдзіце і запішыце тыя прыклады, у якіх у дзелі будзе тры лічбы. Чаму вы запісалі менавіта гэтыя прыклады? (Першае няпоўнае дзялімае - 7 соцень. Значыць, у дзелі будзе тры лічбы. I г. д.)

- Рашаем з тлумачэннем першы прыклад.

- Разгледзім другі прыклад з тых, што запісаны на дошцы. Паспрабуйце змяніць толькі адну лічбу дзялімага 256 так, каб у дзелі атрымалася ўжо не дзве, а тры лічбы. (456, 556, 656, ..., 956).

- Чаму ў гэтых прыкладах у дзелі будзе тры лічбы? (Першае няпоўнае дзялімае 4 сотні, 5 соцень, 6 соцень, ..., 9 соцень. Значыць, у дзелі будзе 3 лічбы).

Для пацвярджэння правільнасці разважанняў пажадана рашыць некалькі прыкладаў, якія прыдумаюць самі вучні.


Тэма. Пісьмовае множанне на трохзначны лік (калі ў сярэдзіне другога множніка ёсць нулі)

325 702 416 273 497

х х х х х

504 136 305 406 521

- У якіх прыкладах будзе адсутнічаць другі няпоўны здабытак? Чаму? (Другі няпоўны здабытак мы атрымаем пры множанні на дзесяткі другога множніка. Калі ў другім множніку 0 дзесяткаў, то другІ няпоўны здабытак таксама будзе роўны нулю).

-- Дзе пачнём падпісваць трэці няпоўны здабытак? (Пад сотнямі.)

- Адзначым месца лічбаў няпоўных здабыткаў кропкамі і будзем разважаць наступным чынам.

325

х

504






Множу на адзінкі. Атрымліваю першы няпоўны здабытак. Пачынаю пісаць пад адзінкамі. Стаўлю кропкі. Другі няпоўны здабытак роўны 0. Множу на сотні. Атрымліваю трэці няпоўны здабытак. Пачынаю пісаць пад сотнямі. Стаўлю кропкі. Складаю няпоўныя здабыткі.

Агульная адметная рыса прапанаваных прыкладаў арганізацыі першаснага замацавання матэрыялу заключаецца ў тым, што вылічальная дзейнасць далучаецца толькі пасля правядзення класіфікацыі па прыметах "ёсць новае" - "няма новага". Менавіта пры гэтым закладваецца фундамент для свядомага засваення новага матэрыялу.

На этапе замацавання ўтварэнне класаў па зададзенай настаўнікам аснове дазваляе акцэнтаваць увагу вучняў на істотных прыметах падабенства або адрознення прапанаваных для параўнання аб'ектаў, што станоўча ўплывае на свядомасць засваення вучэбнага матэрыялу.

Пры вывучэнні арыфметычных дзеянняў да істотных прымет можна аднесці: адпаведныя кожнаму дзеянню тэрміны, колькасць дзеянняў у прыкладах, парадак іх выканання, прыёмы вылічэнняў, значэнне адказу, межы адказу (калі размова ідзе аб прыблізным адказе), адносіны паміж значэннямі лікавых выразаў ("роўна", "больш", "менш"). Выбар прыметы для класіфікацыі залежыць ад таго, дасягненне якіх вынікаў плануе настаўнік.

Напрыклад, у школьнай практыцы шырока выкарыстоўваюцца наступныя заданні.

1) 3 мэтай замацавання ведаў па назве арыфметычных дзеянняў іх кампанентаў:

- Прачытайце прыклады на складанне, а потым на адыманне. Як называюцца лікі ў гэтых прыкладах?

~ Знайдзіце і рашыце прыклад, у якім дзельнік роўны 7. I г. д.

2) 3 мэтай стварэння ўмоў для авалодвання вучнямі рацыянальнымі прыёмамі вылічэнняў:
- У якіх прыкладах зручна памяняць складаемыя месцамі?

- Замяніце, дзе магчыма, складанне на множанне.

- Састаўце па два прыклады, у якіх зручна дзяліць разрадныя адзінкі дзялімага на 2, 3, 4.

46 : 2 69 : 3 84 : 4

28 : 2 36 : 3 44 : 4
3) 3 мэтай фарміравання вылічальных уменняў і навыкаў:

- Знайдзіце прыклады з аднолькавымі адказамі.

- Размяркуйце прыклады так, каб адказы ў іх ішлі ў парадку ўзрастання (убывання).

- Знайдзіце прыклады, якія рэшаны няправільна. Як выправіць памылкі?

- У першы слупок запішыце прыклады з адказам, які меншы за 12, а ў другі - з адказам, які большы за 12.

- Прыдумайце чатыры прыклады на складанне двух лікаў а адказам 12 і чатыры прыклады на адыманне ліку 8. I г. д.

4) 3 мэтай замацавання правіл парадку выканання дзеянняў:

- Прачытайце прыклады, у якіх спачатку выконваецца складанне, а потым множанне. |

- Знайдзіце прыклады, у якіх прапушчаны дужкі. Аднавіце дужкi так, каб запісы былі правільнымі.

- Састаўце па два прыклады з множаннем і складаннем, каб у іх спачатку выконвалася множанне, а потым складанне. I г. д.

Падагульняючы прыведзеныя звесткі, падкрэслім шматпланавасць выкарыстання прыёму класіфікацыі, яго прадуктыўнасць і вялікія магчымасці ў плане развіцця лагічнага мыслення.
§ 2. Слоўная характарыстыка класаў
1. Уважліва разгледзь малюнак і знайдзі правільны подпіс да яго.

1) Трохвугольнікі падзелены на вялікія і малыя.

2) Трохвугольнікі падзелены на чырвоныя і сінія.


2. Уважліва разгледзь малюнак і знайдзі правільны подпіс да яго.

1) Геаметрычныя фігуры аб'яднаны па форме: трохвугольнікі, квадраты і кругі.

2) Геаметрычныя фігуры аб'яднаны па колеру: чырвоныя, сінія.




3
. Знайдзі правільны подпіс да малюнка.

1) Геаметрычныя фігуры аб'яднаны па колеру: чырвоныя, сінія i зялёныя.

2) Геаметрычныя фігуры аб'яднаны па форме: квадраты I трохвугольнiкi.

4. 1) У якім радку размешчаны чырвоныя фігуры?

Зялёныя фігуры?

Сінія фігуры?

2) У якім слупку размешчаны квадраты?

Трохвугольнікі?

Кругі?





I слупок

II слупок

III слупок

I радок










II радок










III радок









5. 1) У якім слупку размешчаны:

а) адназначныя лікі?

б) двухзначныя лікі?

в) цотныя лікі?

г) няцотныя лікі?

д) адназначныя цотныя лікі?

е) адназначныя няцотныя лікі?

2) У якім радку запісаны адназначныя лікі?





I слупок

II слупок

III слупок

IV слупок

I радок

2

7

5

4

I I радок

18

9

15

8

6. Уважліва разгледзь малюнак і адкажы на пытанні.

У якім слупку намаляваны маленькія фігуры? Вялікія фігуры? Якая фігура намалявана ў правым верхнім вуглу? У левым ніжнім вуглу? Дзе знаходзіцца маленькі авал? Чорны квадрат? Вялікі трохвугольнік?


7. Уважліва разгледзь малюнак і выканай наступныя заданні.

1) Абвядзі чырвоным алоўкам фігуру, у якой знаходзяцца вялікія белыя квадраты.

2) Абвядзі зялёным алоўкам фігуру, у якой размешчаны маленькія чорныя квадраты.

3) Абвядзі сінім алоўкам фігуру, у якой знаходзяцца вялікія чорныя квадраты.

4) Дай назву астатнім фігурам. Вызнач, дзе яны знаходзяцца.

Адказ. Гэта маленькія белыя трохвугольнікі, яны знаходзяцца па-за кругам.
8. Прачытай групы лікаў. Ці ўсе лікі, якія належаць да гэтай групы пералічаны? Назаві яшчэ некалькі лікаў, якія ўваходзяць у кожную з груп.

2, 4, 6, 8

1,3,5,7,9
9. Уважліва разгледзь малюнак і выканай наступныя заданні.

1) Абвядзі чырвоным алоўкам фігуру, у якой знаходзяцца адназначныя цотныя лікі.

2) Абвядзі зялёным алоўкам фігуру, у якой размешчаны двухзначныя няцотныя лікі.

3) Абвядзі сінім алоўкам фігуру, у якой знаходзяцца астатнія лікі. Якую назву можна даць гэтай групе лікаў?







Адказ. Гэта двухзначныя, або неадназначныя, цотныя лікі.
10. Дадзены рад лікаў: 5, 6, 7, 8, 9, 12, 13, 15, 17, 20. Размяркуй іх па наступных групах: І

1) адназначныя лікі;

2) двухзначныя лікі;

3) цотныя лікі;

4) няцотныя лікі;

5) двухзначныя цотныя лікі.

Якія яшчэ групы лікаў можна вызначыць?

Адказ. Адназначныя цотныя лікі, адназначныя няцотныя лікі, двухзначныя няцотныя лікі.
11. Паразважай і пакладзі патрэбныя квадраты ў кругі па наступных групах:

1) маленькія белыя квадраты;

2) маленькія чорныя квадраты;

3) вялікія чорныя квадраты;

4) вялікія белыя квадраты.
Адказ. 1)




Адказ. 2) Адказ. 3)





А
дказ.
4)
12. Паразважай і выканай наступныя заданні.

1) Пакладзі трохвугольнікі ў кругі па чатырох групах.

2) Назаві кожную групу фігур.





Падказка. Глядзі папярэдняе заданне.
§ 3. Размеркаванне аб'ектаў па класах па дадзенай аснове. Аднясенне аб'ектаў да класа

1. Расфарбуй фігуры: квадраты - чырвоным алоўкам, трохвугольнікі - зялёным, а кругі - сінім.


2. Размяркуй фігуры па кругах:

1) па колеру;

2) па форме;

3) па велічыні.







Заўвага. Практыкаванне можна ўскладніць за кошт павелічэння колькасці колераў або форм фігур.
3. 1) Размяркуй фігуры па велічыні. Колькі вялікіх фігур? Колькі маленькіх? Колькі ўсяго фігур?

2) Размяркуй фігуры па форме. Колькі квадратаў? Колькі трохвугольнікаў? Колькі кругоў?

3) Размяркуй фігуры па колеру. Колькі чорных фігур? Колькі белых?

4) Назаві ўсе фігуры. У адказе выкарыстай усе прыметы, якія ты вызначыў пры выкананні папярэдніх заданняў.


4. Разгледзь фігуры.

1) Вызнач групу кругоў. Колькі фігур у гэтай групе?

2) Вызнач групу трохвугольнікаў. Колькі ў ёй фігур?

3) Групу фігур якой формы можна яшчэ вылучыць? Колькі ў ёй

фігур?

4) Вызнач групы па іншай прымеце - па колеру. КолькІ такіх груп можна вызначыць? Колькі фігур у кожнай з іх?




5. Уважліва разгледзь карткі і раскладзі іх па групах:

1) па форме фігур;

2) па колькасці фігур.




6. Прачытай словы і выканай наступныя заданні.

1) Падкрэслі чырвоным алоўкам назвы фігур.

2) Падкрэслі зялёным алоўкам назвы лікаў.

Адзін, трохвугольнік, квадрат, пяць, дзесяць, круг, чатыры.
7. 1) Падкрэслі адной рыскай назвы арыфметычных дзеянняў першай ступені.

2) Падкрэслі дзвюма рыскамі назвы арыфметычных дзеянняў другой ступені.

Складанне, множанне, дзяленне, адыманне, параўнанне, здабытак.
8. Лікі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10 падзялі на дзве групы: цотныя лікі; няцотныя лікі.

9. Адназначныя лікі падкрэслі сінім алоўкам, а двухзначныя - чырвоным.

2, 76, 45, 4, 87, 12, 5, 44, 59, 1, 22, 38, 6.
10. Падкрэслі адназначныя лікі чырвоным алоўкам, а двухзначныя - сінім.

1, 99, 9, 45, 3, 433, 2, 29, 12, 5, 255, 4, 114, 8. Якія лікі ты падкрэсліў? Чаму?


11.1) Запоўні фігурамі першы радок табліцы.

2) Запоўні фігурамі другі слупок табліцы.

3) Якая фігура знаходзіцца ў другім слупку і першым радку? Назаві яе форму і колер.

4
) Кожную клетку запоўні фігурай патрэбнай формы і патрэбнага колеру. Растлумач, чаму ты запоўніў клеткі менавіта так.


12. Сярод цэлых лікаў ад 1 да 70 уключна назаві тыя, што:

1) дзеляцца на 5;

2) дзеляцца на 7;

3) дзеляцца на 5 і 7;

4) дзеляцца на 5, але не дзеляцца на 7;

5) дзеляцца на 7, але не дзеляцца на 5;

6) не дзеляцца на 5;

7) не дзеляцца на 7;

8) не дзеляцца ні на 5, ні на 7.

13. Запішы цэлыя лікі ад 1 да 41 уключна, якія дзеляцца і на 2, і на 3. Колькі іх?


14. Запішы цэлыя лікі ад 1 да 41 уключна, якія не дзеляцца ні на 2, ні на 5. Колькі іх?
15. Усе 35 вучняў з'яўляюцца чытачамі школьнай або раённай бібліятэкі. 3 іх 25 чалавек атрымліваюць кнігі ў школьнай бібліятэцы, 10 - у раённай. Колькі ўсіх вучняў:

1) з'яўляюцца чытачамі школьнай бібліятэкі?

2) не з'яўляюцца чытачамі раённай бібліятэкі?

3) з'яўляюцца чытачамі раённай бібліятэкі?

4) не з'яўляюцца чытачамі школьнай бібліятэкі?
16. Падкрэслі чырвоным алоўкам прыклады з адказам 13, а сінім алоўкам - з адказам 15.

8 + 7

9 + 4


8 + 3

7 + 6


9 + 8

2 + 9


8 + 4

10 + 5


8 + 5

7 + 4


9 + 6

10 + 3


Назаві яшчэ групу прыкладаў з аднолькавым адказам. Якія прыклады нельга аднесці ні да адной з гэтых груп? Чаму?
17. Падкрэслі прыклады, у якіх адказ роўны 20, чырвоным алоўкам, а прыклады, у якіх адказ роўны 70, - сінім алоўкам.

90 - 70 50 + 20 100 - 30 16 + 4

100 - 30 18 + 2 23 + 3 65 + 5

77 - 7 100 - 80 40 + 30 60 - 40

30 - 10 90 - 20 10 + 10 80 + 10

Якія прыклады ты не падкрэсліў? Чаму?


18. 1) Звяры і птушкі - гэта жывёлы. Колькі ўсяго жывёл намалявана? Назаві ўсіх звяроў. Колькі іх?

2) Назаві птушак. Колькі іх? Назаві ўсіх жывёл.


19. Уважліва прачытай словы і назаві:

1) меры даўжыні;

2) меры масы;

3) меры часу;

4) дзеянні першай ступені;

5) дзеянні другой ступені;

6) метрычныя адзінкі;

7) арыфметычныя дзеянні.

Дэцыметр, тона, грам, множанне, сантыметр, кіламетр, дзяленне, кілаграм, цэнтнер, метр, складанне, адыманне, міліметр, гадзіна, хвіліна.


20. Калі Каці споўнілася 6 гадоў, тата з мамай падарылі ёй 6 пласцінак з казкамі і песнямі для дзяцей. Тата параіў Каці раскласці ўсе пласцінкі ў розныя скрынкі па прыметах: змест, памер.

Дапамажы Каці размеркаваць пласцінкі па названых прыметах.


21. Дадзены фігуры. Якія фігуры павінны быць на першым полі?

Другім? Трэцім? Чацвёртым? Чаму? Запоўні ўсе палі фігурамі.

22. 1) Запоўні пустыя клеткі.

2) Фігуры якога колеру будуць у першым радку? Другім? Трэцім?

3) Дзе знаходзіцца сіні трохвугольнік? Чаму?

4) На перакрыжаванні якіх слупка і радка знаходзіцца зялёны квадрат?

5) Якую фігуру трэба змясціць у клетку на перакрыжаванні трэцяга слупка і другога радка?
2






























3. Колькі маленькіх і вялікіх квадратаў на малюнку?

Адказ. Маленькіх квадратаў 9, вялікіх - 5.
24. Колькі маленькіх і вялікіх квадратаў на малюнку

А
































































дказ.
Маленькіх квадратаў 16, вялікіх - 8.

2
5. Колькі маленькіх і вялікіх квадратаў на малюнках?

М



























































ал. 1 Мал. 2

Адказ. На мал. 1 16 маленькіх квадратаў і 8 вялікіх. На мал. 2 12 маленькіх квадратаў і 5 вялікіх.
2













































































6. Колькі маленькіх і вялікіх квадратаў на малюнках?

Мал. 1 Мал. 2



Адказ. На мал. 1 16 маленькіх квадратаў і 7 вялікіх. На мал. 2 13 маленькіх квадратаў і 4 вялікія.

2
7. Колькі маленькіх і вялікіх трохвугольнікаў на малюнку?


Адказ. 6 маленькіх трохвугольнікаў і 2 вялікія.
§ 4. Праверка вынікаў засваення класіфікацыі
1. Падумай, якія фігуры знаходзяцца не на месцы. Выпраў памылку. Растлумач, чаму ты так зрабіў.



2. Параўнай чатыры радкі лікаў і знайдзі сярод іх лішні. Чым радкі падобныя? Чым лішні радок адрозніваецца ад астатніх?




2

5

8

11

14

1

4

7

10

13

3

4

5

6

7

3

6

9

12

15


Адказ. Трэці радок. У ім толькі адназначныя лікі і кожны лік не большы за папярэдні на 3.
3. Якая агульная назва ўсіх гэтых фігур? Якая з фігур лішняя і чаму?




Адказ. Вуглы. Фігура 4 лішняя, таму што гэта тупы, а не прамы вугал.
4. Дадзены рады лікаў.

1, 2, 4, 8,16, 32

3, 6, 12, 24, 48, 96

5, 10, 20, 40, 80, 160

2, 6, 18, 54, 162

7, 14, 28, 56, 112, 224

Які з гэтых радоў лішні? Чым ён адрозніваецца ад астатніх радоў?

Адказ. Чацвёрты рад. Кожны лік у гэтым радзе большы за папярэдні ў 3, а не ў 2 разы, як у астатніх радах.
5. Растлумач, якая фігура на мал. 1 лішняя. А на мал. 2? Чаму
?

Мал. 1 Мал. 2

6. Якія фігуры можна аб'яднаць у адну групу? Чаму? Якая з фігур лішняя? Растлумач, чым яна адрозніваецца ад астатніх.
А
дказ.
Лішняя фігура 4, таму што яна складаецца з трохвугольніка і фуга, а не з квадрата і круга, як усе іншыя фігуры.
7. Лікі 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15 трэба размеркаваць на адназначныя і двухзначныя. Абазнач знакам "*", на якім радзе лікі падзелены па групах правільна.
1) 5, 6, 7, 8, 9 10, 11, 12, 13, 14, 15 (*)

2) 5, 6, 7, 8, 9, 10 11, 12, 13, 14, 15

3) 5, 6, 7, 8 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15
Растлумач памылку ў астатніх радах.
8. Прасачы за змяненнем лікаў унутры кругоў у напрамку супраць гадзіннікавай стрэлкі. Знайдзі лішні круг. Чым ён адрозніваецца ад астатніх? Знак "*" - пачатак адліку.





Падказка. Кожны наступны лік павінен быць большы за папярэдні ў 3 разы.
9. Які круг лішні? Чаму?

П
адказка.
Лікі ў кругах размешчаны ў напрамку супраць гадзіннікавай стрэлкі так, што другі лік большы за першы на 1, трэці большы за другі на 2, чацвёрты большы за трэці на 1. 52
10. Які квадрат лішні?





Падказка. Кожны наступны лік большы за папярэдні на 2.

11. Які круг лішні?


П
адказка.
Знайдзі значэнні выразаў.
12. Які квадрат лішні?


11-2

12-3




11-3

12-4




11-4

12-5




11-5

12-6

14-4

13-4




14-6

13-5




14-7

13-6




14-8

13-7


Падказка. Знайдзі значэнні выразаў.
13. Разгледзь малюнак і адкажы, ці правільна размешчаны фігуры па групах. Калі ёсць памылка, то як яе выправіць?

В
ызнач правільны адказ.

1) Перакласці трохвугольнікі з першага круга ў другі.

2) Перакласці квадраты з другога круга ў першы.

3) Перакласці трохвугольнік з другога круга ў першы.
14. Разгледзь малюнак і адкажы, ці правільна размешчаны фігуры па групах. Калі ёсць памылка, то як яе выправіць?





Вызнач правільны адказ.
1) Перакласці квадрат з першага круга ў другі.

2) Перакласці трохвугольнік з другога круга ў першы.

3) Перакласці квадрат з першага круга ў другі і перакласці трохвугольнік з другога круга ў першы.
15. Разгледзь малюнак і адкажы, ці правільна размешчаны фігуры па групах. Калі ёсць памылка, то як яе выправіць?
В
ызнач правільны адказ.

1) Перакласці адзін трохвугольнік з першага круга ў другі.

2) Перакласці адзін квадрат з другога круга ў першы.

3) Пакласці ў першы круг трохвугольнік, які застаўся.

4) Пакласці ў другі круг трохвугольнік, які застаўся.
16. Разгледзь малюнак і падумай, якая фігура знаходзіцца не на месцы. Як выправіць становішча?Вызнач правільны адказ.

1
) Памяняць месцамі чырвоны і зялёны квадраты.

2) Памяняць месцамі чырвоны і зялёны трохвугольнікі.

3) Памяняць месцамі чырвоны круг і зялёны квадрат.


§ 5. Выбар асновы класіфікацыі
1. Дадзены наступныя рады лікаў:

1)1,2,3,4,5,6,7;

2) 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16;

3) 213, 214, 215, 216, 217, 218.


Дапоўні сказ патрэбнымі словамі.

Лікі згрупаваны па...



Адказ. ...колькасці лічбаў, якія ўваходзяць у запіс лікаў.
2. Растлумач, чаму лікі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15 падзелены наступным чынам:
1) 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9;

2) 10, 11, 12, 13, 14, 15.


Адказ. 1) Адназначныя лікі; 2) двухзначныя лікі.
3. Знайдзі правільны подпіс да кожнага малюнка.

1) Фігуры падзелены па колеру.

2) Фігуры падзелены па форме.

3) Фігуры падзелены па велічыні.




4. Падзялі лікі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17 18, 19, 20 на групы двума спосабамі.



Адказ. 1) Адназначныя і двухзначныя лікі; 2) цотныя і няцотныя лікі.
5
. На якія групы можна падзяліць гэтыя фігуры? Магчымы 3 спосабы. Пералічы іх і зрабі малюнак да кожнага спосабу.
Падказка. Асновы класіфікацыі: форма, колер, велічыня фігур.
6. Размяркуй гэтыя лініі па трох групах. Дай назву кожнай групе.
А
дказ.
Прамыя лініі - 2, 5, 8; крывыя лініі -1,3,6; ломаныя лініі - 4, 7, 9.
7. Паразважай I запоўнi пустыя клеткi таблiцы.


























а






















ч






















р






















з






















б






















с






















ж



























База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка