"І вось пачніте, Галаву прад Трыглавам скланіце!" Так мы пачыналі, Вялікую славу Яму спявалі




Дата канвертавання28.04.2016
Памер36.64 Kb.
Праслауленне Вялікага Трыглава

1“І вось пачніте,

Галаву прад Трыглавам скланіце!”

Так мы пачыналі,

Вялікую славу Яму спявалі,

Сварога – Дзеда Багоу усхвалялі,

Што чакае нас.

2Сварог – старэйшы Бог Рода Божага

І Роду усяму – вечная крыніца,

Што летам цячэ з крыні,

Зімою не замярзае,

Жывіць гэтай вадою усіх, хто яе п’е!

3Жывіліся і мы, пакуль час не мянуу,

Пакуль не адправіліся самі да Яго,

Да райскіх шчаслівых лугоу!
4І Навальнічніку – Богу Пяруну,

Богу бітв і барацьбы

Славу пяем,

Што не кідаеш ты круціць кола жыцця

І вядзеш нас сцежкаю Прауды да бітвы і трызны вялікай!

Слава табе, воін, загінуушы у бітве!

Жыві вечна у войске Пяруновым!
5І Святавіту ма славу спявалі.

Ён ёсць і Праві, і Яві Бог!

Песні пяем мы Яму,

Бо Святавіт – гэта тое святло,

Скрозь якое мы бачым Сусвет.

6Бачыце: перамога Яві,

Ён нас ад Наві уберагае!

Мы усхваляем Яго!

7Яму мы славу спявалі – Яго усхвалялі,

Заклікалі мы нашага Бога,

Бо той Бог – Зямлю ды Сонца насіу,

Зоры трымау,

Сусвет умацоувау.
8Слауце вялікага Святавіта:

“Слава Богу нашаму!”

Тужыце жа сэрцам нашым –

Гэтым вы адракліся ад зла

І прыйшлі да дабра.

Хай абдымаюцца Божыя дзеці!

9І кажыце:

“Усё, што створана,

Не можа увайсці у цёмны розум!”

Адчувайце гэта, бо толькі гэта умееце,

Бо тайна вялікая ёсць:

Сварог і Пярун –

У той жа час і Святавіт.
10Бойка ідзе у чыстым небе,

Б’юцца тут Чарнабог з Белабогам,

І Сваргу трымаюць,

Каб не быу павалены Бог Святавіт.


11За тымі дзвюма – Хорс і Велес, Стрыбог.

Далей – Вышань, Леля, Ляценіца.

12Затым Радагошч, Крышань і Каляда,

Кожны – амаль не Усявышні.

13Потым ідуць Сіва, Яр і Дажбог.

А вось Белаяр, Лада, Купала,

І Сеніч, і Жытніч, і Веніч,

І Зерніч, Аусеніч, і Просіч,

І Студзіч, і Леліч, і Люціч.

14За імі услед Пціціч, Звярыніч, і Міліч,

І Дожджыч, і Плодзіч, і Ягадніч,

І Пчэліч, Трэсціч, і Кленіч,

Азерніч, і Ветрыч, Саломіч,

І Грыбіч, і Ловіч, Бясідзіч,

І Снежыч, і Страніч, і Свендзіч,

І Радзіч, Свіеціч, Каровіч,

І Красіч, і Травіч, і Стебліч.
15За імі –

Родзіч, Масленіч, і Жывіч,

І Ведзіч, і Ліствіч, і Цвеціч,

І Водзіч, і Звездзіч, і Громіч,

І Семіч, і Ліпіч, і Рыбіч,

Бярэзіч, Зяленіч, і Горыч,

І Страдзіч, і Спасіч, Ліствеврэзіч,

І Мысліч, і Госціч, і Раціч,

І Стрыніч, і Чурыч-Родзіч,

16І тут Сімаргл-Агнебог –

Ён чысты і злосны, хутка народжаны.

То усё – Трыглавы усеагульныя.


17І вось ты ідзеш,

Адрынуушы смутак,

Браму адчыняеш

І уваходзіш сюды –

У цудоуны Ірый.

Тячэ Ра-рака там,

Падзяляе нябесную Сваргу і Явь.

18І Чыслабог час наш тут ліча.

Кажа лічбы свае Багам,

Быць дню Сварожаму, ці быць ночы,

Ці час спаць.

Паколькі Ён у Яві.

Ён сам у Божым дні,

У начы нікога няма,

Толькі Бог Дзід-Дуб-Сноп наш.
19Слауся Пярун – Бог-Навальнічнік!

Ён пасылае стрэлы у ворагау нашых,

Вядзе верных людзей па сапрауднаму шляху.

Ён жа воінам – гонар і суд,

Ён праудзівы – златарун, міласцівы!
20Як памрэш,

Да Сварожых лугоу ты прыйдзеш,

І слова Пяруніцы набудзеш ты там:

“Ты – роскі воін,

Зусім ён не вараг, не грэк,

Ён славянскага слаунага роду,

Ён прыйшоу сюды, усхваляя

Сва Маці нашу, -

На тваі лугі, о вялікі Сварог!”

21І Сварог нябесны прамовіць:

“Ты ідзі, сын мой,

Да прыгажосці той вечнай!

Там убачыш ты дзеда і бабу.

Як будзе ім добра і весела убачыць цябе!

Да гэтага часу тужылі яны,

А цяпер яны могуць узрадвацца

Аб тваім вечным жыцці на векі вечныя!

22Красу гэтую вы не пазналі яшчэ.

Але паколькі вы – у войску Ясуні,

Вы зусім не такія, як грэкі,

Вы маеце іншую славу.

Вы дайшлі да нашага Ірыя,

Тут убачылі дзіуныя краскі,

Дрэвы, а таксама лугі.

23Вы павінны ставіць снапы,

На палях працаваць у жніво,

І ячмень палоць,

І проса збіраць

У засекі Сварога нябеснага.

Бо тое багацце іншае!

24На зямлі вы пакутвалі вельмі

Ад хвароб і ад войнау

Зараз жа будуць мірныя дні.”

25Мы стаялі на месцы сваім

І з ворагамі біліся люта,

І калі мы загінулі слауна,

То пайшлі сюды, як і тыя,

Хто загінуу да нас у бойках былых.

26І вось Маці Сва б’е крыламі,

Як у полымі, уся ззяе святлом.

І усе Яе пер’я – прыгожыя:

Чырвоныя, сінія, бурыя,

Жоутыя, срэбраныя,

Залатыя і белыя.

27І ззяе так, як Сонца-цар,

Што ідзе па нябеснаму колу.

Ззяе прыгажосцю святой,

Завяшчанай ад Багоу.


28І Пярун, убачыушы Яе,

Грымне навальніцамі у небе чыстым.

І вось гэта – наша шчасце.

І мы павінны прыкласці усе сілы,

Каб убачыць, як адсякаюць

Старое жыццё наша ад новага,

Як рассякаюць дровы у хатах агнішчанскіх.
29І Маці Слава крыламі б’е .

Ідзем мы пад нашы сцягі,



І гэта – сцягі Ясуні!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка