І. В. Пракаповіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры План-канспект урока беларускай мовы ў 6 клаес




Дата канвертавання18.05.2016
Памер71.93 Kb.
І.В. Пракаповіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

План-канспект урока беларускай мовы ў 6 клаес
Тэма ўрока: Займеннік як службовая часціна мовы
Мэты ўрока: дапамагчы вучням засвоіць займеннік як самастойную

часціну мовы ,яго граматычныя прыметы,сінтаксічную ролю ў сказе і

функцыю ў тэксце;спрыяць знаёмству вучняў з падзелам займеннікаў

на групы паводле значэння і граматычных функцый,забяспечыць

практычнае засваенне стылістычнай своеасаблівасці ўжывання

некаторых займеннікаў у маўленні ;выпрацоўваць уменні даваць

азначэнне займенніка,бачыць займеннікі ў тэксце,вызначаць

пачатковую форму,устанаўліваць іх граматычныя прыметыі

сінтасічную ролю ў сказе ,функцыю ў тэксце;ужываць займеннікі ва

ўласным вусным і пісьмовым маўленні;выхоўваць любоў і павагу

да роднай мовы.
Абсталяванне:падручнік, рабочыя лісты, камп’ютары ( урок праходзіць у камп’ютарным класе), прэзентацыя да ўрока.

У класе 16 вучняў. Дзеці падзелены на 4 групы, працуюць у рабочых лістах.
Ход урока

І. Псіхалагічны настрой.

- Растлумачце высказванні.Якое з іх возьмеце з сабою на ўрок?Чаму?

1. Роднае слова-народа аснова:

З ім і малы –магутны.

Слова душу акрые пакровам

На скрыжаваннях пакутных.( Васіль Зуёнак)

2. Матчына мова!

Слова і гукі твае чароўныя-

Спадчына наша галоўная,

Будучыні аснова.(Мікола Маляўка)

3. Я –беларус,і мову гэту

Да скону дзён мне берагчы.

У ёй жа для пазнання свету

Усе патрэбныя ключы.( Аркадзь Нафрановіч)



  • Хто ведае,да якога свята мы рыхтуемся?(Міжнародны дзень

роднай мовы 21 лютага,святкуецца з 2009 года)

ІІ. Праверка дамашняга задання

Практыкаванне 328

Работа ў парах. Вучні абменьваюцца сшыткамі, выпраўляюць адзін аднаму памылкі. Практыкавынне на слайдзе.

Трое сяброў,сем грыбоў ,пяць вўслаў,чацвера саней,пяць

дошак,васьмёра грабляў,дзесяць грамаў,адзінаццаць вёсак,

дванаццаць гектараў,трынаццаць яблыкаў,сямнаццаць жанчын,

васямнаццаць цялят,дзесяць кнігарань,дваццаць лямпаў.

Самаацэнка.(вучні ставяць сабе адзнаку ў ацэначныя лісты)

Паўтарэнне тэмы “Зборныя лічэбнікі”

- Адзначце сцверджанне(так -1,не-0)

1.Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасц як сукупнасць-1

2.Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі,якія абазначаюць

асоб мужчынскага полу-1

3. Зборныя лічэбнікі не спалучаюцца з назвамі маладых істот-0

4. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі ,якія ўжываюцца

толькі ў адзіночным ліку-0

5. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі:людзі,коні,гусі,

свінні-1


6. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з прыметнікамі-0

Самаацэнка.

ІІІ.Матывацыя.Усведамленне тэмы і мэт урока.

Чытанне тэксту “Бульба”

Звычайна людзі гавораць:”Бульба-хлебу падмога”.І гэта

праўда. Без бульбы нельга ўявіць ні абедзенны,ні ўрачыста-

святочны стол.Заўсёды бульба побач з хлебамніхто не грэбуе

бульбай.Бульбу вараць,пякуць,смажаць,параць,фаршыруюць,

сушаць.А якія апетытныя-толькі што з патэльні-дранікі!

Сучасныя кульнары могуць прыгатаваць з бульбы да пяцісот розных

страў.Любяць на Беларусі гэтую культуру.

- А ці любіце бульбу вы?

- Ці хацелася б вам што-небудзь у гэтым тэксце змяніць?



Вучні працуюць з тэкстам у групах

Прыкладны адказ.

Звычайна людзі гавораць:”Бульба-хлебу падмога”. І гэта

праўда. Без яе нельга ўявіць ні абедзенны,ні ўрачыста-

святочны стол. Заўсёды яна побач з хлебам,і ніхто не грэбуе

бульбай. Яе вараць,пякуць,смажаць,параць,фаршыруюць,

сушаць.А якія апетытныя - толькі што з патэльні - дранікі!

Сучасныя кульнары могуць прыгатаваць з бульбы да пяцісот розных

страў.Любяць на Беларусі гэтую культуру.

- Ці спадабаўся вам выпраўлены тэкст? Чаму?

-Якой часцінай мовы вы замянілі слова бульба?

-Назавіце тэму і задачы сённяшняга ўрока.

Вучні называюць тэму і задачы ўрока:

-умець даваць азначэнне займенніка;

-знаходзіць займеннікі ў тэксце,вызначаць іх пачатковую

форму;


-устанаўліваць іх граматычныя формы і сінтаксічную ролю

ў сказе;


-падзяляць займеннікі на групы паводле іх значэння і граматычных функцый
IV. Асноўная частка

  • На сталах ляжаць карткі рознагаколеру. Выберыце сабе адну. Утварыце групу ,згодна выбранаму колеру.

Работа ў зменных групах. Кожная група вывучае адно пытанне табліцы.

План урока

Правіла

Азначэнне займенніка.Пачатковая

форма





Граматычныя прыметы займенніка




Сінтаксічная роля займенніка




Разрады займеннікаў





Вучні вяртаюцца у свае групы,даносяць інфармацыю,набытую ў

зменных групах,запаўняюць табліцу

Настаўнік прапануе скласці ў групах логіка-сэнсавую мадэль урока.

Прыкладная ЛСМ


полотно 83
К1 К2 К3 К4 К5 К6


Работа з тэстам на камп’ютары(на камп’ютары вучні працуюць па

чарзе), астатнія дзеці выконваюць практ.345.

Самаацэнка работы на камп’ютары.

Фізкульхвілінка

Каб уважлівымі быць,трэба трошкі адпачыць.

Раз-падняцца,усміхнуца,два-сагнуцца,разагнуцца.

Тры-галоўку ўверх падняць,на чатыры-паківаць.

Пяць-рукамі памахаць.Шэсць-як я хутчэй прысесці,

Сем-за парты ціха сесці.Восем-сшыткі падраўняць,

Дзевяць-кніжку ў рукі ўзяць.Дзесяць-будзем працаваць.

І цікава адпачыл,і лічэбнік паўтарылі.



Праца з прыказкай

-Злучыцце пачатак і канец прыказак,падкрэсліце займеннікі ,вызначце іх разрад.

Што пасеем,(тое і пажнём)

Людзей слухай,(а свой розум май)

Якое дрэва,такі і клін,(які бацька,такі і сын)

Хто свята пытае,(той кашулю латае).



Праца з загадкай

-Чараўніца-шкодніца Памылка Памылкаўна разбурыла загадку з

чатырох радкоў.Складзіце яе і адгадайце.Падкрэсліце займеннікі,

вызначце род,лік і склон.

Яна ў школе пражывае,

шмат гаспадароў мае,

штогод іх мяняе

і ўсім дапамагае(парта)



V.Рэфлексія

-чаму мы навучыліся падчас урока?

-Як вы думаецце,ці выканалі мы задачы ўрока?

-Ці задаволены вы сваёй дзейнасцю на ўроку?

-Што было больш запамінальным,цікавым?

-Ці спатрэбяцца вам у жыцці атрыманыя на ўроку веды і ўменні?Калі так,то ў якіх сітуацыях?



Самаацэнка работы ў групах.

Вучні здаюць ацэначныя лісты

VI. Дамашняе заданне(на выбар)

1.Сачыненне-разважанне “ Што было самым важным на ўроку”

2.Прыдумаць казку па пачатку пра займеннік

3.Практыкаванне 347



Дзеці падлічваюць агульны бал за ўрок, выстаўляюць яго ў ацэначныя лісты. Выбарачна здаюць рабочыя лісты.

Ацэначны ліст




Від задання

Максімальная колькасць балаў

Мой бал

Бал настаўніка

1


Дамашняе заданне

9







2

Паўтарэнне тэмы

“Зборныя лічэбнікі”



6







3

Работа ў групах

3







4

Тэст

10







5

Агульны бал за ўрок

28







28 б. – 10;

24-27 б.- 9;

20-23 б. – 8;

17-19 б.- 7;

14-16б. – 6;

10-13 б.- 5

; 7-9 б. -4;

5-6 б. -3.

Рабочы ліст

Прозвіша, імя вучня __________________________________________

Тэма ўрока __________________________________________________

Паўтарэнне тэмы “Зборныя лічэбнікі”.

Адзначце сцверджанне(так -1,не-0)

1.Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасц як сукупнасць-

2.Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі,якія абазначаюць

асоб мужчынскага полу-

3. Зборныя лічэбнікі не спалучаюцца з назвамі маладых істот-

4. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі ,якія ўжываюцца

толькі ў адзіночным ліку-

5. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі:людзі,коні,гусі,

свінні-


6. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца з прыметнікамі-

Выпраўце тэкст.

Звычайна людзі гавораць:”Бульба-хлебу падмога”. І гэта

праўда. Без … нельга ўявіць ні абедзенны,ні ўрачыста-

святочны стол. Заўсёды … побач з хлебам,і ніхто не грэбуе

бульбай. … вараць,пякуць,смажаць,параць,фаршыруюць,

сушаць.А якія апетытныя - толькі што з патэльні - дранікі!

Сучасныя кульнары могуць прыгатаваць з бульбы да пяцісот розных

страў.Любяць на Беларусі гэтую культуру.




Запоўніце табліцу.

План урока

Правіла

Азначэнне займенніка.Пачатковая

форма





Граматычныя прыметы займенніка




Сінтаксічная роля займенніка





Разрады займеннікаў





Скласці ЛСМ.

полотно 17



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка