І ўсмешка лечыць




Дата канвертавання13.06.2016
Памер8.83 Kb.
І ўсмешка лечыць

Аб прафесіі медыка яна марыла яшчэ ў школе. Дзіцячыя гульні былі часцей за ўсё “ў бальніцу”, толькі лячыла лялек… А пасля заканчэння 9-ці класаў паступіла ў Брэсцкае медвучылішча.

І вось ужо 16 гадоў – медсястра Высокаўскай гарбальніцы – выконвае абавязкі працэдурнай і медыцынскай сястры стэрылізацыйнага аддзялення.

– Наша “выручалачка”, – зазначыла пра Наталлю Магуйла галоўная медсястра бальніцы Галіна Пашкевіч. – Яна ніколі не скажа “не, не магу!”, выканае любое даручэнне, заўжды добразычлівая – ні разу не бачыла яе незадаволенай, хмурнай…

Дзяцінства Наталля правяла ў вёсцы Каралін, затым перасяліліся ў Высокае. У сям’і – дзве дачкі-школьніцы, ва ўсім дапамагае муж Міхаіл. У вольны час яна любіць чытаць, вязаць… А ўсёй сям’ёй на адпачынак звычайна едуць на возера побач з Амелянцом.

Расказала Наталля Міхайлаўна пра сваё жыццё-быццё, пра тое, што ў бальніцы з кожным годам – перамены да лепшага. Вось такое простае “палатно” яе жыцця. Праца па прызванні, сям’я – і клопат, і радасць, любімы горад, багаты на гістарычныя помнікі. Але ўсё ж чалавек яна – незвычайны. Мала хто так валодае сабой, выпраменьвае радасць. І лечыць не толькі медыкаментамі, але і ўсмешкай, дабрынёй душы.



Георгій ПАРАФЯНЮК.

Фота Міколы ШУМА.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка