I п. Панчанка родная мова




Дата канвертавання11.06.2016
Памер29.15 Kb.
П.Панчанка

!

СІІАРЫШЫ

Адгр|ымела ноччу навальніца, Птуіцак пазванчэлі галасы, I пяюць на сто ладоў сініцы — Упіліся, пэўна, ад расы.

На ялінах росных зор мільярды, Дурнап'яну гаркаваты пах. I арэхаў наліўныя ядры Хрумстаюць так смачна на зубах...

Ён а$шастаў ценісты арэшнік, Змок увесь, але знайшоў, знайшоў — 3 думкай пра яе, зусім нягрэшнай,— Пару запаветных спарышоў.

Хоць ніколі ў прымхі ён не верыў, Проста для забавы ўзяў, а ўсё ж, Калі стукнуў да яе у дзверы, Скаланула радасная дрож.

У яе пакоі — вокны насцеж,

I сама, як раніца, была.

«На, вазьмі сабе спарыш на шчасце...»

Ціха засмяялася, ўзяла.

Узялй і тут жа раскусіла: «ДзяКую, браточак, шчасце ёсць!» На вяселле хлопца запрасіла: «Будзеш у мяне найлепшы госць!»

Не, нс быў ён госцем на вяселлі. Па начных дарогах, без дарог Ён хадзіў ля пожняў і аселіц, Боль хацеў развеяць і не мог.

А праз год яна яго спаткала Выпадкова. Ці то ён яе... Ля вачэй — маршчынкі... Шчасця мала: Муж -— гультай, бадзяецца ды п'е.

Прызнавацца сорамна і горка. «Як тады аслепнуць я магла? — Сумным жартам скончыла гаворку: Шкода, што спарыш не зберагла».

Вось і ўся гісторыя... А можа

Гэта толькі першая з дарог? Нездарма яе так устрывожыў Ціхі сказ хлапца: «А я збярог».

1954

I

П.Панчанка


РОДНАЯ МОВА

Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, I буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: «Не трэба!» — Адрачэцца ад мовы народ,— Папрашу я і сонца, і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі:

Студзень — з казкамі снежных аблокаў, Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам Непаўторных вясновых бяроз,

і Красавік — час маланак і ліўняў,

Травень — з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень — з ягаднаю зарой,

Ліпець — з мёдам,

3 пш^ніцаю — жнівень,

Спелы яблычны верасень, Светлы кастрычнік У пра|зрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежвнь — першы густы снегапад...

Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю — Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю.


П. Панчанка

* * *

Толькі ліоцем рабін шалахні I пакліч па імені — Для мяне аднаго агні Загарацца над Ільменем.

Я на захаД пачну пазіраць, За сцюдзёныя воды Ільменя, I вандруючая зара Загарне ў сваю плынь мяне.

А куды занясе і шпурне — Я зары даверуся. Можа, знойдуць людзі мяне На палескім верасе.

Упаду на дол нежывым,— Усё роўна і мёртвы я Буду слухаць гул баравы, Скрып галля пад вавёркамі.

А жывым даплыву, жывым, Непараненым, непашкоджаным,— Па шляхах пайду баравых, Па лугах някошаных.

Да цябе, да знаёмых рабін, Дабягу і скажу няголасна: «Я пачуў, я прыйшоў, бо любіў. Быць табе сярпом, а мне коласам».

1943

П.Панчанка

КРЫК СОЙКІ

Рыжаватая, чарнапёрая, А на крылах — блакіт для красы... Кожным летам ад тлуму і зморы я Уцякаю ў твае лясы.

Ды заўсёды такі насцярожаны

Крык твой, сойка.

Птушыны гнеў.

Можа, мне тут хадзіць няможна?

Не крану я ні гнёздаў, ні дрэў.

Ты ахоўвай, што ахоўваеш. Хто спакою табе не дае? I яловыя, і альховыя, I дубовыя — ўсе твае.



Што ж ты крыкам мяне сустракаеш? Мы маглі б падружыцца, бадай. Ці то ворагаў многа маеш? Ці то мне пагражае бяда?

1975


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка