I nterniche




Дата канвертавання27.03.2016
Памер38.94 Kb.

I

nterNICHE



Co-ordinator




Nick Jukes

98 Clarendon Park Road

Leicester LE2 3AE

England
tel: +44 (0) 116 210 9652

mobile: +44 (0) 7552 972 770
e-mail: coordinator@interniche.org
www.interniche.org




Як Вы думаеце, чаму вучаць эксперыменты на жывëлах?
Не iснуе нiводнай прычыны, з нагоды якой жывëл патрабавалася б забiваць для прэпаравання i выкарыстоўваць у эксперыментах для навучання i трэнiроўкi прафесiйных навыкаў. Сëння iснуе вялiкая колькасць сучасных i iнавацыйных метадаў, выключаючых выкарыстанне жывëл, пры якiм iм прычыняецца шкода. Гэтыя метады сталi нормай навучання ў шматлiкiх унiверсiтэтах.
Этычнае навучанне без шкоднага выкарыстання жывëл уключае сродкi, якiя зۥяўляюцца больш эфектыўнымi i больш важкiмi для дасягнення разнастайных адукацыйных мэтаў. Перадавыя кампутарныя тэхналогii прапаноўваюць шматлiкiя магцымасцi, ад вiртуальнага прэпаравання i эксперыментальных лабараторый на экране, да стварэння поўнага ўражання выканання клiнiчных працэдур пры дапамозе вiртуальнай рэчаiснасцi. Сучасныя сродкi для практыкавання клiнiчных навыкаў i хiрургiчных манiпуляцый таксама ўключаюць мiкрахiрургiчныя мадэлi i высокарэалiстычныя манекены са штучнымi органамi i механiзмамi адваротнай сувязi. Iншым метадам зۥяўляецца эксперыментаванне на сябе студэнтаў-валанцëраў, у тым лiку нервова-мышачнае стымуляванне з выкарыстаннем далучанага да кампутэра эксперыментальнага апарата.
Этычнае навучанне можа ўключаць жывëл. Напрыклад, калi cтудэнты ветэрынарных факультэтаў асiсцiруюць сваiм квалiфiкаваным калегам у клiнiчнай працы з рэальнымi жывëламi-пацыентамi. У гэтым выпадку студэнты атрымлiваюць вялiкую колькасць клiнiчных навыкаў, а таксама навучаюцца даглядаць за пацыентамi i паважаць iх жыццë, у адрозненнi ад эксперыментаў на жывëлах, якiя вучаць студэнтаў таму, што жывëлы – сродкi аднаразовага выкарыстання. Вывучаючы жывëл у звычным для iх прыродным асяроддзi неiнвазiўнымi метадамi, студэнты бiялагiчных факультэтаў атрымлiваюць больш ведаў пра паводзiны жывëл, чым маглi б даць эксперыменты на жывëлах у лабараторыi.



The International Network for Humane Education

Вядома, што студэнты-медыкi ў адпаведнасцi са спецыяльным дазволам ажыццяўляюць прэпараванне чалавечых цел. Таксама i студэнты ветэрынарных i бiялагiчных факультэтаў могуць праводзiць прэпараванне трупаў жывëл, атрыманых з этычных крынiц, калi жывëлы памëрлi ў вынiку хваробы цi няшчаснага выпадку.


Эксперыменты на жывëлах не дадуць студэнтам i практыкантам больш ведаў аб прадмеце навучання, чым здольны даць этычныя метады. Доследы на жывëлах могуць толькi cфармiраваць стаўленне, што жыцце жывëлаў не мае нiякай каштоўнасцi. Цi мы сапраўды жадаем ветэрынараў, навукоўцаў i дактароў, якiх вучылi, што жывыя icтоты могуць быць выкарыстаны i выкiнуты? Цi варта забiраць жывëл з прыроднага асяроддзя, запiраць у вузкiх клетках на ўсë жыццë з пазбаўленнем магчымасцi выразiць сябе, толькi дзеля таго, каб яны закончылi сваë жыццë на стале для прэпаравання цi пры правядзеннi iнвазiўных эксперыментаў?
Надрукаваныя дадзеныя дэманструюць, што веды, навыкi i этычны падыход могуць быць набыты больш эфектыўна пры выкарыстаннi прагрэсiўных альтэрнатыўных метадаў. Замест прымушэння парушаць свае этычныя погляды, студэнты маюць магчымасць атрымоўваць асалоду ад навучання ў асяроддзi без шкоднага выкарыстання жывëл. У Вас таксама ëсць магцымасць ажыццявiць змены. Звярнiцеся y InterNICHE за дапамогай, каб спынiць шкоднае выкарыстанне жывëл. Выбiрайце этычнае навучанне!



The International Network for Humane Education


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка