I курса фiлалагічнага факультэта спецыяльнасцей: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду 2007




старонка1/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.95 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9

ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА:

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ I ПРАГРАМА-АПЫТАЛЬНІК

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК

для студэнтаў I курса фiлалагічнага факультэта спецыяльнасцей:

1-21 05 01 – «Беларуская філалогія»

1-21 05 02 – «Руская філалогія»

1-21 05 04 – «Славянская філалогія»

МІНСК

БДУ


2007

УДК 378.016: 398(=161.3) (075 8)

ББК 82. 3 (=411.3) р. я73
Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта 25 мая 2006 года, пратакол № 9.

Аўтары – Кавалёва Р. М., Марозава Т. А., Прыемка В. В.

кандыдаты філалагічных навук

Р э ц э н з е н т ы



Кабашнікаў К. П., доктар філалагічных навук, прафесар;

Лозка А. Ю., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

Растлумачваюцца метады збірання фальклорных матэрыялаў, патрабаванні да іх запісу і правілы афармлення твораў для захавання ў архівах. Студэнтам прапануецца праграма-апытальнік, мэта якой – вызначыць напрамак работы практыкантаў па збіранні фальклору, палегчыць працэс зносінаў з выканаўцамі і зафіксаваць асаблівасці функцыянавання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу ў розных рэгіёнах.

Для студэнтаў-філолагаў I курса дзённай і завочнай формаў навучання, кіраўнікам груп па правядзенню фальклорнай практыкі, настаўнікам сярэдніх школ, работнікам культурных устаноў.
ISBN

УДК


06К

ЗМЕСТ
УСТУПНАЕ СЛОВА АЎТАРАЎ………..………………………………..5


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ СПРАВАЗДАЧЫ СТУДЭНТА

ПА ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫЦЫ……………………………………….6


ПАРАДЫ І ПАТРАБАВАННІ ДА ЗАПІСУ

І АФАРМЛЕННЯ ФАЛЬКЛОРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ……………..……7


ПРАГРАМА-АПЫТАЛЬНІК ДЛЯ ЗБОРУ

ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ………………….14



1. Фальклорная проза………………………………………………….14

1.1. МІФАЛАГІЧНАЯ ПРОЗА………………………………………….15

1.2. КАЛЯНДАРНА-СВЯТОЧНАЯ ПРОЗА………………………..….18

1.3. СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЯ ПРОЗА………………………………..19

1.4. НАРОДНА-ХРЫСЦІЯНСКАЯ ПРОЗА…………………………..19

1.5. КАЗКАВАЯ ПРОЗА………………………………………………..22

1.6. НЯКАЗКАВАЯ ПРОЗА……………………………………………26

1.7. СМЕХАВАЯ ПРОЗА………………………………………………30

1.8. МАГІЧНАЯ ПРОЗА………………………………………………..32

2. Рытуальна-магічная сфера …………………………………...…...37

2.1. ЗАМОВЫ………………………...………………………………….38

2.2. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ………………………….41

Зімовы цыкл земляробчага календара………………………...42

Веснавы цыкл земляробчага календара………………………49

Летні цыкл земляробчага календара…………………………..70

Восеньскі цыкл земляробчага календара……………………..81

2.3. ПАЭЗІЯ СЯМЕЙНА-АБРАДАВАГА КОМПЛЕКСУ………...….86



Радзіны……………………………………………………………..87

Вяселле……………………………………………………………..93

Пахаванне………………………………………………………...112

3. Малыя жанры беларускага фальклору ………………………...116

3.1. ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ..............................................................116

3.2. ЗАГАДКІ...........................................................................................117

3.3. ВЫСЛОЎІ.........................................................................................117



4. Баладныя песні……………………………………..………………119

5. Духоўныя вершы і псаломы…………………………..……...…..120

6. Пазаабрадавая лірыка…………………………………………….121

6.1. БЫТАВЫЯ ПЕСНІ………………………………………………..121

6.2. САЦЫЯЛЬНЫЯ ПЕСНІ………………………………………….125

6.3. ЖАРТОЎНЫЯ ПЕСНІ……………………………………………127

6.4. ЖОРСТКІ РАМАНС ……………………………………...………127

6.5. ПРЫПЕЎКІ ………..……………………………………………....128



7. Народна-драматычнае мастацтва…………………………….....129

8. Дзіцячы фальклор…………………………………………………130

9. Сучасны гарадскі фальклор ……………………………….........133

9.1. ВУСНЫЯ ФОРМЫ………………………………………………..133

9.2. ПІСЬМОВЫЯ ФОРМЫ…………………………………………...142
ЛІТАРАТУРА……………………………………………………………...144

УСТУПНАЕ СЛОВА АЎТАРАЎ

Шаноўныя практыканты!

Сваёй працай па збору фальклору вы працягваеце традыцыі славутых папярэднікаў – З. Даленгі-Хадакоўскага, І. Насовіча, П. Шэйна, Е. Раманава, М. Федароўскага, Д. Булгакоўскага, У. Дабравольскага, Р. Шырмы, Г. Цітовіча і інш. Яны аддалі даніну павагі беларускім сялянам, якія ва ўсёй чысціні і прыгажосці захавалі багатыя традыцыі духоўнай культуры славян.

Памятайце, што ацэнку вашай працы дае не выкладчык, а ўдзячныя сучаснікі і нашчадкі. З вашых запісаў яны даведваюцца пра духоўныя скарбы беларускага народа напачатку XXІ стагоддзя. Ваша справаздача знойдзе сваё пастаяннае месца ў фальклорным архіве Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Гэта патрабуе ад практыканта асаблівай сумленнасці і адказнасці: вы адказваеце сваім добрым імем за кожнае слова, якое пры вашай дапамозе можа ўвайсці ў навуковы ўжытак. Недакладныя запісы ўвядуць у зман навукоўцаў і пахіснуць аўтарытэт фальклорнага архіва нашага універсітэта.

Вы будзеце працаваць самастойна. Побач не будзе кіраўніка, але нашы парады і апытальнік дапамогуць вам найлепшым чынам зрабiць пачэсную справу – сабраць і сістэматызаваць творы беларускага (рускага, украінскага, польскага) фальклору.

З апытальнікам вы здолееце збіраць фальклор уcюды – у вёсцы і ў горадзе, у мястэчку і на хутары, у цягніках і дамах адпачынку, на Беларусі і па-за яе межамі.

Перш-наперш падрыхтуйцеcя да практыкі. Купіце сшытак для дзённіка-справаздачы, паперу для чарнавых запісаў, цвёрдую паперу для картак, дыскету для камп’ютэрнай апрацоўкі матэрыялаў. Выкарыстоўвайце для запісу фальклорных адзінак магнітафон (касетны ці дыскавы), дыктафон альбо відэакамеру (аналагавую ці лічбавую).

Праз родзічаў, сяброў, знаёмых вызначце месца, дзе вам дапамогуць збіраць фальклор. Ні пры якіх абставінах не карыстайцеся паслугамі выпадковых людзей. Вы зробіце вельмі разумна, калі знойдзеце спадарожніка, чалавека, да якога маеце давер.

За дапамогай звяртайцеся да мясцовых уладаў, настаўнікаў, работнікаў культурных устаноў. У іх паспрабуйце высветліць, хто ў вёсцы ці ў канкрэтным раёне горада лічыцца добрым спеваком, казачнікам, наогул, мудрым, паважаным чалавекам. З такімі людзьмі лягчэй працаваць, яны шчыра сустрэнуць вас і добра зразумеюць ваш клопат. Жадаем поспехаў!

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ СПРАВАЗДАЧЫ СТУДЭНТА

ПА ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫЦЫ
Па заканчэнні фальклорнай практыкі студэнт-першакурснік павінен прадставіць кіраўніку сабраныя і сістэматызаваныя фальклорныя матэрыялы, складзеныя ў кардонную папку з завязкамі (памер папкі – аркуш паперы фармата А4). У папцы павінны быць у наяўнасці:


  1. Тытульны ліст на вокладцы папкі.

  2. Змест па жанрах з указаннем колькасці адзінак кожнага жанру на адваротным баку вокладкі папкі.

  3. Дзённік фальклорнай практыкі з тэкстамі, запісанымі па днях практыкі.

  4. Карткі з запісанымі фальклорнымі адзінкамі.

  5. Аўдыё- ці відэакасета (пажадана).

  6. Дыскета з афармленнем справаздачы на камп’ютэры (пажадана).

  7. Чарнавыя запісы (пры адсутнасці аўдыё- ці відэакасеты).

Сярэдняя адзнака – «6» балаў – выстаўляецца за выкананне справаздачнага мінімуму: запіс 50 фальклорных адзінак, змешчаных на картках, + 24 старонкі дзённіка + чарнавыя запісы. Пры наяўнасці адзначанага мінімуму справаздача прымаецца да праверкі. У адваротным выпадку практыка лічыцца неадпрацаванай і адзнака не выстаўляецца.

Студэнт можа палепшыць адзнаку пры ўмове:

« + 1» бал ― матэрыялы па адной з тэм праграмы-апытальніка.

«+ 1» бал ― наяўнасць аўдыёзапісаў або відэаматэрыялаў.

« + 1» бал ― высокая якасць запісаў, правільнае вызначэнне жанраў.

« + 1» бал ― з густам афармленая справаздача.

« + 1» бал ― перавышэнне мінімуму на 50 %.

« + 1» бал ― практычны ўдзел у Фальклорным фэсце.

« + 1» бал ― удзел у працы «круглага стала».
На пагоршанне адзнакі ўплываюць наступныя крытэрыі:

« – 1» бал ― несвоечасовая здача матэрыялаў практыкі.

« – 1» бал ― памылкі пры вызначэнні фальклорных відаў і жанраў.

« – 1» бал ― нізкая якасць запісаў.

« – 1» бал ― нізкая якасць афармлення справаздачы і картак.
Практыка не залічваецца, калі кіраўнік выявіць хоць адзін факт фальсіфікацыі матэрыялаў (перапісвання з анталогій і зборнікаў фальклорных матэрыялаў, перазапіс твораў з аўдыёкасеты сябра і г. д.).

ПАРАДЫ І ПАТРАБАВАННІ ДА ЗАПІСУ


І АФАРМЛЕННЯ ФАЛЬКЛОРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

І. Афармленне тытульнага ліста вокладкі папкі.

На папку прыклейваецца падпісаны пэўным чынам аркуш паперы.

Узор:

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Філалагічны факультэт
Кафедра тэорыі літаратуры

Вучэбна-навуковая лабараторыя

беларускага фальклору
ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА

студэнт(а, кі) I курса спецыяльнасці «беларуская (руская, славянская – пакінуць патрэбнае) філалогія» Прозвішча, імя, імя па бацьку


Месцы запісаў: назва вёскі/пасёлка/горада, раён, вобласць (калі матэрыялы запісаны ў некалькіх раёнах і абласцях, падрабязна пазначайце ўсе адміністратыўныя адзінкі, напрыклад:

г. Пінск;

в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

в. Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці).

Колькасць адзінак (агульная)

Час: 14 дзён (напрыклад, з 17 ліпеня да 2 жніўня 2006 г.).


Кіраўнік: прозвішча, ініцыялы.

МІНСК (год)


ІІ. На адваротным баку вокладкі папкі трэба змясціць спіс фальклорных твораў па жанрах з указаннем колькасці зафіксаваных адзінак. Напрыклад:



Спіс фальклорных твораў па жанрах:

Рытуальна-магічная сфера:

Каляндарна-абрадавая паэзія – 28 песень, з іх:


  • вяснянак – 18;

  • жніўных дажынкавых – 7;

  • восеньскіх канапляных – 3.

Сучасны гарадскі фальклор –22 адзінкі, у яго складзе:

  • гарадскі раманс – 10;

  • садысцкія вершыкі – 12. Усяго – 50 адзінак.


Увага! Змест па жанрах даваць толькі ў паслядоўнасці выкладання раздзелаў праграмы-апытальніка (гл. с. 3 – «Змест» гэтага выдання). У адвольным парадку ці іншай тэрміналогіяй карыстацца нельга!
ІІІ. Кожны дзень вашай працы павінен знайсці адлюстраванне ў фальклорным дзённіку. Той, хто будзе чытаць яго, убачыць усё вашымі вачыма, уявіць падзеі, пачуцці і ўражанні.

Не шкадуйце часу на дзённік. Колькі б вы не запiсалі фальклорных твораў, памятайце, што вашы назіранні – каштоўны навуковы матэрыял.

1. Афармленне вокладкі дзённіка:

ДЗЁННІК ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКI

студэнта (студэнткі) I курса спецыяльнасці «беларуская (руская, славянская) філалогія» філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку


Месцы запісаў: (напрыклад, г. Пінск;

в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

в. Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці;

Час: з 17 ліпеня да 2 жніўня 2006 г.)


2. У дзённіку абавязкова павінна быць адлюстравана наступная інфармацыя:

2.1. Пачынаючы дзённік, не забудзьце паставіць дату і расказаць пра падрыхтоўчую работу: чаму вы збіраеце фальклор менавіта ў гэтых мясцінах, хто падказаў, хто дапамог, як вы шукалі інфармантаў, як яны сустракалі вас і г. д. Асаблівую каштоўнасць будзе мець напісаны вамі творчы партрэт выканаўцы.

2.2. Пры афармленні дзённіка чакаем ад вас дакладнай пашпартызацыі твора. Гэта значыць, што павінна быць абсалютна зразумела, дзе, калі, ад каго ён запісаны: прозвішча, імя, імя па бацьку інфарманта, яго год нараджэння, нацыянальнасць, адукацыя, прафесія, адкуль родам, з якога часу пражывае ў гэтай мясцовасцi, ад каго перайшла песня, казка (*усё гэта складае ў фалькларыстыцы паняцце пашпарту фальклорнай адзінкі).

2.3. Характарыстыка абставін выканання: дзе, калі, хто прысутнічаў, рэагаванне, манера выканаўцы, рэплікі падчас выканання і г. д.

2.4. Кожная фальклорная адзінка павінна нумаравацца. Нумарацыя твораў суцэльная на працягу ўсяго дзённіка. Побач з нумарам запісваецца назва твора. Калі яе не існуе, то назва даецца па першым радку. Нiжэй у дужках – азначэнне твора паводле слоў выканаўцы (напрыклад, «Як лён бяруць», «Вясна», «Палотная», «На куста» і г. д.).
Узор: I. Ой, рана-рана куры запелі… («Каляда»).
Далей вельмі акуратна перапішыце тэкст твора і зрабіце неабходныя заўвагі. Гэта прыблізна выглядае так.
Узор:

Заўвагі: жанр песні – велічальная калядная дзяўчыне.

*куры – «Гэта пра пеўняў так кажуць».


2.5. У канцы дзённіка павінен быць змест па жанрах.
Узор: З М Е С Т
К а з к i

Пра жывёл: «Ліса і воўк» Стар. 17–18

«Кот і певень» Стар. 33

П е с н і:

Каляндарна-абрадавыя:

Калядныя: «Ой, рана-рана куры запелі» Стар. 9

Юраўскія: «Разыграўся Юр’еў конь» Стар. 51

і г. д.
2.6. Пасля ЗМЕСТу на асобных старонках запоўніце наступныя тры віды інфармацыйных картак: 1) «Картку тапаграфічнага каталогу», 2) «Картку збіральніка» і 3) «Картку выканаўцы». Такія ж варыянты картак неабходна зрабіць на асобных лістах-картках памерам ¼ часткі аркуша паперы А4. Размяшчаць інфармацыю трэба на картцы гарызантальна.


Узор:

Год

Картка тапаграфічнага каталогу

  1. Месца запісу:

а) вёска (напрыклад, в. Янкава);

б) раён (напрыклад, Пухавіцкі раён);

в) вобласць (напрыклад, Мінская вобласць).


  1. Колькасць фальклорных адзінак, з іх: канкрэтная колькасць па жанрах. (Напрыклад, запісана 75 фальклорных адзінак, з іх:

а) замоў – 3;

б) каляндарна-абрадавых песень – 12;

в) паданняў – 30).
Збіральнік Прозвішча, імя,

імя па бацьку






Год

Картка збіральніка

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

  2. Курс.

  3. Спецыяльнасць.

  4. Месца запісаў (напрыклад, в. Серагі, Слуцкага р-на, Мінскай вобл.)

  5. Агульная колькасць матэрыялаў, з іх па відах: (напрыклад,

а) каляндарна-абрадавыя – 12;

б) сямейна-бытавыя – 32;

і г. д).

Інфармант (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, напрыклад: Запісана ад Фраловіч Лізаветы Васільеўны (1927).




Увага! Некалькі месцаў запісаў – некалькі картак збіральніка.


Год


Картка выканаўцы (інфарманта)

Прозвішча, імя, імя па бацьку.

Год нараджэння.

Пашпартызацыя:

а) месца запісу;

б) нацыянальнасць;

в) адукацыя;

г) мясцовы ці не (адкуль і калі прыехаў).

Колькі адзінак запісана (расшыфраваць па жанрах, напрыклад,агульная колькасць адзінак – 56, з іх:



  • легендаў – 3;

  • прыпевак – 23;

  • загадак – 30).

Збіральнік Прозвішча, імя, імя па бацьку


Увага! Некалькі выканаўцаў – некалькі картак выканаўцаў.
Патрабаванні да запісаў:

  • захоўвайце ўсе асаблівасці мясцовай гаворкі, дайце характарыстыку дыялекту (окаюць ці акаюць);

  • растлумачце паводле слоў выканаўцы незразумелыя словы ці выразы;

  • пастаўце націскі (гýляла, гулялá);

  • у паэтычных творах дакладна вызначце радкі, строфы, прыпеў, паўторы, часціцы і выклічнікі;

  • пеcні запісвайце толькі «з голасу»: выканаўцы не школьныя настаўнікі, дыктаваць не здольныя, прапускаюць цэлыя слупкі, словы, радкі.

  • дакладнасць – галоўная якасць запісу фальклорнага твора. Лепш зрабіце пропуск, але не рэдагуйце твор, не дапісвайце таго, чаго там не было.

Не злоўжывайце часам і фізічнымі магчымасцямі выканаўцаў. Тэмы размоў падкажа наш апытальнік. Напачатку папрасіце іх расказаць ці спець самыя ўлюбёныя творы. Запісвайце фальклор не па памяці, а толькі ў момант яго выканання. У гэты час нельга спыняць спевака. Усе пытанні задаюцца пасля.

Фальклорнай адзінкай лічыцца:

  1. Кожны асобны твор любога жанру.

  2. Апісанне абраду.

  3. Дакладна запісаны разгорнуты адказ інфарманта на пытанні праграмы.

Кароткія або недакладна запісаныя адказы інфармантаў выкарыстоўвайце ў дзённіку. На карткі яны не пераносяцца.
ІV. Вялікім фальклорным архівам, так як і бібліятэкай, немагчыма карыстацца без дапамогі каталогаў, таму практыканты павінны перапісаць кожную фальклорную адзінку на асобную картку памерам 1/2 часткі аркуша паперы А4 (прыкладна 21x15 см.), пажадана шчыльнай тэкстуры тыпу аркушаў альбомаў для малявання. Інфармацыя пераносіцца на картку такім чынам, каб чытаць яе можна было гарызантальна, а не вертыкальна (названая акалічнасць звязана з памерам скрыняў, у якіх пасля размяшчаюцца карткі для захоўвання).

Узор афармлення карткі:

Год запісу; (далей пакі-нуць месца для шыфру архіва);

нумар твора (па дзённіку)



Зап. студ. І курса спецыяльнасці «беларуская (руская, славянская) філалогія» Чаркасава Ірына Віктараўна ў в. Азярышча Мінскага раёна Мінскай вобласці ад КОРЗУН Ганны Піліпаўны (1925 г.н., бел., пісьм., мясцовая).

Жанр:

Велічальная калядная песня (дзяўчыне)






І. Ой, рана-рана куры запелі…

(«Каляда»)


Тэкст твора

Заўвагі выканаўцы: КУРЫ – «гэта пра пеўняў так кажуць».

Заўвагі збіральніка (калі ёсць).

Дата


Подпіс збіральніка

Кіраўнік (Прозвішча, ініцыялы)







Увага! 1). На картках размяшчаць фальклорныя творы трэба толькі ў паслядоўнасці размеркавання раздзелаў праграмы-апытальніка: Фальклорная проза, Рытуальна-магічная сфера, Малыя жанры фальклору і г. д. (гл. с. 3 – «Змест» гэтага выдання) з указаннем падраздзелаў (напрыклад, Фальклорная проза, каляндарна-святочная, Купалле: апісанне пляцення вянкоў). Адвольнае размяшчэнне адзінак не дазваляецца; 2). Калі твор не змяшчаецца на адным баку карткі, то працяг пішацца на адваротным.
V. Магнітафонныя, дыктафонныя і відэазапісы таксама павінны мець поўную і дакладную пашпартызацыю. Спачатку трэба сказаць, хто вядзе запіс, дзе, калі. Пасля кожнага твора аб’яўляецца яго назва, жанравая прыналежнасць, прозвішча выканаўцы з указаннем узросту, адукацыі, крыніцу ведаў пра твор, мясцовы ці не, адкуль прыехаў (калі не мясцовы).
Увага! Калі запіс некалькіх твораў вядзецца ад аднаго інфарманта, то дастаткова аднаго згадвання пашпартызацыі. Назву ж песні аб’яўляць абавязкова.
Да кожнай касеты складаецца спіс твораў у парадку іх выканання, які змяшчаецца ў падкасетнік. Кожны твор з касеты таксама перапісваецца і на картку, і ў сшытак.

Узор:

ГОД ЗАПІСУ

Збіральнік: Свірко Вольга Эдуардаўна

Інфарманты: Мірончык Ірына Пятроўна (1936)

Мірончык Іван Сцяпанавіч (1926)

Аксак Тамара Рыгораўна (1932)



Заўвага! Спяваюць і расказваюць разам.

Бок А

1. Гульні на Каляды

2. Размова пра калядную варажбу

3. Песня любоўная «Ой, ночанька, ой, цёмная…»

5. Песня сям.-бытавая «Добры вечар, маладзечанькі…»

5. Размова пра сватанне

6. Песня вясельная «Дай, свата, пірага…»

7. Песня вясельная «Дзякуй табе, сваха, за пірог».

Бок В

8. Песня любоўная «А ў полі вярба…»



9. Песня сям.-бытавая «Паляцела птушка ў вырай…»


Увага! Калі на адной касеце некалькі інфармантаў, указвайце прозвішча і ўзрост кожнага з выканаўцаў.
Спадзяёмся, што вы ўлічыце нашы парады і аформіце справаздачу належным чынам. Поспехаў!

ПРАГРАМА-АПЫТАЛЬНІК

ДЛЯ ЗБОРУ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
1. Фальклорная проза

Звычайна студэнты-практыканты намагаюцца перш за ўсё запісаць песні і вельмі бянтэжацца, калі патэнцыяльны інфармант адмаўляецца ад кантакту, спасылаючыся на тое, што ніякіх песень не ведае, ці ўсё забыў, бо памяць ужо не тая. У гэткім разе трэба памятаць, што фальклорную прозу можна запісаць практычна ад любога чалавека. Для гэтага перш-наперш трэба самому добра ведаць склад фальклорнай прозы, методыку яе збірання, ініцыятыўна выкарыстоўваць апытальнік. Магчыма, у ім не ўлічаны ўсе нюансы, таму апытальнікам трэба валодаць творча, смела ўдакладняць і развіваць пытанні, прасцей фармуляваць іх, умела наводзіць інфарманта на патрэбныя вам звесткі.

Вопыт збіральніцкай дзейнасці фалькларыстаў ХІХ–ХХ ст. сведчыць, што запісваць фальклорную прозу «з голасу» вельмі складана. Менавіта таму пры знаёмстве з фальклорнымі зборнікамі адразу бачна, што часцей за ўсё мы маем справу не з дакладнымі запісамі празаічных аповедаў, а з больш-менш удалымі пераказамі таго, што пачуў збіральнік. Адсюль зразумела, што выкарыстанне тэхнічных сродкаў фіксацыі прозы не толькі палягчае збіральніцкую справу, але і робіць яе цалкам паспяховай.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка