I. арганізацыйнае паседжанне (жнівень) тэма: Задачы, якія стаяць перад настаўнікамі пачатковых класаў на 2013/2014 навучальны год




Дата канвертавання14.07.2016
Памер22.63 Kb.
I. АРГАНІЗАЦЫЙНАЕ ПАСЕДЖАННЕ (ЖНІВЕНЬ)

ТЭМА: Задачы, якія стаяць перад настаўнікамі пачатковых класаў на 2013/2014 навучальны год.

Мэта: удасканальванне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў;

- знаёмства з сучаснымі падыходамі да арганізацыі адукацыйнага працэсу, актуальнымі пытаннямі выкладання прадметаў у пачатковай школе;



Форма работы: «круглы стол»

Пытанні для абмеркавання:

1. Задачы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на новы навучальны год. Абмеркаванне плана работы і ўнясенне ў яго карэктываў.

2. Азнаямленне з новымі дзяржаўнымі вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў.

3. Абзор навінак вучэбна - метадычнай літаратуры (бібліятэкар)

5. Абмеркаванне цякучых пытанняў да пачатку навучальнага года.

ЛІСТАПАД

ТЭМА: Мультымедыйнае суправаджэнне вучэбнага працэсу у пачатковай школе.

Мэта: азнаёміць настаўнікаў з асноўнымі падыходамі, метадамі, дыдактычнымі асаблівасцямі мультымедыйнага суправаджэння вучэбнага працэсу.
Форма работы: семінар-практыкум

Вучэбна-метадычны блок

Пытанні для абмеркавання:

1. Псіхолага-педагагічныя асновы прымянення мультымедыйных тэхналогій ў педагагічным працэсе.

2. Тэхналагічныя аспекты распрацоўкі мультымедыйнага забеспячэння вучэбнага працэсу.

3. Дыдактычныя асаблівасці распрацоўкі мультымедыйнага суправаджэння вучэбнага працэсу.


Практычны блок.

  1. Адкрытыя ўрокі па тэме паседжання.

  2. Прэзентацыя урокаў з мультымедыйным суправаджэннем.



СТУДЗЕНЬ

Тэма: фарміраванне і развіццё агульнавучэбных навыкаў, вучэбна-пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Мэта: удасканальванне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў;

- знаёмства з сучаснымі падыходамі да арганізацыі адукацыйнага працэсу, актуальнымі пытаннямі выкладання прадметаў у пачатковай школе;


Форма работы: круглы стол
Пытанні для абмеркавання:

  1. Прыёмы і метады стымулявання вучэбнай дзейнасці і фарміравання інтарэсу да навучання.

  2. Выкарыстанне актыўных метадаў выкладання для павышэння вучэбна-пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.

3. Справаздачы па тэмам самаадукацыі.



КРАСАВІК

Тэма: Аналіз паспяховасці унутрышкольнай метадычнай работы.

Мэта: падвесці вынікі удзелу кожнага настаўніка і выхавацеля ГПД у метадычнай рабоце за навучальны год.

Форма работы: метадычная панарама (абмен вопытам)

Пытанні для абмеркавання:

1.Аналіз вучэбна-метадычнай работы за мінулы навучальны год.

2.Выбар метадычнай тэмы і пастаноўка задач МА на 2014/2015 навучальны год. .

3. Анкеціраванне педагогаў.



4.Прэзентацыя матэрыялаў па самаадукацыі настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеля ГПД.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка