І. агульныя палажэнні




старонка2/3
Дата канвертавання11.05.2016
Памер490.82 Kb.
1   2   3

V. ПРАВЕРКА НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І правядзенне РАБОТы НАД ПАМЫЛКАМІ

24. Кожная навучальная работа ў сшытках для навучальных работ вучняў І–ІV класаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Матэматыка“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ правяраецца ва ўсiх вучняў да наступных вучэбных заняткаў па адпаведным вучэбным прадмеце.

25. У сшытку для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ правяраюцца:

кожная навучальная работа ў вучняў ІІІ–VІІ класаў да наступных вучэбных заняткаў;

найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка) у вучняў VІІІ–ХІ (XII) класаў, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз на тыдзень адпаведныя навучальныя работы правяралiся ва ўсіх вучняў VІІІ і ІХ класаў і адзiн раз на два тыдні ва ўсіх вучняў Х–ХІ (XII) класаў.

Асноўныя віды навучальных работ вучняў вызначаны ў вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“.

26. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ ў вучняў V–ХІ (XII) класаў правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка). Пры гэтым адзначаныя навучальныя работы правяраюцца:

не менш чым адзiн раз на тыдзень ва ўсiх вучняў V–VІІ класаў;

не менш чым адзiн раз на два тыдні ва ўсiх вучняў VІІІ і ІХ класаў;

не менш чым адзiн раз на месяц ва ўсiх вучняў Х–ХІ (XII) класаў.

27. Найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка) па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“ правяраюцца ў кожнага вучня не радзей за адзін раз у месяц, а па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – не менш за адзін раз у чвэрць.

28. Адзнакі за выкананне вучнямі ІІІ–ХІ (XII) класаў навучальных работ, выстаўленыя ў сшытках для навучальных работ па адпаведным вучэбным прадмеце, па меркаванні настаўніка могуць заносіцца ў класны журнал і дзённік вучня.

30. Справаздачы па выніках практычных і лабараторных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“, лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў па вучэбным прадмеце ”Фізіка“, практычных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“, практычных работ (пазначаных зорачкай у вучэбнай праграме) па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ правяраюцца да наступных вучэбных заняткаў (пры вялікай колькасці вучняў, якія выконвалі адпаведную работу, – праз адны-два вучэбныя заняткі) у кожнага вучня. Адзнакі, выстаўленыя ў адпаведных сшытках вучняў, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.

31. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня


I–ХІ (XII) класаў. Па выніках праверкі кантрольных работ вучням
III–ХІ (XII) класаў выстаўляюцца адзнакі ў сшытках для кантрольных работ па адпаведных вучэбных прадметах. За водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць. Адзнакі, выстаўленыя па выніках кантрольных работ, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.

Праверка кантрольных работ, як правіла, ажыццяўляецца да наступных вучэбных заняткаў па адпаведным вучэбным прадмеце. Дапускаецца ажыццяўляць праверку кантрольных сачыненняў і іншых творчых работ па мовах і літаратурах у V–VІІІ класах на працягу тыдня, у ІХ класе – на працягу дзесяці дзён, у Х–ХІ (ХІІ) класах – на працягу двух тыдняў пасля правядзення адпаведнай творчай работы.

32. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi I–IV класаў памылкі наступным чынам.

Няправiльна напiсаную (напісаны):

лiтару або знак прыпынку закрэслівае наўскос, падкрэслівае;

лiчбу закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос;

частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

замест закрэсленага запісвае ўверсе патрэбныя літары, знакі прыпынку, лічбы, словы, сказы.

Выпраўленыя памылкі адзначаюцца на палях сшытка (акрамя I класа) наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная, V – пунктуацыйная.

Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правілаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі ў балах вучням III і IV класаў не ўлічвае.

У творчых работах (пераказ, пераклад, сачыненне) настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і маўленчыя, а таксама памылкі ў змесце. Маўленчыя памылкі і памылкі ў змесце падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях сшытка: З – памылка ў змесце; М – маўленчая памылка. За творчую работу выстаўляюцца дзве адзнакі: адна за змест, другая – за пісьменнасць.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi V–ХІ (XII) класаў памылкі наступным чынам.

Няправiльна напiсаную (напісаны):

лiтару або знак прыпынку падкрэслівае і закрэслівае наўскос;

лiчбу закрэслівае наўскос;

частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

памылкі ў змесце i маўленчыя памылкі падкрэслiвае хвалiстай лiнiяй;

надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях сшытка дапушчаныя вучнямi памылкі наступнымі ўмоўнымі знакамі:


I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – маўленчая; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н).

Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правiлаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі не ўлічвае.

Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных памылак (назоўнiк).

Напрыклад:



8/9

За пераклады, водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якiя разлiчаны на адны або двое вучэбных заняткаў, на наступным пасля тэксту радку настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць памылак у змесце i маўленчых памылак, а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Напрыклад:



З – М




2-2

I – V – Г




2-2-1

Пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова) дапушчаныя вучнямi памылкі адзначаюцца, выпраўляюцца і фіксуюцца такім жа чынам, як і пры праверцы дыктанта, пераказу.

33. У навучальных работах, якія правяраюцца, і кантрольных работах па іншых вучэбных прадметах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае памылкі, у тым ліку арфаграфічныя, пунктуацыйныя, надпісвае правільны варыянт. Такім жа чынам выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкі пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“. Пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі.

34. На палях сшыткаў для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ліста экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ насупраць кожнага выкананага задання адзначаецца колькасць балаў, якой ацэнены вынік выканання гэтага задання. Пасля рашэння апошняга задання запісваецца сумарная колькасць балаў за выкананне ўсіх заданняў, якія пераводзяцца ў адпаведную адзнаку. Адзнака запісваецца на адпаведным радку.

35. Вучні ІІ–ІV класаў выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа, у тым ліку навучальны дыктант, пераказ, сачыненне або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.

36. Работа над памылкамі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Матэматыка“ выконваецца вучнямі V–ХІ (XII) класаў пасля правядзення настаўнікам аналізу выканання кантрольнай або навучальнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (найбольш значнай, на выбар настаўніка).

Па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ тыповыя памылкі, дапушчаныя вучнямі пры выкананні кантрольнай работы, абмяркоўваюцца франтальна.

Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны пісалі кантрольную або навучальную работу. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы над памылкамі, выпраўляюцца такім жа чынам, як і пры праверцы навучальнай або кантрольнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце.

37. Па выніках праверкі работы над памылкамі па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака, якая можа быць занесена ў класны журнал і дзённік вучня.

38. Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру.

VI. АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА

39. Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула або даследавання. Рэфераты могуць выконвацца па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X–XI (XII) класах, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Фізічная культура і здароўе“.

Рэферат мае наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадаткі (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага рэферата, узор яго афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8 да дадзеных Метадычных рекамендацый.

40. На тытульным лісце ўказваецца найменне ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.

42. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэта і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

44. Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

45. Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы ў спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы, пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

46. Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1



Дадатак 1

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

Узоры афармлення надпiсу

на вокладцы сшытка*



Тетрадь

Сшытак

для работ

для кантрольных работ

по русскому языку

па беларускай мове

учащегося 6 ”А“ класса

вучанiцы II класа

гимназии № 61 г. Минска

Выгалавіцкай базавай школы

Петрова Виталия

Данiльчык Вольгi



Тетрадь

Сшытак

для работ по учебному предмету

для работ

”Человек и мир“

па матэматыцы

учащейся V ”Б“ класса

вучня 8 ”А“ класа

средней школы № 4 г. Витебска

сярэдняй школы № 2

Куницкой Елены

г. Наваполацка




Фёдарава Аляксандра



Тетрадь

Сшытак

для практических работ

для лабараторных работ

по химии

па фізіцы

учащегося Х ”А“ класса

вучня 9 класа

средней шолы № 1 г. Слуцка

Засульскай сярэдняй школы

Симончика Михаила

Платонава Івана



Тетрадь

Тетрадь

для работ

для работ

по обществоведению

по русской литературе

учащегося 10 ”А“ класса

учащегося IX класса

лицея БГУ

Засульской средней школы

Нестерова Владимира

Платонова Ивана



English

Français

Deutsch

Español

姓名

Galina Sedova

Svetlana Ivanova

Anna Petrova

Anna Ivanova

学校

Form 3 ”B“

classe de 7ème ”A“

Klasse 5 ”B“

grado 4 ”A“

班级

School No. 20

école № 20

Schule Nr. 20

escuela № 20





* дапускаецца абазначэнне класа лічбамі як арабскага, так і рымскага алфавіта

Дадатак 2

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць і аб’ём навучальных работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення на
І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Русский язык в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания



Пераказ







2

40–50 слоў



1

55–60 слоў



1

65–70 слоў



1

75–80 слоў



1

85–90 слоў



Сачыненне









1

1

1

1

Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Русский язык в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания



Пераказ









1

40–45 слоў



1

50–55 слоў



1

60–65 слоў



1

70–75 слоў



Сачыненне















1

Мова нацыянальнай меншасці

Пераказ









1

40-45


слоў

1

50–55 слоў



1

60–65 слоў



1

70–75 слоў



Сачыненне















1


Дадатак 3

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць кантрольных работ на
I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і аб’ём

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Беларуская мова ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Русский язык в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания



Кантрольнае спісванне



1

15-20 слоў



1

25-30 слоў













Кантрольны дыктант







1

35-40 слоў



1

45-50 слоў





1

65-70 слоў





Кантрольны дыктант з граматычным заданнем











1

45-50 слоў





1

65-70 слоў



Кантрольная работа па тэме





1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант





1

6 слоў


1

8 слоў


2

8 слоў


2

10 слоў


2

10 слоў


2

12 слоў


Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Русский язык в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания



Кантрольнае спісванне





1

15-20 слоў



1

20-25 слоў











Кантрольны дыктант









1

35-40 слоў





1

55-60 слоў





Кантрольны дыктант з граматычным заданнем











1

35-40 слоў





1

55-60 слоў



Кантрольная работа па тэме





1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант







1

6 слоў


1

6 слоў


1

8 слоў


1

8 слоў


1

10 слоў


Мова нацыянальнай меншасці

Кантрольнае спісванне





1

15-20 слоў



1

20-25 слоў











Кантрольны дыктант









1

35-40 слоў





1

55-60 слоў





Кантрольны дыктант з граматычным заданнем











1

35-40 слоў





1

55-60 слоў



Кантрольная работа па тэме





1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант









1

6 слоў


1

6 слоў


1

8 слоў


1

8 слоў


Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Русская литература в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания



Праверка навыку чытання



1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Русская литература в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания



Праверка навыку чытання







1



1



1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Літаратура нацыянальнай меншасці

Праверка навыку чытання



1



1



1



1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Матэматыка

Кантрольная работа



1

2

2

2

2

2

2

Правера навыкаў вуснага лічэння



1

1

1

1

1

1

1

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка