І ў працы, як у бai. З успамiнаў Р. Я. Каралёва, былога ка­мандзiра батальёна Расонскай партызан­скай брыгады iмя Сталiна




Дата канвертавання18.05.2016
Памер64.89 Kb.
І ў працы, як у бai.


З успамiнаў Р. Я. Каралёва, былога ка­мандзiра батальёна

Расонскай партызан­скай брыгады iмя Сталiна
Ураджэнец Алтайскага краю Дзмiтрый Дзярабiн прыйшоў у партызанскi атрад iмя Чкалава ў чэрвенi 1942 г. Малодшы камандзiр Чырвонай Apмii перанёс усе нягоды i цяжкасцi першых тыдняў вайны. Камандзiр атрада Сцяпан Якушаў, чала­век памяркоўны, здольны разбiрацца ў людзях, прыкмецiў у iм такiя рысы, як смеласць,знаходлiвасць,здольнасць хут­ка арыентавацца ў абставiнах i прымаць правiльныя рашэннi. Ведаючы гэта, я прыйшоў да вываду, што Дзмiтрыя Дзя­рабiна можна назначыць на вакантную пасаду начальнiка штаба батальёна.

Так пачалася “штабная кар'ера» былога малодшага камандзiра Чырвонай Apмii. У Дзярабiна быў неспакойны характар. Не мог ён моўчкi сядзець i чакаць рас­параджэнняў зверху. Узяўся за новую справу з уласцiвай яму энергiяй, вялікай мэтанакiраванасцю. Пад яго кiраўнiцтвам паспяхова прайшла аперацыя па вызва­леннi Расонаў.

У кастрычнiку 1942 г. мы пачалi рас­працоўваць планы баявых аперацый па разгроме варожых гарнiзонаў, якiя яны трымалi ўздоўж чыгункi. Важкi ўклад у гэту аперацыю зрабiў Дз. I. Дзярабiн. Ён быў нястомным i здольным на многае. Напрыклад, калi ўзнiкалi вострыя сiтуа­цыi ў нашым нялёгкiм партызанскiм жыццi, ён суткамi мог не спаць.

Пры яго непасрадным удзеле былi разбiты варожыя гарнiзоны ў Каралях,у Мякiнчыне i iншых вёсках. А ў снежнi 1942 г. па рашэннi Расонскага падполь­нага РК КП (б) Б i камандавання бры­гады iмя Сталiна быў сфармiраваны новы атрад iмя Кутузава, камандзiрам якога прызначылi Дз. I. Дзярабiна. Сур'ёзным экзаменам на камандзiрскую сталасць быў для Дзярабiна бой з карнiкамi 31 студзеня 1943 г. на берагах Дрысы i аднайменнага возера каля в. Перавоз. У тым бai з поўнай сiлай раскрылiся яго камандзiрскiя якасцi: смеласць, настойлiвасць, высокае пачуццё адказнасцi за даручаную справу. У той дзень фашысты атакавалi асаблiва ўпарта, але партызаны трымалiся стойка.

Дз. I. Дзярабiн праявiу сябе не толькi як смелы, валявы камандзiр, але i як здольны арганiзатар, якi ўмее працаваць з людзьмi, клапоцiцца аб ix, ведае ix патрэбы. А пачуццё гумару нiколi не пакiдала яго. Бывала, пасля вяртання з баявога задання, нягдедзячы на стомле­насць, збяруцца байцы каля вогнiшча, смех i ажыўленне пануюць там. Гэта камандзiр атрада ўчыняе камусьцi “раз­нос” у мастацкай форме. Напрыклад, як кулямётчык Якаўлеў у час бою таптаўся каля свайго “станкача», усё выбiраючы зручную пазiцыю, а фашысты амаль ушчыльную падышлi да яго. Такая форма выхавання дзейнiчала больш эфектыўна, чым самае суровае пакаранне. Аднача­сова камандзiр быў строгiм i патраба­вальным.

У лiстападзе 1943 г., калі значная частка Расонскага раёна была вызвалена ад гiтлераўцаў, Дзярабiна прызначылi дырэктарам Краснаармейскай МТС. Ме ханiзатары былi ў большасцi партызанамi атрада, якiм камандаваў Дзярабiн. Ён добра ведаў кожнага i мог разлiчваць на ix здольнасцi, дысцыплiну i арганiза­ванасць.

На палянцы уклеенскага лесу каля дарогi, якая вядзе да станцыi Клясцiца, было пакiнута многа трактароў. Але што гэта была за тэхнiка? Адны каркасы. Глянуўшы на ix, у многiх апускалiся pyкi. А апынулася тут гэта тахнiка таму, што гiтлераўцы перашкодзiлi ў лiпенi 1941 г. вывезцi яе ў тыл. Аднак механi­затары змаглi раскамплектаваць тракта­ры, зняць з ix асноўныя вузлы, адцяг­нуць у глыбiню лесу i схаваць у зямлю. Пазней партызаны замiнiравалi подступы да трактароў. Гiтлераўцы, страцiўшы на мiнах некалькi чалавек, адмовiлiся ад спроб вывесцi ix адсюль.

Да цямна працавалi механiзатары ў лесе, выцягваючы з зямлi дэталi тракта­роў. З дня ў дзень, як калiсьцi на баявыя заданнi, хадзiлi яны з Дзярабiным на пошукi пакiнутай у лесе тэхнiкi. Па вiн­цiку, па калёсiку збiралi ўсё, што можа спатрэбiцца.

- Вось табе, Грыша, куча жалеза. Памазгуй i абяры што-небудзь: плуг цi культыватар, а калi выйдзе, то i трактар. Мужык ты ў нас кемлiвы, што той JIяўша. Праўда, блыху падкоўваць табе не давядзецца, а трактар збяры,- паўсур'ёзна гаварыў Дзярабiн Рыгору Сядзельнiка­ву, загадчыку майстэрняў, якi быў адна­часова i галоўным iнжынерам, i токарам, i слесарам.

Рыгор быў сапраўднай знаходкай для МТС. У партызанскiм атрадзе загадваў майстэрняй па рамонту зброi. Сабраў калiсьцi станковы кулямёт, сам paбiў рот­ныя мiнамёты, адрамантаваў адбiтую ў гiтлераўцаў танкетку, сеў за яе рычагi, i не раз яна служыла партызанам у баях з карнiкамi. Чалавек, фанатычна ўлю­бёны ў сваю справу, ён суткамi мог не выходзiць з майстэрнi.

Да вясны 1944 г. было сабрана 12 трак­тароў з неабходным прычапным iнвен­таром. Праўда, гэта тэхнiка не забяспеч­вала i 20% патрэбнага для правядзення сяўбы па ўсёй зоне МТС. Асноўная ра­бота была ў калгасах. Пачалася пасяўная. Дзярабiн увесь аддаваўся рабоце. Нават паесцi не хапала часу. Не ведаў адпачын­ку, спаў, калi не было сiл трымацца на нагах, часта ў полi, на голай зямлi або ў машыне.

Потым Дзярабiна прызначылi дырэк­тарам Расонскай МТС. I зноў клопаты, раз'езды, праца да знямогi.

Пасля поўнага вызвалення раёна Дз. I. Дзярабiн быў выбраны старшынёй Расонскага райвынанкома. Пастаяннае напружанне ў рабоце адбiлася на стане здароўя. Яшчэ працуючы дырэкта­рам МТС, ён моцна прастудзiўся, перанёс запаленне лёгкiх. Да канца не вылечыў­ся - не было часу, а тут туберкулёз у адкрытай форме. Хвароба прагрэсiравала, выратаваць жыццё магла толькi тэрмiно­вая цяжкая аперацыя. На шчасце, прай­шла яна паспяхова. Хуткае выздараўлен­не - i Дзярабiн прыступiў зноў да выка­нання сваiх абавязкаў старшынi райвы­канкома. Паступiў у Беларускую сель­скагаспадарчую акадэмiю, на завочнае аддзяленне i паспяхова скончыў яе ў 1960 г. са званнем вучонага-агранома. А ў 1965 г., працуючы начальнiкам сельскагаспадарчага ўпраўлення ў Глы­боцкiм р-не, завочна скончыў 2-гадовую школу пры Беларускiм iнстытуце народ­най гаспадаркi. Хворы, ён 25 гадоў пра­цаваў у сельсхагаспадарчых органах на кiруючай рабоце. У 1968 г., калi ён пра­цаваў у Глыбокiм, хвароба сур'ёзна абвастрылася. У 4-й клiнiчнай бальнiцы г. Мiнска, дзе ён ляжаў, кансiлiум ура­чоў вынес рашэнне - неадкладна рабiць аперацыю, удаляць правае лёгкае. Iншага рашэння быць не магло, i Дзярабiн су­стрэў яго, як належыць, мужна...

Нарэшце, справа пайшла на паляпшэн­не. Урачы строга папярэдзiлi, што стан здароўя, працягласць жыцця будуць за­лежаць ад рэжыму работы. Сябры paiлi Дзярабiну пакiнуць работу, пайсцi на заслужаны адпачынак. Але ён i слухаць не хацеў.

Другая аперацыя сур'ёзна адбiлася на стане здароўя Дзярабiна. I неяк вясной 1976 г. ён вярнуўся з чарговай далёкай паездкi моцна прастуджаным, з запален­нем лёгкiх. У бальнiцы Дзмiтрый Iванавiч, як заўсёды, весела дзялiўся з сябрамi, што прыходзiлi яго наведаць, сваiмi планамi на будучае, збiраўся на чарговую сустрэчу былых партызан у Расонскiм раёне. Але не суджана было гэтаму збыцца.

У цёплы i сонечны майскi дзень хавалi Дамiтрыя Iванавiча. На пахаванне пры­ехалi таварышы па зброi i сумеснай рабоце, у т. л. вялiкая далегацыя былых партызан з Расонскага раёна.



Баявая i працоўная дзейнасць Дзмi­трыя Iванавiча была высока адзначана. Ён узнагароджаны ордэнамi Чырвонага Сцяга i Чырвонай Зopкi, Кастрычнiцкай рэвалюцыi, “Знак Пашаны», 8 медалямi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка