Хвілінка здароўя “Пра карысць і школу сонца”




Дата канвертавання01.05.2016
Памер25.17 Kb.
Хвілінка здароўя

Пра карысць і школу сонца”


Сёння наша гаворка пойдзе пра сонца. Якія асацыацыі выклікае ў вас гэтае слова? (адказы выхаванцаў) Так, сонца – гэта свет, сонца – цяпло, сонца – усё існуючае. Калі б не было Сонца або яно было іншым, то і жыццё на Зямлі было б іншан. А магчыма, чго і ўвогуле не было…Мноства рэлігій заснавана на пакланенні Сонцу. У Індыі – Брахма, які увасабляе прынцып дабра; у Егіпце – Асірыс - сімвал вечнага жыцця; у персаў – Мітра, Адонай у фінікійцаў, у грэкаў – Апалон. Быў бог Сонца – Ярыла – і ў славян. У мусульманстве дзень вясенняга сонцастаяння адзначаецца асаблівым святам “Наўруз”. Ёсць людзі, якія лічаць, што можна пражыць жыццё, харчуючыся толькі сонечным светам, паветрам і вадой.

Тое, што снца неабходна арганізму, не выклікае сумненняў.

Зусім нядаўна даследчыкі групы вучоных пад кіраўніцтвам Рычарда Уэлера (Эдзінбург) выявілі, што пры знаходжанні на сонцы у чалавека зніжаецца ціск, памяншаецца ўтварэнне тромбаў, а таму сонца не толькі паляпшае жыццё, можа папярэдзіць узнікненне такіх сур’ёзных захворванняў, як інсульт і інфаркт. І калі паставіць на вагі карысць ад папярэджання сардэчных захворванняў і школу ад магчымасці ўзнікнення ракавых хваробаў, то першае будзе больш важкім.

Вывады вучоных актуальныя яшчэ і таму, что ранейасноўным плюсам знаходжання на сонцы было толькі адно – выпрацоўка вітаміна D.



Вучоныя кажуць, што час знаходжання на сонцы будзе вывучацца і далей. Зроблены толькі першыя вывады.

Карысць сонца

  • У мозгу пад дзеяннем сонца выпрацоўваецца сератанін (удакладнім, што сератанін выпрацоўваецца не толькі пад уздзеяннем сонца) – гармон, які іграе вялікую ролю у працэсах звёртываемасці крыві, уплывае на алергічныя рэакцыі, яго называюць “гармонам шчасця”, наяўнасць у крыві сератаніну ў дастатковай колькасці павышае настрой.

  • Пад дзеяннем сонца выпрацоўваецца вітамін D, які садзейнічае умацаванню коснай тканкі, дапамагае вывесці з арганізма цяжкія металы, садзейнічае умацаванню імунітэта.

  • Пад уздзеяннем промняў сонца у арганізме вызваляецца біялагічна інэртны нітрыт NO3 і пераўтвараецца ў нітрат і окісь азота, якія зніжаюць ціск і памяншаюць верагоднасць інфарктаў і інсультаў.

  • Сонца аказвае антыбактэрыяльнае дзеянне, памяншае колькасць вугроў, хутчэй зажываюць ранкі і парэзы, а значыць, скура становіцца лепшай.

Шкода сонца

  • Загар – ахоўная рэакцыя арганізма на дзеянне сонечных промняў, ён з’яўляецца першым прызнакам шкоднага ўздзеяння сонца на чалавечы арганізм. Пры далйшым знаходжанні на сонцы можна атрымаць сонечны апёк (скура баліць, з’яўляецца чырвань, затым скура аблазіць). У некаторых людзей магчыма ўзнікненне меланомы (рак скуры).

  • Шкодна для вачэй, таму неабходна насіць сонечныя акуляры.

  • Працяглае ўздзеянне ультрафіялетавых промняў сушыць скуру, а занчыць садзейнічае яе старэнню.

  • Пры працяглым знаходжанні на сонцы магчымы сонечны ўдар. Прызнакі: ванітаванне, прачашчэнне пульса, павышэнне тэмпературы. Магчыма страта прытомнасці і нават смяртэльны вынік.

Пры знаходжанні на сонцы трэба прыняць некаторыя меры перасцярогі:

  • на галаву надзець галаўны ўбор, лепш светлага колеру;

  • выкарыстаць спецыяльныя сродкі ад/для загара;

  • пры фізічных нагрузках піце ваду;

  • надзеньце сонцаахоўныя акуляры;

  • старайцнся пазбягаць знаходжання на сонцы днём з 11 да 16 гадзін.

Калі выконваць гэтыя няхітрыя парады, то сонечнае цяпло будзе не толькі радаваць вас, але і стане карысным.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка