Хведар гурыновіч (Фёдор Гуринович)




Дата канвертавання04.04.2016
Памер368.8 Kb.
Хведар ГУРЫНОВІЧ (Фёдор Гуринович)

ДОЖДЖ
Ужо ўключыла ліхтары

Вясна, і вуліцы ўначэлі.

Тваімі косамі з гары

Спадае дождж віяланчэльны.
Вяльможны дождж, маэстра дождж!

Увесь ён з музыкі і цноты.

Густыя кроплі басанож

Бягуць па лужынах, як ноты.


Нібы скрыпічныя ключы,

Рэкламы вензелі з неону.

Кансерваторыя ўначы

Іграе Шуберта натхнёна.


I, не зважаючы на вас,

Касмічна-лёгка, як на крылах,

Два манекены светлы вальс

Пад дождж танцуюць у вітрынах.


Ёсць шчасце толькі на дваіх —

Адно — і ў тым няма сакрэтаў.

I ўсё спынілася на міг,

Каб прычасціцца танцам гэтым.


Метро, трамвайныя званкі,

I гвалт цыган усюдыісных,

I гром вакзалаў, і блакіт

Тваіх вачэй іканапісных,


Трымценне, ззянне, гоман, шум,

I перламутр усмешкі мілай,

I мора самых розных дум

Дажджу лавіна засланіла.


Чамусьці кругам галава

Ішла, і, быццам твар каханай,

Я несвядома цалаваў

Дажджу заспанае дыханне.

МАГЧЫМА..
На радасць а ці на бяду

I я сабаку завяду.


Магчыма, гэта будзе такса —

«Сардэлька» з пруцікам-хвастом.

3 гаспадаром яе па сто

Мы вып"ем, і — такая такса —


Я падару яму лісу

Ці футра, кажучы дакладна,

I камячок малы, няскладны

Дамоў праз горад панясу.


Пайду па першаму сняжку

Скрыпець падэшвамі, шчаслівы.

Уткнецца носікам саплівым

Ён у кішэні мне ў руку.


Але прачнуўшыся ледзь-ледзь,

Пачне ён жаласліва плакаць,

Бо стане раптам разумець,

Што ён бсз мамкі, небарака.


Пасля навучыцца шчаня

Хлябтаць са сподачка. I мушу

За ім анучай змокваць лужы,

Падсцілку мокрую мяняць.


А потым грызці ўсё пачне,

Што пападзе яму на вочы.

I на прагулку нават ноччу

Выводзіць будзе ён мяне.


Не запярэчыш, калі пёс

Падняць нагу сваю захоча.

А зрэзаць кіпці, выгнаць скочак,

Пачысціць вушы, вочы, нос?


Марока гэта шчэ не ўся —

Ён захварэць раптоўна можа.

О, колькі клопатаў, крый Божа!

Купіла баба парася...


Пуд солі з"ем, і не адзін,

Пакуль з малой нязграбнай плаксы

Ён грацыёзнай стане таксай,

Мой крывалапы сучы сын.


Аднойчы ў зімнюю пару

Мы ў поле выедзем у слоту,

I на лісу ці на янота

Ён смела кінецца ў нару.


I мо кінолагі-тузы

На палявых якіх іспытах

Прысудзяць таксе першы тытул

I ўсе галоўныя прызы.


За ёй для форсу і забавы

Я несці буду медалі,

Якіх пакуль што не далі,

Бо шчэ няма ў мяне сабакі.

ЗАПРАШАЮ ПАД ДОЖДЖ
Я запрашаю вас пад дождж,

Пад дождж і сонечныя промні.

Ёсць у мяне білеты з бронню.

Вы не ў гуморы сёння? Ўсё ж

Я запрашаю вас пад дождж.
Я запрашаю вас пад дождж,

Дзе, як Кіжы, плывуць па плошчы

Дамы, і дожджык іх палошча —

Свавольны — ўпоперак і ўдоўж.

Я запрашаю вас пад дождж.
Я запрашаю вас пад дождж.

Па скверы, дзе чаруюць ружы,

Давайце пройдземся па лужах

Без чаравікаў — басанож.

Я запрашаю вас пад дождж.
Я запрашаю вас пад дождж,

Вясёлы, цёплы, залацісты.

Давайце вернемся ў дзяцінства,

Білет каштуе медны грош.

Я запрашаю вас пад дождж.
У вадасцёкі трубіць дождж,

Цурком цячэ на клумбу з вазы.

Настрой падскочыць ваш адразу.

Вы не ў гуморы? Дык тым больш –

Я запрашаю вас пад дождж.

ІНЕЙ
Які сягоння дзень харошы!

Блакітная, як рафінад,

Пад ранак выпала пароша.

Не верыцца, што ўжо фінал
Зімы — такі раскошны іней

На вецце ломкае асеў,

I правады электраліній

Бы ў ізаляцыі усе.


I ні адной пуціны ў лесе,

I кожны кусцік, як сіло.

Нат праз паляну не пралезеш –

Па пояс снегу намяло.


I хоць зіма ўжо на зыходзе,

А гурбы — быццам на вякі.

I па адной сцяжынцы ходзяць

Зайцы, і козы, і ваўкі.


Адна вавёрка не баіцца

Палону снежнага ані —

Нібы агеньчык запальніцы,

Мільгае ў звонкай вышыні.


Сябе законнай гаспадыняй

Яна ўяўляе на сасне

I алюмініевы іней

На шапку шчодра сыпле мне.

ПАРАСОНЫ
Сёння горад — як святліца.

Дождж змывае пыл з вітрын.

Парасонаў над сталіцай —

Як над шхунаю вятрыл.

Ці ты важная персона,

Ці звычайны клерк, а ўсё ж —

Над усімі парасоны

Загадаў раскрыліць дождж.


Мокне чэхаўская дама

Курапаткаю ў аўсе —

Над сабачкаю аддана

Парасонік свой нясе.


I ў студэнтаў закаханых

Парасоны на дваіх.

Дождж адчайны, несціханы,

Апантаны, як жаніх.


Цягне ён свае мярэжы,

Раскудлачвае траву.

I газетай, нават свежай,

Не прыкрыеш галаву.


Дождж ляціць сляпой лавінай,

Па спіне наводмаш б"е.

Расцякаюцца навіны

Са «Свабоды» па ілбе.


Мокры, пахкі, як андатра,

Варушкі людскі прыбой

Падымае, як мандаты,

Парасоны над сабой.


Парасонавы, павальны,

Яркі ліпеньскі экстаз

Парашут выратавальны

Распусціў над кожным з нас.


Быццам з райскай кветкай кожны.

А свяціўся ён калі б,

Дьік бьіло б падумаць можна,

Што над кожным ззяе німб.


Парашуты і вятрылы,

Кветкі райскія — яны

У метро складаюць крылы

I вісяць, як кажаны.

СЦЯЖЫНА Ў СНЕЖАНЬ
Давай благога ўспамiнаць не будзeм.

Давай па снежнi пройдземся ўдваiх.

Нiбыта шаўкавiсты белы пудзель,
Пазёмка легла каля ног тваiх.
Над намi неба, пахкае, як луста,

I россып зорак, дробных, нiбы соль.

Я слоў пяшчотных ведаю нягуста,

Але адно з iх выдыхнуць дазволь.


Каханая… Баюся надакучыць

Заштампаваным словам тым адным.

Ты ўся ў сняжынках велiчна блiскучых,

Нiбыта ў футры нейкiм незямным.


Ты ўрубелеўскай светлаю лябёдкай

Плывеш па снезе, я цябе лаўлю.

У снежнi цалавацца так салодка,

Нiбы шаптаць цнатлiвае "люблю".


Але ж з табою ў нас, яшчэ не снежань,

Хаця, вядома, ўжо i не вясна.

I я адной-адной табе належу,

I ў цэлым свеце ты у мяне адна.


А перад намi белая сцяжынка,

Нязмушаная, быццам белы верш.

I ты ў маiх абдымках, як сняжынка,

Як ранiшняя зорка, растаеш.

АД ВЁСНАЎ МАІХ ДА ТВАІХ
Ад вёснау тваіх да маіх

Было кіламетраў сто сорак.

Нас звёў той шчаслівы аўторак

У краме заводскай дваіх.


I што адбылося, калі б

Не ўбачыу цябе за прылаўкам?..

Прычоска, пакрытая лакам,

Свяцілася дзіуна, як нiмб.


У скверыку крамы тваёй

Ужо зацвітала вяргiня.

Стаяла ты, быццам багiня,

I ўзрушыла сэрца маё.


Дарэчьі, я помню й дасюль

Дарэшты ўсю нашу размову,

Твае тыя першыя словы:

Імя і: «Да нас вы адкуль?»

I я пахваліўся ўсур"ёз:

Прыехаў, маўляў, на вучобу,

Экзамены здаў так, нiчога,

Што вершы ў сталшу прывёз.


Сказаў, што Вялюгiн хваліў,

Што вершы ўдаюцца мне часам.

А ты жартаўліва з-за касы —

А ў Пушкіна вы не былі?


Я чэк у цябе папрасіў,

На ім напісаў, што кахаю…

А потым аднымі шляхамі

Мяне ўсе аўтобус вазіу


Ад веснiц маіх да тваіх,

Ад вёснаў маіх да тваіх,

Ад вуснаў маіх да тваіх…

МОЙ УЗРОСТ


О, возраст осени!

С. Ясенін

Даўно юначыя штаны

Знасіла пудзіла на градках.

Узрост відушчасці й віны

I на мінулае аглядкі.


Узрост зацугліваць ружжо...

У гэтым восеньскім узросце

Часцей свідруе думка ўжо,

Што на зямлі мы толькі госці.


I лес, і кветка, і трава

Такому ўзросту шчыра вераць.

Я браў не больш, чым аддаваў

Дажджу, марозу, сквару, ветру.


Я ўсе грахі свае згадаў,

Памылкі ўсе злічыў і ўдачы.

Я па-ясенінску аддаў

Свай капялюш кульгавай клячы.


I з непакрытай галавой

Іду гаючымі палямі...

Ва ўзросце гаткім Бог з габой

Радзей, чым ты з ім, размаўляе.


Прамень бязлітасны касы

Па галаве сівой сцябае,

Даўно з якое валасы

На гнёзды птахі расцягалі.

А ТРЭБА БОГА Ў ДУШЫ НАСІЦЬ
Мы ўспамінаем Бога хіба ў святы

Альбо калі нам моцна забаліць.

Тады ўздыхаем раптам вінавата:

Даўно ў царкве, маўляў, мы не былі.


Схадзіце і пастойце ля іконаў,

I «Ойча...» прачытайце пра сябе.

Бо ёсць жа ўсё-ткі Божыя Законы.

Ці ж не па іх вясною на сяўбе


Ашчадна мы кідаем зерне ў глебу,

Як прадзяўбецца першая трава,

I ў думках зноў звяртаемся да Неба:

Дажджу вось толькі б Бог не шкадаваў.


Зноў у яго выкленчваем пагоду —

Гасподзь да нашых просьбаў не глухі.

Але ў царкву ідзём мо праз паўгода —

Ачысціцца і замаліць грахі.


I молімся мы: «Госпадзі, памілуй,

Нашчадкаў ад нявер"я зберажы,

Дапамажы знайсці ў сабе нам сілы,

Каб гэты час нялёгкі перажыць».


Яшчэ ў царкву заходзім мы, бывае,

Здароўя для дзіцяці папрасіць.

I ў тлуме зноў пра Бога забываем.

А трэ ў душы заўжды яго насіць.

ЦIХА
Слухала поўнач

Савою вушастаю,

Як з ёю побач

Мяцеліца шастала.


3 белай асновы

Пуховымі ніткамі

Ткала абновы

Штрыхамі някідкімі.


Кожнаму дрэўцу —

Па цёпламу ватніку...

Хто ж гэта прэцца

Па чыстаму ватману?


А пад слядамі,

Пад лыжамі вузкімі

Снег асядае,

Пакрэктвае, вухкае.


Быццам дзічыха,

Сапе і парохквае.

Ціха вы, ціха!

Тут вельмі ўсё крохкае.


Снежная грацыя

Гэткая ж ломкая,

Як аплікацыя

Тонкай саломкаю.


Лес дзяцінства
Калі сум ізноў мяне агорне

I падступіць камячок да горла,

Калі ў цяжкіх клопатах я увесь,

То за азярцом устане раптам

Ён перада мной старэйшым братам,

Лес дзяцінства — добры, мудры лес.

Лес неспадзяваны вечаровы,

Сонечны, сунічны, чабаровы,

Зноў бярэш мяне ты ў свой палон.

Ля ствала шурпатага прысяду,

I, мой лес, даверліва, як сябру,

Пакладзі галінку на далонь.

I такая радасць есць на свеце —

Пастаяць, паслухаць пошум вецця

У вячэрняй звонкай цішыні,

Галаву даверліва схіліўшы,

Зразумець, што, ўрэшце, ты не лішні,

Ты — галішса гэтай дабрыні.


Рачная крачка
Ты вернешся, ты вернешся сюды

Высокай весняй раніцай, я веру.

Ды ўсеяны слядамі смутку бераг —

Расстайныя птушыныя сляды.

Ну, як цябе на поўдні сустракалі

Сябры заакіянскія твае?..

А над гняздом тваім шасціць аер

I асака шахае вайстракамі.

I з вечара мароз дзярэ такі,

Што ледзяшы пад дахам — як ручайкі.

Ну, як табе, мая сястрыца-чайка,

Без чуйнай хвалі нашае ракі?

А я смуткую кожны раз чаго,

Хаджу маўклівы на аснежны бераг?

Чакаю плыткіх крыг зялёна-белых

I свісту крылля вузкага твайго.

Я чую: нецярпліва вырай крача.

Ён падлятае з дальніх паплавоў.

Маленькая мая рачная крачка —

На хісткай хвалі белы паплавок.

Весь так і я лячу з любой дарогі

На шлях той, што завеі замялі,

Спяшаюся да род на га па рога,

Да люба с бацькоўскае зямлі.

Поўдзень падглядваў даспелыя соты,

Змей папяровы лунаў над асотам,

Чэрвень з падстрыжанаю галавою

Зваў за сабой жарабя лугавое.

Жыта міргала вачамі валошак,

Бег па сцяжынцы вяселы мой кошык.

Тошсія ногі мілыалі, як спіцы, —

У лес па суніцы.

Пальцы за ягадай ягаду ловяць.

Кошык пукаценькі ўжо да паловы.

Сонца — высока. Вечар — далека.

Белыя-белыя ў кронах аблокі.

Ну а ў камлях — церамок мурашыны.

Ззяюць стракозы, і конікі шыюць.

Шчэбету вольна з куваннем і свістам...

Ранняе лета пахне дзяцінствам.

Называць прашу мяне сваім.

Не лічыце вы мяне прапашчым,

Родныя палеткі і гаі,

Застаюся назаўседы вашым.

Хоць бываю ў весцы ўсе радзей,

Справамі забіты гараджанін,

Але каб забыць вас хоць на дзень

Гэга мне зусім не пагражае.

I калі здароўе здрадзіць мне,

Я прыйду да вас набрацца сілы.

Можа, не пазнаеце мяне,

Скажаце: «А дзе цябе насіла?»

Вы даруйце, што прыйшоў, як госць,

На парог старой бацькоўскай хаты.

Тут мае дзяцінства й маладосць,

Тут мая пяшчота і спагада.

Папрашу ў вас даравання я,

Стану перад вамі на калені...

Веска незабыўная мая,

Ты — мае святло, мае сумленне.

Валошкі
Вас доўга па беламу свету насіла,

Вас вабілі земляў далекіх сцяжыны.

I, як успамін, васілек на ўсю сілу

Дамоў вас цягнуў праз дажджы зацяжныя.

I раптам дзянек надзвычайна харошы.

На грушцы раскошнай зязюля кувае.

У жыце паўз сцежку — валошкі, валошкі,

Як вочы матуліны, сочаць за вамі.

I мы тую кветку з палеў развітальных

Забыць у жыцці аніколі не зможам.

Матуліным позіркам, ясным, світальным,

Валошкі нам сэрца заўседы трывожаць.

Бязмежна яны за ваколіцай волкай

Цвітуць у блакітныя майскія ночы.

I поўняць душу ўсемагутнай паводкай...

Матуліны вочы, матуліны вочы...


Ліст да маці
Вечар туманнай сінечай атуліць

Веску, што думае ўжо аб сяўбе.

Родная вуліца. Хата. Матуля,

Зноў я лячу да цябе.

Шчасцем і крыўдай дзялюся з табою.

Як мне парою цябе не стае.

Самаю шчырай сагрэты любоўю,

Скроні цалую твае.

Ты мне даруй, што ірваўся на волю,

Слухаць парады не вельмі хацеў.

Сення цябе разумею да болю:

Сам жа гадую дзяцей.

Як ад іх позірку ў хаце світас

I на душы ад яго прыгажэй.

Хай жа бацькоўская вера святая

Шчасце дзяцей беражэ.

Дома
Груша шкрабецца ў раму,

Просіцца за гардзіну.

Вечар. Нядзеля. Мама.

Веска. Трава. Радзіма.

Тут наш высокі поўдзень.

Тут наш глыбокі корань.

Мама да печы пройдзе,

Цеплай вячэрай корміць.

Сядзеш насупраць маці.

Котка аб ногі трэцца.

Вечар у роднай хаце,

Быццам з дзяцінствам стрэча.

Зноў маладзее хата,

Класціся спаць не хоча.

Шчырасцю і спагадай

Свецяцца ў мамы вочы.

Поўныя словы мамы

Самай высокай праўды.

Як жа шкада, што мала

Дома бываем — справы.

Побач з матуляй сэрца

Б'ецца спакойна, роўна...

Поўны святога сэнсу

Вечар у весцы роднай.


Матуліна сэрца
Сказаць за сябе і за іншых магу,

Сівенькія родныя нашыя мамы:

Сыны вашы ўсе ў неаплатным даўгу

Заўжды перад вамі.

К уды б ні занес, ні закінуў нас лес —

У край, што ад мамы аддалены самы, —

Світальныя вочы, святыя ад слез,

Заўжды перад намі.

А здарыцца з намі спаткацца бядзе,

Спяшаем матулінай ласкай сагрэцца.

Любую нягоду ад нас адвядзе

Матуліна сэрца.

Уткнемся ў далоні, што ў пахах зямлі,

Што з раніцы ў полі, на ферме, на градках.

Што мелі і ўмелі, вы нам аддалі

Усе, без астатку.

Мы верым, што згінуць і войны, і зло,

Зямля наша стане шчасліваю самай,

Бо вы — наша праўда, цяпло і святло,

Любімыя мамы.

ВІШНЯ ЦВІЦЕ
Белая-белая вішня стаіць,

Як маладая ва уборы вясельным.

Выйшлі бабулькі з падворкаў сваіх,

Шчыльна на лаўку пад вішні паселі.

Побач паставілі к плоту кійкі,

Рукі цяжкія паклалі ў прыполы.

— Божа ўсявышці, дзянечак які,

Нс паміраў бы, здаецца, ніколі...

Прыпамінаюць лра ўсе, што было,

I разважаюць аб нечым заўзята.

Косы жанчынам ушчэнт замяло

К ведению белай віш невага свята.

Ціха глядзяць з-пад прыпухлых павек,

Ціха заводзяць забытую песню.

Сумца ўздыхаюць:

— Кароткі наш век,

Як карагод гэтай квецені весняй...

Ведаю: гледзячы на першацвет,

Бабкі ў юнацтва вяртаюцца зараз.

А праз лісце паглядае на свет

Светла-зялСная дружная завязь.

Вішня цвіце. Каніцеллю скразной

Белая-белая легкая квецень...

Дрэўцы паўторацца ў парастках зноў

Так, як бабулькі ва ўнуках і дзецях.
Родная мова
Не разумею аднаго —

Чаму сваей зракліся мовы?

Дзе наша спадчыннае слова,

Чаго цураемся яго?

Паслухай, як яно цурчыць

У Багдановіча, Купалы!

А мы яго ўжо закапалі

I перасталі берагчы.

Як маці пела над калыскай,

Верацяно ўпусціўшы з рук!

Я з барадой ужо і лысы,

А й сення помню кожны гук.

Даўно забылі мы бахілы

I як сярпом пшаніцу жаць,

Але й дзядоў, бацькоў магілы

Мы перасталі паважаць.

Бо як жа сення растлумачыць

У наш праўдзівы мужны час,

Што адракаемся — няйначай!

Ад песень, што ядналі нас.

Ці ж мы якія самазванцы,

Ці жвіру прыгаршчы з капца?

Калі людзьмі хацелі звацца,

То будзем імі да канца

Якія буры прагулі!

Але звінела слова сталлю.

Цяпер саромецца ўжо сталі

Мы роднай мовы. Дажылі!


Цнатлівых слоў святая горыч

Каштоўней золата й дабра.

Сказаў зямляк наш: «Зоры — побач»

I ў космас Коласа забраў.

Нібы над безданню стаю,

Гляджу няўцямнымі вачамі:

Чаму гісторыю сваю

На іншых мовах вывучаем?

Чаму да маці ліст, схажы,

Ты не на роднай мове пішаш?

Чаму змяншаем тыражы

Сваіх часопісаў і кніжак?

Не, мову Пушкіна і Блока

Я паважаю і люблю, к беларускую, сваю,

Дарэмна абыходзім бокам.

Надзейна сталі эабываць,

Што будаваў народ вякамі,

Цяпер уласнымі рукамі

Патрэбна ўсё адбудаваць.

Прарочыць покуль не бяруся,

Ці згіне наш бязмоўны род.

I ўсё ж, браточкі-беларусы,

Які ж без гонару народ?!
Шыпшына ля дарогі
Быў шлях і чорту не пад густ —

Па хісткай грэбельцы, па жэрдках.

I рантам фара, як пражэктар,

Шыпшыны выхапіла куст.

Перад шыпшынаю якраз

Крутнуў шафер, як вінаваты,

Націснуў на акселератар

I паімчаў праз цемру нас.

На дзснь і ноч разбілі свет

Дзве асляпляльныя палоскі.

I куст, губляючы пялесткі,

Адчайна кінуўся у след.

...Выпадах стаў той даўніной,

Але праз ноч па хлюпкіх лужах

Той млечны кусцік дзікай ружы

Дагэтуль гоніцца за мной.

Балада пра кнігаўку
Кнігаўка гонкая,

3 жалю адлітая,

Луг твой рамонкавы

Выкладзен плітамі.

Грукат — лавінаю, —

I не схавацца,

Дзе з алюмінію

Птушкі садзяцца.

Кратаеш воблакі,

Тыя, што й лайнеры,

Ранішнім воблікам

Штурман паранены.

Курс твой — без карты

Па-свойму бясстрашны:

Меціш упарта

На луг учарашні.

Луг непаўторны,

Пяшчотны, адзіны,

Той, пра каторы

Мы кажам: Радзіма.


Памяць
Цвіце над горадам салют,

Чуваць святочны залп гарматаў!

I зноў спяшыць на плошчу люд,

Як і ў далёкім сорак пятым.

Зноў медзь мажорная грыміць

На скразняку зяленым, звонкім...

Пажоўклі ў шафах пахаронкі,

А боль у сэрцах не спыніць.

I нам ніколі не забыць

Тых пераможных дзен ваенных.

Усіх мы помнім паіменна,

Хто мог сягоння з намі быць.

Твой бацька. Дзед. Старэйшы брат.

Чацвёрты кожны. Родны. Блізкі.

Стаяць у полі абеліскі

Ля кожнай ввскі акурат.

Іван... Мікола... Колькі іх!

3 такімі яснымі вачыма.

За мацярок, дзяцей сваіх

У полі леглі. За Айчыну!

I ў чалавечых сэрцах — не —

Ніколі боль не зарастае.

То памяць наша аб вайне.

Невычарпальная! Святая!

Бабуля
Бабуля сплятае вянкі

Падсохлай чырвонай цыбулі,

Як быидам гады у вякі

Паволі ладуе бабуля.

Не песціў старэнькую лес.

Сыны яе ў брацкіх магілах.

На цэлы загон бы хапіла

Бабуляй пасеяных слез.

Пяць здымкаў сыноў маладых

Усе, чым бабуля багата...

Здалеку прыйшлі халады

I бразгаюць клямкай у хату.

Цыбуля ў начоўках ля плота,

На ўслончыку побач — сама..

Вянкі патыхаюць гаркотай,

А слёз у бабулі няма.


Старая стрэльба
Пад страхой яна ляжала.

Дзед з вайны яшчэ паклаў.

Два ствалы, замок іржавы

I расколаны прыклад.

Павукоў тугія ссці,

Планка, зоітая іржой.

I да ладу мне давесці

Захацелася ружжо.

«Тулку» ўзяў я на калсні

I рыўком затвор разняў,

I з усхліпам, як з тунеляў,

Са ствалоў дыхнуў скразняк.

Па-дзіцячы рад нагодзе,

Я натхнёным быў амаль,

Мяккай шчоткаю лагодзіў

Кожны вінцік і дэталь.

Цер саляркаю і газай

Гравіроўкі эавіткі

I блакітным маслам мазаў

I спружыны і байкі.

Дзер «яршамі» дасканала

Язвы ракавін густых.

I пабеглі па каналах

Кольцы чокаў залатых.

А калі пачысціў цалкам

Ад шаптала да курка,

Дубальтоўка, быццам цацка,

Засвяцілася ў руках.

А матуля мне сказала: —

Новай стала, ты глядзі,

3 ей, з такой, і ў партизанах

На заданні дзед хадзіў...

А цяпер далі ей ордэр

На прапіску у музей.

У музеі дзедаў ордэн

Побач з ей памаладзеў.


Малюнак

Пастойце, Змотваць перастаньце

Свой супярэчлівы клубок!..

Малюе хлопчык на асфальце,

Як выдых, легкіх галубоў.

Б'юць крылы пругкія з-пад крэйды

Пад шэпт здзіўлёных галасоў

I паўтараюць зноўку крэда

Славутых птушак Пікасо.

Тырчаць каменьчыкі, як міны,

I крэйда ходзіць у бакі.

Але дзесяткі птушак мірных

Стартуюць весела ў блакіт.

Яны лунаюць горда, смела

Над частаколамі ракет.

I за палетам птушак белых

3 надзеяй сочыць цэлы свет.
Школа
Ах, як ляціць няспынна час.

Аб гэтым сведчыць красамоўна —

I што ў чацвертым сын у нас,

I што дачка ўжо камсамолка.

I хто няўрымслівы наўздзіў

Так хутка круціць часу кола?

Здаецца, ўчора сам хадзіў

У першы клас вясковай школы.

Якім ен быў, той наш буквар?

Напружу памяць, сцісну скроні —

I нават твар, любімы твар

Сваёй настаўніцы ці ўспомню?

Туды я праўдай ці маной

Нясмелы крок зрабіць гатовы.

Ляжыць між той парой і мной

Прамежак трыццацігадовы.

Ах, школа-школа — слаўны час!

Як дзесяць пальцаў — дзесяць класаў.

I першы клас, і пяты клас

Праходжу зноў з табою разам.

Хацеў таго ці не хацеў —-

Складаю іксы адмыслова...

Настаўнікі маіх дзяцей,

Вы і мае адначасова.


Лясная кніжка
Сыну Дзянісу

У лес зайдзі ў спякотны дзень —

У твар дыхне зялены вецер,

I вербаў зблытанае вецце

Цымбальным звонам загудзе.

А каб на свой магнітафон

I ўдзень і ўночы не маліўся,

Міргне чырвоны святлафор

Даспелай ягадай малінай.

Свае законы у бары.

Тут не спяшай і не пазніся,

Калі чырвоныя — бяры,

Перад зялёнымі — спыніся.

Калі ж калючы астравок

Набіць аскоміну не пусціць,

Знайдзі сунічку пад травой

Ці абяры чарнічны кусцік.

Глядзі, успырхнула ўгары

3 вяселым шчэбетам аўсянка,

I засвяціліся ў вядры

Вясеёкі кропелек расяных.

3-пад хмызу выпхнуўся бачком

Малы зайчук і піскнуў ціха:

Салодкім корміць малачком

Яго няродная зайчыха.

Цікуй, сачы за кожным мігам,

I я даю табе зарок:

Ты зразумееш гэту кнігу

Раслін, і птушак, і звяроў.
Чырка

Дачцэ Наташы

Я знайшоў яе з крылом перабітым,

Маладую маленькую чырку,

I за пазуху паклаў асцярожна,

I дахаты пайшоў я хутчэй.

Дома ў школьніцы-дачкі ўзяў лінейку,

I лубок з яе зрабіў невялічкі,

I накладваць на зламанае крыльца,

Як сапраўдны траўматолаг, пачаў.

Вырывалася яна так адчайна

I ўшчыкнуць наравіла за палец

Носікам карычняватым бліскучым,

Што так костачку нагадваў кавуна.

У канцы непрыемнай працэдуры

У куток эабілася пад шафу,

Ад павязкі пазбавіцца хацела

I міргала чарніцамі вачэй.

Мы з дачкою чарвякоў ей капалі

I малькоў здабывалі пузатых.

Калі ж самі хаваліся за дзверы,

Дык са слоіка знікала яда.

А пасля перламутра выя плямы

Пакідала нам качка паўсюдна,

Ад чаго выгарала падлога,

Мне ж ад жонкі пападала не раз.

Быў у чыркі свой любімы занятак —

Плескацца гадзінамі ў ванне.

I пад столь л я цел і сінія пырскі,

I смяяліся дзеці ад душы.

Мы прывыклі да яе, як да кошкі.

Калі ж хворае крыльца зраслося,

Пасадзілі ў каробку з-пад лялькі

I на возера панеслі з дачкой.

Мо з хвіліну на далоні сядзела,

Быццам родны свой дом пазнавала

Пасля доўгай разлукі. I раптам

Паднялася над чаротам уверх.

— Тата, татка, паглядзі, паляцела,—

За рукаў тармасіла дачушка.

I свяцілася яна, лікавала

I далонькаю махала: — Бы-вай!

Ці дабралася на поўдзень кватарантка,

Мы нярэдка з дачкою гадаем.

I цяпер аб ей напамінаюць

Плямы на падлозе паўз сцяну.


Вудра
М.Ільюшчыцу

Спяць камяні, як бульдогі,

Крача пад ранак аер,

Плёхкаюць хвалі, I доўга

Цемру абнюхвае звер.

Пругкі і гнуткі, як вуда,

Князь паўнамоцны ракі.

Слаўна і ласкава — «вудра» —

Кажуць твае землякі.

Слоўнік таго не падка жа,

Лепш наматайце на вус —

Веска, звярка каб уважыць,

«Ы» замяніла на «У».

Думаў, прыбольшылі трошкі

Аднавяскоўцы твае,

Быццам бы штосьці ад кошкі

Ці ад сабакі ў яе.

Аднафамілец твой выдаў

Даўні і сумны сакрэт.

Ён расказаў мне, як выдра

Бегла за дзецьмі ўслед.

— Сам забаўляўся, галёкаў

3 вудрай рачною ў кустах.—

Као я паверыў, далёкі

Здымак з альбома дастаў.

— Слезы таіла забава,

Гэтага не расцаніў:

Вудру парвалі сабакі.

Плакалі ўсе пацаны...

Жорсткай лускою, як снегам,

Ссыпана густа трава.

Давіцца плачам ці смехам

Над азярышчам сава.

Восеньскі ветраны вечар

Блудзіць у чуйных шыпах.

Выдра слядоў чалавечых

Нюхае змаклівы пах.
Пасля навальніцы
Яшчэ дагэтуль свеціць уваччу

Уражлівас свята навальніцц,

Падрэзаны струмснямі дажджу,

Упасці ліст разлапісты баіцца.

Абтросшы кроплі звонкія з пяра,

Залетны птах у сквсрыку зацбхкаў,

I гулка адазваліся з двара

Захліпістыя горлы вадасцекаў.

Мастакі
Гэбель браў ен спрытна ў рукі,

Падбіваў драўляны клін.

Стружкі белыя, як стругі,

3-пад жалязкі паплылі.

Потым ціўкала і пела

У руках яго піла.

Пілавінне, быццам пена,

Закіпала ля стала.

Ён пілу паклаў на месца,

Брус да бруса падагнаў.

І зацюкала стамеска

Аднастайна, як жаўна.

Як у пушчы, разамлелы

Пах смалы ў двары стаяў.

— Будуць бегаць, што алені,—

— Дай ім снег,— сказаў сталяр.

Сані ён падпёр да плота,

Палазы набіў, устаў:

- Вось, бадай, і ўся работа!

Я сказаў яму:

— Мас-так!

Акуляры ен паправіў

Са шчакі габлюшкі збіў:

- Дзед вучыў сталярнай справе,

Во мастак, дзе браце, быў!
Пункт гледжання
Метал кіпеў і булькаў, як раствор,

I коўш здаваўся зоркамі наліты.

Мастак сказаў:

— Якое хараство,

Якая непаўторная палітра!

Паэт уздыхам з'яву прмвітаў:

— Ах, як цудоўна... Сталявар жа:

— Норма,— Сказаў,—

Вышэйшай якасці метал!

I разліваць пачаў яго па формах.

Геолагі
Hi тапчана, ні стала

У заняпалай хаціне.

На вараненых ствалах —

Водбліск агню бледна-сіні.

Ходзіць за шыбаю змрок,

Зверам мармыча, здаецца.

Быццам на ўзводзе курок,

Месяц спружыніць з акенца.

Прагне яно паўтарыць

Шклом, як мембранаю тонкая,

Нашу гамонку — знутры,

Крокі трывожныя — звонку.

Злосна ўздыхаеш ты: - Ну,-

Зжоўклую ўзяўшы газету,—

Хопіць, сезон дацягну,

I... як абрыдла ўсе гэта!

Веру. I ўсе ж ты схлусіў:

3 «гэтым» ніякага зладу

З бараў, тзатраў, таксі

кліча рамантыка ўладна.

Ціха ляціць сівізна

На астываючы вугаль.

Грэе надзейна спіна

Вернага друга.


****


Кропка. Скончылася лета.

I ні скаргаў, ні падзяк.

Сушыць лодкі бераг левы,

Пажаўцелы, як мядзяк.

Елак купалы з туману

Выплываюць, бы Кіжы.

Адчувальны, як мембрана

Ліст асінавы дрыжыць.

Зноў збіраецца ў дарогу

Клін гусіны нада мной.

I растуць мае трывогі

3 кожнай восенню зямной.



Азбука
У прыродзе мноства птушак

Весялушак, шчабятушак.

Агарод яны вартуюць,

Ад хваробаў лес ратуюцъ.

У птушыным царстве іх

Многа дзіваў ёсцъ сваіх.

Ты за імі пацікуй,

На паперу занатуй.

Я табе дапамагу

Тым, што знаю, што магу.

Толькі ў шафу ты збяры

Цацкі, гульні ўсе ў двары

I свае машынкі.

Вось вам літаркі, сябры,

Азбукі птушынай.
Авес зусім яна не есць,

Авёс — табе на кашу.

Меню асобае ў яе,

У жоўтай птушкі нашай.

Ей і ў траве, і ля вады

Хапае ежы ўсякай.

Як кашу, што не любіш ты,

Завуць яе -(аўсянка)


Багата у нас птушак.

Як шчыра спяваюць!

Ніколі, здаецца, яны не змаўкаюць.

Куваюць і свішчуць.

У лесе. На лузе.

А гэту ці чулі —

сцвярджаць не бяруся.

Яна пад аблокамі мэкае ранкам,

Таму і завуць яе ў вёсцы "баранчак".

Дык хто ж самы кемны,

здагадлівы з вас?

Ну? Гэта звычайны дзюбаты (бакас)

Верыць людзям ён. I ў вырай

Не ляціць наш слаўны птах.

Нас вітае песняй шчырай,

Засяліўшыся пад дах.

Чык-чыры, чык-чыры!

Значыць, лета на двары.

А зімой цішэе трошкі,

Дзюбкай ціха ў шыбу б'е:

— Дайце, дзеткі, хлебных крошак,

Просіць шэры (варабей)


Гудзе паляна: тэк, так-так!

Світальнай музыкі мастак,

Складае гімн гусляр стары.

I рэха коціцца ў бары.

I так натхнёна ён такуе,

Што нічагусенькі не чуе.

I пачынае лес глушэць,

Як пакідае пець (глушэц)


Дзярэ ў кустоўі невялікім

Балотны птах на лапці лыка.

Між іншым, кажуць у народзе,

Што ён у вырай пешшу ходзіць.

А мо ў яго бяда якая

I ён сяброў сваіх гукае?

Незразумела, хоць ты плач.

Хоць добра знаем: гэта — (драч)


Елка — птушцы сталоўка зімой,

Дом надзейны вясною і летам.

I выседжвае птушка на ёй

Крыжадзюбых маленечкіх дзетак.

Зграбны ўвесь, як снягір акурат,

На яго ён надобны і знешне.

А выводзіць сваіх птушанят

Ён у лютаўскім ельніку снежным.

Ён ніколі малым не лавіў

Камароў альбо мошак у пушчы,

Толькі шышкі яловыя трушчыў.

I завецца таму (елавік)


Ёсць птушак імёны на а і на я,

А можа на ё вы страчалі імя?


Жоўтае лісце, на вуліцы восень,

Вецер свінцовыя хмары праносіць.

Гнуцца на ўзлеску арэшын ствалы.

Чуеш трывожнае ў небе "курды"?

Сумна птушыны ляціць караван,

Гоніць кастрычнік іх за акіян.

Вось і вядзе за трыдзевяць зямель

Клін свой журботны важак — (журавель)


Здаецца, адкуль гэтай песеньцы ўзяцца?

Спявачка ж, як грэцкі арэшак, ды й годзе.

А як заліваецца звонка, заўзята,

Якія цудоўныя трэлі выводзіць!

Яна і з салоўкам на тонкай галінцы

Спаборнічаць можа да самога ранку.

Сябры мае, хто можа з вас пахваліцца,

Што чуў, як на зорцы спявае (заранка)


Ідзе па гароду пузаты,

Надзьмуты, з сямейства фазанаў

Такі фанабэрлівы птах.

А ты напалохаўся: ах!

Пабег, ушчапіўся на дрэва.

Чакай, драць кашулю не трэба,

Во ты ўжо даволі вялікі,

Каб маху даваць ад (індыка)


Й забыць, мой друг, не смей.

Без яго і салавей не салавей.

Мне падказваюць дзяўчынкі-малайцы:

— Дык яно ж не на пачатку, а ў канцы,

Ты яшчэ каля балота пашукай:

Як у бочку, глуха бухае бугай.


“Крум" ды "крум"!

Пад самай хмарай

Птах лунае над абшарам,

Прагне ён гнілога мяса,

На якое вельмі ж ласы.

Змрочнай пушчы гаспадар,

Ён цудоўны санітар.

Над палеткам, над гарою

"Скрып" ды "скрып" крыло старое

Трыста год жыве ён, быццам,

Сам арол яго баіцца.

Птах таемны, чорны-чорны.

Ты падумаў, што варона?

Не, маленькі мой, прабач,

Бо завуць яго (крумкач)
Ля акна яе гняздзечка

3 гліны ссохлай хатка.

Любяць тэту птушку дзеці.

Хвост яе — рагатка.

Над зямлёй яна лятае —

Хутка дожджык завітае,

А калі мільгае ўверсе

I шчабеча ласкава —

Будзе сонца, людзі,верце

Абяцае – (ластаўка)


Мухі селі на стале,

Між сабой мяркуюць мушкі:

— Што рабіць? Як жыць далей?

I куды ўцячы ад птушкі?

Не схавацца анідзе,

Гэта ж мука, а не жытка,

Так яна зусім звядзе

Род мушыны старажытны.

Хто мільгае на двары

I на мух палюе лоўка?

Здагадаліся, сябры?

Ну, вядома, (мухалоўка)


Не хоча — і ўсе тут —

вылазіць з вады.

Ныраў і ныраў бы на плёсе заўжды.

Ды зімка на носе.

Лёд шырай і шырай.

I трэба спяшацца на поўдзень у вырай.

Зімуюць на беразе сумныя лодкі,

Чакаюць, што крыгі пакрышыць паводка

I вернецца з поўдня адважны плывец,

Цудоўны купальшчык, ныральшчык (нырэц)


О не мінаем. Хаця ні адной

Птушкі на "о" не сустрэў я вясной.

Крыўдна, вядома ж. I ўсё-ткі без "о"

Многіх птушыных імён не было б.

Скажам, сарока, варона, юрок —

Хіба ж без "о" напісаць бы іх змог?


“Піць-палоць” — у росным жыце.

— Прапалоць дапамажыце,

Просіць птушка вінавата,

Зарасла дзялянка мятай,

Покуль я хадзіла піць.

Уюнок стаў путы віць,

Ножкі стаў асот калоць,

Сіл не хопіць прапалоць

Чамярыцу, малачай ці

Хвошч, свірэпку... Выручайце!

Правядзіце з ёй праполку,

Пашкадуйце (перапёлку)


Рабіну дзяўбе ён на досвітку ў садзе

I зіркае ў вокны — баіцца, што крадзе.

Не бойся, не бойся, твае гэта гронкі,

I не адракайся ад роднай старонкі.

Будзь з намі і ўзімку, прыгожая птушка,

Мы зараз развесім на дрэвах кармушкі,

Што ў школьнай майстэрні з любоўю зрабілі.

Харчуйся рабінай, пужлівы (рабіннік)


Спіць яна днём, прачынаецца ўночы.

Свецяцца ў цемры ліхтарыкі-вочы.

Лётае, плача над сонным узгоркам.

Мышкі пачуюць — хаваюцца ў норкі.

Дзюба — кручком, нібы шар, галава.

Хто гэта, дзеці? Пазналі? (сава)


То куляецца ен у палеце,

То завісне, нібы верталёцік.

Галаву задзіраю таропка,

Бачу ў небе маленькую кропку.

Але робіць узмах ён за ўзмахам,

Вось ужо ён вуркоча на даху.

Ці пушчу яго ў лузе, ці ў полі —

Не саб'ецца з дарогі ніколі.

Ён сапраўдны паветраны штурман.

Як завуць майго голуба? (турман)


У яго віхор стракаты,

У яго ў бары дупло

На альшыне сукаватай,

У дупле — яго жытло.

Дзікаваты птах.

Непрыемны пах.

Падкажы, Фядот,

Гэта хто? (удод)

Ў — яна,

Гэта літара, спяшае

У сярэдзіну:

Жаўна


3 ёю лётае з пашанай.

Соўка, сітаўка, яшчэ

Вунь ляціць круцігалоўка,

Нат камарык не ўцячэ

Ад такое птушкі лоўкай.

I малінаўка, і слаўка —

Іх усіх не ўспомніш аж.

Знае мноства птушак слаўных

Гэта літара, заўваж.
Фокус ці што тут у кніжцы ў мяне?

Гэта ж сава. А чытаю — дык не.

Пэўна, памылка, бо ўсё-ткі сава,

Вочы падобныя, хвост, галава.

Кажа Дзяніс: — Ці ж не бачыў у фільме?

Брат то савіны. Забыў хіба? (філін)


Ходзіць смешна кулік,

Быццам на хадулях.

Страшнавата трошкі,

Без абутку ж — босы.

Чырванеюць ножкі

Ад вячэрніх росаў.

Без дарог, без вулічак

Ты куды, (хадулачнік)

Цераз роў прыйшлі да дня

Мы ў гаёк на такавішча.

Тут курыная радня

I чуфыкае, і свішча.

Вось у чорным фраку птах,

Ён галоўны тут, напэўна,

Шпоры ў птушкі на нагах,

Бы ў суседавага пеўня.

Ён танцуе. Франтам ходзіць.

Па траве — за кругам круг,

Як танцор які, ды й годзе.

Цар. Цярэнцій. (цецярук)

Чакаю з рэчкі птушку ранкам

I хлеб з балкона ёй кідаю,

I птушка за сваім сняданкам

Да самых вокнаў падлятае.

Крычыць, калі захоча есці

Мая рачная папрашайка.

Вы здагадаліся ўжо, дзеці,

Што прыляцела ў госці -(чайка)


Шыкоўны домік у яго,

Яму заўсёды дзеці рады.

Ёсць птушцы справа да ўсяго

Да агарода і да сада.

Сядзіць сабе над церамком,

Плады ад вусеняў вартуе. —

Глядзі! — махаю кулаком

Свайму пярэстаму кату я.

Птах вартаваць і пець мастак.

I кожны знае: гэта (шпак)


Якой бы птушцы называцца

Літараю "ы"? — Няма такой.

Пачынае "э" ужо злавацца:

— У мяне ёсць птушка пад рукой.


У пачатак не хоча,

Ён кіруецца іншай дарогі —

У хвасце пастаяць ён ахвочы:

Гіль і свіцязь, неясыць і гогаль,


Эх, мчыць без дарогі,

Праз стэп, як на шынах!

Даўжэзныя ногі,

Прыгнутая шыя.

Па шпаркаму следу

Нікому не ўгнацца.

Вось толькі што кедаў

Яму не набрацца.

3 абуткам праблема

У страуса — (Эму)


Юркая гэтая птушка мая

Вельмі ж падобная на вераб'я.

Праўда, не знойдзеш у вёсцы яе,

Тут яна гнёзды ніколі не ўе.

Ты яшчэ спіш, а яе галасок

Будзіць дрымоту хваёвых лясоў.

3 "у" пачынаецца слова "урок",

3 "ю" назва птушкі.

Вядома ж, (юрок)

Яго вы ўбачыце не часта,

Пірата з дзюбай пакручастай.

Жыве ў лясах далека дзесьці.

Я з кіпцюроў яго зладзейскіх

Галубку вызваліў учора.

Ад белых пер'яў незлічоных

Трава была, нібыта ў астрах.

Ледзь не задзёр галубку – (ястраб)
Ну, вось і ўсё, маленькі.

Будзь здаровы.

Калі захочаш — літары зубры.

Цяпер ты знаеш трыццаць птушак новых.

Запомні: ўсе яны —- твае сябры.

Не разбурай ніколі іх гняздзечак

Hi ў лузе, ні ў бары, ні на мяжы,

Не крыўдзі іх, не разбівай яечак,



Бо з песняй весялей на свеце жыць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка