«Хто мы – без каранёў?»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер22.81 Kb.

23.10. «Хто мы – без каранёў?»


«Лiтаратура i мастацтва»

Алена Miнчукова

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры Беларусі імя Максіма Горкага распачалася праца над новым спектаклем – "Пане Каханку" паводле п'есы драматурга Андрэя Курэйчыка. Прэм'ера плануецца на люты наступнага года. Пра падрыхтоўку пастаноўкі ды пра многае іншае распавядае галоўны рэжысёр тэатра Сяргей КАВАЛЬЧЫК.


- Сяргей Міхайлавіч, чаму менавіта Радзівілы? Здаецца, рэаліі васемнаццатага стагоддзя вельмі далёкія ад сённяшняга дня...
- Па-першае, для мяне вельмі цікавы гэты чалавек – герой нашай п'есы. Ён любіў людзей і нават звяртаўся да іх – "пане каханку": менавіта адсюль і яго мянушка. Хаця б адно тое, што "Пане Каханку" пасля сваей смерці столькі стагоддзяў пражыў у легендах, міфах і анекдотах, ужо сведчыць пра павагу І, можа, пра ўлюбёнасць народа ў яго. Значыць, гэты чалавек меў адпаведныя рысы характару. Па-другое, ён з'яўляўся выдатным палiтычным дзеячам – i лёс дзяржавы не быў яму абыякавы. Цi не здаецца вам постаць такога кшталту героем свайго часу?
Бо, калі гаворыць шчыра, у беларускага народа амаль няма сваіх герояў. У Расіі – Неўскі, Сувораў, Кутузаў. А ў нас? Дарэчы, гэта задача мастацтва і, перш за ўсё, тэатра і кіно, – ствараць герояў свайго часу! Ды і падабенства гістарычнай сітуацыі проста надзвычайнае: сёння наша Беларусь таксама шукае сваё месца сярод дзяржаў свету і таксама вымушаная даказваць усім сваё права на незалежнасць і суверэнітэт. На сённяшні дзень мы эканамічна залежым і ад Расіі, і ад Еўропы. Ізноў ідзе ці не той жа, колішні, "падзел Рэчы Паспалітай"! А нам неабходна вызначыцца самiм! Таму я i прапанаваў iдэю драматургу Андрэю Курэйчыку – зразумела, творчы, фiнансава пакуль не зацверджаны праект – і ён напісаў п'есу. I гэта пры тым, што ў яго былі замовы ад Галівуда і "Мосфильма". Напэўна, чымсьці яго захапіла гэтая ідэя!
- Ведаю, што вы вельмі сур'ёзна рыхтуецеся да рэпетыцый...
- Так. Планую першую рэпетыцыю правесці на радзіме героя – у Нясвіжы. Няхай акцёры пабываюць на экскурсіях, адчуюць тую атмасферу і тую эпоху, падыхаюць паветрам таго часу, на ўласныя вочы ўбачаць мясціны, дзе жыў і дзейнічаў наш "Пане Каханку". А па дарозе ў Нясвіж я вырашыў паказаць ім фільм, у якім многімі цікавымі гістарычнымі звесткамі дзеліцца Адам Мальдзіс.
- Кого вы прызначылі на ролю галоўнага героя?
- Галоўную ролю будзе выконваць Расціслаў Іванавіч Янкоўскі (у сувязі з гэтым прэм'еру мы плануем прымеркаваць да яго васьмідзесяцігоддзя – на люты 2010 года). Але тут важны не ўзрост акцёра, а менавіта маштаб асобы. Таму што сьпраць блазна з неабмежаванымі магчымаспямі, які, па сутнасці, з'яўляецца каралём і можа выратаваць сваю дзяржаву, здолее не кожны. А Расціслаў Янкоўскі на гэта здольны.
- Спачатку "Бег", цяпер "Пане Каханку"... Хіба п'есы на сучасную тэматыку вас не цікавяць?
- Чаму ж не? Яшчэ як! Я не замыкаюся на гісторыі. Наадварот: я ўжо даўно разважаю над праектам на сучасную тэматыку з сучасным сюжэтам, але апускацца да ўзроўню баевіка не хачу! Памятаеце, як некалі гаварылі пра маскоўскі тэатр "Современник"? "Такое адчуванне, што героі трапілі на сцэну з вуліцы!" Настолькі яны былі арганічныя і пераканаўчыя. Аднак для дасягнення такога выніку павінна існаваць ідэя. I яна ў мяне ёсць: ідэя пошуку ўласных каранёў. Толькі пакуль усё яшчэ на стадыі выспявання... Ведаеце, для мяне важна адчуваць дыхание планеты! I не толькі для мяне. Таму мне хацелася б нарадзіць такі праект, які б звязваў і даволі далёкую ўжо гісторыю – напрыклад, падзеі дзевятнаццатага стагоддзя, і абедзве сусветныя вайны, і, зразумела, сучаснасць. Бо без каранёў – хто мы ёсць?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка