Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа




Дата канвертавання20.03.2016
Памер33.82 Kb.
Інстытут філасофіі

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Гродзенскі дзяржаўны універсітэт
імя Янкі Купалы”

Факультэт гісторыі і сацыялогіі

Кафедра гісторыі Беларусі

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа
ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя
6–7 мая 2009 г.


Christianity in the Historical Destiny

of Belarusian Nation
ІІ Іnternational conference
May, 6–7, 2009

Інфармацыйны ліст

Гродна 2009

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы сумесна з Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук 6–7 мая 2009 г. праводзяць міжнародную навуковую канферэнцыю “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа” і ў яе межах – круглы стол, прысвечаны 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., а сумесна з “Рускім таварыствам” г. Гродна арганізуе секцыю “Праваслаўныя традыцыі ў культуры Гродзеншчыны”.

Канферэнцыя адбудзецца на базе факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5). Запрашаем да ўдзелу.
Праблемнае поле канферэнцыі:

Гістарыяграфія і крыніцы. Метадалагічныя падыходы. Узаемасувязь дзяржаўна-палітычных і рэлігійных прыярытэтаў. Хрысціянства ў Беларусі як поле цывілізацыйнага дыялогу і палітычнага супраць­стаяння. Канфесійныя трансфармацыі Беларусі. Роля хрысціянства ў этнагенезе беларусаў. Сакральная культура. Хрысціянскія храмы і манастыры. Царкоў­ныя дзеячы, мысліцелі, асветнікі. Роля хрысціянскіх канфесій у сучасным сацыякультурным жыцці. Міжканфесійны дыялог. Хрысціянства і неакульты.

Хрысціянства і станаўленне філасофскай культуры ў Беларусі эпохi Сярэднявечча: праблема інкульту­рацыі. Хрысціянства ў гісторыі развіцця філасофскай думкі, навукі і мастацтва Ўсходняй Еўропы. Мульты­канфесійнасць і паліфанія ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы Беларусі. Хрысціянства як духоў­на-маральны кампанент сучаснай культуры Беларусі. Сінэргія філасофіі навукі і рэлігіі ў забеспячэнні маральных асноў і духоўнага здароўя нацыі.
Праблемнае поле круглага стала, прысвечанага 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. :

Гістарыяграфія і крыніцы. “Уніяцкае пытанне” ў Расійскай імперыі і царская палітыка ў дачыненні Грэка-каталіцкай (Уніяцкай) Царквы. Стан Царквы ў заходніх губернях ў першай трэці ХІХ ст. і яе рэфармаванне ў 1833 – 1838 гг. Дзейнасць Сакрэтнага камітэта па уніяцкіх справах. Пазіцыя царкоўнай іерархіі: абаронцы і “ліквідатары” уніі. Супраціў­ленне дэунізацыі. Полацкі царкоўны сабор: падрых­тоўка, ход, абнародаванне саборнага акта. Змена канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі. Лікві­дацыя рэшткаў уніі пасля 1839 г. Лёс культурнай спадчыны Уніяцкай Царквы. Міжнародны рэзананс на ліквідацыю Уніяцкай Царквы. Грэка-каталіцкая царква на сучасным этапе.


Праблемнае поле секцыі “Праваслаўныя традыцыі ў культуры Гродзеншчыны”: Месца і роля Праваслаўя ў развіцці культуры, навукі, адукацыі, уплыў на фарміраванне менталітэту жыхароў краю. Знакамітыя асобы Гродна і Гродзеншчыны.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская, англійская
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 красавіка 2009 г. накіраваць аргкамітэту канферэнцыі заяўку і ў ёй указаць тэму даклада (паведамлення); прозвішча, імя і імя па бацьку дакладчыка; вучоную ступень і званне, займаемую пасаду; паштовы адрас, тэлефон, e-mail; патрэбу ў гасцініцы (на якія дні).
Адрас аргкамітэта:

230023 Гродна, вул. Ажэшкі, 22. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, факультэт гісторыі і сацыялогіі, кафедра гісторыі Беларусі. Аргкамітэт міжнароднай навуковай канферэнцыі Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа”.

E-mail: e.mikishko@grsu.by, s_maro@tut.by

Тэлефон для даведак: (8 0152) 770613


Усе расходы – за кошт камандзіруючай арганізацыі. Арганізацыйны ўзнос на выданне матэрыялаў канферэнцыі (30 000 рублёў) пералічваецца на рахунак універсітэта пасля атрымання запрашэння.
Артыкулы прымаюцца у час канферэнцыі. Патрабаванні да іх афармлення: Аб’ём да 5 старонак праз 1 інтэрвал на лісце А 4. Палі 2,5 см з усіх бакоў. Шрыфт Times New Roman, размер – 14 пт. Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры ў канцы артыкула ў алфавітным парадку. Спасылкі ў квадратных дужках, напрыклад [12, с. 47].

Узор афармлення артыкула:

УДК

Ініцыялы і прозвішча, горад, (скарочана) установа

НАЗВА АРТЫКУЛА

Тэкст артыкула



Спіс (крыніц і) літаратуры


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка