Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка9/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   27

182. Ад нячыстай сілы


Ад нячыстай сілы людзі хрысцяцца і гавораць:

– Іменем Госпада Бога нашага Ісуса Хрыста заграждаю злому духу твой дух і ўста. Госпадзі, памажы.


183. Ад нячыстай сілы

Выганяю я з раба Божага (імя) бесаў, дзьявалаў, нячыстых духаў. Выганяю з (імя), з (…) валос, з ярых воч, з сэрца, рота, носа, з мазгоў, з рук, з ног, з крыві. І пасылаю вас, бесы, дзьявалы на балоты, на паганыя воды. Заклінаю я вас, бесы, усемагучым Богам. Адступіце, злыя духі, ад раба Божага (імя). Амінь.


184. Ад нячыстай сілы

На моры, на Сіяне, на рацэ, на Іардане сідзяць тры дзявіцы-Лукамерыцы. Яны сідзяць і Богу моляцца, Бога просяць і молюць, і вадзіцу сабіраюць, і чалавеку на помач аддаваюць. І просім мы хазяіна лесавога і палявога, і дамавога. І памажы рабу Божаму ад прыткі раннія і палудзенныя, і вячэрнія, і паўночныя, і з буйнай касці, і з жыл, і ад суставаў, ад чорнага печаня, ад белага леганя.


185. Ад нячыстай сілы

Выганяю я з раба Божага (імя) бясоў, д’яблаў, нячыстых духаў і самазлейшых духаў. Выганяю з раба (імя), з чорнага воласа, з яркіх воч, з серца, з зубоў, з целясоў, з рота, з носа, з віскоў, з мазгоў, з шыі яго, з плеч, з хрыбётнае косці, з рабёр, з сярэдзіны, з рук, з ног, з суставоў, з нутры, з утробы, з жыл, з пажыл, з крыві, з целяса, з дыхання, з узгляду. І ссылаю вас, бясы, дзьяблы, нячыстая сіла, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на паганыя воды, дзе Садом і Гамора страблены. Заклінаю я вас, бясы, дзьяблы, нячыстая сіла, ветраных і віхорных, вадзяных і жывотных. Заклінаю усемагутным Богам з вышніх аблок чатырмя евангелістамі: Іванам і Маркам, Луком і Матвеем. Адступайце, злыя духі, ад раба Божага (імя).



Ахоўныя замовы ад звяроў
186. Ад гадзюкі

Первым разам, лучшым часам загаварыць (імя) вужоў, гадзюк падкустных, балацяных, вадзяных. На Асеянскіх гарах стаіць сасна, а ў той сасне – царыца гола. Штоб ты сваіх сынавей і дачарэй не распускала, штоб нікога не кусала, залатою дзюбаю расклявала, касцямі разламала, крыллямі падмятала, царыца гола. Бог з помашчу.


187. Ад гадзюкі

Першым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Прачыста Маць прыступала, ад гадзіны (імя) помашч давала. На моры, на лукаморы – гара, на той гарэ – яблыня, на яблыні – гняздо, у гняздзе – змяя-шкурапея. Змяя-шкурапея, вазьмі свой яд. Не возьмеш, буду да Бога пасылаць. Угавораю яд гнасным, пацяменным, мяжовым, вадзяным, пясовым, падкалодным, пагурным, падкурным – вазьміце свой яд. Буду да Бога пасылаць. Нанясе Бог тучы грозныя, будзе громам убіваць, дажджом заліваць, молніяй смаліць. Вазьмі свой яд. Не возьмеш – буду агнём паліць, норы вашы забіваць, агнём засылаць, нажом калоць. Я – словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, палюбі мой дух.


188. Ад гадзюкі

Первым разам, добрым часам, добраю парою, вячэрнею (утрэнею) зарою Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры пакланюся і папрашу помашчы. Гавару я ад гада і ад гадзюкі серанавай, вадзяной, пенькавай, гнаевой, махавой, земляной, межавой, падарожнай, крапіўнай і ачкатай. Ва ўсіх 12, каторая ўпусціла рабе Божай (імя) свой яд прымі да сябе, а не прымеш – да сябе буду пабіваць зелёнымі веткамі, адганяць Божым словам і крэстом. Гасподзь з помаччу, а я з духам. Ты, бабёха-чарапёха, выкідай свой ядавіты зуб на гарачую скавараду, а еслі ты не выкінеш, я цебя накажу мохам. Мохам младшым і мохам баровым, і паеджу цебя Божым словам і крэстом. Гасподзь з помаччу, а я з духам. Амінь.


189. Ад змяі

Марыме і Аўгіння, садзяржайце сваю сям’ю. Еслі не будзеце садзяржаць, я вас выверу на каменную гару ілі сонцам выпеку, ілі дажджом вымыю, змяю вадзяную, змяю шэрую, змяю чорную, змяю верацяную, змяю рудую, а дванаццаты гад, як ты ёсць гад, вынімай із цела свой яд. А ты, змяя-гад, вазьмі свой яд. Не возьмеш свой яд – пойдзеш у зямлю.



Прагаварылі тройча: днём да заходу сонца, а ноччу да ўсходу. Етыя і ад вужа, але ад вужа яшчэ шэпты ёсць.

190. Ад змяі


Гадзіна вадзяная, земляная, сляпні і вужы, змеі і вужакі, ярыца-пераярыца! Аддайце і вазьміце сваю жаласць і ярасць (імя або назва жывёлы). Калі не аддасцё сваёй жаласці і ярасці, то не будзе вам збудзішча ні пад кустом, ні пад лістом, ні пад карэннямі. Сонца і яркі месяц не будуць вам свяціць не будзе прынімаць вас сыра маць-зямля.
191. Ад гадзюкі

Першым разам, добрым часам, адкуль узялась шкаратая гадзіна, з арэшкавага куста, із гарэхавай шалупайкі. Шкаратая гадзіна, збірай сваіх гадаў, падкупных, падплатных, гнаявых, лесавых, палявых, падтынных. І вымай із (каровы або імя чалавека) сваю балесць і ядрасць, і вымай із валос (або шэрсці), із жоўтай касці, із ляснога вымя, із малочных жыл. І вымай і зубы вырывай і набок адкідай (3 р.).


192. Ад гадзюкі

На сінім моры стаяў дуб на 9-3 какаты. У тых какатах 9-3 гнязды. А ў тых 9-3 гняздах 9-3 гадзюкі падплотныя, падтынныя, вадзяныя, балотныя, сереные, каменыя. Сулечайце губы, зубы, буду вам зелле ўсім даваць. Буду вас на чатыры часці разрываць.



Расказвала двоюродная цётка. Яна ўжэ померла.
193. Ад гадзюкі

На Вялікі дзень да полудня апусціўся Гасподзь з неба, на буланым коніку па полі гуляе, да не проста гуляе, а яду сабе шукае. Пад’язджае да сіняга мора. Ля сіняга мора ляжыць белы камень, на тым белым камені сядзіць кала-каліца, яна не ўмее не чытаць, не пісаць, толькі ўмее ўсім гадам жалы замаўляць, усім тром, дзівяцём. Ні камар укусіў, ні муха не зазвінела. Уцякайце, гады, заносце з сабою яды ў глыбокія норы і ў сінія моры, каб хто не хадзіў, ад вас крыўды не меў. Тады і вам жыцца будзе. Калі ж парушыце слова, то прыйдзе вас караць Гасподзь з высокага неба, з калючым мячом, з сякераю, і тады нікога ён не пашкадуе, нікому жыцця не дасць. Амінь.


194. Ад змяі

Гаварыць тройчы днём да захаду сонца, а ноччу да ўсходу:

Госпадзі Божа, благаславі. Госпадзі Божа, памажы. Госпаду Богу памалюся і Прачыстай Матцы пакланюся. Прачыстая Маць прыступае і ад гадаў помачы давая. Прашу вас, змеі, прашу вас, гады, і цябе, вуж, добры муж, вуж Сакадык, і змяю саму Саламу, і змяю Саўру, і змяю Салапею, і змяю Шкарупею. І слуг, сваіх падруг сунімай і жалы замаўляй, і ў раба Божага вопуху не пускай, і жыл не трудзі, і крыві не гнаі, і сэрца не тамі. І прашу ж я вас. Калі ж вы маей просьбы не паслухаеце, пашлець Гасподзь на вас грамавую тучу, камянны бой. Ён вас нідзе не аставя: ні ў яме, ні ў пячорах, ні ў дрэві, ні пад дрэвам, ні ў камяні, ні пад камянем. Ён вас камянем паб’ець на грэцкія крупы, драбней чорнага маку.


195. Ад змяінага ўкуса

Трэба тую змяю, як у тую мінуту ты яе ўбіў, дай раскалупіць ды яе кроўю памазаў – ні опухолі не будзе, ні ўкуса ніякога, нічаго. Потым гаворыш:

– У гаі, на паляні стаіць краваць. На краваці ляжыце пуховая падушка. На падушцы ляжыць гадзюка. Ляжыць гадзюка да свой яд іспускае. Устань, гадзюка, забяры свой яд, то як не будзеш забіраць, дак будэм цябе ўбіваць і агнём ізжыгаць. Ідзі, змяя, на чыстыя воды, на сухія лозы. Там тады ўціхане і ўлягане і мяккі ўдыхане. Не чапай і не ўкусай і не ачынайся.



1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка