Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка8/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   27

157. Ад лесуна


Хаджу па лясах, па кустах, па імхах, па балотах, па лыкадзёрах, па гніліцах, па чарніцах, па малінах. Куды ні хаджу, ніколі не блуджу. Сонца па сонцу, месяц па месяцу, пры частых зорках, пры вячэрніх зорах хаджу і не блуджу, а табе, лясны хазяін, пакорнасць аддала. Ад мяне, раба, адшатніся, у бярозу абярніся. Амінь.
158. * * *

Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну, Кляпеке і Астраке, і падзі ад мяне, няшчасны, на мхі, на балота, на гнілую калоду. Там табе пасцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая; там табе спаць, а майго (імя) не відаць. Не я цябе ганю, а гоніць цябе Хрыстос і святы Лука, гоніць цябе огнем, пламенем, жалезным прутам.


159. Ад лясуна

Замову выконваюць тройчы, як сонца зойдзець, папярэдне занёсшы ў лес хлеб у чыстай анучы, які кладуць на сухую калоду. Потым кажуць:

– Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну. І падзі ад мяне, нячысты на мхі, на балоты, на гнілую калоду. Там цябе пасцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая. Там табе спаць, а майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць цябе Хрыстос і Святы Лука, гоніць цябе агнём, пламенем, жалезным прутом.


160. Ад лесуна

Хаджу па лясах, па кустах, па імхах, па балотах, па лыкадзёрах, па глініцах, па чарніцах, па малінах. Куды ні хаджу, ніколі не блуджу: сонца па сонцу, месяц па месяцу. Пры чыстых зорах, пры вячэрніх зорах хаджу не блуджу. А табе, лясны хазяін, пакорнасць аддала. Ад мяне, раба, адшатніся, у бярозу абярніся. Амінь.


161. Ад хлеўніка

Упрашаю хазяіна дамавога, палявога, выгоннага, межавога і самага старшага – Дзяменція Дзяменцевіча і цябе, Кляменці Кляменцевіч, і цябе, Хведар Хведаравіч, і цябе, Аграсім Аграсімавіч! Прашу я вас, не астаўце нас, любуйця раба Божага, маіх коней і мілуйця, і прылятайця, як самі знаяця. Прашу вас, не астаўця нас.



Гэтая замова гаворыцца вечарам над вадою тры разы па дзевяць, за адным духам кожны раз. Ад хлеўніка акрапляюць двор загаворанай вадою, робяць абходы, на страху хлява кладуць барану зубамі ўніз, лічыцца добрым забіць сароку на Каляды да абедні і сувалоку павесіць.
162. Ад хлеўніка

Як у нас Юр’я коні пасёць, статак сцеражэць, нячыстую сілу проч адганяець. Хлеўніка і цмока вожахам порыць, прыгаварваець: «Хіра – у лес».



163. Замовы ад хлеўніка

Трэба прыйсці ў хлеў, палажыць на шулу кусочык хлеба і солі і сказаць тры разы:

– Наця вам хлеб-соль, дайце маёй скаціне спакой. Амінь.


164. * * *

Прыходзяць у хлеў і становяцца пасярод, і моляцца па ўсім вуглам, а потым вакруг хлева абыходзяць тры разы і чытаюць замову:

– Наперад Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Бога Мацеры пакланюся. Прачыстая Бога Маць, стань мне на помаш. На моры на кітане, на хрыстовай на Ардане, жыў цар Філімон і царыца Ята. Снімай змей, снімай сваіх чарадзей с (імя) двара і жылішча. Ідзіце вы на маха, на балота, на гнілыя калоды, піце, гуляйце і ў гульнях (імя) жыллю пакой давайце. Не паслужыце мне – прыедзе Міхаіл на вараном кане з жалезнымі мячамі, мечам ён вас пераб’ёт, агнём папячот, па чыстаму полю пыль рассеіт, штоб эта чарадзея і змей чарадзей круга жылья не летал, рта не разевал, рабы Божай (імя) не с’едал.



Левай рукой атмахнуць на дзве стараны са словамі:

– Чужога не хачу і свайго назад варачу.



Паўтарыць тры разы.

165. Супраць русалкі


Вадзяніца-лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адцапіся, у мой двор не кажыся; табе не век жыць, а нядзелю быць. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў. Мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор к лясному хазяіну, ён цябе ждаў, на імху пасцель слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўе калоду клаў. З ім табе спаць, а мне, хрышчонаму, цябе не відаць. Амінь.
166. * * *

Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Атвяжысь, аткацісь, у маём двары не лажысь; табе тут ня век жыць, а нядзелю быць. Ступай у рэку глубокую, на асіну высокую. Асіна, трасісь, вадзяніца, уймісь. Я закон прынімаў, залатой хрэст цалаваў; мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясному хазяіну, ён табе ждаў, на мху пасцелюшку слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўіца калоду клаў; з ім табе спаць, а мяне храшчонага табе ня відаць. Амінь.


167. Супраць русалкі

Вадзяніца, лясавіца, шалёная дзявіца! Атвяжысь, адкацісь, у маім двары не кажысь. Табе тут не век жыць, а нядзелю быць. Ступай у рэку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасісь, вадзяніца, уймісь. Я закон прынімаў, златой крэст цалаваў. Мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясному хазяіну. Ён цябе ждаў, на мху пасцелюшку слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўца калоду клаў. З ім табе спаць, а мяне хрышчонага табе не відаць. Амінь.


168. Ад русалкі

Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца, адвяжыся, адкаціся, у мой двор не кажыся. Табе тут не век жыць, а нядзелю быць. Ступай у раку глубокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся. Я закон прынімаў, залаты крыж цалаваў; мне з табою не вадзіцца, не куміцца.Ступай у бор к лясному хазяіну. Ён цябе ждаў, на імху пасцель слаў, муравей усцілаў, у ізгалоўе калоду клаў.З ім табе спаць, а мне, хрышчонаму, цябе не відаць. Амінь.


169. Ад ведзьмы, калі малако ў каровы аднята

Госпадзі Ісус Хрыстос, Сын Божы, памілуй нас грэшных цар Довыж, скрапі неба і зямлю зоры і ясны месяц, скрапі маю просьбу. Ляжу я позненька, устану я раненька і ўмыюсь беленька, памалюсь Богу верненька, выйду на крутую гару, гляну я пад жаркая сонца, на сіня мора, на лукамор’я. Ажно ідзець Божая Маць па сінім моры, ідзець у руках кропілца нясець, у сіня мора макая і карову падмывая ад усякія чарадзейніцы, каторая малако адбірае. Ідзець яна па сіняму мору к калінаваму масту – мост калінавы, а стаўпы малінавы. Ля калінава мосту стаіць куст ракітавы, каторая малако адбірае. І едзе па калінавым масту святы Ягорый з кап’ём, войстрым мячом. Выхадзі ты, нячыстая сіла, з ракітава куста на калінавы мост. Войстрым мячом буду цябе сеч-рубаць, кап’ём прабіваць, тваю кроў праліваць. Аддаст малако красная (серай і г.д.) карове.



Загаварываць тры разы на вадзе, тады памыць карову пад шэрсць і ўзяць трэба карове выпіць.
170. Ад залому

Мікалай-чудатворац і Святы Божа, памілуй нас ад худога, ад злога, ад ліхога. Мікалай Святы па межам ходзя да рож росьця па цёплым начам, па ранішнім зарам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесьць, а на куту ляжаць, яму хлеба не з’ісць, вады не піць, а ў магіле быць, а рабе Праскоўе здаровай быць, Мікалаю Святому малебен служыць. Амень.



Перад замовай скруціць залом і наступіць на яго. А пасля ўзяць залом і ўва ржавіння ўперці, колам асінавым забіць, а тады раскепіш яго і раскінеш вакол.


171. Ад залома

Вазьмі вобраз Міколы чудатворца, ступай у рож рана, да сонца, а как сонца взойдзець, ты к закату стань да на вобраз глядзі і загавар гавары, а калі сонца не іграець, гавары, калі туман пойдзець, как дым, ты не гавары, а другім днём скажы, как сонца іграць будзе:

– Мікалай чудатворац і Святы Божа. І помілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікалай Святы па межам ходзіць да рож росціць па цёплым начам, па цёплым начам, па ветранім зорам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесць, а на куту ляжаць; яму хлеба не з’есць, вады не піць, а ў магіле быць, а рабе Божай (імя) здаровай быць, не хварэць Мікалаю Святому малебен служыць. Амінь.


172. Ад завіці

Шла Маць Марыя у горад. ... прыстала, прысела. Прыходзіць к ней Ісус Хрыстос: «Маць Марыя, ты спіш, ай не соснілся сон обо мне, как маі ручкі і ножкі на крэсце распіналі, вострым колым галаву маю прыбівалі». З неба скала ўпала, увесь свет задрыжаў. Васілье, Васілье, услыш малітву маю. Хто гэтую малітву будзе маліцца ўранні і вечарам, таго Бог зберажэ ат усякіх напасцей, ат усякіх балезней, ат грома вялікага, ад стрэлы лятучай, ат гада паўзучага.



Завяць вырваць, прынесці дадому і запаліць пад чугуном, штоб тлела і казаць гэтую малітву. Хто зрабіў завіць, прыбяжыць штось прасіць. Нельга нічога даваць.
173. Ад ведзьмы

Кароўка мая, (красная, чорная). Ад паганых ачэй і няшлюбных дзяцей глазкамі асвеціцца, хвосцікам атмахнецца. Будзь ты не ўрочна, не прыгаворна. Хто маю карову ўракае, таму кроўю вочы завалакае. Чужым вачам соль да печаль. Хто жалае мне, то ўсё гэта палуча сабе. Амінь.



Казаць чатыры разы.
174. Засцярога ад ведзьмаў

На гарэ Янская, на гарэ Сіянская там Мацер Божая стаяла, свой сон чытала. Хто эты сон будзе чытаць, ён не будзе ў вадзе патапаць, не будзе ў агне пагараць, яго не будзе гром пабіваць, ён не будзе наглай смерцю паміраць, яго не будзе гад пасасаць. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Эта нада тры раза чытаць. Эта і ад ведзьмаў, і ад грому, і ад гразы, і ад усяго-усяго.


175. * * *

Нужно взять цедилку, положить в горшок, залить освещённой водой, поставить горшок в печ и варить помешивая «святой» вербой. Когда вода в горшке закипит, ведьма прибежит просить прощенье, т.к. ей будет сильно жечь огонь в грудях, а молоко в коровы вернётся.
176. Ад злога духа

На сінім моры ё камень, на тым камні расце дуб, на тым дубе трыдзевяць гнёзд. На гэтых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаноча, ад дзявоча, ад мужчынска – русыя валасы, чорныя валасы, рыжыя, белыя валасы. Святыя, хадзіце ка мне на помашч. Як стала, так перастала. Амінь.


177. Ад злога духа

На сінім моры – камень, на тым камені – дуб, на тым дубе – трыдзевяць какатоў, на тых какатах – трыдзевяць гнёздаў, на тых гнёздах – трыдзевяць сарок. Трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска. Русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач. Я з словам, Бог з духамі, як стала, так перастала.


178. Ад нячыстай сілы

Выганяю я з раба Божага (імя) бясоў, дзьявалаў, нячыстых духаў, выганяю з такога-та раба, з такога-та воласа, з буйнай галавы, з такіх-та вачэй, з рацівага сэрца, з зубоў, з рота, з носа, з віскоў, з мазгоў, з шыі, з нутры, з утробы, з жыл, з паўжыл, з крыві, з цела, з дыхання, з суставаў і паўсуставаў, з печані, з почак і з узгляду. Ідзіце вы, бясы, дзьявалы, нячыстая сіла, на мхі, на балата, на гнілыя калоды, на паганыя воды. Там вам напіцца і нагуляцца, а на раба Божага такога-та вам пара забывацца. Госпадзі, прылюбі мой дух.


179. Ад нячыстай сілы

Святы-прэсвяты Нікіцій, сыйдзі з нябес на зямлю, крэпасцю украпісь, розумам уразумісь, вазьмі ў рукі свой крэст, пабей нячыстую сілу, штоб яна не магла прыкаснуцца к майму целу (імя) з вечара да паўночы, а з паўночы да белага света, і з белага свету і да канца майго века. Амінь.


180. Ад нячыстай сілы

На моры, на Сіяні, на рацэ Ірдані стаяць тры дзявіцы-Лукамірыцы. Яны стаяць і Богу молюцца, Богу просяць і моляць: «І просім мы хазяіна лесавога і палявога, і дамавога, памажы рабу Божаму ад прыткі раннія і палудзённыя, і вячэрнія і палуношныя, і з буйнай галавы, з ясных воч, з румянага ліца, з гаручай крыві, з буйнай касці, і ад чорнага печаня, ад белага леганя».



Загаварваюць ваду і пырскаюць яе вакол дома.
181. Ад нечістай сілы

Згінь, нечістый дух із нашего дома, із всех местов: дверей і ўглов, закаулков і потолков, із всех, із всех мест, у нас есць Гасподні крест, с намі Дух Святых, все Святые с нами, евангалісты Іаан, Лука, Марка, Матвей і Святыя архангелы нябесныя Міхаіл, Гаврііл, і Велікій Грігорій победоносец. Мацер Божа, все Херувімы і Серафімы. Амінь, амінь, амінь.



Потым прачытаць Довоскресную молітву.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка