Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка7/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   27

136. Як траву рвуць на Купала


Зелле-зеллячка, Гасподняя пашаначка, Бог цябе расціў, сам Ісус Хрыстос паліваў, Прачыстая Маць вялела рваць, бальному здароўе даваць.
137. Замова сяла ад засухі

Сыпалі мак у калодзеж са словамі:

– Як мак сыпецца, каб так сыпаўся дождж.


138. Ад пажара

Цар зямны, цар нябесны, цар вадзяны, цар вогненны, цар ласкавы, цар дамавы, прашу я вас, малю я вас, уцешыце, уніміце. (3 р.).


139. Ад пажару

Святы Іван і Хвядос, і Адам. Святы Міхайла-ахраній будзе вас у чыстае поле зганяць, у зялёныя лугі, будзе вам ставіць цясовыя сталы, будзе на сталах зялёнае віно, будзеця вы выпіваць і хароміны раба Божага не чапаць. Святы Міхайла-ахраній будзе задзержваць.



Прашаптаць і 3 разы пакланіцца агню.
140. Ад пажару

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Цары-агні ад Бога созданы, з неба сасланы. Жывіце, як Божа Маць сказала. Я – з словам, Бог – з помаччу. Амінь.


141. Ад пажару

Аганёк, аганёк ад Госпада Бога. Да не даў табе Бог раскошы не гарэці, не ўгарацца, вадой разлівацца. І даў табе Бог гарэці, як гасподняй свячы. Табе, хароміна, дагараць, а ты, аганёк, лажысь спаць. Прыкрыў аганёк Мікіта, Лука, трэцяя – Хрыстосава рука. Ходзіць Алёна па полю, каменне збірае, колле забівае, дамоў пажару не пускае.


142. Ад пажара

Цар зямны, цар нябесны, цар вадзяны, цар агняны, цар лесавы, цар дамавы, прашу я вас, малю я вас, уцішыця, уніміця.



І тры разы пакланіцца агню.
143. Ад агня

Святы Авдзей, што заняв, там і владзей, і больша не занімай, і дым, ідзі вгару. Святы Ілля прарок, адвядзі врага на бок. Штоб аглух, аслеп, анямеў, да мяне нічога не меў.


144. Ад маланкі

Сцеражы, Божа, тучу гразавую, зберажы, Божа, ніву трудавую, дай, Божа, у добры час.



Чытаюць гэтыя радкі, калі на дварэ маланка, ці калі ідуць куды-небудзь.
145. Ад гразы

Сцеражы, Божа, тучу гразавую. Зберажы, Божа, ніву трудавую. Дай, Божа, у добры час.



Ахоўныя замовы ад злых духаў і шкодных істот, прыродных з’яў
146. Ад дамавога

Добры вечар табе, дзядзішча, шырокая барадзішча, кучаравая галавішча. Калі ж ты свой дамавы, жыві ж на месце, абходзься каля гэтай скаціны, бурай шарсціны па чэсці. А калі ты чужы, пасылальны, ідзі да яго, пагуляй, яго скаціну паганяй, а ў маём двары не бывай.



Перад зваротам да дамавога кажуць:

– Вазьмі паклонься ні ксцясь нізка ў зямлю.


147. К дамавому

Пры пераходзе ў новую хату хазяін доўжан палажыць для дамавога ў падполлі новай хаты цэлы невялікі хлеб і на яго солі ды чашку малака. Зрабіўшы гэта, хазяін ноччу ў адной сарочцы ідзе ў старую хату і кажа:

Кланяюсь табе, хазяін бацюшко, і прашу цябе пажалаваць к нам у новую хату, там для цябе мясцечка цёпленькае, і ўгашчэньіца маленькае здзелана.



148. Ад дамавіка


Цар дваравы! Царыца-дваравіца! Твае дзеткі – цараняты! Дарую я вас і хлебам і соллю, мілуйце вы і маіх жыватоў, карміце вы іх ярай пшаніцай, а паіце вы іх мядовай сытой, блюдзіце вы іх ад чужога дваравога, ад чужога палявога, ад падмежніка, ад качарэжніка, ад кустоўніка, ад грыбоўніка.
149. Ад дамавога

Цар дваровы! Царыца-дваравіца! Твае дзеці цараняты! Дару я вам хлеб-соль! Мілуйце вы і маіх жыхароў, карміце іх, паіце, блюдзіце ад чужога дваравога, ад падмежніка, ад качарэжніка, ад кустоўніка і грыбоўніка.


150. Звяртанне да дамавога пры ад’ездзе з хаты

Чытаюць усякі раз, пры гэтым выганяюць жывеліну з двара:

– Дзядуля дамавы, прымі жывёліну маю, кармі і паі яе, за ей сачы пільна, з поля дадому гані. Будзьце, мае словы, крэпкія і лепкія, крапчэй камня крэпкага. Амінь, амінь, амінь.


151. На чужога дамавіка

Чытаюць раз у год, на якія-небудзь святкі:

– Хата – з вуглом, у вуглах – іконы, броўна акладные, дзверы – з запорам, з гасподнім заборам, з хазяінам дамавым. Чур мяне ад злога, дамавіка чужога. Амінь, амінь, амінь.


152. Ад дамавіка

Калі дамавы пачне шаліць у двары, трэба ў чыстую анучку завярнуць хлеб, папрыскаць двор вадою, а хлеб на ноч пакінуць, каб дамавы ведаў, што ты яму не жалееш, і пойдзець у цябе ўсё ладна:

– Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшку дваравіца! І дарую я цябе і хлебам, і соллю, і нізкім паклонам. А што сам ем, п’ю, цем цябе дару. А ты, хазяюшка-бацюшка і хазяюшка-матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі. Амінь.


153. Ад дамавіка

Цар дваравы! Царыца-дваравіца! Твае дзеткі-цараняткі! Дарую я вас і хлебам, і соллю, мілуйце вы і маіх жывотных. Карміце вы іх ярой пшаной, а паіце вы іх мядовай сытой, пакрыйце вы іх шаўковай пеляной. Блюдзіце вы іх ад чужога дваравога, ад чужога палявога, ад падмежніка, ад качарэжніка, ад кустоўніка, ад грыбоўніка.


154. Ад дамавіка (як спаць лажыцца)

З Богам лажуся, крэстам хрышчуся, рызай святой пакрываюся, кругом ангеламі абгаражываюся. Ангел-спасіцель, целахраніцель, спасі маю душачку, сахрані ад цёмныя ночкі да зары. Святая Мамка Прачыстая, стань ля міне, чалавека, спасі міне, Госпадзі, да канца века. Амінь.



Нада крысціць вокны, дзверы і пасцель.
155. Ад лесуна

Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну Кляпяке і Астраке, і падзі ад мяне, няшчасны, на мхі, на балота, на гнілую калоду. Там табе пасьцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая, там табе спаць, а майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць цябе Хрыстос і Святая Лука, гоняць цябе огнем, пламенем, жалезным прутом.



Перад тым, як ісці ў лес, трэба на пень пакласці хлеб і прагаварыць замову, каб задобрыць гаспадара лесу.
156. Калі ўваходзім у лес

Госпадзі Божа, прыступі, сахрані. Ухаджу я ў лес з Ісусам Хрыстом. Дзе вы тады былі, зверы, плахія людзі? Адвярні іх, Гасподзь. Каторая ранняя перабегла, каторая позняя не дабегла.



Казалі 3 разы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка