Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка6/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27

118. Каб быў добры ўраджай


Памыюсь я ранняю зарою ранняю расою і ачарчу сябе безымянным пальцам, і скажу: «Гой, ты, зорка вутранняя, і ты, зорка, вячэрняя! Падзі ты на маю рож, каб расла, як лес высока, як дуб тоўста». Амінь.
119. На ўраджай

Нада ўстаць да васхода сонца, трыжды перахрысціцца, сказаць глядзя на расаду памідор:

– Нет чысла і шчоту веруюшчаму люду, ударам колакала царкоўнага, мураўям в лесу. Так штоб не было шчоту прыбылі памідораў на маіх градках. Амінь.


120. На ўраджай

Жыта часць, сеяць цябе час. Не сам сабою, Гасподзь Бог мой са мною. Амінь.


121. На ўраджай

Гаварылі так, што ў адной жанчыны ў вёсцы ў нас (в. Нісімкавічы) раслі добрыя гарбузы. Яе звалі Поля, а прозвішча Гарбузова. Свае гарбузы яна заўсёды садзіла на Міколу. А калі яна іх садзіла, то заўсёды гаварыла такія словы:

– Святы Мікола, прыхадзі мне памагаць гарбузы сажаць.



Ад яе і гавораць такія словы.
122. Што агуркі любяць

Ты ў мяне гуркі есці любіш, дак паслухай да запомні, што агуркі любяць. Нада насыпаць семяны гуркоў у стакан, заліць посным маслам і пайсці на службу ў царкву да адстаяці яе. А калі будзіш сеяць гуркі на градку, дык скажы такую малітву:

– У Іерусалімі град, у Іерусілімі дошч, у Іерусалімі бяда, а на маём гародзі е града. Як масла жырна, дак так багата і мая града, і мой стол. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.



Масла налі столькі, каб толькі яно прыкрывала семена гуркоў. Масла етае ты патом разлі на тую граду, да лі толькі не пад корань, а на краі грады, дзе батва будзе расцілацца.

123. На памідоры

Свае словы е і на памідоры. Калі будзіш высажываць расаду памідораў, дак скажы:

– Як лес густы, так хай і мае кусты. Святы Пётр, святы Ілля, мае памідоры ды я. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.


124. На рассаду капусты

3 сярэдзіны да канца мая я всягда высажую рассаду капусты. Ты запомні, што як бы табе мужык твой ці, дай Божа, сынок, калі вырасце і не захацелі памагчы, ты іх не пускай расаду капусты высажваць. Людзі кажуць, што калі за етую работу возьміцца мужчынская рука, дак ніякога проку не будзе, бо капуста пойдзе ў ствол і зацвіце. Еслі хочаць табе памагаць, хай вады прынясуць паліць, ці саседнюю граду скапаюць. А ты, як будзіш капусту высажваць, дак прыгаворвай раз-пораз:

Не будзь галенаста, а будзь пузаста, не будзь красная, а будзь смашная, не будзь пустая, а будзь тугая, не будзь малая, а будзь бальшая. Дай, Божа, час добры, каб капуста мая прымалась, да ў галоўкі складавалась.



А калі пасадзіш первую расадзіну, яго накрый гліняным гаршком, а гаршок – белай хусткай ці рушніком. Ета нада таму здзелаць, каб качаны капусты былі бальшымі і круглымі, як гаршчок, такімі тугімі, як гліна, што на гаршку, і такімі белымі, як белая хустка. А потым, калі прыйдзе ранак наступнага дня, ты ўбіраеш хустку і палошчыш яе ў праточнай вадзе і гаршчок тожа ўбіраеш. Ты можыш потым пользавацца етымі прадметамі, іх не нада ні выкідываць, ні біць.
125. Каб расла добрая капуста

Капуста, не будзь цыбаста, а будзь пузата. Не будзь красна, а будзь укусна. Не будзь пуста, а будзь густа.


126. Каб быў ураджай морквы і буракоў

Каб быў харошы ўраджай морквы і буракоў, ды шоб суседзі ці проста дурныя вочы людзей не зглазілі ўражай і іншых культур, дак трэба рабіць такое. Спачатку семена надо намачыць на тры дні калодзезнай вадой, а перад тым, як садзіць на чацвёрты дзень, узяць медную манету і ўкінуць яе ў той калодзеж ці ў тую копанку, адкуль будзеш браці ваду для паліву. Манеты нада ўкінуць ранкам, лучш у той мамент, як сонца ўстае, і зрабіць тайна, шоб дажа і дамашнія не бачылі. Пасля таго, як укініш манеты, дак на ваду нада сказаць такія слава:

– Гасподзь, памажы, будзь агарожай для майго сада, для майго гарода, для маёй зямлі. Абярэг-аграда, ты мне дапамажы. Ніхто тую агароджу не пярэйдзе, не пашкодзіць мой агарод. Амінь.



Кагда будзіш паліваць агарод етай святой, з абаронай вадзічкай, дак лічыцца, што яна будзе ахраняць і зямлю, і ўраджай ад зайздроснікаў.
127. Калі садзяць гарбузы

Трыжды перахрысціцца, стоячы на разоры каля градкі сказаць:

– Колькі ў бабы на галаве валасоў, каб столькі расло гарбузоў.


128. На гарох

А на гарох е тожа свая прымета Ты яго высажуй у добра мокрую зямлю, калі сама сонца начне садзіцца і яшчэ нада, шоб луна была на схадку. Калі будзіш высяваць, дак тожа гавары:

– Сею, сею бел-гарох. Урадзіся, мой гарох, і вялікі, і белы, і сам-трыдзесят. Бабам старым на пацеху, а малым дзеткам на радасць.


129. На жыта супраць шкоднікаў

Чэр нападае, кор пад’ядаіць. Чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, а калі ня пойдзеш, то Святы Міхайла-ахраній сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, кляваць, вашу жыць ламаць. Амень.


130. На жыта супраць шкоднікаў

Чэр нападае, хор пад’ядае. Чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на мхі, на балоты, на гнілыя калоды. А калі не пойдзеш, святэй Міхайла-архангел сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, клюваць, вашу жысць рашаць. Ва векі амінь.


131. Калі на паласе авёс ці пшаніца

Гэта трэба казаць, калі на паласе авёс ці пшаніцу, ці жыта будзіш сеяць. Нада зняць з кута ікону (лучш дзелаць на Благавешчання), ды каб і ікона Благавешчання была. Дык вось, на Благавешчанне насыпаць у кадку, ці ў карыта зярно, што будзіш рассяваць, паставіць туды етую ікону і прыгаворваць:

– Маць Божая, Гаўрыіл Архангел, благавесціца, благавесціца. А з уражаям благаславіця, аўсом да рожжу, ячменям, пшаніцай і ўсякага жыта старыцай.


132. * * *

У начале жатвы прыходзілі на поле і казалі перад тым, як жаць:

– Благасліві, Госпадзі, жыта жаці, І дай жа мне сілку, дый на другую ніўку.



133. Калі сад пачне цвісці

А вясной, калі сад пачне цвісці, нада надзець чыстую белую спадніцу і кофту, пайці ў сад, стаць так, каб бачыў, што сонца напалавіну паднялося над зямлёй і тры разы прамовіць такія словы:

– Рай Гасподзен, сад царковен, і што было ў ем, е і будзе, то хай будзе і майму саду. Амінь.


134. Ад мышэй і крыс

Паслухай, што нада казаць ад другіх шкоднікаў, ад мышэй і крыс. Нада узяць жыта і чытаць на яго на старыку – калі луна ўбывая, але каб дзень недзелі быў чацвер. Чытаць можно, у любы час, але лучшэй вечерам. Словы будуць такія:

– Памалюся Госпаду Богу і ўсім святым. Гасподзь міласэрдны, дапамажы мне з гэтага дня і да святой суботы. Было ў цара Паганіна 12 жанок, а з дванаццаці – адзінаццаць, а з адзінаццаці – дзесяць, а з дзесяці – дзевяць, а з дзевяці – восім, а з васьмі – сем, а з сямі – шэсць, а з шасці – пяць, а з пяці – чатыры, а з чатырох – тры, а з трох – дзве, а з двух – ніводнай. Так яны падохлі, дай прапалі. Так бы даў Гасподзь, каб жа і крысы, і мышы з маёй хаты падохлі, прапалі.



Затым ты жыта нагаворанае насыпаіш у маленькую бутылачку, можна ад лякарстваў і закапуіш у зямлю пад заборам, з таго боку, дзе заканчуецца ваш город ці ўчасток. Жыта багата браць не нада, хваціць жменькі.
135. Каб на гародзе было менш чырвякоў

Паслухай, што трэба казаць, каб на гародзе было менш чырвякоў-провалачнікаў да каларадскіх жукоў, ета можно чытаць і на капусную гусяніцу. Калі послі зімы ты найдзіш первого жука ці провалачніка, дак гаворыш, дзержыш яго на руке:

– Ідзі, земляны чарвяк, грызі свой чырак, еж земляную порчу, забяры цябе, чарвяк, корча. Каб было і расло, ад майго загавору памагло. Ключ, замок, язык. Амінь, амінь, амінь.



Пасля ўсіх слоў ты раступтуіш шкодніка, на часткі рвеш і раскідуіш на градцы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка