Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка5/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27

102. Ад уроку жывёлы


Уставала я ранюсенька, умывалася бялюсенька, выганяла я кароўку ў зялёную дуброўку, на юр’еву роску, на мікольную траўку, на скацерку-атаўку ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць прыстол. На прыстоле сядзіць Святая Матка Прачыстачка-Багародзіца і дзяржыць яна на прыстоле Ісуса Хрыста, і накрывае чорнаю рызаю. Як Ісусу Хрысту з чорнае рызы не ўставаці, так блудніку-самаблудніку каля маёй каровы не бываці, з маёй кароўкі плоду, малачка не браці. Мая кароўка не будзе ўрочная, праросная і будзе добра малочная. Будзе па чысту полю пахаджаці і капыцікам траўку збіваці, і роску злізаці, і сваёй хазяйцы малачко збіраці з дзевяці жылачак у чатыры цыцачкі. Смятанка жаўценька, тлусценька, тваражок гусценькі. Кароўка – на пажытак, малачко – на прыбытак.
103. Ад прыгавору жывёле

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Шла Прачыстая Маць па сярэбранаму масту, сустракае тры апосталы: «Маці мая, Маці, куды ты ідзеш?» – «Іду раба Божая выгавараць з той скацінкі такой-та шарсцінцы урок прыгавор намоўны, прыгаворны, падсмешны, падстрэчны, рабячы, жаночы, хлапячы, дзявочы, із чуткіх вушэй, із ясных вачэй, із буйнае галавы, із рацівага сэрца, із гаручай крыві, із сініх жыл, із краснага мяса, із жоўтай касці. Тут табе не бываць, буйнае галовы агнём не паліць, кроў не нудзіць, косць не ламіць, раба Божая з той скацінкі такой-та шарсцінкі у галаве, у нутрэ, у выме ўроку не бываць, у выме малако прыбываць, а ты, карова, не рыхай, чыстае сваей хазяйцы малако аддавай, па чужых дварах не захажай. Не прыходзь ка мне з урокамі, а прыходзь з малокамі, з густым верхам, з жоўтым маслам». Прымі, Госпадзі. мой дух, ціхенькі, лёгенькі. Дай, Госпадзі, той скацінцы помач малако аддавай.



104. Ад порчы дамашняй скаціны


Святой Дзеве Марыі памалюся. Святой Троіцы пакланюся. Рэжу і салю, і не даю. Не дам порціць ні сваім, ні чужым, ні дурным, ні з зайздрасці, ні з карысці, ні па злодзейству. Мая нага наперад устае, рука мая апракіня і порча згіня. Амінь. Амінь. Амінь.

Замову трэба прамаўляць на захадзе сонца. Жанчына хрэсціцца перад іконай, потым бярэ гэту ікону, графін або другі сасуд з салёнай вадою і ідзе ў хату. Перад тым, как пачаць замову, яна абыходзіць жывёл тры разы, шэпча малітву «Отчэ наш», а потым пырскае салёнай вадою і прамаўляе замову.
105. Ад хвароб жывёлы

На моры, на кіяні, пад крутымі берагамі ляжыць даска, пад тою даскою чэмерная патніца. Я сілу панімаю, даску ўзнімаю, чэмерную патніцу вынімаю з ясных вачэй, з быстрых вушэй, доўгага хваста, шырокага капыта, рыжыя шэрсці.


106. На жывёлу

Зара-зараніца, ты ёсць адзініца. Я – з малітваю тваёй, а ты – з помашчу. Рабая кароўка глазлівая, глаза сінія, глаза чорныя, касыя-раскосыя, вам у маёй кароўцы не стаяць, цела яе не прымячаць, крыві яе не сняваць. Ідзіце на мха, на балота, там вам стаяць столікі засціланыя, кубкі наліваныя. Там вам піць, гуляць, у маёй кароўкі не стаяць.


107. * * *

Возьмите чашку с соленой водой. Обходите трижды вокруг порченого животного и говорите, брызгая на него:

– Режу и солю и не даю. Не дам портить ни своему, ни чужому, ни глупому. Ни по глупости, ни по жадности, ни из зависти, ни из корысти, ни по злости. Моя нога вперед встает, рука опрокинет, и порча сгинет. Аминь.


108. Ад хвароб жывёлы

Пераказваюць тры разы па апоўначы:

– Было ў цара лева дванаццаць жон. Было ў каня варанога дванаццаць перамог. Трынаццатая патніца. А з дванаццаці на адзінаццаць, а з адзінаццаці на дзесяць, а з дзесяцёх на дзевяць, а з дзевяцёх на восем, з васьмёх на сем, з сямёх на шэсць, з шасцёх на пяць, з пяцёх на чатыры, з чатырох на тры, з трох на два, з двох на адну, з аднаго на няводную. Як жа еты жоны раз’язджаюцца, так чэмер, патніцы рассыхаюцца ў вараным кані і ў касцях, і ў машчах, і ў чорнай шарсці.


109. Ад жабы (хвароба жывёлы)

Рабіць тры разы: раннюю, вячэрнюю і зноў раннюю. Здзелаць на бяросці крэст у кружку і падвязаць пад бараду, кажучы:

– Падвязую Божую рабу тваю жабу.



І дуць у рот. Калі засне, так паляпшае:

– Янгалі-сахраніцелі, ка мне на помач. Жаба-жабішча, родная сястрыца. Вас дваццаць сясцёр: Лісавета, Кацярына, Грыпіна, Мар’я, Мархва, Прося, Юстына, Зяноўя, Хадора, Алена, Праскоў’я, Аўгіна. Гавару і выгаварваю вас, здымаю духамі, лёгкімі вятрамі. Дай Божа на помач.


110. Загавар скаціны на нач

Калі не прыйшла дадому:

– Первым разам, добрым часам, Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся і святому Юр’ю Ягор’ю Макідонскаму. Святы Юрый Ягорый Макідонскі, узыдзі на сіянскую гару, затрубі ў залатую трубу. Збірай сваіх хартоў, падхартоў, харціць, пахарціць. Замыкай ім губы і зубы залатымі замкамі, медзянымі ключамі. А ету скаціну, чорную шарсціну, пастаў у полі камянём, у лузе кустом, у лесе выскаддзю. Там ім ляжыць на захад сонца гнілая калода. Пад етай калодай вячэра пад вячэрай, полудзень пад полуднем, сняданне пад сняданнем.



Нагавоваюць на нож 3 разы. Потым яго ўсунуць у шулу пад дзвярамі.
111. Ад уздуцця скаціны

Первым разам, добрым часам, Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся і Святому Духу пакланюся, Святому Антонію, Фядосію, Арлампію, Харлампію і Святому Панцілімону-сцыліцелю. На моры, на лукаморы стаяў дуб на 12 какатаў, а на тых какатах сядзела пціца-віхавіца. У іе хвост-віхавост, жалезныя когці, залатая дзюба, сярэбранае крыло і хвост-віхавост. Ах, прашу цібе, пціца-віхавіца, на ету скаціну рабую шарсціну ўзяці, жалезнымі кагцямі раздзірай, залатой дзюбай выбірай, сярэбраным пер’ем вычышчай. Забірай свае абжоры, разжоры, падшкурныя распоры, палявыя павуціны, мышыныя гнядзіны і траву-віхавіцу. Забірай з касцей, з масчэй, з буйнай галавы, з ясных воч, з шэрых рог. Разнясі па лугах, па балотах, па ніцых лозах, па крутых берагах, пабыстрых рэках, па высокіх гарах, па жоўтых пясках. Як на етых пясках нічому не ўсходзіць, таку етай скаціны балезні не бываць.


112. Перад тым, як начаць садзіць на гародзе

Перад тым, як ты хочыш начаць што-небудзь садзіць на гародзе, дак у ясную пагоду, штоб зоркі ты бачыла, абыйдзі гарод крыж-накрыж і прашапчы, гледзячы ўверх:

– Зямля нарадзіла, зямля наградзіла, зямля абагаціла. Мацер Божая, зберажы. Амінь.



Лучш ета рабіць на самым маладзічку, а глядзець на самую яркую зорку.
113. Калі садзяць агарод

Калі я што саджаю ў гародзе, то заўсёды гавару во такія словы:

– Дай Божа, каб зарадзіла на завідушчых, на за-заграбушчых і на нас рабацяшчых.



А калі саджаюць пшаніцу, то гэта трэба гаварыць абавязкова.
114. Калі першы раз паліваеш гарод

Будзе сільна добра, калі ў першы раз, як станіш паліваць гарод, да вадой з абаронай, тады не забудзь на вадзічку ешчо і такую малітву сказаць:

Не столькі сажаю, сколькі збіраю. Не тры, а пяць, не дзесяць, а дваццаць пяць. Замыкаю святой вадой сваі землі на святыя замкі, на аберажоныя ключы. Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.



Паліваць можна і нагаворваць тожа ў любы дзень і ў любое ўрэмя. Нада толькі, штоб паменьш хто ета чуў, а лепей дак і ніхто штоб не знаў, што ты нашаптваў штосьці на ваду.
115. На ўраджай

Жыта часць сеяць табе час. Не сам сабою – Госпад Бог мой са мною.



Перад тым, як сеяць збожжа, шэпчуць гэтыя словы.
116. На ўражай

Тады ж, на Благавешчанне, раскрышыць прасвірку, што узяла ў царкве, змяшаць з тым жа самым зярном і казаці пры етам:

– Дзе пасажу, там і сядзець, вятрам не вымятаці, дажджом не вымываці, ворагам не порціці. Маці-сырая зямля, маці прысвятая цэрква. Амінь, амінь, амінь.



Увесь еты час, пакуль чытаіш загавар, нада падымаць далонь, у якую набіраіш зярно з хрышчонай прасвіркай. Калі прыйдзе ўрэмя сеяць, дак такое зерне з прасвіркай і рассеіш на паласе.

117. Для добрага ўраджаю

Падходжу к варотам рая, дзівам дзіўлюся, Госпаду пакланюся. Дай бы ты, Госпадзь, і мне тожа, што і ў цябе расло, разрасталася і налівалася. Ангелам на ўміленне, людзям на ўдзіўленне. Амінь.



Чытаць тры разы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка