Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка4/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27

76. Ад ліха ў каровы


Маць Прачыстая, саснавала ты ў сваім чрэве Ісуса Хрыста, саснуй маёй кароўцы (мянушка) 70 жыл, 70 суставаў, 70 чашак. Чашка ў чашку, сустаў у сустаў, жыла ў жылу, штоб маёй кароўцы ўсё на места стала. А ты, віхар, вазьмі ў маёй кароўкі ўсё ліха, а ты, кароўка, поільца пі, сенца еж. Амінь.
77. Для курак

Слухай шчэ малітву для курак. Як ты купіла цыплянят ці курка высідзіла, дак як ужо іх можна яйкамі карміць, дак нада падгледзець, якое яйцо куры знясуць у гняздзе первым, да і скоранько яго забраць. Затым ты яго варыш, як толькі вада закіпела – гаварыш малітву:

– У чыстым полі, у цёмнай даліні, у тумані прывялікім ходзяць птушкі вялікія, нясуцца яны пладавіта. Так бы і ў раба Божыя (назваць свае імя) куры няслісь добра. Слова мае крэпка. Амінь.



Як будзіш лупіць ды крышыць – скажыш ішчэ раз. I як будзіш цыплянятам кідаць – дак паследні, трэці раз скажыш.
78. Як куркі пачнуць несці яйцы

Як маладыя куркі начнуць несці яйцы, дак ты лічы, шоб забраць трынаццатае. Яго далжон з’есць самы стары ў сям’і (хто ў вашай хаці жывець), перакрысціцца прад ядой і скажа:

Курыца з яйца, а яйка – з курыцы. Амінь.


79. * * *

Штоб няслісь куры, гаварылі:

– Кудак, кудак – нашы куры нясуцца, а ў суседа вароты трасуцца.


80. Каб куры лепш неслі яйкі

Жанчына бярэ з-пад курыцы першае яйцо. Узяць яйцо і ўнесці яго ў хату, і гэтым яйцом вадзіць па галаве дачкі або па галаве сына і гаворыць словы:

– Колькі на галаве валасоў у цябе, штоб столькі курачка знясла яек.


81. Каб наседка не кідала яйцы

Нада пасадзіць куру на яйца і сказаць:

– Как ты, мать наседка, назад у яйцо не улезеш, так ты і яйцы не бросіш.
82. Каб кот цыплят не жраў

Нада гаварыць:

– Раз цыплёнак, два цьплёнак, тры цыплёнак (і так перасчытаць усіх) усе мае цыпляткі са мной. Амінь.




83. Для пчол

Як етыя пальцы да маёй далоні не прыстануць, так етыя мецішча не ўстануць. Матка Зорка! Будзем Госпада Бога брахаць і етае мецішча абіраць.



Дзеянне, якім суправаджаецца гэта шаптанне: вакол дрэва, на які асеў рой, трэба са сціснутымі пальцамі аббегчы 3 разы і столькі ж прамовіць гэтыя словы.

84. Ад пчол


Стой, рой малады! Не іграй, да сырой зямлі прыпадай. Вось вам, пчолкі, святліца новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут і быць сто лет і з ім і дзвесце, дзяцей парадзіць. І ты, матка, ліпа Вулляна, ліпа – красная дзявіца, і ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце і пасылайце іх у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Майце шум баравы, майце роў прудавы, мядзвежую лапу, воўчы рост. Саграбайцеся, злятайцеся, да чужых пчол не лятайце і чужых да сябе не пускайце. Як маці-зямля, свайго месца пільнуйцеся.
85. Для пчол

Маруна царыца, божая памашніца і ўсім роям патрэбніца, садзісь ціха на работу, пану Богу на хвалу, а гаспадару на ўцеху. Іванаўна царыца, Кабітка царыца, Пчалінка царыца, Чарняўка царыца і Магуча царыца, садзісь ціха на работу: маё дрэва кедрава, лоскам налошчана, воскам навошчана, – і цары і мядзі. Пасылай сваю сілу ў цёмныя лясы, па густыя мяды, на вялікія роі; чужога не бяры і свайго не кідай.


86. Для пчол

Пчолы раяцца, пчолы пладзяцца, пчолы смірацца. Стану я на васток, проціў дальняй стараны, і слышу шум і гул пчол. Бяру я пчолу рая, окарая сажу в улей. Не я цябе сажаю, сажаюць цябе белыя звёзды, роганогі месяц, краснае сонца, сажаюць цябе і ўкарачваюць. Ты, пчола, ройся, на округ садзісь. Замыкаю цябе, матка, усе пуці-дарогі ключом-замком, і кідаю ключы в Акеан-мора, пад зялёны куст, а ў том кусце сядзіць матка, всем маткам старшая, сядзіць і дзержыць 77 жал, а жаляць непакорных пчол. А будзеце вы, пчолы, маім славам непакорацца, сашлю я вас в Акеан-мора, пад зялёны куст, гдзе сідзіць матка всем маткам старшая і будзе за ваша непакорства жаліць вас в 77 жал. Слова маё крепкае.


87. Для пчол

Марыца-царыца, Божая памачніца і ўсім раям патрэбніца! Садзіся ціха за работу пану-Богу на хвалу, а гасудару на ўцеху. Іванаўна-царыца, Кабітка-царыца, Пчалянка-царыца, Чарнучка-царыца і магучая царыца, садзіся ціха за работу. Маё дрэва кедрава, лоскам палошчана, воскам навошчана, і чары, і мядзі. Насылай сваю сілу ў цёмныя лясы, па густыя мяды, па вялікія раі. Чужога не бяры і свайго не кідай.


88. Паляўнічая

На моры, на лукамор’і стаіць дуб мамрыські, пад тым дубам ляжыць белы камень, на белым камяні стаіць прастол, на прастоле Сус Хрыстос сядзіць, залатою трасьціною апіраецца, і срэбным мечам памяраецца на дзядоў-чараўнікоў і на баб-чараўніц, штоб майго ружжа ня нялі, і ня паднялі. Етае ружжо маё праходзя скрозь сонца і месяц, і звёзды. Хто яго йме, ня можа яго ўзяць і падняць.



Гэтыя словы нагаворваюць на ваду, якою потым і прамываюць ружжо на куце, гаворачы тройчы:

– Бі, мары!



89. Паляўнічая


Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так змый і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і маланняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба Божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булат-жалезам няма спаругання на векі вякоў.
90. Паляўнічая

Узять з сабою на ахоту кусок мяса или хлеба, на каторы тры разы нагаворана:

– В чистом поли, в тёмном леси, в тумани привеликом, е птица полетуша, е серыя гуси, сызыя утка, у их крылья надламилися, сами бы опустилися, перо абарвалася и сели б на бугор высоки, чтоб мя, раба Божия (имя), не видали и стральбы б до их дробь, як вольнае перо.


91. Паляўнічая

Гэтую замову нагаварваюць на ваду, якою потым прамываюць ружжо пад абразамі, у пярэднім вуглу, гаворачы:

– Вадзіца-царыца, усяму свету памашніца, як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так змый і маю ружыну-ружніцу і булат-зялеза. Як страляець з неба Міхаіл-архангел громам і маланкай, і вострай стралой, і як ніхто не можэць уняць ні грома, ні маланкі, ні вострыя стралы, так ніхто не можаць уняць і мяне, раба Божага …, і маю ружыну-ружыніцу і булат-зялеза. А над маёй ружынай-ружаніцай і булат-зялезам нету спаругання ва векі вякоў.


92. Замова паляўнічага

Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і маланкай і вострай стралой, і як ніхто не можа ўняць іх грома, ні маланкі, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба Божага стральца і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булат жалезам няма спаругання на вякі вякоў.


93. На стрэльбу

На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры ды буры, ветры-кавуры, як нанасілі глушцоў, цяцёрак, гусей і вутак, малога птаства, як цёмнай хмары. Як панаганялі лісіц і зайцоў, ласёў і дзікоў мне на патрэбу. Ой, ляціце, птушкі і серыя вуткі, ка мне, стральцу-малайцу. Бяжыце, лісы і зайцы, на маю стрэльбу. А мая стрэльба ручоная, вучоная, каб маху не давала, усякую жывёлу на месцы клала.


94. На лячэнне каня

Чытаюць на захадзе ці на закаце сонца тры па тры разы:

– Стану на раніцы ранняй, па вечару позняму, выйду на вецер магутны, на павет – рык лёгкі, вазьму я лазіну асінаву, пайду я к жыхару добраму на добры пір. Із-пад нагі левай, із-пад капыта правага абкладу і завяжу, кругом абнясу. Каб было ўсё па-старому, каб больш не хварэў, куды б ні ішоў, ні ехаў.


95. * * *

Упрашаю хазяіна дамавога, палявога, выгоннага, межавога і самага старшага – Дзяменьція Дзяменьцевіча і цябе, Клеменцій Кляменьцевіч, і цябе, Хвёдар Хвёдаравіч, і цябе, Аграсім Аграсімавіч! Прашу я вас, не астаўця нас, любуйця раба Божага маіх коней і мілуўця, і прыглядайце, як самі знаеця. Прашу вас, не астаўця нас.


96. Для ўсіх жывотных у хаце

А вось етая малітва можа памагчы ўсім жывотным у хаце: і сабакам, і катам, і свінням, і козам, і курам. Нада ў тры часы дня начытаць ету малітву на ваду, а вечарам акрапіць гэтай вадой усіх жывотных. Крапіць нада ветачкай вярбы ці каласкамі жыта або пшаніцы. Малітву можна гаварыць у любы дзень тыдня, а вось на луну трэба на растучую. Словы такія:

– Пайдзі ты, мой нагавор, на ўвесь двор: на канёў і кабыл, на быкоў і кароў, на авечак і баранаў, на казу і казлянят. Дзе б яны не хадзілі, дзе б яны не гулялі, каб сваіх ног не ламалі, каб рагамі не бадалі, капытамі не лягалі. Слова маё крэпка. Ключ, замок, язык. Амінь.


97. Лішай у жывёлы

Калі лішай у жывёлы, дак фартухом, у якім доіш карову, выцерці лішай зваротным бокам хвартуха, пры гэтак казаці так:

– Кумок лішай, гэта месца забывай. Тваё месца на фартуху, крыж на мне, ён мне вяліць, тут лішаю не быць, тут лішаю не жыць. Атныня і па веку, ад веку і да веку. Ва імя Айца і Сына і Святага Духу. Амінь.



Ету малітву нада гаварыць тры дні падрад ранкам, удзень і вечарам. Тады лішай і знікне.
98. Ад балезні скаціны

Е ешчэ адна хорошая малітва-загавор ад балезні скаціны. Её нада чытаць на пойла ці сена, можна на корку хлеба ці камбікорм. Чытаць лучш на маладзіку на ўсходу сонца. Слава чытаіш тры разы, сначала чытаіш «Отча наш...». Малітва такая:

– Устану я, раб Божы (імя называеш свае), блаславясь і перахрысцясь, выйду ў чыста поле, пад красная сонца на акіян-мора. На акіян-моры стаіць Божа царква. У Божай царкве – залаты прастол. За залатым прастолам – сам Гаспод Ісус Хрыстос сідзіць і адчытувая 74 нохця, 74 кохця, 74 скорбі, 74 хваробы. I бяры сам Гаспод Ісус Хрыстос тры хварасціны жалезныя і б’е карову (назаві клічку, род жывёлы і якая па цвету масць) і забівая 74 хваробы, 74 скорбі, 74 кохця, 74 нохця каставы, мазгавы, выпрагальны, запрагальны, турукальны, панукальны. Шо не дагаварыў, перагаварыў, то ўперэдзі слова будзе. У безыменнага персту імя няма, імя не было і не будзя векі па векі, ныня і да века. Амінь.



А тады я сразу ету еду нясу і даю есць тому, каго ў малітве я называла, карові ці каню.
99. На нокаць скаціны рагатай

Нокаць – род падучай балезні ілі радзімца (скаціна падае, заварочвае галаву і б’е нагамі). Гавораць на ваду ці хлеб з соллю тры разы:

– Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь. Нокаць ты, нокаць, у благаславеннай скаціны (масць і імя) падзі в ноздры, із наздрэй в галаву, із галавы в чемерну, із чемерной в хвост, іх хваста в землю.



Беруць мох з вуглоў хлева і труць па спіне:

– Как із вуглоў мох, так із багаславеннай скаціны нокаць вон!



Мох этат патом зарываюць у зямлю.


100. Ад балезні ската

Госпадзі, благаславі, отчэ! Святы Власій Егорый велікамучанік, царыца Александра. На сем селе, на сем дварэ, у раба Божага (імя) во хлеве сідзяць 3 жыравіка і 3 лесавіка, і 3 адпадшэй сілы. У меня, раба Божага (імя) на жыравікоў і на адпадшаю сілу есць трыдзесяць прутоў, трыдзесяць кнутоў, і трыдзесяць булатных нажоў. Этымі трыдзесяццю прутамі, трыдзесяццю кнутамі і трыдзесяццю булатнымі нажамі адкалываю, адбайваю, адгаворваю жывот скаціны (імя) ад ізбнога, ад печнога, ад дваравога, ад баннага, ад каменнага, ад хлеўнага, ад улічнага, ад вадзянога, ад лесавога, ад нячыстага духа, ад адпадшай сілы, ад завідосці, ад перагавору, ад худых глаз, ад сваей ад думы ва векі векоў. Амінь, Амінь, Амінь.



Гаварыць на венік, плюнуць і замазаць.
101. Ад хвароб жывёлы

Чамярыца і патніца, выхадзі з касцей, з машчэй, з бумажнага цела, з рыжыя шарсці на мхі, на балоты. Там табе гулянне, буянне. На скаціні, рыжай шарсціні, нет ні гуляння, ні буяння. Ёсць на свеце 3 цары: первы цар – ясён месяц на небі, другі цар – чорны рак у моры, трэці цар – серы воўк у лесе. Як тым царам у кучу не схадзіцца, за дубовыя сталы не садзіцца, чары віна не піць, хлеба-солі не кушаць, так етай болі не балець, не гарэць, у етага раба Божага скаціны.



Шаптаць 3 разы над спіной жывёлы, потым за хвост пацягнуць.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка