Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка3/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27

34. Каб карова не брыкалася і не бадзялася


Госпаду Богу памалюся, Святой Прэчысце пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос праз рэчку, закруціў вероўку на руку. Як гэтай вероўцы на руцэ не рвацца, так маёй кароўцы не брыкацца, не бадзяцца, на ўсіх ведзьмаў, чародзеяў забывацца. Я – са словам, Гасподзь – з помаччу.
35. Як выганяць

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Кароўка мая, праважу цябе з паскай, а ты вярнісь ка мне з божай ласкай, крэстом укройся, ведзьмы не бойся, Божая Маць ішла, расу трасла, а я сабірала, сваёй кароўцы на помашч давала. Стой кароўка ў даяніі, як Ісус Хрыстос у Іарданіі. Не ачыная ні старыком, ні маладзіком. Ва векі вякоў, амінь (3 р.).


36. Пры выгане каровы на пашу вясной першы раз

Вясна, выйшла к табе наша стада, сягоння наша кароўка будзе табе рада. Устрачаю (імя пастуха) з хлебам і соллю, і з пасхай, а ты будзь к маёй кароўцы з ласкай. Я (імя) дзверы адкрываю, калодаю падпіраю. Ліхія губы, зубы загаварываю. Храні маю кароўку, бабка Лукер’я, жалезнымі прутамі і ў гарах, і ў барах, і ў далінах, і ў лугах. У чыстым полі светлая крыніца. Ад той крыніцы возера вадзіцы. Там (імя сваё і каровы) цэлае лета ваду пье і дабро нясе. На, мая кароўка (клічка), хлеба з’ясі, а мне малака пабольш дай і к лету цялятка прынясі. Я вясной выганяю цябе на асаку, а ты раўняйся рысаку. Бог ў помач.



Паўтаралі 3 разы перад першым выганам каровы на пашу і адорвалі пастуха.
37. Пры выгане жывёлы на пашу

Выганяю сваю кароўку цераз свае вароты на божую расічку, каб маю кароўку не прыглядалі, уроку не давалі, малачка не адбіралі і ўсім злым і ціхім вочы засланялі, зубы замыкалі.


38. * * *

Выганяю сваю кароўку цераз свае вароты на божую расічку, штоб мая кароўка ў тавару глядзела і дамой хадзіла.



39. Пры выгане скаціны ў поле


Красна сонца і ясен свет, і з лунамі яснымі, звёздамі частымі, з зорамі вогненнымі, і з ранішняй расой, і з вячэрняй, і сушу, і мора насычаем, і маць-сыру зямлю, уграваем! І з вясеннім цяплом, і з летнім агнём і ўгрэй, упар зямлю, распусці зялёну траву па лясах, па лугах, па канавах, па кустах. І сахрані ты маіх мілых жыватоў ад усякага ліхадзея! Даруй маім жыватам піценне і ядзенне, пакрый іх шаўковай пеляной, а ліхадзея забі вогненнай стралой, агнём-пламенем. Ідзіце, матушкі, у чыстае поле, у зялёныя лугі! Там вам яда – трава зялёная, там піццё – вада студзёная. І ўгрэй іх, красна сонца, а дамоў прывядзі, ясен месяц. І саблюдзі іх, красна сонца, ад ліхога чалавека, ад цара палявога, ад цара вадзянога, ад цара лесавога, ад яго дзетак царанят, каб ён кароў дамоў не вадзіў і царанят малаком не паіў. І сахрані іх ад стралы вогненнай, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад змяі – папілухі. Амінь.
40. Каб карова добра хадзіла

Первым разом, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прічыстай Мацеры пакланюся. Маць Прічыстая, стань мне на помашч. Іван, Іваночак, твая жонка Кацерына, пасі маю скаціну, рабую шарсціну ў лесе пад жаркім сонцам, ноччу пад чорнымі аблакамі, пад яснымі зорамі. І вы, Божые пташкі, гуляйце, маю скацінку, рабую шарсцінку, дамой прыганяйце. Я – словом, Бог – з помашчу.


41. На выган каровы

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прічыстай Мацеры пакланюся. Прічыстая Маць, стань мне на помашч. Святы Юрый-Грыгорый, выйдзі на пасінскую гору, вазьмі з сабой асінскую трубу, гукні к сабе хартоў, пад полу хартоў вазьмі, вазьмі залатыя ключы, шоўковыя замкі і замкні эці бліскучыя вочы і вострыя зубы і калючыя лапы, штобы мая скацінка здавалася ў полі каменем, у лесе – паленам. Я – з словамі, Бог – з помашчу.


42. Калі першы раз гонім карову на пашу

Ганю карову сваю ў чыстае поле, на шырокае раздолле. За ёю ідзе Маць Прічыстая, нясе даёнкі і цадзілкі ў пріполі. В залатыя даёнкі даіла, на шаўковыя цадзілкі цадзіла, шчэ тыя вяршкі збірала, тоўстыя сыры сціскала, жоўтае масла збівала. Дай, Божа, спору, всякаму збору. З сямі палей кароўцы малака налей.


43. * * *

Абсыплю я сваю кароўку святым макам, пастаўлю я ведзьму ракам. Вон там, на ростанях, стаіць ведзьма і вядзьмак народжаныя, абагаслаўлёныя. Як ім сваіх жывабрухаў ні дастаць, так ім ад маёй кароўкі малачка ні взяць. Я – словам, Бог – з помашчу.


44. Як скаціну на пашу выганяць

Варота адчыняюць, як тавар на пашу выганяюць, злому зверу рот замком зачыняюць, штоб ён вушамі не цягнуў і вачамі не глянуў і рота не разяўляў, год да мае худобкі не прыступаў; дзень пад сонейкам, ноч пад месяцам, пад яснымі зорамі, пад гасподнімі славамі.


45. Пры выгане жывёлы на пашу

Ідзі, кароўка, у поле ідзі, па чужых дварах не брадзі, сваёй хазяйкі прыбылі насі па малако, па сыр, па масла. Сыру тоўстага, малака густога, масла жоўтага.



Абсыпалі карову свечаным макам, які да гэтага свецяць у царкве, і прыказулі:

– Як свечанага маку не сабраць, так ад маёй кароўкі прыбылі не адняць.



46. Як карову ў поле выганяць


Узяць булку хлеба, разрэзаць на тры куска. Туда маку свячонага, солі святой. Вярбічкай святой на крыжу тры разы ўдарыць у хлеве і сказаць:

– Ідзі, мая кароўка, на юравскіе росы, на мікольскія травы, і хадзі, мая кароўка, па лясам, па палям, траўку з’ядай, а расу співай, а ка мне з вялікаю карысцю прыбывай, а ты, ведзьма-гадзюка, нажом разрэжся, на іголку наткніся. Ты ж маёй каровачкі малака не паясіся, на маіх вароцях стаяць два суседы, хочуць з неба звёзды зняць, як ім з неба звёзды не зняць, так ім маёй каровачкі непакушаць чужога спору. Не хачу свайго, не впушчу чужога, спору не жалаю, свайго не вспускаю. Амінь.


47. Пры выгане скаціны

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маці пакланюся. Кароўка па лугу паслась, масці чорнай па імені Галка. Табе, ведзьма, маёй кароўкі не з’ядаць, малако не забіраць, сасуды не зажымаць. Я к табе з паскай, а ты ка мне з ласкай. Я к табе з пасвячонай вадой, ты ка мне з жоўтым малаком, з густым сырам, з жоўтым маслам.


48. Пры выгане скаціны

Чытаюць замову, калі выганяюць першы дзень у чэраду:

– Ідзі, Галка, не бойся прыстрэку, уроку, а бойся, штоб пасха не была ў сераду.



Расказвала адна баба, калі на работу яшчэ хадзіла.

49. Пры выгане скаціны першы раз

Запаліш свечку грамніцу, памолісся ўсёй сям’ёй Богу, паклоны атаб’еш, вобраз абы-які возьмеш і хлеб, і соль, і запаленую свечку, і тры разы на двары абойдзеш кружка скаціны па сонцу, кажучы:

– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Ідзі, мая кароўка, на юр’еву расу, на шаўковую траўку. Ножкамі патапчы, вушкамі патрусі.


50. Каб кароўка ішла дадому і давала малако

Ідзі, мая кароўка, у чэрэду, дый папераду, травічкаю напасайся, вадою напівайся, пясочкам абсыпайся, ад усіх ворагаў адбівайся, да не будзь жа ты ўрочна, а будзь жа ты малочна, на малако, на сыр, на масла. Святы Юрый-Георгій пабеданосец, пабедзіў ты змея, пабедзі майго врага, а маю кароўку пасі, глядзі, і дадому гані, уперад штоб не йшла, узадзе штоб не ставалась, у чужы двор не ішла, а сваго глядзела. Амінь.


51. На блукаючую карову

Вельмі рана топяцъ печ, адчыняюць юшку і з першым дымам клічуць корову. Гаворачы словы, плююць тры разы праз левае плячо:

– Лясны цар бацюшка, прывядзі і прытвары маю каровушку-бурёнушку.


52. * * *

Калі выганяюць першы раз у поле карову, то даюць ёй сена з кута (багатая куцця):

– Еж, кароўка, сена з кута і дзяржыся свайго кута.


53. * * *

Взять нож, в поле или в лесу начертить круг и, тыча ножом в круг, читать:

– Прошу вас, Юрий, Егорий, прошу вас как Бога, уймите вы своих хортов полевых, лесовых и боровых, зажмите им зубы и губы. Чтоб они своими очами не видели, ушами своими не слышали мою скатину (кличка) в поле, в лесу и во всяком месте. И поставь ты ее, Господи, на таком месте, чтоб моя скотина (кличка) показалась твоим хортам сухим пнем, гнилой колодой.


54. Як выганяць карову ў поле

Красна сонца і ясен свет, і з лунамі яснымі, і з звёздамі чыстымі, і з зорамі вогненнымі, і з ранішняй расой і з вячэрняй, і сушу і мора насычаеш, і маць-сыру зямлю уграваеш. І з вясеннім цяплом, і з летнім агнём угрэй, упар зямлю, распусці зялёну траву па лясах, па лугах, па канавах, па кустах. І сахрані ету скаціну, чорную шарсціну, ад усякага ліхадзея! Даруй етай скаціне, чорнай шарсціне, піцяннё і едзяннё. Пакрый іе шаўковай пеляной, а ліхадзея забі вогненнай стралой, агнём-пламенем. Ідзі, скацінка, у чыстае поле, у зялёныя лугі! Там табе яда – зялёная трава, студзёная вада. І угрэй іе краснае сонца, а дамой прывядзі ясен месяц. І саблюдзі іе, Госпадзі, Царыца нябесная, ад ліхога чалавека, ад цара палявога, ад цара вадзянога, ад цара лесавога, ад яго дзяцей-царанят. Каб ён дамоў кароў не вадзіў і сваіх дзетак малаком не паіў. І сахрані іе ад стралы вогненнай, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад тучы, ад буры, ад быстрыя кулі, ад змяі папялухі. Амінь.


55. * * *

Читая этот наговор по весенним четвергам будет всегда молоко:

– Чёрная масть (или другая) на зелёную пашню, на весенние воды, на молочные берега, на крутой сыр, по густу сметан, по жирну маслу. Рогами от врагов отколись, хвостом отмохнись, дойную приди и мне всю выходу принеси. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.


56. На жывёлу

Это ж не кажды чалавек загавор такі знае. А замова такая была, кагда первы раз жывёлу выганялі:

– Выганяю, усім вочы закрываю, што б мая карова добра хадзіла, чараду блюдзіла і дамой прыхадзіла.



Святой вярбой пагоняць, а потым гэту ветку назад прынясуць і ў сараі ваткнуць.
57. * * *

Як у марах-азёрах вадзічка-царычка напаўняе крутыя берагі, так і ты, Госпадзі, напоўні маю скаціну чорна-рабую сырам, маслам. Як з неба зорам не сыйсці, так і з маей скацінкі, чорна-рабкі, сыра, масла не сыйсці.



Да сабе зачарпнуць тры разы вады.
58. Калі карова начне цяліцца

Слухай, што дзелаць будзіш, як твае козы будуць начынаць казіцца, ці калі карова начне цяліцца:

– Госпаду Богу памалюся, Святому Духу пахрышчуся. Адкрываю ўраты залатыя, знімаю цяжкія патугі, радавыя коры, адганяю мукі – як первародныя, так і ўсяродныя. Слава Айцу і Сыну і Святаму Духу. Амінь.



Слава гавораць на жывёлу, абыходзячы яе на кругу па часовой стрэлцы.
59. Перад цялём

Первым разам, Божым часам. Я Госпаду Богу памалюся, Прічыстай Мацеры пакланюся. Маць Прічыстая, стань мне на помашч. На моры, на акеяне стаіць верба, на той вербе сядзіць змяя. Як той змяе крыві не дастаць, так нікому ў маёй скацінкі, рабай шарсцінкі ні ад каго ўроку не бываць ні ветранога, ні смешнога, ні падуманнага. Я – з словам, Бог – з помашчу.


60. Пры ацёле

Узяць акрайчык хлеба з цэлай буханкі, разрэзаць на тры часці і сказаць:

– На табе хлеб-соль, а ты аддай свой удой, каб было не ўрочна, а было малочна.


61. Калі ацяліцца карова

Калі ацяліцца карова, ды пачне аблізваць цялёнка, дак нада чытаць тры разы малітву «Ойча наш...», затым шаптаць тры разы на ваду і соль такія словы:

– Памяні, Госпад, цара Давіда, мацары Алены да жыцця. Як белая бярозанька стаіць век-павекі, не троніцца, ні шалахнецца, так бы і цялятка (ці казлятка, ці жарабятка) жыло векі-павекі, ні дрогнула, ні шалахнулася.



Далей етай вадой напаіці карову і абрызгаць малое салёнай вадой.
62. Як карова ацеліцца

Нагаварваць на ваду:

– Добры дзень табе, вадзіца-Арданка. Здароў, Раманька. Прыйшоў цібе браць і к сабе на помач зваць. Я прыйшла па ўдой, не на чужы, а на свой. Буду браць і Госпада Бога памінаць. Буду ліць і Мацер Божжу прасіць. Хадзі ка мне на помач з густой смятанай, з крэпкім тварагом. Каб ета скаціна, чорна-белая шарсціна, ету ваду піла, а мне вядро малака дала.


63. Для предахранення целёнка. Ад падзежа ці балезні

Памяні, Госпадзі, цара Давіда, мацеры Елены да цернавога жыцця. Как белая берозанька стаіць векі па векі, не трогнецца, не варочнецца, так бы і цяляце жыло, векі па векі не трогнулась і не варочнулась.



Перахрысціцца і сказаць тры разы:

– Госпадзі, прымі мой дух.


64. Каб не сурочылі карову

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры Гасподняй пакланюся, всем праснічкам, божым памошнічкам. Прыступіце, памажыце. До помоці кароўке, да жоўтай касці, да краснай крыві, да (колер) шарсці. Прыстрыкі-урокі шаптаць, угаворваць прыстрычныя, урочныя, калючыя, балючыя, падуманыя, пагаданыя, мужыцкія, жаноцкія, дзявоцкія, парабоцкія. Тут вам не стаяць, жоўтых касцей не ламаць, краснай крыві не ташніць, малако ў (колер) кароўкі не адбіраць. Амінь.


65. Ад порчы, усякіх глаз, усякіх змеев-чародзеев

На море, на окіяні, на большом Буяні, на сільных волнах, на крутых берегах, там стаіць плотскі востраў, на тым плотскім востраве там стаіць двенаццаць сталов дубовых, там ляжаць двенаццаць скацерак шалковых, на тых дванаццаці скацерках там сідев сам Гасподзь Бог Ісус Хрістос з Мацер Божай, залатой чашай махая, змеев-чарадзеев от такой скацінкі (імя) отгоняя. Как ні пріступалісь вы к самому Господу Богу Ісусу Хрісту і к Мацері Божай, так і не пріступайце к маёй скацінкі, к такой шарсцінкі, к её буйнай галаве, карім глазам, крутым рагам, к буйнай косці штоб у мае каровкі етай болі не бывала, косці не ламала, а всю боль сунімала і здароўя ўстанаўляла, і малачка прібавляла. І как я цібе даю, штоб ты свой кал і мочу сунімала, хвосцікам ні махала і ножкамі к земелькі прыжымала, і малачка все поправду аддавала, і на хазяйку не забывала. Еж мая каровка і напівайся, на забывайся. Еж, паедай, ваду папівай, скочі здарова, по ету часіну, по ету гадзіну. Госпадзі, прімі мой дух. Амінь.


66. Ад урокаў у каровы

Первым разам, Гасподнім часам, вячэрняй зарой, добрай парой, Бог – з помаччу. Зорачка ясная, кароўка чорна-рабая хадзіла па чыстых палях, шоўкавую траўку з’ядала і сабе малачко ў вымца сабірала, тварожыкі тоўстыя, а смятанку густую. Угаварую ўрокі і прыстрэкі жаночыя, хлапоцкія, з буйнай галавы, гарачай крыві. Хай Бог дае на помач. Злюбі мой дух. Амінь.


67. Урок каровы (як карову лячыць)

Я Госпаду памалюся, Мацери Гасподняй пакланюся, всим святочкам, гадавым праздничкам. Среди синего моря ляжачы белы камень. На том белом камне сядзять три девицы. Яны не вмеюць ни читать, ни писать, только от рабой каровки уроки отбирать. Скрозь чолна, скрозь плотна хлопоцкого, дзявоцкого и женского, и мужчынского. Я – словом, Бог – з помощью


68. Урок коровы

Первым разом, Божьим часом я Господу Богу памалюся, Причистой Матери покланюся. Мать Причистая, стань мне на помощь. Вароты мои широки, заметы мои высоки, страха моя новая. На той страсе сядзить змяя Кидрочка, хоча маю карову скусить, пришла ко мне по сладкое молоко, желтое масло, по крепки творог. Як возьму востры меч и ссеку голову Кидрыне с плеч. Нихай яна катится у балота, у балоте втопится водой примывая, купляе, прикладае, нагами притоптывая. Я – с словам, Бог – с помощью.



69. На скіданне порчы з каровы

Чытаюць на захадзе сонца, кідаюць на карову соль, калі яе спаганілі, калі яна малака не дае ці выцякае з вымя на землю:

– Забараняю цябе, дух нячысты, бес пракляты, быць па месце гэтым. Ідзі на места свае, а места твае – ад. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.


70. Ад урока

Уганяю я сваю кароўку на шырокую вуліцу, на шаўковую травіцу, у глыбокую крыніцу на светлу вадзіцу. Шаўковай травіцы наядайся, у глыбокай крыніцы налівайся, карысці набірайся, урокаў не пужайся, ведзьме не паддавайся.


71. Абдуццё каровы

Ішоў Гасподзь са старцам, паказаў акулу пальцам. Акула, акула, вазьмі з кароўкі абдула.


72. Калі карова жвачку згубіла

Качарга, качарга, цябе в огне везці, а жабу спекці і з’есці. Бог ішов, хлеб нашов, маёй (імя каровы) хлеб аддав, хвачку вклав, здаров’я дав. Прімі мой дух. Амінь.


73. Калі ў каровы на вымі былі барадаўкі

На маладзік суровай ніткай перавязвалі барадаўкі і чыталі:

Маладзік малады, у цябе рог залаты, згані ад мае краснай кароўкі ету боль – барадаўкі, далоў боль згані, а здарвейка ўстанаві. Амінь.


74. Ад балезні кароў, цялят

Как вырасце дуб на цэркві ўніз вятвямі, уверх каранямі, тады хто будзе яго ламаць, той стане маю карову цярзаць.


75. На лячэнне каровы

Калі хто спаганіў карову ці доіцца яна з кроўю, а малако – горкае ці салёнае, робяць так: дояць карову па раніцы, бяруць новую патэльню і дзевяць новых іголак, льюць малако у патэльню, ставяць на печ і даводзяць да кіпення. Як толькі закіпае, кідаюць і яго іголкі, і лічаць у обратным парадку 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 – і тым часам малако падліваюць тры разы. А той, хто карову спаганіў прыдзе пасля заговора абавязкова ў хату.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка