Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка22/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27

433. Ад ячменя


Даць ячменю тры кукішы, тры разы прыгаворваючы такія словы:

– Ячмень, ячмень, на табе кукіш, за кукіш кабылку купіш, кабылка здохне – ячмень ссохне.


434. От глаз

Вода, водица, струя, струица, возьми у рабы божьей очи красные, отдай ей ясные. Аминь, аминь, аминь.


435. Ад ячменю

Як толькі паяўляецца красната на глазу, безымянным пальцам водзяць вакруг глаз 3 разы, справа налева. Калі на левым глазу ячмень, то пальцам правай рукі трэба вадзіць, а калі ячмень на правым глазу, то наадварот. Пры гэтым гавораць такія словы:

– Штоб не была ў цябе імя, як у гэтага пальца.



Потым безымянным пальцам перакрысціць ячмень 3 разы і папляваць праз левае плячо. Замову чытаць 3 разы.
436. Ад ячменя на глазах

Нажымалі пальцам на ячмень, вадзілі па часавой стрэлцы і загаварывалі:

– Ва імя Айца (плявалі ў сторану) і Сына (плявалі ў сторану) і Святога Духа (плявалі ў сторану). Амінь.



Затым нахадзілі сучок на дзвярах досцы ці паліцы і паўтаралі ўсё на сучку.

– Ячмень, ячмень, на табе кукіш, за кукіш кабылу купіш. Кабыла здохне, ячмень засохне. Амінь.


437. Ад ячменю

Як толькі паяўляецца красната на глазу, безымянным пальцам водзяць вакруг глаз 3 разы, справа налева. Калі на левым глазу ячмень, то пальцам правай рукі трэба вадзіць, а калі ячмень на правым глазу, то наадварот. Пры гэтым гавораць такія словы:

– Штоб не была ў цябе імя, як у гэтага пальца.



Потым безымянным пальцам перакрысціць ячмень 3 разы і папляваць праз левае плячо. Замову чытаць 3 разы.
438. От алкоголизма

В ближайший после полнолуния четверг купите свежую незамороженную рыбу и буханку мягкого ржаного хлеба. Придя домой, выпотрошите рыбу. Обмакнув в рыбью кровь указательный палец правой руки, начертите три креста на подкладке верхней одежды, которую чаще всего носит тот, на кого направлен обряд. Перед нанесением каждого креста произносите:

– Именем Святого Вонифатия дух хмельной я изгоняю из тебя. Аминь.



Хлеб разрежьте на две половинки. Из одной половины выньте мякиш, положите туда выпотрошенные внутренности и заткните мякишем. Крест-накрест перевяжите эту половину буханки шерстяной ниткой и заверните в бумагу. Отнесите свёрток на мост, под которым протекает небольшая река. Проследите, чтобы поблизости не было никого. Пройдя по мосту до середины реки, остановитесь и возьмите сверток в правую руку. Три раза отчётливо и громко прочитайте заговор:

– Хмель и вино, отступись от раба божьего (имя). Выйди на чистую воду, на быструю реку, на буйный ветер. Речная гладь, ржаная плоть, рыбья кровь, избавьте раба божьего (имя) от хмельной напасти. Во имя Отца Сына и Святого духа. Аминь.



Теперь разверните бумагу, бросьте хлеб в воду и уходите, не оглядываясь. Дома приготовьте рыбу и подайте её вместе с оставшимся ржаным хлебом человеку, которого хотите излечить.
439. Ад запою

Пі, раб Божы (імя), гарэлку, не напівайся, Госпада Бога Ісуса Хрыста не забывайся. Ісус Хрыстос з неба нарадзіўся, сам не выпіваў, і нам не даваў. Шоў Ісус Хрыстос дарогай дліннай і нёс тры свечкі: стрыжэнскую, благавешчанскую і спасаўскую. Як гэтым свечкам не загарацца, так рабу Божаму (імя) гарэлкай не напівацца. Штоб рабу Божаму (імя) гарэлка была горака, як бальному колка. Вадою халоднаю раб Божы (імя) умывайся, з няшчасцем распрашчайся. Амінь



Загаварывалі на ваду ўтрам, давалі бальному піць і акатывалі да пояса.
440. Ад серца

Прачытаць малітву «Отчэ наш», З разы перакрысціцца і загавараць:

– Едзе мёртвы ў поле і рэчы яму: «Далеча лі, дружа, едзеш?» – «Еду за мора, за красныя дзевіцы, на бумажныя пярыны. Не шчыпле, ні а чым не таскуе, так бы ў рабы Божай (імя) серца не балела, не шчыпала, ні а чым не тужыла. Сколь скора сіе слова ізменіцца, столькі скора і борзда ў рабы Божай (імя) сярдзечная таска, балезнь ізлечыцца. Ва імя вякоў. Амінь».


441. Ад ангіны

На гары Альхіманскай стаіць дуб наліўчаты, пад тым дубам сышлісь браты: заяц з поля, месяц з неба, шчука з мора. Сышлісь і пакушалі ад прашчонай, параждзёнай рабы Божай (імя) ангіну, боль разрушылі, Тут табе не быць, тут табе не стаяць. Пайдзі выйдзі на сухі сук. Не я прашу сама, а Маць Божая са святымі ангеламі. Выйдзі, боль, ад рабы Божай (імя) із спіны, із жывата, із пальчыкаў, із сустаўчыкаў, із нагаткоў, із кагаткоў, із усіх мазгавых абалочак. Ва імя Атца, Сына і Святага Духа. Амінь.


442. Ад жабы

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Памажы мне, Госпадзі. Жаба-жабіца красная дзевіца не быць жабе ў рабы Божай (імя) цела не з’ядаць і косці не сушыць. Быць табе на ніцых лозах, пагражаць, вадзіцца і запеваць.



Пасля гэтага нада пакласці палатняную трапку на тое месца, дзе опухаль, самой прыблізна пагрызці па трапцы і папляваць 3 разы.
443. Ад жабы ў горле

У горадзе Іерусаліме, на раке Іардане стоіць дзерево кіпарыс, на тым дзераве пціца орёл сідзіт, когцямі і клювам, і пад шчакамі, і пад жабрамі ў раба божы жабу. Во імя Отца і Сына і Святога Духу. Амінь.



444. На сон


Глядзяць на дзерава, дзержаць дзіцёнка і казаць:

– А ты сад, гаспадзін, у цябе доч, а ў мене сын. Табе доўга стаяць, а майму сыну крэпка спаць.


445. Як лажыцца спаць

Падходзіш і к койцы:

– Лажуся спаць, круга мае хаты зелезны тыні. Спаць лажусь, нікога не баюсь, ангелы ў вакнах, Ісус Хрыстос у галавах, Мацер Бож’я ва ўсём светлам доме ад верхняга браўна, да ніжняга браўна. Спасі мяне, Гасподзь Бог, ад звера, ад врага і ад плахога духу. Амінь.


446. * * *

Ё людзі, каторыя ва сне крычаць, а раніцай і не помняць, што крычалі ва сне. Такім людзям тры дні падрад даюць перад сном нагаворанай вады. Нагаварываць вучыла калісьці мая бабуля маю маму, а пасля і я запомніла, як нада нагаварываць ваду. Бяруць у дзве рукі па стакану і пераліваюць ваду з аднаго ў другі. Разам чытаюць нагавор:

– Сон, спакой, сайдзі на раба (кажаш імя чалавека, хто крычыць ноччу), хай душа яго ні страдае. Сон, спакой, сайдзі на раба (і зноў імя кажаш). Амінь.



І нада, штоб чалавек, каторы выпіў етай вады, лёг спаць і ні з кім не гаварыў да самай раніцы.
447. От бессонницы

Если отделить одним ударом голову жабы, то у нее бывает один глаз открытый, другой закрытый. Голову эту надо высушить. Тот глаз, который открыт, должен носить страдающий сонливостью, а закрытый – страдающий бессонницей.
448. * * *

Ложуся спаці, прыдзі, Прачыста Маці, моё грешно цела аберегаці з вечара да паўночы, з паўночы да света і да канца века.


449. Ад лішая

Лішай, свінням мяшай. Лішай, дабранач, ідзі да свіней нанач.



Неабходна ўзяць на мязінец з вакна поту і на захадзе сонца пацерці ім месца, дзе выступіў лішай, сказаць гэтыя радкі.
450. Ад лішая

Лішаю, лішаю, я цябе рашаю. Я цябе рашаю, як свінням мяшаю. (паўтараць тры разы).


451. Ад лішая

Іду я ў гумно, бяру палову і прыгаворваю: лішай, лішай, ідзі свінням залішай, а рабе Божай (імя) ні мішай, і выхадзі з іе касцей, з машчэй, з ясных вачэй і гаручай крыві, з белага цела. І корні свае ні распускай. Іздымала цібе Мацер Божжа сваім духам, і ссылала цібе на мхі, на балоты, на дзікія лозы. Там яны гуляюць, сталы засцілаюць і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і белых, і лупліных, і калючых, і балючых, і паглядных, і падзіўных, і прастудных, і нерўных, і вадзяных, і знаюшчых, і ні знаюшчых. Цур табе хрышчонага, паражонага. Амінь.



Калі лечым утрам, гаворым: «Добры вечар табе, лішай». А калі вечарам, то: «Добры дзень табе, лішай».
452. Ад ліхаманкі

Па первым вяснянка, а другая – лядзянка, а трэццяя лістападніца, а чацвёртая касцяніца, пятая квактухка, шостая начніца, сёмая смутніца! Аткацісь, адвалісь, ад грудзёў і ад бела цела, ад буйнай галавы! Ты дзеўкай не шляйся, на мяне не зірайся, я ў хаце ляжу, на вугаль гляджу. Как вуглю згарэць, так табе ў катле кіпець. Бягі, ня зірайся, назад не вяртайся, ступай у пні, у калоды, у гнілое балоты, тамака табе жыць, са мхоў ваду піць. Амінь.



Замаўляць можна яшчэ і па-другому: трэба напісаць словы на верхняй скарынцы хлеба і даваць на ранішняй зары. Словы: «Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь. У начале бе слова, і слова бе к Богу, і Бог бе слова».
453. Ад хінцюхі

Первая – вяснянка, а другая – лядзянка, а трэцяя – лістападніца, а чацвёртая – касцяніца, а пятая – квактуха, а шостая – начніца, а сёмая – смутніца-трасуха, адкаціся, адваліся ад грудзей і ад белага цела, ад буйнай галавы. Ты дзеўкай не шляйся, на мяне не зазірайся. Я ў хаце ляжу, на вугаль гляжу. Як вугалю згарэць, так табе ў катле кіпець. Бяжы, не азірайся, назад не вяртайся. Ступай у пні, у калоды, у гнілое балота. Там табе жыць, са мхоў ваду піць. Амінь.


454. Чтобы голова не болела

Нужно, когда расчесываешь волосы и на гребешке остаются волосинки, снять их и в печь бросить со словами:

– Сколько волосу гореть, столько и голове болеть.


455. Ад галавы

Ехав сам Гасподзь Исус Христос на белом кане. Сарвал три розы: адну засохшую, другую загарелую, третью завялую. Куды едеш? Еду памагаць рабе Божай (імя), снімаць с ней цяжкую балезнь из рук, из ног, из жыл, из паджылак, из падхребетнай касці, из балоьной галавы, из рацівага серца. Амінь. А маць пріступала і пользу давала. Амінь


456. Ад галаўных болей

Начёсаные з галавы валасы палажыць у сасуд з вадою. Знайсці вярбу і пад вербную нядзелю паліць дзераўцэ этой вадою промолвіў:

– Ідзі ў зямлю, вада, вмесце з маёй галаўной боллю.


457. Ад галавы

Высок месяц на небе, дома мядзведзь у лесе, глыбок камень у вадзе, як етым тром асобам вместа не сыходзіцца, за цесовы стол не садзіцца, мед віна не піць, так раба Божага (імя) галовачцы не разбалецца і болі не пусціць.


458. Ад болі ў спіне

Кагда баліць спіна, стань у куток і гавары:

– Касячок, касячок, штоб цябе не гнула, а рабе (імя) спіну не гнуць. Скарбяшчая божая Мацер, спасі, сахрані сваёй нацельнай рызай ад усіх скорбяй і балезні рабу божаю (імя). Госпадзі, памілуй ёй добрага здароўя, Госпадзі памілуй.


459. Ад прастрэлу

Гасподня благадаць, явісь, балезнь раба (імя) не каснісь. Ні агнявіца, ні шчыкаціца, ні ламоціца, ні знабіца, ні лахарадзіца, ні Мар’іна, ні Вар’іна, ні іспуг, ні ўрок, не напасць, не ўпасць, не прапасць, не длаці і не забраці, ад слова злога, ад свайго, чужога.


460. Ад прыстрэту

Выгоню я, раб Божы, з рабіцы Божай такі-то нечыстага духу іменем Господне, Духом Святы, крастом жыватварашчым, травой лютай, молітвамі святых, посылаю адского князя, выведзі із сей рабіцы такі-то свайго нечыстага духу і дай зноў старому гаспадару, прыбяры зноў на свае рукі, пашлі яго ў марскую глуб, заключі яго на вякі ў марской глыбі трыма замкамі булатнымі, а ты, нечысты дух, не стані рабінамі целесамі ў праўдзе.


461. Каб ногі не балелі

Ангелы святыя, ангелы чыстыя. Укройце ногі рэзвыя рабы (імя), каб не нылі, не балелі, і каб суставы не скрыпелі. Амінь.


462. Ад вогніку

Першым разам, добрым часам, Госпаду Богу памалюся, Святой Прычыстай Мацеры пакланюся. Адкідаю вогнік агняны, балючы на агонь, вадзяны на ваду, росны на расу, і калючы, і свярбучы, штоб у раба божыя (імя) аогніка не бывало.



Чытаецца 3 разы.
463. Ад вогніка

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся.



Узяць скавараду, у яе пакласці жару первага з печы і гаварыць:

– Вогнік-вогнішча, ідзі на сухое папялішча. Калода пагнівае, і вогнішча пагібае. Я – з словам, Бог – з помаччу. Амінь.


464. Ад вогніка

Як печ затопіцца, пакласці тры бярозавыя палачкі, каб загарэліся і згарэлі. Узяць скавараду, наліць вады, у ваду палажыць вугалькі, каб вада як бы закіпела. Узяць вугалькі і вадзіць кругом балячак і гаварыць:

– Цяплішча-цяплішча, вазьмі ў рабы Божай (імя) вагнішча. Агонь к агню, вада к вадзе. У рабы Божай (імя) вогнік прападзе.



Тады вадзічкай памазаць балячкі, а скавараду перавярнуць. Бальную адпраўляць задам у дзверы.
465. Вогнік загавараваць

Першым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Прачыстая Маці, прыступі, дапамажы (імя) вогнік угавараці. Ішоў дзед гарэлы гарэлым мостам да гарэлай бабы, папрасіці масла, памазаці раны параскіданыя, парассыпаныя, штоб яны не раскідаліся, не рассыпаліся ні маладзіком, ні пад поўню, ні сходнімі днямі.


466. От храпа

Читают на воду или молоко перед сном «Отче наш», затем 3 раза заговор:

– Рыба в воде не моется, зубами не кусается, челюстью не скрипит, ночами да днями не храпит. Как рыба молчит, так и раб (иям) молчит. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.



Наговоренную воду выпивают.
467. Ад храпення

Перад сном на ваду ілі малако чытаюць «Отче наш», патом 3 раза загавор:

– Рыба ў вадзе не мыецца, зубамі не кусаецца, чэлюсцю не скрыпіт, начамі ды днямі не храпіць. Як рыба малчыт, так раб (імя) маўчыць. Ва імя Отца і Сына і Святага Духа. Амін.



Нагавораную воду ці малако незаметна даюць выпіць таму, хто храпіць.
468. Ад чыр’яў

Чырый-Васілій, не хадзі ты шырэй, а паскарэй схадзі, раба Божага (імя) асвабадзі. У гэтым доме не яўляйся, к белу целу не прыкасайся. Амінь, амінь, амінь.


469. Волас уліваць

Госпаду Богу памалюся, Мацеры Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая, памажы волас уліваць. Волас, прашу цябе, сыйдзі ты на ячны колас. Там табе жыць і гуляць, а тут няма табе ніякага дзівавання. Ссылаю, угавараю на ніцыя лозы, на цёплыя воды. Бог з помашчу.


470. Ад чыркі

А перад гэтым загаварам нада ўзяць стары сук, патом патыркаць у чыр, а патом у сук, прыгаворваючы і тыркаючы тры разы:

Чыр-Васіль, ідзі з таго места, тут табе не места, не мясціся, ідзі к старому хазяіну ў сук, там табе места, там мясціся.


471. Каўтун

Госпаду Богу памалюся, Божай Мацеры пакланюся. Божая Маць, стань (імя) у помашч каўтун выгаварываць. Сам Бог сойдзе. Ісус Хрыстос, пусціце (імя) харошые валаса. Пойдзе жыта ў каласочкі, і пойдзе ўся чыстая галоўка ў валасочкі. На моры, на акіяне быў груд, на тым грудзе стаяў дуб, а пад тым дубам выбіты тачок, а на тачку стаяла краватка, на той краватцы сядзелі дзве дзявіцы. Не ткалі, не пралі, не мылі, не бялілі, а толькі маглі каўтун угаварыць. Я словам, а Бог з помашчу (3 р.).


472. Ад паднімку

Первым разам, божым указам, лепша. Гардзінкаю, лепшаю часінкаю. Ісус Хрыстос, стань у помачы, і святая Багародзіца, матка Божая, заступніца, святыя ангелы-храніцелі і святыя апосталы – ісцыліцелі. Памажы мне, Божа, Ганне паднімку ўгавараці.


473. Патайнік

Госпаду Богу памолімся, Мацеры Прачыстай паклонімся і святому Юрыю, і святым апосталам-пабедзіцелям. Берыце сваі кнуты, садзіцесь на сваіх сівых коней, паязжайце ў лес свой, выганяйце сваіх чарадзеяў і суніцу-куніцу, і двух маленькіх гарнастаев. Выганяйце ета ліха набывацельскае, дражацельнае, лекацельнае із галавы коней, із жывата агнём, іза рта пламеннем. Всех я ліх буду прасіць, выпрашываць, ідзіце на сіняе мора, на сіні камень. Там вам валяцца, качацца, в рабе Божай (імя) боллю не адзывацца.



474. Ад рознага


На гор-гарах на Божых славах, на гарэ Гранку, на востраве Бранку, там уснула дзева Марыя Багамацер. А прыйшоў да яе Ісус Хрыстос: «Мамачка, мая радненькая, ці ты спіш, ці адпачываеш?» – «Сплю, мой сыночак, сплю, мой родненькі, што цябе на красце распіналі, коп’ем сэрца прабівалі, чорны венчык надзівалі». А ён кажаць: «Мамачка мая радненькая, гэта не сон быў, а праўда была». А ў нядзелю раненька ўзышло сонца ясненька, матка сына за ручку водзіць, к сінему мору прыводзіць. На сінім моры сіні камень ляжыць, на тым камяні прыстол стаіць, на тым прыстоле тры кнігі ляжіць і тры свячы гарыць, сем рам раствораны. А прыймі да мо два апосталы Петр і Павел, ды гавораць: «Ах, Божа мой, Божа, якая табе мука». – «Не жалей маей мукі, бяры крэст у рукі ідзі па ўсякаму свету расказвай старым і малым. Хто гэту малітву прачытаець, той у вагне не згарыць, у лесе не заблудзіць, а ў вадзе не патонець. Дай Гасподзь Бог пакаянным і Амін» («Дасць Гасподзь Бог вялікую радасць і амон» (варыянт канцоўкі).
475. Пры недамаганні

Ставілі кружку ці каструлю з вадой на агонь. Калі вада закіпала, кідалі ў яе соль і казалі:

– Як гэта вада кіпіць, так штоб у таго, хто мяне зглуздзіў, унутры кіпела.



Затым ваду вылівалі пад дрэва і адыходзілі. Жанчына вылівала ваду пад мужчынскае дрэва (дуб, клён), а мужчына – пад жаночае (ліпа, бяроза).
476. Ад хвароб

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Ішоў Бог чэраз луг адганяць пералог, з залатой трасцінай, шоўкавай хусцінай. Трасцінай трахне, хусцінай махне – пералогі адпадуць: урочныя, стрэчныя, падумныя, пагадныя, падарожныя, вадзяныя, земляныя.


477. Ад усяго

Першым разам, Гасподнім часам. Госпаду Богу памалюся, Мацеры Прачыстай Гасподняй пакланюся. Прачыстая Маці, хадзі ка мне на помач маліцца ад нахальнага чалавека. Спасі, Госпадзі, памілуй, мудрасці мудрыся, хітрасці хітрыся. Спасі, Госпадзі, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад нахальнага чалавека, ад плахіх вачэй, ад наглай смерці, ад уроку і прыгавору, ад агня, ад патопу, ад усякага іга, дай, Госпадзі, храніцеля і пуцевадзіцеля. Амінь.


478. Просьба о здоровье

Живые и мертвые, соль примите, мне здоровье пошлите. Аминь.



Повторять три раза перед восходом солнца, держа на ладони 2 куска хлеба, посыпанные солью.
479. Ад дзевяці напасцей

Е ешчэ адна малітва, што дня трымаецца, у дзень Дзевяці мучанікаў – 12 мая. Ён лічыцца днём ісцалення ад розных хвороб, у яго гаварылі загаворныя словы ад дзевяці напасцей. Словы такія:

– Феагнід, Руф, Анціпатр, Феасціх, Арцём, Магн, Феадот, Фаўмасій, Хвілімон, ісцаліце раба Божага (імя) ад дзевяці нядугаў, ад дзевяці напасцей, каб яго ні ламала, ні таміла, ні пякло, ні знабіла, ні трасло, ні вязала, ні сляпіла, з ног ні валіла і ў маць сыру зямлю ні звадзіла. Слова мае крэпка – крэпчэй жалеза. Ржа есці жалеза, а мае слова і ржа не есці. Закрыта мае слова на семдзесят сем замкоў, замкні запечатаны, ключы у мора-акіяне кінуты, кіт-рыбай праглочаны. Амінь.


480. Каб не ўзяў рак

Ету малітву нада чытаць на святую Фядору – 9 чэрвеня, каб ні цябе, ні родных тваех не ўзяў рак. Спачатку тры разы чытаюць малітву «Ойча наш...», а потым тры разы етыя словы:

– У цёмным лесе стаіць сасна, корні ў яе зверху, галіны ў яе знізу. Пад сасной стаіць пастух, заве свае стада ўслух. Гэй вы, змяі лясныя, балотныя і падкалодныя, спаўзаўцеся, збірайцеся. Будам пір піраваць, рак паядаць, ракам запіваць. Хто на сябе рак возме, той з-пад сасны не ўпаўзе. Слова мае крэпка, дзела мае лепка. Ключ, замок, язык. Амінь.


481. Ад чорнай балезні

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, а сіла небесная памілуй раба Божага (імя) і атцы прэпадобныя памілуйце, Госпадзі і Святы Іван-воін памілуй, Госпадзі Святы Іоан-Крэсціцель памілуй мя, Святы Іоан Предцече памілуй мя, сіла небесная і атцы прэпадобныя памілуй раба Божага (імя), Святы Панцілеймон памілуй і Святы Панцілеймон божый угоднічэк прэпадобнічэк малітвенік, смірцельнік, памілуй мя, Святы Феадосій, памілуй раба Божага (імя) і Святы Ілья прарок, памілуй раба Божага (імя), і Святыя Кузьма, І Дземьян, памілуйце раба Божага (імя), і Святы Дмітрый-пабедзіцель, памілуй раба Божага (імя), і Святая Прэчыстая, памілуй раба Божага (імя). І ходзіт па чыстаму полю, і сабірает воўну-бавоўну, і прыкладает ана к румянаму ліцу і к шчыраму сэрцу і гарачай краві, і к буйным касцям, штоб ліца не паліла, і сэрца не шчэміла, і жывата не знабіла. Выходзь, ты, на ногі, а з ног на землю і на ніцыя лозы, на крутыя горы, гдзе сонца не зяет і вецер не веет, тут жэ вам не стаяць і не бушаваць, рабу Божаму (імя) спакой даць. Гасподзь з помаччу, а я з духам.


482. Сняць скорбі, страх і печаль

Госпадзі, Божа наш, услыш нас, маляшчых перад іконай Святою, Госпадзі, просім, сайдзі, Госпадзі, на помач рабе Божай (імя). Спасі, Госпадзі, сваім духам, снімі, Госпадзі, усе скорбі відзімыя і невідзімыя ў нервах срэсушчых, у сэрцэ жыхаюшчым. Снімі, Госпадзі, сваім духам, Святою малітваю. Сайдзі, Госпадзі, утренею зарою, аздраў рабу божаю (імя) малітваю прэсвятою. Амый, Госпадзі, расою чыстаю прэсвятою, снімі ўсе скорбі відімыя і невідзімыя, аздраў яё, Госпадзі, усякіх скорбей. Святая Мацер Божая, спасі цельніца міра, сайдзі на помач, на ісцэленіе. Святая Мацер Божая, скарбяшчая, сашлі, Госпадзі, сваім духам на помач, снімі ўсе скорбі відзімыя і невідзімыя, трэсушчыя, жахаюшчыя, снімі, Госпадзі, страх з рабы Божай (імя). Святая Мацер Божая, трохручная спасалася на акіяне-моры з младзенцам Хрыстом, спасі рабу божую (імя) ад усякага гора, ад усякіх скорбей ламаючых, жахаючых, трасучых, гаручых. Госпадзі Божа, наш спасіцель навышній, сайдзі на помач, спасі, Госпадзі, сваім духам прэсвятым. Святая Мацер Божая, трудзяшчая, снімі з рабы Божай (імя) усе труднасці, усе скорбі відзімыя і невідзімыя. Госпадзі Божа наш (3 р.). Імя Гасподнее прывываем, просім Госпада в слезах, просім Госпада в мальбе, спасіцель найвышній, дух прэсвятой. Сашоў Госпадзі з крэста, паслаў Госпадзі ісцэленіе, ізбаўленіе в праведнам кресце. Акресці нас, Госпадзі, крестом праведным. Крест Гасподзен пресвятой, снімі з рабы Божай (імя) усе скорбі відзімыя і невідзімыя. Спасі, Госпадзі, спасі, Госпадзі, і памілуй нас.



483. Абярог

Выходзіць з варот раба божая (імя). Мацер Божая наперад плашчаніцу падсцілае, плашчаніцай накрывае, ад усіх врагоў аберагае, відзімых, нявідзімых, знаючых, нязнаючых. Сонцам асвячуся, гарамі абгаражуся ад усіх врагоў аберагуся. Я словам, Гсаподзь з помаччу.



Чытаць 3 разы, пасля кожнага раза пляваць цераз левае плячо.
484. От желтухи

Надо взять живую щуку и глядеть ей в глаза, пока она не уснет. В этот момент сказать:

– По щучьему веленью, по моему прошенью пусть моя болезнь перейдёт в тебя, ты пожелтеешь, а я выздоровлю.


485. Ад залатухі

Залатуха-залаціца, залатым абручом абдымаецца, з касцоў выбіваецца, на вадзе ачышчаецца, усе хваробы астаўляюцца.


486. Ад болю, вопухалі

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Голуб, галубочак, ляці на дубочак, сядзь на пянёчак, боль разгані, вопухаль развядзі. Гасподзь Бог з помашчу, я з малітвай. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа.



3 разы падуць на балячку і 3 разы плюнуць на сучок.
487. * * *

Калі ў чалавека бяссонніца, то пьюць у малаке ці ў малочнай кашы мак, кладуць у галавах чартапалох і прыгаварываюць:

– Зара-зарніца, красная дзявіца! Вазьмі бессонніцу, а дай чалавеку (імя) сон і добрае здаровіе.



Гавораць гэты загавор тры разы: дзве вячэрніх і адну ўтраннюю.

Калі рабёнак у першы раз устане на ногі і пачне іх перастаўляць, то прастранства пола между яго нагамі перарубаюць крэст-накрэст тапаром ці нажом. Гэта значыць, перарэзаць тыя нявідзімыя путы, якія связвалі ногі дзіцёнка.

Калі дзіцёнак часта крычыць, то з ім выходзяць на вуліцу тры зары і абрашчаюцца вечарам на запад, утрам – на васток і тры разы гавораць:

– Зара-зарніца, красная дзявіца! Вазьмі ат младзінца (імя) крік, а дай ему некрік.



Ад іспуга дзіцёнка брызгаюць вадой, дзе быў паліты пятух.

Мацярам нельга выліваць ваду да ўтра, калі яны іскупалі на ноч дзіцёнка.

Калі ўкусіла аса ці пчала, нада смазаць укушанае месца серай з вуха. Гэта ўспакайвае боль.

Любоўныя замовы
488. Любоўная замова (прысушка)

Пойду я в чистое поле, есть в чистом поле белый кречет. Попрошу я белого кречета: слетал бы он в чистое поле, в синее море, к крытые горы, в темные леса, в зыбучие болота и попросил бы он окаянную силу, чтобы дала она ему помощи. Сходить ему в высокий терем и застать хоть бы среди темной ночи сонного и сел бы белый кречет на белу грудь на ретивое сердце, на горячую печень, и вложил бы рабу Божию (имя) из своих окаянных уст, чтобы он не мог без рабы Божьей (имя) ни жить, ни быть, ни пить, ни есть. Аминь.


489. Любоўная (прысушка)

Устану я рана ды выйду ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць тры бясы: бес Савул, бес Сава, бес Калдун. Падайду я да іх, пакланюся і прамоўлю: «Бес Савул, бес Сава, бес Калдун, саслужыце мне службу. Ідзіце па гарадах, па вёсках і збярыце ўсю таску і сухоту, і знясіце тую таску, сухоту хлопцу (імя) у вочы ясны, у рацівае сэрца, у чорную печань, у гарачую кроў, каб хлопец гэты не мог ні жыць, ні быць, ні есці, ні піць ні ноччу, ні ўдзень без мяне дзеўкі (імя). Амінь.



Загаворваць хлопца ў паўналунне ў дванаццаць гадзін ночы.
490. Любоўная (прысушка)

На моры-акіяне, на востарве на Буяне там стаяў дуб, пад тым дубам сто каранёў, па тым дубе сто кашчэй, на тых кашчах сто чарцей. Дзярыце, дзярыце, чэрці, душу Івана ды ўкрадзіце яго душу ў душу Ганніну.


491. Штоб з мужыком жыла добра

Есцэ на Ражаство пачытай малітву, штоб ты з мужыком жыла добра, а ён на другіх маладзіц не аглядаўся. Табе нада скруціці паміж сабой дзве свечкі з белага воску, падпаліці іх і прачытаці етыя словы 12 раз і добра, каб свечкі да канца згарэлі:

– Блаславі, Гасподзь, нас (сказаці імёны мужыка і жонкі) век да веку, ныня і давеку. Як етыя свечкі ярка гараці, разам воскам будуці ліцца, дык і мы (зноўку імёны мужыка і жонкі) разам каб пражылі. Яра, жарка каб любілі адзін аднога. І пакуль людзі Ражаство не будуць забываці, да тых пор нам адзін аднаго не згубляці. Ва імя Отца і Сына і Святага Духа. Амінь.



(3 сшытка).
492. Калі з мужыком жывеш не заўсёды добра

Калі з мужыком жывеш не заўсёды добра, да і ў хаце ўсякае бываець, ды як мужык можа рукі распускаці, дык я нашэптваю на ваду ці на чай, а ты выпі сама, і мужыку дай выпіці. Словы я буду казаці такія:

– Маці Прасвятая Багародзіца, Мікола Цудадзейнік і сам Ісус Хрыстос, я не ваду бяру, а жыццё вяртаю. Каб такое жыццё чыстае было, як вада ў раба (імя мужчыны) з рабой (імя жонкі). Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.



(3 сшытка).
493. Каб маладым добра жылося

Калі сходзяцца толькі маладыя, дак ім бацькі даюці хлеб-соль. Каб ім добра жылося, дак да знахаркі трэба зайці, шоб яна і нашаптала словы на хлеб-соль:

– Як хлеб ды соль любяці, дык бы мужык жонку любіў. Як соль сахарам нельга замяніці, дык мужыку нельга жонцы змяніці ні з светлай, ні з чорнай, ні з тоўстай, ні з худой, ні з разумнай, ні з дурніцай, ні з любой другой рабой. Амінь. Як хлеб ды соль любяці, дык бы жонка мужыка любіла. Як соль сахарам нельга замяніці, дык жанцы нельга мужыку змяніці ні са светлым, ні з чорным, ні з тоўстым, ні з худым, ні з разумным, ні з дурным, ні з любым другім рабом. Амінь.



I хлеб еты яны пасля павінны з’есці самі да крошкі і не дзяліці ні з кім.
494. Любоўная (прысушка)

Устану я раненька, умыюся я бялянька. На моры стаіць дуб, пад тым дубам даска. Пад тою даскою ўся мая печаль і таска. Ангелы-архангелы, прылятайце, усю маю пячаль і таску забірайце, нясіце ў румянае ліцо, у карыя вочы, у русыя косы, чорныя бровы божаму рабу (імя).



Шаптаць можна на любы прадмет або на яго (хлопца). Калі шэпчаш на гарэлку ці ваду, трэба аддаць гэтае яму, або ўліць у калодзеж.
495. На добрае жыццё

Добрыя людзі, штоб за сталом селі, пілі і елі, добрыя мыслі мелі. Іванаў русы волас, разгладзісь, красна кроў, разгарысь, бела грудзь, навалісь да к дзеўцы прыгарнісь. Зыходзіць сонейка Васілле, усходзіць месячка Гаўрыла, штоб мы жылі, весяліліся і добра гаварылі, старыя і дзеткі малыя неслісь з вясёлаю паскаю, а мы жылі з табою з вясёлаю ласкаю. Прыгорнемся адно к аднаму, як дзіця к грудзям, штоб было дзіва падругам і ўсём людзям. Дзед і баба старыя, хлопцы і дзеўкі маладыя, дзеткі малыя, стойце той пары ў помачы, мір вам! Хрыстос васкрэсе, узрадуецца маць. Толькі там Івану адну дзеўку браць. Хрыстос васкрэсе. Над етай дзеўкі больш жонак няма. Яна ж цябе прывучыць, яна ж цябе прысмуціць, яна ж цябе прыўлячэ, яна ж цябе прыпячэ. А на небе свеціць месячка і зара, штоб у Івана была жонка адна. Зоры высокія! Зоры далёкія! Памагайце людзям, памагайце і нам. Первая зорка зануда, другая – засуха, трэцця – прываротніца, чацвёртая – прывара. Зануда, нудзі, засуха, сушы, прываротніца, прывярні, прывара, прывары. Як прывара прыверне, дык ніхто не адверне! Адам і Ева спарышы, етай пары ніхто не парушы. Мір вам!



Гаворыцца на вяселле, каб жыццё было шчаслівым.
496. На захаванне кахання

Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся, а сонейкам адзяюся, а месяцам падперажуся, а зоркамі засцягнуся – я нікога не баюся. Як сонца і месяц на ўвесь свет свеціць, так каб я была на ўвесь свет міла і люба (імя каму).



Замаўляюць 3 разы вечарам. Таксама можна замаўляць на нейкую адзежу любага і трымаюць яе ў сябе.
497. Каб мужык жонку любіў

Каб мужык жонку сваю любіў, да другой не хадзіў, утрам, калі ўмываешся, глядзі ў зеркала і кажы словы:

– Як людзі глядзяць у зеркала, так бы мужык гдядзеў на жонку, да не наглядзеўся. А мыла добра смыліцца. Так бы скора мужык палюбіў. А рубашка така на цела бела надзета, так бы мужык быў чыст.



Так чытаць 3 разы і пляваць чэраз левае плячо.
498. Любоўная прысушка

Панасі от тута вот (падмышкай) сахару тры дні, драбочкамі, ды і ўгасці. Сама з’іш кусочак і яму дай ды і скажы:

– Як сладкі сахар, так мы с табой сладка жылі.


499. Ад мужыковых ругняў

Стану, благаслаўлюся, Госпаду пакланюся. Із дверы, у дверы. У гэтай ізбушке стаіць печка, у печкі стаіць цар Одуван. Не подымел зуб, косо не смотрел, глыпые словы не гаварыл. І ты (імя) уймісь (3 разы).


500. На жаніха

– Лава-лава, дзе ты гуляла?

– У чыстым полі.

– Што ты там відзела?

– Брата з сястрою.

– Што яны там дзелалі?

– Грэх вытваралі.

Як брату з сястрою грэха не вытвараць, так (імя) без мяне (імя) не бываць. У цэркві свечкі гараць з маскаю, штоб (імя) галава думала аб (імя) дзень і ноч. Амінь.



Загаварывалі 3 разы на ноч.
501. * * *

Пасля вянца нявеста, калі захадзіла ў дом жаніха, прыгаварвала:

– Перва, друга, я буду трэця! Усе вон, мне адной дом!


502. Каб муж жану любіў

Как людзі глядзяць у зеркала, так бы муж глядзеў на жонку, да не мог наглядзецца; а мыла сколь борза смоецца, столь бы скора муж палюбіў; а рубашка, якая на целе была, так бы муж быў свецел.



Пасля гэтага спаліць ворат рубашкі.
503. Чары для заўлячэння жаніхоў

Дзеўкі сцерагуць паяўленне маладога месяца і, убачыўшы яго, круцяцца на пяткі правай нагі, прыгаворвая:

– Млад месяц, увівай каля мяне жаніхоў, як я ўвіваюсь каля цябе.


504. Каб мужык жонку любіў

Каб мужык жонку сваю любіў, да другой не хадзіў, утрам, калі ўмываешся, глядзі ў зеркала і кажы словы:

– Як людзі глядзяць у зеркала, так бы мужык гдяжзеў на жонку, да не наглядзеўся. А мыла добра смыліцца. Так бы скора мужык палюбіў. А рубашка така на цела бела надзета, так бы мужык быў чыст.



Так чытаць 3 разы і пляваць чэраз левае плячо.
505. Замова-прысушка

Лягу ж я, раб Божы, памалюся. Устану – благаслаўлюся, памыюся расой, вытруся пеляной, пайду з дзвярэй у дзверы, з варотаў у вароты. Выйду ж я ў чыстае поле, у зялёнае мора, стану на зямлю, пагляджу ж я на ўсходнюю старану. Як краснае сонца ззяе, як прыпякае балоты з імхамі і чорныя гразі, так і ты прыбягай да мяне з прысохай, раб Божы, ка мне, рабе Божай. Вочы ў вочы, сэрца ў сэрца, мыслі ў мыслі. Спаць бы ён не засыпаў, гуляць бы не гуляў, а да мяне б прыбягаў. Амінь.


506. Штоб муж жонку любіў

Раніцай, калі ўмываешся, паглядзець у зеркала і тры разы сказаць замову, сплёвывая праз левае плячо:

– Як людзі глядзяць у зеркала, так бы муж глядзеў на жонку, да не наглядзеўся, а мыла як быстра смыецца, так бы быстра муж палюбіў, а рубашка якая белая, такі б муж быў светлы.


507. На мужа

На море, на океане, на острове Буяне стоит баня, в бане – пол, под полом – доска, под доской – тоска, кручина и печаль и 4 слогующих, и 3 слогущих, и 12 рогатых, и 9 подрогатых. Летите за тридевять земель, за тридевять морей, за три поля гудущих, несите (имя) тоску-кручину. На сердце – тоску, на голову – печаль, на руки и на доги – досаду, чтобы он (имя) не пил, не ел, не ходил, не сидел, с другими речей не имел, а по рабе божьей (имя) тосковал и горевал, и никогда не забывал. Аминь.



Заговаривали три раза на ночь.
508. * * *

Как мать быстра река Волга тече, так пески с песками спаласкиваюцца, как кусты с кустами свиваюцца, так бы раб (імя) не вадился с рабой (імя), ни в плоть, ни в любов, ни в юность, ни в ярость; как в тёмнай темнице и в хлевнице есть нежить проставалоса и долгавалоса, и глазы выпучывшы, так бы раба (імя) казалась рабу (імя) проставалосай и долгавалосай, и глаза выпучыўшы: как у кошки с сабакай, у сабаки с расамахай, так бы у раба (імя) с рабой (імя) не была сагласия ни днём, ни ноччу, ни утрам, ни в полдень. Слова мае крепка.


509. Присушка

Упакой, Госпади, душу, у теле жывушчую у раба тваего (імя). Бали его серца, гари его ярая кроў, ярая плоть, легкае, печань, мазги. Мажжитесь яго кости, тамитесь яго мысли, и день, и ночь, и в глухую поўнач, и в ясны полдень, и в кажды час, и в каждую минуту, аба мне, рабе Божай (імя). Влажы яму, Госпади, огненную искру в серца, у лёгкия, у печань, у пот и в кров, у кости, у жылы, у мозг, у мысли, у слух, у зрения, абаняния и у асязания, у воласы, у руки, у ноги – таску и сухоту, жаласть, пячаль и заботу, и попичении або мне, рабе Божай (імя). После таво сатварыть земны паклон Жалеў бы ты, раб Божы (імя), а рабе Божай (імя), як сама а сабе. (Пакланіцца трэба). Таскавал бы ты, раб (імя) день и ночь, и в глухую поўначь, и в ясныя полдни, и в кажды час, и у каждую минуту а рабе (імя). (Пакланіцца зноў). Напусти, Госпади, на раба (імя) злую таску, невидима хай сохне ево тела, руки, ноги, мазги, кости. Пленитясь ево мысли день и ночь, и в глухую поўначь, и в кажды день, и минуту або мне вечно. Спать бы яму – не заспать бы яму миня, есть бы яму – не заесть бы яму миня, пить бы яму – не запить бы яму миня, хадзить бы яму – не захадить бы яму миня, казалась бы яму раба (імя) милей – айца и матери, милей усякага рода и племени, милей краснага сонца и милей усих частых звёзд, милей травы, милей вады, милей соли, милей дятей, милей усих зямных вешчет, милей милых падруг, милей усяго света вольнава; накажы Саздателю, благия рабе (імя) падножыю ног её (пакланіцца). Усё гэта прачытаць тры разы, а пасля ў розны час прачытаць 17 раз з паклонамі.


510. Любовные

Четыри зарницы, четыри сестрицы, первая Марья, вторая Марфа, третяя Марына, четвертая Макрыда – подьте вы, сымайте таску и вяликую пичаль с гастей, с властей са кручинных, са тюрэмных людей, солдат-навабранцев, и с малых младенцев, каторыя титьку сасали и ат матерей асталися, палажите ту таску и телесную сухоту, вяликую пичаль на раба Божиега (імя), штобы он, раб Божы (імя), без миня, рабы Божай (імя), ни мог бы он ни жыть, ни хадить, ни лежать, ни спать, все па мне, рабе Божай (імя), таскаваць. Тым словам и речам ключавыя слава – аминь, аминь, аминь.


511. * * *

Как раба Божая (імя) любить раба Божиего (імя), так штобы и раб Божый (імя) не мог без нее ни жить, ни пить, ни есть, а любил и пачитал ее лучэй айца и матери, яснага месяца и краснага сонцайка. Атныне да века! Аминь.


512. Прысушка

Пруцік з веніка пакласці ў парозе. Калі цераз яго пройдзе хлопец, убраць і патом кінуць у баню:

– Як сохне гэты прут, хай сохне па мне раб Божы (імя). Амінь.


513. * * *

Как я, рабица (имя), не могу ни быть, ни жить без своей мочи, каб раб (имя) не мог бы ни жить, ни быть без меня (имя). Будьте, мои слова, крепки и лепки. Крепче камня булатного, крепче ножа (3 раза).


514. * * *

От первого дыма, от чистого воздуха, от белых зубов, от мягких губ отнесите раба (имя) пусть он страдает, скучает о рабе (имя). И с темного леса, и с белого моря иди ко мне, я жду. (На спички или щепки осины. Взять 9 спичек. В 12 часов ночи или 4 часа утра. 3 ночи подряд). Дым по ветру, слова по всему свету. Раб мой, иди ко мне домой. И придешь ко мне, тоскуй по мне (3 раза).



1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка