Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка20/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   27

382. Ад удару


Із чыстага поля, із сіняга мора, із-пад цёмных лясоў ідуць тры хмары. Адна даждевая, другая грамавая, трэцяя ўдары разганяе. Разгані, Госпадзі, удар з белай косці, з сініх жыл. Другім разам (3 разы).
383. Ад звіха

Баба Марына па полю хадзіла, косці збірала, суставы к суставу прыкладала рабе (імя) звіх вымаўляла. А ты, звіх, не будзь век ліх ні сходам, ні маладзіком, ні крайнімі днямі, каб не атрыгалася.


384. Ад удару

Буду Госпада Бога прасіць рабе (імя) удар ветраны, вадзяны загаварыць. Удар, удар, добры гаспадар, ідзі ў чыста поле. Там коні шаўкову траву ядзяць, крынічную ваду піюць, з (імя) цела ўдар зганяюць. Бог – з помаччу, я – з словам. Амінь.


385. Ад удару

Ішла Мацер Божая сялом, несла пілу з тапаром ні піліць, ні рубіць, а (імя) удару лячыць.


386. Ад звіху

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Звіх лячыць. Звіх, звіх, звіхавая маці па полю хадзіла, свайго сына будзіла. Сынка мой, сынка, прабудзіся. Мосцік паламаўся, а звіх раба Божага (імя) ўваліўся. Каторыя словы не знаю, Прачыстую Мацер прызываю. Не сама сабой, Бог са мною. Не сваімі думамі, гасподнімі словамі. Госпадзі, стань на помач, прыступіся і памажы. Амінь.


387. Ад звіху

Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь, прыступі, памагі хрышчонаму, свяшчонаму звіх загаворваць. У полі груша стаяла, пад грушай 3 пані сядзела: першая – чытала, другая – пісала, трэцяя – звіх ударам угаварала, костачку да костачкі перабірала, да местачка сустаўкі перапраўляла.


388. Ад жывата

Первым разам, лучшым часам, Госпаду Богу памалюся, залатніку пакланюся, Залатнік-пан, стань на сваём месцы ў залатым крэсле. Сіняе мора раскалыхалась, залатнік-пан расхадзіўся. Сіняе мора, суніміся, залатнік-пан, кругом пупа (імя) абніміся. Залатнік, стань на сваім месцы, у залатым крэсле, гдзе бабы бабілі, гдзе кумы кумілі. Не я ўгаварваю. Стань, Божая Мацер, на помашч, ангелы на радасць. Госпадзі, палюбі мой дух і памажы.


389. Ад жывата

Был цар, у него было 12 жонак, 12 імёнаў, да всех паел. Красна дзевіца па садочку гуляла, красну травку сабірала да жывоцік (імя) націрала. Із 12 – 11, із 11 – 10, із 10 – 9, із 9 – 8, із 8 – 7, із 7 – 6, із 6 – 5, із 5 – 4, із 4 – 3, із 3 – 2, із 2 – 1. Я не памагу, пусць Бог паможа. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгка, штоб так (імя) памаглось.


390. Ад грызі

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Зоры-зарніцы, божыя памошніцы, памагіце рабе Божай (імя) грызь выгаварываць. Земля-земляніца, а ты ляжыш уміраюшчая, як з таго свету мертвецу не ўставаць, сонца не відаць, зямлі не таптаць і расы не абіваць, як гваздзю на корні не стаяць, голлем не шумець, лісцем не зелянець, так табе, рабе Божай (імя) грызь не імець. Штобы ты грызь не гуляла, не буяла, на месце стаяла. Стань на месцечка на залатое крылечка. Госпада Бога упрашая, умаляю стань Гасподзь сам на помашч і прымі мой дух.



Апошні сказ паўтараць 3 разы.
391. * * *

К шаптухам нясуць. Шаптухі лечаць, выгаварваюць. Дык гаварат:

– Тут табе не места. (Ну вот грыжу, напрымер, выгаварвалі). А ідзі-ка ты на сіня мора, там табе купкі пазасціланыя (а што такое купкі, я не знаю), сталы панакрываны, кубкі паналіваны. Там табе буяці-гуляці, дзікі камень раздражаці (там ужо імя называе), Ванькі ці Івану спакой даваці. Штоб ты тут касцей не ламіла.



Яна жа ні разу не біла, гавора: “Нільзя, я ж лячу.” Яна ўжо не біла ні разу. Яна спакойна сама сібя вяла.
392. Ад грыжы

На гарэ на ангельскай сідзелі тры панны: адна шолкам шыта, другая золатам крыта, а трэцяя ў раба Божага (імя) грыжу гаварыла. За гарой ангельскай ёсць мора-акіян, на тым моры стаіць дуб зелёны, у тым дубе дупло, у дупле гнездо, у гнездзе яйцо, у яйцэ заяц, што грызе, выгрызая. Не грызі, заяц, раба Божага (імя), а грызі кару асінавую. Амінь.


393. Ад грыжы

Дуб на моры, месяц на небе, а ў месяца 2 браты ўмесце не сыходзяцца. Каб ета грыжа разышлась, разьмелась па бабіне, па гарошыне, каб яе ветрам здула, каб у гэтай (імя) грыжы не было.



Загаварывалі ваду, якую піў хворы чалавек.
394. Ад грыжы

Грызь-грызніца, ідзі на кладбішча, там цябе чакаюць, там выпіваюць, мёдам, сахарам закусваюць, цябе, грызь, ажыдаюць. Каб ні сходам, ні маладзіком, ні крайнім днём не атрыгалася.


395. Ад грыжы

Как табе не расці, на карні не стаяць, карня не распускаць, галля не развіваць, так у раба Божага (імя) грыжы не бываць ні с уроку, ні с прыгавору. Выгаварываю падумную, учора я не вячэрала, сягодня не абедала, всё маць прачыстую, Госпадзі Ісуса Хрыста грыжу калючую, балючую выгаварывала.


396. Ад пупочнай грыжы

Абхваціць рукамі вакол пупка:

– Бабка-грызуння, шла не па вадзе, па дарозе, не па балоту, не па снегу беламу, не па младзенцаму целу, а шла б ты па змяіным тропкам, па мышыным норкам. Ідзі з раба, з майго галубка, з парадзільнага пупка. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.


397. Ад залатніка

Першым разам добрым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Залатнічок, залатнічок шоўкавы бачок, цябе маці ражала, табе месцечка давала. Каб ты на месце стаяў, у бакі не штырхаў. Госпадзі Божа мой памажы на места стаць.



Пасля нада чытаць яшчэ 2 разы гэту замову, толькі ў пачатку нада гаварыць: другім разам добрым часам і трэйцім разам добрым часам.
398. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Залаты залатнік, ідзі на сваё месца, сядзь на крэсла, будуць мёдам паіць і пірагамі карміць. Ідзі на сваё месца, сядзь на крэсла, тут табе не быць, у рабы божыя косці не ламіць, крыві не сушыць і сэрца не знабіць.



Тройча пераказаць і перакрыжаваць пуп.
399. Ад залатніка

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Маладзік малады, ці з-пад віўку, ці з вады, ці з яды, ці з скокаў, ці з танцаў? Маладзік малады, залатнік залаты, ідзі на сваё старое мясцечка, залатое крэслечка. Хай Бог дае на помач. Злюбі мой дух. Амінь.


400. Рожа

Первым разам, Божым часам, Госпаду Богу памалюся, Мацеры Прачыстай пакланюся. Маць Прачыста прыступала, ад рожы (імя) помашч давала. Угавораю (імя) рожу ражавіцу, красну-красавіцу, муру-муравіцу, сінюю-сініцу. Угавораю з рэцівога серца, з яркіх ачэй, з буйнай галавы. Сілаю рожу-ражавіцу, красну-красавіцу, сіню-сініцу ссылаю на чорнае поле. На чорным полі расцілайся і расцвітайся, а ў (імя) не бывай, касцей не ламай, галоўкі не крышы, цела не ламі. Я – словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, палюбі мой дух.


401. Ад рожы

Малюся Госпаду Богу, прашу Маць Прачыстую, Бог з помаччу, а я з духам.



Патом нада выпальваць рожу. Браць красны платок, запаліць вату.

402. Ад рожы

Первым разам, добрым часам, добраю парою, вечернею (утренію) зарою Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Кіеўскім, Печэрскім сілам небесным вымаўляю, выгаварую скулу-скулішчу, балячку-балячышчу і рожу прымоўную, прыгаворную, прыдуманую, прыгаданую, верхавую, ветраную. Ідзі, скула-скулішча, балячка-балячышча і рожа на крутыя горы, на ніцыя лозы, не будзь у рабы Божай (імя). Тут табе не стаяць, жоўтых касцей не ламаць, із ліца краскі не ізменяць. Там цібе, рожа, будзет гулянне і вечнае векаванне. Ішло тры пана із купання на ету боль паспешалі. Ні маімі славамі – божымі дзеламі, не маім хукам – божым духам. Госпадзі, памагі.


403. Ад рожы

Ішоў Сус Хрыстос лесам, сама Прачыста Маці дарогаю, стрэліся яны з скулой-рожай. Вяртайся назад, рожа. Ідзі на ляса, ідзі на луга, ідзі ў бара, ідзі на ржы, ідзі на азёра, ідзі на мара. Там табе гуляць, а ў етага чалавека скулы-рожы не буваць, не шумець, не балець, не гарэць, не ўпамінацца.



Трэба на балячку пакласьці чырвоную анучку з трыма пасмачкамі кужалю. Кужаль запальваюць пад апошнія словы і дзьмухаюць на балячку.
404. Ад рожы

Рожа-ражавіца, красна дзявіца, Ганна-панна не ўмела ні ткаць, ні прасці, толькі ўмела скулу і рожу вымаўляці. З чаго ты схадзілася? Ці ты з вады, ці ты з яды, ці ты з гавору. Датуль ты хадзіла, датуль ты брадзіла, пакуль я к табе прыступіла. З гасподнімі славамі, са святымі духамі, часам добрым, духам лёгкім.


405. Ад рожы

Чытаць тры дні раніцай і ўвечары:

– Рожа, ты рожа, раждественская рожа. Я цябе, рожа, замарочу, агнём сажгу, соллю засыплю, сукном затру.



Памахаць краснай трапкай вакол рожы тры разы. Чытаць тры разы.
406. От рожи

Первым разом, божьим часом Господу Богу помолюся, Причистой Матери помалюся. Мать Причистая, стань мне на помощь. Добрый вечер, рожа красная, цьмяная, жовтая, белая. Что ж ты, рожа, стала на воротах, встрела не на дверях. Я же тебя, рожа, прошу и выговарую и ссылаю тебя, рожа, на крутые горы, на густые лозы. Дасюль ты, рожа, ходила, бушевала, кости ломала. Я тебя прошу, рожа, и выговарую. Я – словом, Бог – с помощью.


407. Скула

Первым разам, лучшым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Прачыста Маць прыступала, ад скулы (імя) помашч давала. На моры, на лукаморы стаіць гара, на той гары іва, у той іве гняздо, у тым гняздзе скула-залатуха сунімае сваіх 12 сясцёр. Не будзеш ты сунімаць святому Міхаілу, умаляць і ўпрашываць нізкім серцам. Пакойны святы Міхаіл, дванаццаць скул разбівайце, (імя) помашч давайце. Не я ўгавораю, а Божая Маць на помашч, ангелы на радасць. Госпадзі, палюбі мой дух.



1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка