Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка2/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27

9. Для скаціны


У калодзец на ваду:

– Госпадзі, святая вада Ульяна, зямля Таццяна, прышла я к табе на белае малако, на жоўтае масла, на тоўсты сыр.



10. Для каровы


Першым разам, добрым часам памалюсь я Госпаду Богу, Святой Мацері пакланюсь. Дванаццаць ангелаў з неба злятайце, маім славам памагайце, ад маёй чарнарабой (масць каровы) каровы змей адганяйце. А вы, змеі, ад маёй чарнарабой каровы малако не адбірайце, вымю апухаць не давайце, на вочы страху не накідайце. Прыстрэчны, прысмешны, прыгаворны, жаночы, дзявочы, хлапочы. Жаночы із-пад чэпца, дзявочы із-пад платка, хлапочы із-пад шапкі. Жыла на жылу, сустаў на сустаў. Яно з Госпадом. Георгі на крутой гары катаўся, ва святой вадзе купаўся, і нам усім паказаўся із Святой Мацеры в Божам рэчы гаварыў: «Святая Мацер Божая, ад маёй (рабой) кароўкі змей адгані, із іхнімі злымі духамі ў цёмныя лесы, у чорныя бары іх сваім святым словам заключы. Я – словам, а Святая Мацер Божая всескорбяшчая – з помашчу (3 р.).

11. Да каровы


Святы Юрай, Святы Ягорый, Святы Мікола. Па ўсяму свету ходзіце, усім праўду гаворыце, скажыце мне, буду я есці з кароўкі сваёй малако ці не?

Узяць цадзілку і 3 разы к сабе расы пацягнуць і цадзіць малако 3 разы і не паласкаць:

– Налятая туча і граза, налі вядро вады і набяры стакан вады ад сябе.



На трэці дзень памыць цадзілку і воду выліць на машынную дарогу, а цадзілку павесіць над дзвярамі, каторыя ў хату ўваходзяць.
12. Каб абараніць кароўку

Госпаду Богу памалюся, крастом крашчуся. Прачыстаю Святою пакланюся. За Святыя рызы бяруся, ворагаў не баюся. Ведзьмам-чараўніцам стаўляю ногі стаўбамі, рукі граблямі, каб яны свае пальцы кусалі, проці сэрца кроў смакталі, каб маёй сівой кароўкі ўладзенне не малі. Кароўка-ўдарнічка, не будзь ты ўрочна, а будзь ты малочна. Чужога спору не забіраем, свайго не выпускаем. Дзе ты будзеш, кароўка, расу збіваць, траву з’ядаць, там будзе спор прыбуваць. Ехай Юрай на сваім кані, дзяржаў жалезны меч, засякаў злым ведзьмам языкі і рэч. Каб ведзьма не хадзіла і да маёй кароўкі ўладання не мела. Ідом да цябе, кароўка, з хлебам і з паскаю, а ты да нас з спорам і з сваёю ласкаю. Зара-зарнічка, Божая памочнічка, памагаеш людзям, памажы і нам. Амінь.



І тры разы перахрысціцца трэба.
13. Каб скот на дварэ стаяў

Із мурав’інай кучы прут вынуць і гаварыць:

– Как мурашы кіпяць, так бы ў меня на дварэ скацінка ўсякая скапілась і пладзілась.



Пад паталок хлява палажыць:

– Хлевічок-дабрахот, берагі і сцерагі скацінку: авечак, кароў і цялят.



Счэпы ўзяць у акошка. Осенью скацінку запіраюць на дварэ:

– Как шчэпка ў крэсцьяніна пладзіцца, так бы ў меня на дварэ скацінка ўсякая скапілась і пладзілась: авечкі, каровы і цялятка.



Па тры раза на зарэ гаварыць, а шчэпы ў тры вуглы двара палажыць з сімі славамі.
14. На добры ўдой

Нагаварваць на вадзе:

– Вадзіца-царыца, прыйшла я цібе браці і на помач к сібе зваці. Прышла я па ўдой, не па чужы, а па свой. Сколькі за нач вады ў калодцы прыбыла, каб у маёй скаціны – рабой шарсціны, малака прыбыла.



Абсявай вакруг каровы макам:

– Як гэтага маку ніхто з зямлі не падбярэ, так у маёй скаціны, рабой шарсціны, ніхто малака не адбярэ: ні доем, ні лоем, ні чараўніком, ні калдаўніком, ні калдаўніцай, ні на сцежцы, ні на межцы, ні на трнай дарожцы. Амінь.


15. Як карова не дае малака

Первым разам, Гасподнім часам, памажыце Святой Прачыстай Мацеры Божай, станьце ў помашч. Угаварую з вушэй, з вачэй, з рог, з буйнай галавы, з жоўтай касці, з жыл, з паджыл, з мяккага жывата, з вым’я, з даек стала маленькае і цёпленькае, як макавае зярнятка. Як маку ведзьмам не сабраць, так у етай каровы спору не ўзяць. Міколачка, татачка, пасі ету карову па позняй і ранняй расе, штобы спор і ўдой прыбываў.

Ехаў Ягор на сівым кане, спор увідаў, замкнуў замкі медныя, ключы срэбныя, зло незабыўнае назад заварачвае. Госпаду Богу памалюся, стань, Святы Ягор, у помашч. Як лес развіваецца, так у Рабкі малако прыбаўляецца. Як ведзьме не падымацца к мору і к сырой зямле, так і етай чорнай карове і мне. Свята Маць Прачыстая, накрый эту карову залатой скацеркай, рогі, ногі, буйную галаву. Сцаляй, Госпадзі, сцаляй малако ёй, засцілай вочы плахой ведзьме, як цёмная ноч. Як цёмная ноч нявідная, штоб не была мая карова жадная. Абсыпаю сваю карову макам. Хто еты мак сабярэ, той маёй карове ўракне. Амень.

16. Як карова не дае малака


Першым разам, добрым часам Госпаду Богу і Мамцы Прачыстай пакланюся, Госпада Бога папрашу з усімі сіламі нябеснымі, кіеўскімі, пячэрскімі. А ўсе вы, праведнічкі прападобныя, станьце ж Гаспадухначку на помач Божай кароўцы чорненькай. У полі стаяла Богава стаянка, а ў той стаянцы Богава кароўка, а ў тыя кароўкі залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык. Прыдзі ж, кароўка, к маёй Божай кароўцы, паліжы, кароўка, маю кароўку, ножкі і рожкі, і вымечка. Як жа ў моры вадзіца прыбаўляецца, каб у маёй Божай кароўкі, Божа, малако прыбаўлялася; як жа ў моры бераг з беражком не сходзіцца, каб і к маёй Божай кароўцы ўрокі не прыходзілі, ні жаноцкія, ні хлапоцкія, ні дзявоцкія, ні схода, ні маладзіка, і не пад поўнае, і ветрам ненаноснае. І дай жа ты, Госпадзі, маёй Божай каровачцы белага малачка, жоўтага маслачка, тоўстага сырцу. Не будзь жа ты ўрочна, а будзь жа ты малочна. Як было, так каб і было, каб даў Бог, каб яшчэ больш прыбыло. А хто завідуе ды прыглядаецца, дык соль яму ў вочы і галаўня ў зубы.
17. Каб карова малако аддавала

З падсіянскай гары, з-пад шоўкавай травы беглі тры рэчкі: первая – вадзяная, другая – крывавая, трэцяя – малочная. Вадзяную – зпіваць, крывавую – зліваць, малочную – прыбаўляць. Як у морах, рэках вада прыбывает, так (масць) у кароўкі малако прыбывает. У сініх жылах з краснага мяса, з белай касці (масць) кароўцы на пажытак, а мне на прыбытак.


18. Чтобы корова сглаза не боялась и давала больше молока

Когда первый раз выгоняют бурёнку в поле, надо слегка ударить корову освещенной в церкви на Вербное воскресенье вербой и прочитать молитву:

– Сам Исус Христос шёл с небес, в правой руке крест держал. Иди, моя коровка, в поле битыми полями, тёмными, тесными улицами. Тебя будут встречать чародейницы и лиходейницы. Ты их не бойся. У тебя ноги, у тебя роги. Рогами заколи, ногами затопчи, хвостом замети, глаза запороши, а ко мне в свой двор со всем добром иди.



Прочитать 3 раза.
19. Як малако прападзе ў каровы

Пакланюся я Госпаду Богу і папрашу яго. У полі стаяла Божая стаянка, а ў стаянкі – Божая кароўка, у якой залатыя рожкі, мядовыя ножкі, сярэбраны язык. Прыляці, кароўка, к маёй Божай кароўцы, паліжы яе ножкі і рожкі, яе вымячка, каб у яе малако прыбаўлялася. Дай, Госпадзі, маёй каровачкі белага малачка, жоўтага маселка. А хто завідуе, дык соль яму ў вочы і галаўню ў зубы. Амінь.


20. Калі ў каровы прапала малако

Хлора Улас, спасі і сахрані каровушку – втарую матушку. Ат глаза серага, жоўтага. Усе балезні ненавісныя вывядзі, звядзі з чорнай крыві, з краснай крыві. Усе ветраныя, глазавыя балезні, сцякайцесь у адзін калодзяж.


21. Замова на сцаленне малака ў каровы

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу і Мамцы Прачыстай пакланюся і Госпада Бога папрашу з усімі сіламі нябеснымі, кіеўскімі, пячэрскімі. А ўсе вы прападобныя, станце ж, Госпаду, на помач Божай кароўцы чорненькай. У полі стаяла Богава сталіца, а ў той сталіцы Богава кароўка, а ў тае кароўкі залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык. Прыйдзі ж, кароўка, к маёй Божай кароўцы, паліжы, кароўка, маю карову, ножкі і рожкі, і вымечка. Як жа вадзіца ў моры прыбаўляецца, каб у маёй Божай кароўкі, Божа, малако прыбаўлялася. Як жа ў моры бераг з беражком не сходзяцца, каб і к маёй Божай кароўцы ўрокі не прыходзілі – ні жаноцкія, ні хлапоцкія, ні дзявоцкія, не схода, ні маладзіка і не пад поўнае і ветрам ненаноснае і дай жа ты, Госпадзі, маёй Божай каровачцы белага малачка, а жоўтага маслечка, тоўстага сырцу. Не будзь жа ты ўрочна, а будзь жа ты малочна. Як было так каб і было, каб даў Бог яшчэ болей прыбыло. А хто завідуе дый прыглядаецца, дык соль яку ў вочы і галаўня ў зубы.


22. Як карова не дае малака

Первым разам добрым часам. Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Уладыка царыца, Божья памашніца. Як памагала ты івам, ерахітавым кустам. Свежым маслам, малаком, як табе етага не браць, так маёй кароўцы малака не піць.


23. Калі карова не дае малака

На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць белы камень, а на тым белым камні Прэсвятая Багародзіца сядзіць і ў ваду глядзіць. Яна цару Уладзіміру пуці казала, жыць павелевала. Як ты, царыца-вадзіца, сільна і няўрэдна, каб так і мая скацінка была сільна, неўрадзіма ад усякага зла і ад злаключэння людзей.


24. Каб у каровы было малако

Нагаворваюць на ваду, на крапіву. Гэтай вадоў падойнік параць. І на стары камень:

– Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь! Ёсць слаўнае акіян-мора. І на тым слаўным акіян-моры ёсць бел востраў. На тым на белым востраве ёсць белы камень. На тым белам камне сядзіць Прачыстая Багародзіца, Маці Божая на прэстолі сваім. І як ты, Прасвятая Багародзіца, іспусціла мора, і рэкі, і азёры з аднаго месца, з-пад белага камня, так ты, Прасвятая Багародзіца, іспусці малако із маея мілыя жывоціны, із каровы (назваць па колеры шэрсці), із розных шарсцей, із яе вымя. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. І ныне і прысно і ва век вякоў. Амінь.


25. * * *

Калі карова згубіла малако, схадзі на сем рэк, вазьмі ваду ў адну бутылку. Прыдзі дамоў, запалі свячу і абыйдзі карову тройчы. Потым гэтай вадой абмый вымя і кажы:

– Есць цар лясной, есць цар зямной, есць цар вадзяной і нябесны цар, всем царам цар. Благаславі, Госпадзі, мяне, раба Божыя (імя). І красцьянскі мой жывот. Взята сія вада не радзі хітрасці, не радзі мудрасці, а радзі Божай міласці. Был бы мілы мой жывот кресцьянскі здраў і цэл: і даіла бы по-прежнему і больше прежнего ва сто раз, і бежало бы малачко па ціцечкам утром і вечером, всегда, і ныне і прісно і во векі веков. Аминь.
26. Як брыкаецца

Пад кароўку сажуся, луной-месяцам абярнуся. Як пільнуюць ножкі стала, так пільнуй кароўка хазяйку. Я – з духам, а Бог – з помашчу.


27. Ад лягання каровы

Госпадзі Божа, благаславі! Як аснована зямля на трох кітах, на трох кіцінах, як з места на места зямля не шэвеліцца, так бы любімая скацінка (чарнавушка, пестравушка і прочая) з места не шэвелілась. Не дай ей, Госпадзі, ні нажнога лягання, ні хваставога махання, ні рагавога бадання. Стой гарой, а дой ракой, озера сметаны, рака малака. Ключ і замок славам маім.



Нагаварыць на ваду, якою потым абмываюць вымя каровы і сказаць тры разы:

– Госпадзі, прымі мой дух.


28. Ад лягання каровы

Госпадзі Божа, блаславі. Як асінава зямля на трох кітах, на трох кіціцах, як з места на места зямля не шавеліцца, так бы любімая скаціна (імя) з места на места не шавялілася. Не дай ей, Госпадзі, ні нажнога лягання, ні хваставога махання, ні рагавога бадання. Стой гарой, а дай рукой возера смятаны, рэку малака. Ключ, замок славам маім.



Нагаворваюць на ваду, якой потым абмываюць карову.
29. Калі карова неспакойная

Прачытаць «Отче наш», як толькі садзіліся даіць карову, гавораць:

– Стой, мая скацінка, не рыкай, врагоў к сабе не падпускай, будзь на рожкі не ўрочна, а на малачко малочна. Амінь.


30. Каб карова спакойна стаяла, пакуль даілі

Як пракрасная дзевіца стаіць у венце, так штоб мая карова (імя) стаяла ў кальце. Амінь.


31. Каб карова стаяла спакойна во время дойки

Помяни, Госпади, царя Давида и всю кротось его. Украти, Госпади, карову сию крепастями сваими. Во имя Отца и Сына и Святага Духа. Аминь.



32. Каб карова не лягалась.

Госпади Боже, благаслави. Как пагаварю так и будет. Так ты, моя карова, (надо сказать имя каровы) с места не шевелилась. Не дай ей, Госпади, ни ножкаю лягаться, ни хваставога махання, ни рагавога бадання. Стой гарой, даись ракой, возера сметаны, рака малака. Ключ и замок словам маим. Аминь.



Читать на ваду, якой абмывают вымя.
33. Каб карова стаяла спакойна ў час даення

Памяні, Госпадзі, царя Давіда і ўсю кротасць яго. Украці, Госпадзі, карову ету крэпасцямі сваімі.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка