Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка18/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   27

339. Ад родаў


У цэркві, ў саборы сядзела Маць Прачыстая на прыстоле, дзіржала трыдзевіць ключэй на прыполе, к етай рабе божай... падступала, царскія вароты адкрывала і з младзенцам разлучала. Бог з помаччу, я з духам. Амінь.
340. Для цяжарнай жанчыны

Шоў Ісус Хрыстос з нябёс, ключык нёс, уцяраў. За нім Мацер Божая ішла, ключык знайшла, рабе Божай (імя) роды адамкнула. Ключык на месца, а дзіцятка з месца…


341. Замова цяжарнай жанчыне

Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся ўсімі сіламі нябеснымі.


342. Чтобы ражаць легчэ

Ангелы впереди, а я позади. Матерь Божья у стола ожидала меня. Как Иисуса Христа сняли с креста, так меня сняли со стола.


343. На здароўе маці пасля родаў

Багародзіца Дзева, радуйся! Благадатная Марыя, Гасподзь з табой. Благаславенна ты ў жонах і благаславен полд чрэва твайго, як Спаса радзіла ўсіх жуш нашых. Маці Прысвятая Багародзіца, Дзева прыкрасная Марыя, прашу я цябе, раба твайго (твая) (імя). Як ты сына свайго радзіла Ісуса Хрыста, так перарадзі мяне, рабу Божую (імя), вастанаві маю кроў і жылы, і суставы, і косці мае. Штоб як у малога рабёнка храшчы вастанавіліся, так і лік у рабы Божай (імя) вастанавіліся і вазрадзіліся з раждзеннем маім. Амінь.



Загаварывалі па 3 разы 3 дні падрад.
344. На захаванне плода

Першым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Святая Прачыстая Маці, памажы (імя) плод захаваць. Ішоў сам Гасподзь Ісус Хрыстос, вёў за сабою трох святых і трох апосталаў. Узыходзяць яны на Сіянскую гару, просяць яны Госпада Бога помачы рабе Божай (імя). Закаціся ж ты, закаціся, Сіянская гара, яшчэ ж табе, раба Божая (імя), ражаць не пара. Да ці рыбачка, ці вакунец выдзяржыш ты, пака выйдзя твой раганец. Без майго ведама, без майго чысла. А ты, (дзень, у які ражаць) – мамачка, ты свет снавала, жываточкі сунімала, а ты, Прачыстая Маці Багародзіца, сама ты ражала і нам помашчы давала, царскія вароты адчыняла і зачыняла. На моры, на акіяне расло дрэва-купарос, і з камля, і з верха галлём апусціўся. На сінім моры ляжыць з сіняй медзі камень. Як гэтаму каменю наверх не ўсплываці, так і рабе Божай (імя) младзенца не звяргаці. Я гавару, выгаваруваю, на помашч Госпада Бога прызываю. Прыступі, Госпадзі, памажы. Амінь.



Чытаць 3 разы.
345. На добрыя роды

Першым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Ішоў Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс, і за ім Прачыстая Маці ішла, у правай руцэ залатыя ключы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыстос і з нябёс. – Куда ты, Маці Прачыстая, ідзеш? – Іду я парадзіху (імя) адведаці і младзенца з жывата выпускаці. Ці ж ты младзенец, ці младзенка, пара табе з жывата выхадзіці, парадзіцы кроў разліці. Прашу я цябе, Маць Прачыстая, к сабе на помашч сваёй правай рукой. Залатыя ключыкі, адамкніцеся, вы, царскія вароты, атварыцеся. А ты, ангел, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся.


346. Парадзіха сама сабе:

Першым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Божая Маці, прыдзі мяне ратаваці. Маё цела распрастаці, мае жылкі выпраўляці.


347. Начніца

Першым разам, Гасподнім расказам, Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Прыступіце, памажыце (імя) начніцы ўгаварыць. Куры-кураніцы, вазьміце (імя) начніцы падуманыя, пагаданыя, падзіўныя, пасмешныя, сасланыя. У Васеянскай гарэ, у шолкавай траве, там беззаконнае, дзіця раждзённае. Няхай яно крычыць, не ўгавае, а (імя) няхай спіць і прыбывае.


348. Дзецкія начніцы

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюсь, Святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, памагаеш ты всему міру, памажы і мне, раба божы (імя), начніцы выгаварыць, начніцы палуночныя, начныя, днеўныя, утраннія. Ідзіце вы, начніцы, на нізкія лозы, на крутыя горы. Там вам стаяць і буяць, а дзіцяці сон пасылаць, Куры спалі, сон пасылалі (3 разы). Куры-сястрыцы, вазьміце начніцы. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгок, штоб так рабе Божай (імя) лёгка стала.



349. Ад начніц


Ночы-начніцы, месячковыя сястрыцы, вам па небу плясаць, а майму младзенцу спаць і гуляць і целам прыбаўляць. (3 разы).

350. Ад крыкс


Стаіць бяроза, як лебяднік у цябе дачка, а ў мяне сын, майму сыну спаць і целам прыбаўляць, а тваёй дачке крыксы і плаксы.
351. Ад крыксаў

Первым разам, гасподнім часам госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Крыксіцы, плаксіцы, начніцы, усе тры родныя сястрыцы. Як сухому дубу не развівацца, не раскідацца, так майму дзіцёнку спаць не насыпацца. Ты, месячка, белы круль, у цібе сын, а ў міне дачка. Ніхай твой сын крычыць, увесь лес сабірае, а мая дачка спіць ды гуляе і ў сне прыбывае. Вазьмі неспакой і дай спакой. Я – з словам, Бог – з помаччу. Амінь.


352. Крыксы

Першым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Зоры-зараніцы, родныя сястрыцы, вазьміце (імя) крыксы, плаксы, па далах, па далінах панясіце, у калыску сну прынясіце, штоб спала, гуляла, у сне прыбывала. Штоб прыспаць яго, прыгуляць, пры здароўі стаць. А тыя, каторыя паслалі, штоб яны крычалі, вішчалі, а маё дзіця штоб прыспалі. Выгаварываю крыксы, плаксы, начніцы дзённыя, полудзённыя, начныя, полуночныя, урочныя, прыгаворныя, нагаданыя, мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, парабочыя. Куры крычаць, куры крычаць, а табе рабе Божай (імя) вяляць спаць і маўчаць. Бога прашу, на помач прыстпі, памажы.


353. Ад крыку навароджанага

Прешым разам, добрым часам, Госпаду Богу памалюся, Мамцы Прачыстай пакланюся. Мацер Божая святая, стань мне на помач, рабу Божаму (імя) крыкі выганяць, выгаварываць. Зара-зараніца, красная дзявіца, вазьміце крыксы-начніцы і бацькавы, і матчыны, і дзявоцкія, і хлапоцкія, і жаласныя. І карысныя, і ўцешныя. І пасмешныя, і светавыя, і заравыя. Вам, зорачкі, на стаянне, а рабу Божаму (імя) младзенцу – на здароўе. Вам, зорачкі, свяціць, а рабу Божаму (імя) младзенцу паспаць.


354. Каб дзіцятка спала добра

Раннімі дарамі, гасподнімі славамі ад зоркі-заранічкі Гасподзь мне памашнічкі. Прыступіце, памагіце. (Гаворылі: у цябе дачка, а ў мяне сын. А як ужо дзеўку, дык тады гавораць: «У цябе дачка, а ў мяне сын – вазьмі майго сына. Ну тады і мне гавораць). Крыкні, плакні за рэчкай, дзённыя, палудзёныя, начныя, паўночныя, часавыя, мінутныя, падушныя, паглядныя, пагаворныя, маладзяковыя з вадоў, з вятроў. Кулі чорныя, квуля вабыя, паўкрасныя, паўмахнатыя, кулі зубастае, кулі паклатае, кулі-тулі наце вам хлеб-соль, а дайце яму сон (малому гэтаму).


355. Дзіцячае

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся, усім божым угоднікам, прыпадобнікам. Божыя ўгоднікі, прыступіцесь, памажыце Божую Маць на помашч пазваць. Божая Маць, я, раба божая, прыступам пераход угаварала, на сіняе мора адсылала, На сінім моры стаіць дуб, пад дубам сядзяць дзевіцы-красавіцы. Яны ўсе тры сястрыцы. Яны не ткуць, не прадуць, не вышываюць, толькі раба Божага (імя) пераход угавораюць, падушкі падбіваюць, спаць укладаюць. Спі, пераход, не прачынайся, не ачынайся ні старыком, ні маладзіком, ні ўсякім урэмям. Бог з помашчу.


356. Ад пераходу

Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, Прачыста Маць прыступала, ад пераходу (імя) помашч давала. Угавораю пераход з касцей, з мажжэй, з рэцівага серца, з буйнай галавы, з яркіх ачэй. Прашу Варвару-мучаніцу, Яўдакію, Нябутніка, ідзі, Нябутнік, на крутыя берагі, на жоўтыя пяскі, на ніцыя лозы, на халодныя воды. Там тваё гулянне і ўспяванне. А ў (імя) не бывай, касцей не ламай, галоўкі не крышы, цела не сушы. Ідзі на цёмныя лясы, на сухія вярхі. Не я ўгавораю, а Божая Маць угаворае. Стань, Божая Маць, на помашч, а ангелы на радасць. Госпадзі, палюбі мой дух.


357. Знос для дзіцях

Прочістая Божая Маці около престола стояла, (імя) знос уговорала. Знос, знос, чого на (імя) нападаеш? Ці не такі свет, ці не такі цвет, ці не така зямля, ці не така вода, ці не одзінаковые людзі на свеці? Такі свет, такі цвет, така зямля, така вода і одзінаковые людзі на свеці.


358. Ад бессонніцы

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Куры-курэніцы, вазьміце ад раба Божага (імя) начніцы: серыя, белыя, рабыя, несіце на чорныя балота, гдзе сабакі не брэшуць, гдзе марскія каты не крычат, а рабе Божай (імя) спакой даць. Амінь.


359. ***

Вечерняя зара-зараніца, рабу Божаму памочніца, сама Мацер і царыца. Свецел месяц ясны і звёзды, вазьміце ў раба Божага (імя) бессоніцу. Прыду хоць срэдзі ночы, хоць дзевіцэй Мацер’ю царыцаю, слажы крыксы, карады і бессоніцу, дай ей спасаву руку Багародзіцу і ангела, сахрані душу, скрэпі сэрца, а бессоніца адступіць ад её. Амінь.


360. Ад дзяцінца

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, памагі мне, Гасподзь, на море, на лугах. В море лежал камень, на нём сідзела Мацерь Божая. Ана сідзела, грусныя песні пела. Прышол к ней сын божый Ісус Хрыстос: «Маць, мая маць, канчай грусныя песні пець, ідзі к рабе Божай (імя) патайнік тушыць, патайнік-безабіднік, сухотнік крыклівый, ужасный, натурлівый, ідзі на маха, на балота, на ніцыя лозы, гдзе людзі не ходзят, сабакі не воят, петухі не поют, вовкі не воют. Там вам краваць цесовая, падушкі целёвыя, там вам качацца, валяцца, рабе Божай (імя) век не атрывацца. Мой дух, Гасподні помашч. Амінь.


361. Штобы рабёнак не крычаў

Ложаць рабёнка ў падол плацця, ідуць хз ім пад курыны насест і моляцца ўвечары на Захад, а ўраніцу на Усход, кажучы:

– Зара Дар’я, зара Мар’я, зара Кацярына, зара Марэм’яна, зара Воінска, зара Крікса, вазьміце свой крік. Крік, крік, подзі на акіян-мора. На моры, на акіяне, на остраве на Буяне, там людзі не ходзяць, пціцы не лятаюць. Амінь кріку, амінь, амінь.


362. Ад бяссонніцы ў дзіця

Узяць дзіця, глядзець на месца заходжання сонца:

– Ты, бяссоніца, не гудзі, маё дзіця не будзі. Хочаш блудзіцца, ідзі к саве-пціцэ, к салаўю-соловушке. З імі гуляй, гульні гуляй, сон младзенцу не пароч, праганю цябе проч. Амінь.


363. Ад балезні дзяцей

Первым разам, гасподнім часам госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Ішоў страціжжа Міхаіл, нёс тры ангельскія кніжкі. Адна – ад болі, другая – ад дзерзасці, трэцяя – ад нязбытніка. Сустракае сам Гасподзь: «Куда ты ідзеш, страціжжа Міхаіл? – Іду к рабе Божай (імя) нязбытнік лячыць. Будзем яго вадой заліваць, багром забіваць. Цібе, Госпадзі, на помач зваць. Госпадзі, прыступіся к нам, на помач зваць. Госпадзі, памажы. Госпадзі, Ісусам Хрыстом, Міхаіла залатым крыстом. Госпадзі, на душэ і на целі, і на дзевіч’і. Я – са словам, а Гасподзь Бог – з помаччу. Амінь.


364. Ад заіканія (для дзіцяці)

Чітаць нада на ўбываюшчей луне. Еслі лечіць масцер, надо, штоб отчество его не совпадало с отчеством больного. Еслі самого сябе лечіць, то ўсе зеркала у доме должны быць повёрнуты на восток. Лечіць в среду. Даюць дзіцяці піць цёплое молоко ложкамі. На каждую ложку чітаецца заговор:

– Собака лежала, кошка прібежала і всё слізала. Ты, сабака, не скулі, а ты, кошка забері, а ты (імя) чісто говорі. Амінь, амінь, амінь.


365. Звіх

На агародзе ігруша, пад ігрушай тры дзявіцы, тры сястрыцы: адна русява, друга чарнява, а трэцця не ўмее ні ткаць, ні прасці, а толькі звіх угавораць. Угавораю з касцей, з мажжэй, з румянага ліца. Занясі цябе, Госпадзі, на мхі, на балоты. Не ачынайся, не спамінайся ні схадніком, ні маладзіком, ні старыком. Я – словам, а Бог – з помашчу. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, Падуманныя, пагаданныя, дзявочыя, жаночыя, мужчынскія, хлапоцкія. Жаноцкія ў чапцэ, дзявоцкія ў касе, у шапцы хлапоцкія, у картузе мужчынскія. Жыла да жылы, сустаў да сустава, Гасподзь, на места пастаў. Ідзіце на мхі, на балоты, на ніцыя лозы. Там сталы засціланыя, кубкі наліваныя. Там п’юць і гуляюць, вас дажыдаюць. Я – з добрым духам, Бог – з помашчу (3 р.).



1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка