Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка17/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   27

313. Ад зубнога болю


Маладзік малады, твой розум залаты. Як табе век на зямлі не бываць, так век хай мае зубы не баляць.
314. От зубной боли на звёзды

Звёзды на небе, рыбы в воде, мертвец в гробу. Когда мертвец из гроба встанет, тогда заболит зуб у раба божьего (имя).


315. Ад зубной болі

Святой асвешчены мученік Анціп, памалісь за меня Госпаду Ісусу, да Гасподзь, ісцэлі маі зубы ад балезні. Цебя благадарыць моліцца за нас (прагаварыць 3 р. «Отчэ наш»). Мядзведзь в поле, мядзведзь в лесу, камень в море і в реке, пусць рабе Божай зубы не балят. Амінь.


316. Ад зубнога болю

– Маладзік, маладзік, дзе ты ўчора быў?



  • На тым свеце.

  • А што ты бачыў?

  • Гроб.

  • А ў гробі што?

  • Раба Божага цела мэртвае.

  • Ці баляць у таго раба Божага зубы?

  • Не, не баляць.

  • Каб жа і ў гэтага раба Божага не балелі.

Нагаворваюць соль, якую кладуць на акно, каб на яе свяціў месяц, а потым кладуць на хворы зуб.

317. Каб зубы не балелі


– Маладзік малады, у цябе рог залаты. Ходзіш ты па беламу свету? – Хажу! – Бываеш у маіх дзядоў, прадзедаў? – Бываю! – Баляць у іх зубы? – Не, не баляць. – Хай жа і ў мяне, рабы божай, (імя) тожа не баляць. Амінь, Амінь, Амінь.

Гавораць 3 разы на маладую луну (маладзік).
318. Ад зубнога болю

Во імя Отца і Сына і Святого Духа. Амін. Первым разом божым часом Господу Богу помолімся, всем святым поклонюся. Святы Іван благослов, прідзі, поможы рабе Божай (імя) зубы говоріць, выговоріць колюшчіе, болюшчіе, горушчіе. Я ж вас, зубы, говору, выговаріваю по косцях не ходзіць, косцей не ламацьь, дзёсны не пушыць, не сушыць, красноту не гнаць. Молодзік молоды, у цебе рог золоты, по всему свету ходзіш? – Хожу. – Быв ты на том свеці? – Быв. – Бачыв Ісуса Хрыста? – Бачыв. – Баляць у его зубы? – Не. – Штоб так у раба Божого не болелі. Амін (3 р.).


319. Ад зубоў

– Маладзік маладой, у цябе рог залатой,

Быў ты на том свеце?

– Быў.


– Бачыў ты мяртвых?

– Бачыў.


– У іх зубы не баляць?

– Не баляць.

– Няхай жа і ў мяне не баляць.

Маладзік залатой, у цябе рог залатой,

Ты кругом свету ходзіш і мне пару не находзіш.
320. Ад зубнога болю

Спачатку трэба тры разы пахрысціцца. Потым трэба сказаць:

– Первым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святым прачыстым пакланюся. Прыступіце, памажыце (назваць імя). Выйдзі, боль-агонь, з буйнай галавы, з чырвонай крыві, з уласнага мозгу. Ідзі туда, дзе дзеўкі не спяваюць, сабакі не лаюць, пеўняў голас не даходзіць. Там вам уціхане, улягане і мяккі ўдыхане. Уцяхайся, улягайся і на мак рассыпайся.


321. Ад зубнога болю

Ета, ек толькі настане маладзічок, от як выйдзеш, а ён адсюля ўзыходзя і відзен увесь, дык ты стань к яму і гавары:

– Маладзік малады, у цябе рог залаты. Буў на тым свеце?

– Буў.

– Бачыў маю бабу (імя)?



– Бачыў.

– У яе зубы не баляць?

– Не баляць.

– Няхай і ў мяне раба (ы) божага (імя) не баляць.



От 3 разы так пракажы і 3 разы перахрысціся.
322. Против зубной боли

Господи, Иисусе Христе, Сыне Божий, помилуй нас! Господня Храмина, тебе не гарываць, у раба Божия (имя) зубам не болеть от ночи до веку, во веки, аминь.



Этот заговор нужно проговорить трижды. Которая изба на другое место переставлена, приди и отковырь щепочку, и положи на больной зуб. Как раз проговоришь, избе поклонись.
323. Замова ад зубнога болю

Ой жа вы зубы мае, зубанькі!Чаго ж гэта вы не бялюсенькія, а рудыя?Няўжо, што кепска жавалі, што хваробы дасталі? Не баліце, будзеце, як пан той у гарэце. Калі ж не перастанеце балеці, то будзем жа жалезам вас глядзеці. Ідзіце ж хваробы ў шырокае поле, у сухія лясы, у мокрыя балоты. Хвароб такіх нам не трэба, бо яны прыйшлі ад чорта, а не з неба! Амінь.


324. Ад зубной болі

– Маладзік, ясеню,

Дзе ты быў?

– На небі.

– Што ты бачыў?

– Мёртвых.

– Што яны робяць?

– Панямелі і ляжаць.

– Няхай мае зубы

– Панямеюць і не баляць.


325. Ад зубнога болю

Ад зубнога болю гаварылі, як узойдзе маладзік:

– Маладзік ты малады, у цябе зубы не баляць, хай і ў мяне не баляць.


326. От зубной боли

Трижды крестятся и трижды произносят:

– Щука в воде, червь в дупле, а месяц на небе. Когда они вместе сойдутся поговорить, тогда у раба божьего (имя) будут зубы болеть. Аминь, аминь, аминь.


327. Ад зубнога болю

Маладзей за маладога,

Ці бувай ты ў старога?

– Узнаць ці бачыў ён мяртвога.

– Ці ж паспеў ты запытаць,

Як у мяртвых, зубы баляць?

Як у іх зубы не баляць,

То і ў мяне хай не баляць.



328. Ад зубнога болю


Калі ў маленькага дзіцяці пачынаў расці першы зубок, трэба маці тры разы рукой стукнуць дзіця, сказаўшы пры гэтым:

– Як ты не знаеш, за што цябе б’юць, каб не знаў, як зубы растуць.


329. Ад зубной болі

На рацэ, на моры (3 р.), на моры, на акіяне (3 р.) стаіць стульчык, на этым стульчыку сядзіць прэсвятая Багародзіца. Яна загаварвае зубы. Зуб, зуб, не балі, зубную боль удалі.



Паўтарыць 3 разы.
330. Ад зуба і галавы

– Месяц булат, у цябе ёсць брат Ігнат? Не баляць у Ігната зубы?

– Не баляць.

– Не баліць буйна галовушка?

– Не баліць.

– Дык пусць і ў мяне не баляць белыя зубкі, не баліць буйна галовушка.



Чытаць тры разы, пляваць праз левае плячо.
331. Ад зубоў

Нагаворваць на ваду і выпіць:

– Чатыры сястрыцы, Захарый да Макарый, сястра Дар’я да Мар’я, да сястра Ульяна самі гаварылі, каб у раба Божага (імя) шчокі не пухлі, зубы не балелі. Маім славам ключ і замок, ключ у ваду, а замок угару. Госпаду Богу памалюся і к рабу Божаму прыступлюся (вазьмісь за падаконнік). Дуб дубішча, вазьмі (імя) зубішчы. Старыя дубочкі, вазьміце даровыя зубочкі ўрочныя, прыгаворныя, часінныя, гадзінныя, падзіўныя, пацешныя, насмешныя. Па касцям не хадзіце і суставы не ламіце, ідзіце к сінему мору, там дзевіцы гуляюць і сталы засцілаюць, і зубішчы ў госці ажыдаюць. Там вам разыграцца і к рабе Божай (імя) ні разу не паяўляцца.


332. Ад зубоў

Маладзік малады, у цябе рог залаты, у моры купаўся, мнэ паказаўся. Путаўся малады ў старога:

– Ці ты быў на тым свеце, ці бачыў мёртвага чаловека?

– Бачыў.

– Што ён там робіць?

– Ціха лежыцё.

– Ці не боліце ў яго косці?

– Не боліце, ціхо ляжаці.

– Как бы у Насці крешчёной, рождзёной зубы не болелі, не шчымелі, ціха сядзелі. Амін.
333. Ад зубоў на маладзік

Маладзік малады, у цябе рог залаты. Ты на моры катаўся, з мёртвымі ўстрачаўся. У мёртвых зубы не баляць. Няхай у мяне (імя) таксама зубы не баляць. Амінь.


334. Пры цяжкіх родах

Гэты загавор трэба перапісаць на лісток бумагі і палажыць пад падушку рожаніцы:

– Дзверы прахадныя атверзашася, сірэч нябесныя, і ты, атрочыца, ізыдзі, заве Хрыстос, Гасподзь Бог наш. Амінь.


335. * * *

Прыгатаваць цеста, памешваць яго і гаварыць:

– Я цябе, квашанка, твару не доўга, цеста выходзіць і падымаецца скора, так рабе Божай (імя) мучыцца не доўга, часок мінутны, а скарэй цем пача, мучэнне легча. Амінь.


336. На благапалучныя роды

Пад цёмнымі сводамі, цёплымі водамі чалнок качаецца. Каму плысці ў чалнаке – не намі рашаецца. Каго пашле Багародзіца, той у рабы Божай (імя) і народзіцца. Памалю Багародзіцу зжаліцца, у добры час няхай дзіця явіцца і ва здравіі маць застанецца. Амінь.



Чытаць загавор нада ў комнаце рожаніцы, куды ніхто не зайдзе, седзячы пры етым на табурэце. Кругом паставіць і запаліць нячотнае калічаства свечак.
337. К родам

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос чараз залаты мост. Маці Божая сына радзіла не стагнаўшы, не балеўшы, ніхто яе не слыхаўшы. Госпаду Богу памалюся. Ішла Божая Маці па залатых пясках, па залатых мастах. Сустракае яе Ісус Хрыстос. Куда ідзеш, Божая Маць. Іду рабе Божай (імя) замке адкрываць, вароты адпіраць, младзенца выпускаць.


338. Пры родах

Госпаду Богу памалюся, Святой Мацеры Прачыстай пакланюся. Мацер Прачыста, стань на прэстол, прыступі, памажы жывот угаварыць. Ішоў Ісус Хрыстос гарамі, далінамі, нёс залатыя ключы. Атамкніцеся, нутраныя замкі, распахніцеся, горы, даліны, разайдзіцеся, сустаўчыкі, і выпусціце жывую душу на этат свет. Бог з помашчу.



1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка