Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка16/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   27

288. Ад спугу


Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, усіх святых папрашу спуг гаварыць мужчынскі, жаночы, хлапоцкі, дзявочы, дзедаў, бабін, сабачы, каціны, каровскі, конскі. З чаго ты падняўся, я цябе выгаварую із вачэй і касцей, штоб ты не скакаў, касцей не ламаў, цела не пушыў, ад сну не адбіваў. Ідзі ты на сінія балата, на сухія лясы, штоб сам Гасподзь чераз калінавы мост праламаўся, Гасподзь вярнуўся, рабе Божай (імя) усе сухоты, ламоты мінуліся. Я словам, Бог з помаччу. Дай, Бог, помач (3 разы).
289. Калі рэбёнак спужаецца

Еслі маленькі рэбенак спужаецца чэво-та, есць такая малітва:

– Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся. Святой Прачыстай Мацеры пакланюся. Памажыце рабу Божаму (там імя) курыны, гусіны, мышыны, свініны, авечы, чалавечы... Тую сарочку сніму, пад камень падлажу... к жывату не хадзіць, сэрца не ташніць. Богу гавару, угаварваю, не сваімі дзеламі, а божымі малітвамі.



Гаварыць так тры разы. Рубашачку сняць, в каторай он спужался, павесіць яе на двер нанач і ўсё прайдзет. Вадзічку нагаварыць, папаіць вадзічкай, суставы папраціраць той вадзічкай.
290. Ад ляку

За пояс затыкаюць нож ці ложку, тады бяруць у правую руку соль, і з солькай мыюць таго, каго хочуць пазбавіць ляку, прыгаворвая:

– Першым разам, Божым часам, Госпаду памалюся, Святой Мацеры пакланюся. Ляк, лячок, красны панічок, я ж цябе ня знала, я ж цябе не выгаварвала? Стал знаць, стала выгаварваць, стала ссылаць на балоты, на нізкі лозы, на белы бярозы, там табе гулянне, там табе буянне, бацькін ляк, маткін ляк, ляк сабаччы, ляк парасяччы, я ж цябе выгаворваю з костачак, з сустаўчыкаў, з буйнай галовачкі, з шчырага сэрца, з краснай крыві. Штоб на косці не хадзіў, косці не ламаў, сэрца не знабіў, у галаве болі не тварыў, дзянёк работаць, а ночаньку спаць. Прымі мой дух, ціхенькі, лёгенькі. Амінь.



Дунуць 3 разы. Соль кінуць у печ і спаліць. Чытаць замову ўтрам і нанач 3 дні.
291. Ад іспуга

Першым разам, Божым часам, Госпаду Богу памалюся, Святой Мацеры Прачыстай пакланюся. У нядзелечку рана параненьку сонейка ўсходзя, расіца ападае, на лякі асядае. Тут вам, лякі, не хадзіць, краснага мяса не здабыць. Божую Мацер на помач прызываю. Божа Мацер малітву чытала, раба(у) божага(ю) (імя) лякі выгаварывала, дзедавы, бабіны, маткіны, бацькавы, і дзявоцкі, і парабоцкія, і сабачыя, і кацячыя, і курыныя, і гусіныя, і падманныя, і пагадныя, і смешныя, і пацешныя, і балючыя, і калючыя. І выгаварываю 12 лякаў і 12 пералякаў, і 12 дзецінцаў, і 12 радзімцаў; і з касцей, і з машчэй, і з яркіх вачэй, з румянага ліца, з гарачай крыві, з 77 жылак, з 40 суставаў. І тут вам, лякі, не хадзіць, краснага мяса не сушыць, сэрца не знабіць, жывата не пушыць, галоўку не паліць, крыві не піць. Ізганяю вас на ляса, на балоты, на ніцыя лозы. Там будзеце ў гразі качацца, халоднай вадой аблівацца, рабе помач даваць. Сам Гасподзь у помач, а я з духамі.


292. Ад ляку

За пояс затыкаюць нож ці ложку, тады бяруць у правую руку соль, і з солькай мыюць таго, каго хочуць пазбавіць ляку, прыгаворвая:

– Першым разам, Божым часам Госпаду памалюся, Святой Мацеры пакланюся. Ляк, лячок, красны панічок, я ж цябе ня знала, я ж цябе не выгаварвала. Стала знаць, стала выгаварваць, стала ссылаць на балоты, на нізкі лозы, на белы бярозы. Там табе гулянне, там табе буянне. Бацькін ляк, маткін ляк, ляк сабаччы, ляк парасяччы, я ж цябе выгаворваю з костачак, з сустаўчыкаў, з буйнай галовачкі, з шчырага сэрца, з краснай крыві. Штоб на косці не хадзіў, косці не ламаў, сэрца не знабіў, у галаве болі не тварыў, дзянёк работаць, а ночаньку спаць. прымі мой дух, ціхенькі, лёгенькі. Амінь.



Дунуць 3 разы. Соль кінуць у печ і спаліць. Чытаць замову ўтрам і нанач 3 дні.
293. От ляку

Первым разам. Добрым часам, Госпаду Богу памалюся, усем святым пакланюся. Усе святыя – Антонія, Федосія, все чудотворцы Кіеўскіе, Печерскіе, станьце а помочь. Говорю, выговаріваю ляк і іспуг (імя), чтобы касцей не ламіла, цела не знабіла. Говорю, вымаўляю і высылаю на крутые горы, на буйные ветры. Сідят 3 дзявіцы, ані не ўмеют не шіць, не вышіваць, только ляк і іспуг с раба Божьего выговаріваць. Выговаріваю і высылаю на крутые горы, на нізкія лозы, із счірага серца, румянага ліца, русых валос, на помочь от Господа Бога. Амінь.


294. Ад пазіўка (пуду)

Ішоў ляк чэраз мост, нёс ляк жалезны мост. Ляк, ляк, кінь жалезны мост, вазьмі пуд, нясі на крутыя горы, на сухія лозы, дзе месяц не свеціць, сонца не ўзыходзіць, курыны голас не зводзіць.


295. Ад перапалоху

У полі каліна, пад калінай дзяўчына, не ўмее не шыць, не прасць, толька перэпалох адганяць. Ляціця, перэпалохі, на белыя сарокі начныя, сабачыя, кашэчыя, каровія, валовія, дневнешнія, ранешнія, палудзённыя, вячэрнія, мужыцкія, бабескія, ад агня, ад вады, ад белаго ліца, з краснай краві, з жоўтай касці, із печані, із лёгкіх.



В тры пальцы солі обнесці тры раза возле ліца больного і чытаць этот загавор, і соль высыпаць за парог цераз плячо.
296. Ад іспуду

Сонейка заходзіць, сам Гасподзь прыходзіць, Святыя ангелы, памагайце, целу здароўя надавайце, спаці, гуляці давайце.


297. Ад спугу, уроку

Госпаду Богу памалюся, Мацеры Прачыстай Гасподняй пакланюся. Першым разам, Гасподнім часам, ранняй зарою, добрай парою. У чыстым полі там стаялі 3 каморы. У тых каморах па 3 краваці. На тых кравацях па 3 дзяўчыны. Яны не шыюць, не прадуць, пяскі перасыпаюць, воды пераліваюць, злёкі, урокі, нязбыткі ўгавараюць з буйнай галавы, з белага цела, з ружовага мяса, з сініх жыл. Тут табе не бываць, косці не ламаць, цела не пушыць, сініх жыл не сушыць, рацівага сэрца не таміць. Ляціце вы на ніцыя лозы. Там столікі засціланыя, стаканчыкі наліваныя. Там п’юць і гуляюць, там вас ажыдаюць, там вам і піць, і гуляць. Я з духам, словам, а Гасподзь на помач.


298. Ад спужання малога дзіцяці

Наліць стакан вады. Потым станем хрысціць дзіця і прыгаварываць:

– Худая дума, ідзі на вецер (тры рабы). Божай (імя) з ручак, з ножак, з буйнай галовушкі – ідзі на вецер, з усяго стана чалавечага – ідзі на вецер, (з рабы Божай ).



Пачытаць тры разы і даць глаток вады.
299. Ад спужання

Первым разочкам, божым часочкам. Я і словам, а Бог і з помаччу. Прачыстая маць, прыступі на помач. Край бачнай (імя) спужання гаварыць, злякання, здрагання. Па касці не хадзіць, белай касці не ламіць, галавы не знабіць, дай Бог час добры, палюбі дух мой, а рабе (імя) ніколі не атрыгайся і сам Госпадзі, на сон і на дрымоту. Амінь.


300. Ад іспугу

Первым разам, гасподнім часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матары пакланюся. Прасвятая маці, стань на помач. Угаворваю іспугі птушыныя, мышыныя, каціныя, цялячыя, парасячыя свінныя, убіўныя, ветраныя, маткіны, бацькіны, дзедавы, бабіны, дзявочыя, хлапочыя. Угаворваю, умаляю іспуг з жыл, потым касцей-насцей, з краснай крыві, чыстага сэрца, з рук, ног. Угаворваю, умаляю і рабу Божаму (імя) на помач даю. Госпадзі, палюбі мой ціхенькі, лёгенькі душок. Стань на помач.


301. Ад спуду

Як дзіця спужаецца, дак лечаць:

– Госпаду памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая, прыстань, памажы. Ішлі 2 перапалохі, дай праз 2 дарогі. Выганяю з Іванавай сярэдзіны. Перапалох, перапалох, я цябе знаю, цябе ўгавараю. Тут табе не бываць, касцей не ламаць, жыл не ссушыць, крыві не паліць. Ідзі ўжэ на высокія горы, на раз’ездныя дарогі. Там табе спанне, там табе гулянне. Амінь.


302. Іспуг

Прагаворваць нада пасля абеду:

– Господу Богу помалюса, Прочістой Божэй Мацер поклонюса. Прочіста божа Маці, прідзі, поможы спуг уговораці. Первым разом, першым часом (імя) спуг шэптаці. Молодзічок молодой, твой рожок золотой. Ці ты вымершы быў, ці пужаюцца цябе, не пытаюцца, ці боліць жывоцік у цябе. Не боліць, хай у (імя) не боліць.



Дапамагла: Бандарэнка Э.В., Шабуні З.В. і інш.
303. * * *

У чыстом полі стаіць дуб, на дубе сядзіць голуб без крыл, без мяса і без ног, голуб упаў – спуг прапаў.


304. Ад іспугу

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, і ўсім святым апосталам. Хто цябе радзіў, той цябе адхадзіў. Маць цябе радзіла, маць цябе адхадзіла. Не маць, дык пупарэзная баба. Госпадзі, я веру цебе, памажы, Госпадзі. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.


305. Ад спуду

Госпадзі Божа, блаславі (імя), ізбаў её ад іспугаў, влёков, нервов і ўсех нядобрых балезняў. Маць Прачыстая, благаславі (імя) і памагі збавіць ад усякіх іспугаў, влёков, нервов і ўсех нядобрых балезняў, і я, раба Божая, выгаварываю. Ат рабы Божай (імя) усе іспугі, влёкі, нервы і другіе нядобрые балезні калючыя, балючыя, ламучыя, знабучыя, ветравыя, віхравыя, рабячыя, дзявочыя, даночыя, мужскія не сам сабою выгаварываю, а Госпадам Богам і мацер’ю Гасподнею. Сама Маць Прачыстая ат (імя) все іспугі, влёкі, нервы і другіе нядобрыя балезні выгаварывала із касцей, із машчэй, із гарачай крыві, із буйнай галавы, із белай грудзі, сваіх жыл і суставаў, і ад усяго цела её. Прашу ў Госпада Бога Ісуса Хрыста і мацеры Гасподней для (імя) харошага здароўя на векі вечныя. Амінь.


306. Цемянны зуб

Зялёны дуб, зялёны дуб, вазьмі цемяннога зуба прыбуйнага, прымурованага, палуночнага, штоб не ачынаўся, не памінаўся ні васходам, ні поўднем, ні маладзіком (3 р.).


307. Цемяннік

Госпаду Богу памалюся, Божай Мацеры пакланюся. На вужы еду, гадзюкаю паганяю, у раба Божага (імя) цемяннік убіваю. Цемяннік, цемяннішча, ідзі на сухое дубішча. Я – словам, а Бог – з помашчу.


308. Цеменік

Первым разам, Божым часам, добраю парою, вечернею (утренею) зарою Госпаду Богу памалюся, Пречыстай мацеры пакланюся. Пречыстую Мацер сібе на помач прызываю рабу Божаму (імя). Цеменік цеменной, зуб цемной посмешной і поспешной предуманный, падуманый і прігавопеный, гадавой, полугадавой, месячный, полумесячный, тыдневой, полутыдневой, дневной, полудневной, начной і полуночный, часавой і получасовый, мінутный і полумінутный, тут цебе не быць, касці не ламіць, сэрца не знабіць. Выйдзі, ты, з рыжага мяса, гарачай краві. Ссылаю я цябе на маха, балота, на ніцыя лозы. Там цябе будзіт піценье і едзенне. Я з духам, а Гасподзь з помаччу. Амінь.


309. Ад зубоў

Маладзік малады, твой рог залаты ці быў ты на тым свеце? Ці бачыў дзеда (чым зваць),ці ў яго зубы ж баляць, не баляць, штоб у рабы Божай (імя) зубы не балелі ні сходам , ні маладніком, ні ў поўная.


310. Калі зубы баляць

Толькі настане маладзік, і первы раз убачыш яго вот загаварвалі:

– Маладзік маладой, у цябе рог залатой.

– Ты быў на тым свеце?

– Быў


– Ці бачыў каго-небудзь мяртвых, ну, ужо са свайго радства. Ці бачыў там ужо Івана, ці Аніса.

– Не.


– Баляць у іх зубы.

– Не.


– Каб так раба божая ў матулі не балелі, ці ў Ганны, ці ў Мар’і.
311. Ад зубнога болю

Ох, вы зубы, зубы! Перастаньце ж вы балеці, будзьце ж вы як паны ў карэце. А калі не перастаніце балеці, то будзем вас пасацяжамі цягнуці ды рваці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырокае поле, у цёмны лес ці ў топкае балота, бо ты нам не трэба, бо прыйшла ты ад чорта. Амінь.


312. Ад зубнога болю

Здраў месяц малады на небе, цар на земле, мядзведзь ў лесу, камень ў моры, кагда эці цары сайдуцца ўмесці, тагда ў рабы божжай... (імя) не будуць зубы балець, ва імя Атца і Сына і Святага Духа і ныні і прысна вавекі векоў. Амінь.



Потым трэба чытаць больш аднаго разу «Отчэ наш...».

Отчэ наш, іжэ есі на небесі. Да свяціцца імя тваё, да прыдзёт царствіе тваё, да будзет воля твая, яко на небесі і на землі – хлеб наш насушчный, дай нам днесь і астав нам далгі нашы, якожэ і мы астаўляем далжніком нашым, і не ведзі нас во іскушэніе, но ізбав нас ат лукавага, яко тваё есць царство, і сіла, і слава ва векі векоў. Амінь.



1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка