Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка15/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   27

275. Ад іспуга


Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся. Ехала Маць Прачыстая з Кіева на вараном кані, жалезным прутам паганяла, у (імя) пожання, ліханкі, патайнік выбірала. Ёй памагалі ўсе святыя, нябесны ангелы. Ідзіце сухоты, ламоты, пужання на сінее мора, на топкія балоты. Там вам гуляць і блукаць у работы Божага (імя) не бываць. Не я знаю, Гасподзь знаець і нам памагаець. І як з духам, а Бог з помашчу.

276. Ад іспугу


Спужанья, здраганья, уліканья. На морэ, на рака-морэ стаяла хатка, у той хатцы сядзела тры сястрыцы, адна шыла, другая вышывала, а трэцяя раба божая спуг угаварыла з касцей, з масцей, із жыл-спажыл, з буйные голавы, з румянага ліца, з чорных вочак, з русых косак, па касці не хадзіць, касцей не ламіць, жывата не сушыць, сэрца не знабіць, на сон-драмоту, на смашнюю яду. Прылюбі мой дух. Ні я цібе лячыў, хто міне вучыў, не маімі славамі, господнімі думамі, я з словам, дух святы з помаччу. Прылюбі мой дух.

277. Ад іспугу


Як спужаюць, узяць трымя пальцамі шчапотку солі, абвесці па ліцу 3 разы, кінуць на агонь і казаць:

– Колькі етай солі гарэць, столькі мне балець.



278. Ад спугу


Першым разам, добрым часам, я са словам, Бог з дапамогай. Госпадзі Божа, памажы. Ехаў Божачка па ляслчку на сівым конечку, у залатым вазочку. Конечак спатыкнуўся, вазочак перавярнуўся, каб з нашае Тані зпуг адвярнуўся.
279. Зляк

Пушчу зляк у акошка сідзець і праўдачкі пытаць. Чаго ты, зляк, усхадзіўся? Ці ат піценія, ці ат едзенія, ці ат вады, ці ат хады. Я цябе, зляк, выгаварываю з касцей, з чорных вачэй, з румянага цельца. Датуль ты хадзіў, гуляў, костачкі ламаў, пака я к табе ні прыступілася ціхімі паходамі, нізкімі паклонамі. Я – са славамі, Бог – з помашчу. Сначы здарова.


280. Іспуг

Не сама с сабой, а Гасподзь са мной, і Прачыстая Мацер Божая памагала, усех святых сазывала, і я с німі прыступала і выгаварвала. Ты, спуг, встрэцілся в саду, в лесу, гародзе, на отчым парозе. Іспуг атцоўскі, мацярынскі, хлапоцкі, муской, парабоцкі, жэнскі, агнявы, вадзяны, курыны, каціны, уціны, сабачы, снованы, аткаці ад раба божыя (імя), выйдзі з касцей, машчэй, ясных ачэй, са шчырага серца, бела цельца. По касці цебе не хадзіць, касцей не ламаць, жывот не сушыць, серца не таміць. Выйдзі і з раба божые (імя) лёгкім духам, рассыпся горным макам, атайдзі на мхі, балоты. Там цебе есць і піць, і гуляць, а ў целе раба божые (імя) большэ не бываць. Я – словам, а Бог – з помашчу (3 разы). Амінь.


281. * * *

В вадзе, в едзе, в гульне, в смехе, в страхе надзіўныя, насыпные ідзіце ж вы, урокі, улекі (імя) па палі. Там вам піценье, едзенье, (імя) васпамажэнье. Ідзіце ж вы, урокі, улекі, на крутыя горы, на нізкія лозы, а (імя) в целе не стаяць, касцей не ламаць, гарючых слёз не разліваць і в сне не стаяць. Я не памагу, пусць Бог паможа. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) памаглось лёгко.


282. Ад іспуга

Первым разам, добрым часам, добраю парой, утрэннею (вечэрнею) зарою Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Зорі, вы, зараніцы, божыя памочніцы, памагаеце вы всему свету, памагіце і мне выгаварываць іспуг у раба Божага (імя). Ішол Ляк на Ярдань-раку калінавым, малінавым, рабінавым мастом. Сашол Ляк на Ярдань-раку, перашол крутую гару, там сідзел сам Ісус Хрыстос са сваімі ўгоднікамі, сабіралі ляк, і забралі ляк ад рабы Божай (імя), і рассыпалі ляк па ніцых лозах, па махавых балотах, па драмучых лясах. Гдзе скацінка не ходзіт, травкі не з’едает, там вам іці гуляць, а добрые мыслі і спакой рабе Божай (імя) даць. Тут вам не стаяць, цела не муціць, сэрца не знабіць, крові не сушыць, касцей не ламіць, а рабе Божай (імя) спакой даць. Гасподзь з помаччу, а я з духам. Амінь (3 р.).


283. ***

Стрэхі мае, стрэхі, ня дзяржацца на вас воды не снегавыя, не даждзявыя, не дзяржэць вы і рабу божую (ці Лену, ці Валю) ні ўрокі, ні прымаўкі, ні дзівоцкія, ні парабоцкія, ні мужскія, ні жаночыя, ні цыганскія, прыдумныя, прыгаворныя, прывстречныя, прыспечныя, ні схода, ні маладзіка, ні пад поўна, тут табе ні стаяці, серца не таміць, крыві не разліваць.



Тры разы прачытаць.
284. Ад ляку

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысце пакланюся. Устаньце ўсе святыя на помач (імя) ляк выгаварыць. Добрай парой, вячэрняй зарніцай, божай памашніцай, прыступі, памажы рабе Божай (імя) ляк гаварыць: урошны, папоўскі, жыдоўскі, жаласны, ветраны, салодкі. Тут табе не стаяць, сэрца не знабіць, касцей не ламаць. Сядзь ты на месца, на залатое крэсла. Цябе маці нарадзіла, баба перабабіла, кума перахрысціла, на гэты свет пусціла. Я з словам, а Бог з помаччу.


285. Ад іспугу

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Прачыстай пакланюся. Стань ты, Госпадзі, на помач, Прачыстая на радасць усемі святымі апосталамі. Выгаварываю младзенцу ад пужання, ад лякання, ад перапугаў, ад белага ліца, ад шчырага сэрца, жывата. Выйдзі, пужанне, з касцей, з машчэй, з усіх жыл і спажыл. Ідзі, пужанне, на махі, на балаты, на жоўтыя пяскі, там табе піць і гуляць, пабаляваць, а младзенцу помачы даць. Зоры мае, зараніцы, паўночныя дзявіцы, Гасподняе слова, прылюбі мой дух. (Плюнуць 3 разы). Другім разам, добрым часам. Трэцім разам, добрым часам.


286. * * *

Госпада Бога прашу маю Танечку ад злёку лячыць. Ляцела пудзішча цераз папялішча на чорную галку, на белае балота. Масцішча правалілась, пудзішча загубілась. Госпадзі, памажы!


287. Ад спуду

Во імя Отца і Сына і Святого Духа. Амін. Первым разом бож’ім часом Господу Богу помолюса, всім святым поклонюся. Святы Іван благослов, прідзі, поможы рабу божому (імя) іспуг і ляк говоріць, выговаріваць колюшчі, болюшчі, горушчі. Я ж цебя, ляк, говору, выговаріваю по косцях не ходзіць, косцей не ламаць, цела не пушыць, серца не знобіць. Я цебя, ляк, іссылаю на сіняе мора, на сінім моры дзевкі гуляюць, сталы засцілаюць, кубкі наліваюць. Там цебя, ляк, ожыдаюць, там цебе піць і гуляць, в рабе божым (імя) не бываць.



1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка