Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік




старонка14/27
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   27

261. Ад сглазу


Ад чорнага глаза, серага глаза, ад радасці, ад нянавісці, спасі, Госпадзі, крэшчоную ці паражоную рабу (імя). Амінь, амінь, амінь.

Чытаць тры разы Пасля кожнага раза сплёвываць чераз левае плячо тры раза. Нагаворваць на ваду і гэтай вадой умыць чалавека.
262. Ад уроку

Первым разам, Божым часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матары пакланюся. Прачыста маць, стань на помач, угавары (імя) урокі. На моры, на Сімянскай гары стаіць хатка, а ў той хатцы бабка, каса яркая, яна нічога не робіць, а ад уроку замаўляе, чорным шоўкам не вышывае, а ад уроку замаўляе.



263. Ад дзіцячай порчы


Памолюся ўсім світым, паклонюся ўсім світым. Папрошу ў іх, каб гэты венічок не покутваў, так як і ты, раб божій (імя) не хворэў, не мучіўся, ніякой порчы не відаў. Быў бы здароў і доўга жыў. Світ дух. Амін. Світ дух. Амін. Світ дух. Амін.

Замова прамаўляецца днём з транаццаці да пятнаццаці гадзін. Перад пачаткам замовы жанчына вядзе дзіця ў лазню. Бярэ з сабою свечку. У лазні пачынае парыць дзіця венічкам. Потым абцірае яго новай сарочкай і, выходзячы з лазні, паліць гэту сарочку. Свечка на працягу дзеяння стаіць на стуле запаленая. Перад самым пачаткам замовы трэба венічак патрымаць у любой руцэ, удараць ім аб паталок лазні абрубленым канцом, і вымаўляць замовы. Вымаўляюцца замовы тры разы.
264. Сняціе порчі с самого себя

В полноч надо поставіць сковородку на огонь. Бросіць в неё левой рукой трі кулака солі і наблюдаць дзве мінуты как она будзет жаріцца на сільном огне. Прі этом говоріць:

– Вас я вас накормлю, я вас напою. Покажыце, раскажыце, кем, за што і кагда рабу Божаму (імя) зло подзелано ні зверам, ні рыбай, ні пціцай, а человеком. Покажыце, раскажыце, какім.



Еслі соль будзе сільна трешчаць, почернеет, выйдзіце на ўліцу, отсчітайце справа от себя 21 звезду і скажыце:

– Царіцы-звездзіцы, отдайце, верніце то зло, што мне прінеслі ні рыбой, ні пціцей, а человеком. Верніце ему. Я прошчаю ему.



После этого целы дзень з дому нічога не выносіце, нічога не давайце в долг.
265. Ад всех чар

Заговаріваць тры раза:

Святы Ніколай, ты разрушаеш горы, разрушаеш камні. Разрушы горе, колдоўство, чародзейство, завісць, ненавісць, здзелкі, зглаз от плохой мінуты рабу божую (імя) не на час, не на два, а навсегда. Амінь.


266. Урокі

Господу Богу помолюса, Прочістой Божэй Мацер поклонюса. Прочіста божа Маці, прідзі, поможы нашай (імя) урокі ўговораці. Першым разом, лепшым часом (імя) урокі ўговораці мужчынскіе, жаночіе, хлопочіе, дзевочіе. Іхні ўрокі ілі ўборкі.


267. Ад cуроку (зглазу)

Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь, Прыступі, памагі (імя) хрышчонаму, свяшчонаму падзівак загаворваць. На старым полі стаяла сасна, пад сасной сядзелі тры пані: першая – каліна, другая – маліна, Трэцяя прасціна, катора Госпада Бога прасіла, шаўковымі ніткамі вышывала, хрышчонаму, свяшчонаму падзівак угаварала.


268. Ад уроку

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Ранняя зорачка, стань на помашч. Ты, вадзіца-царыца, цякла ты з-пад ніцых лоз, вымывала каменне, краменне, і жоўтыя пяскі. Адмый ты ў нашай (імя) урокі, (або ў гэтай скацінкі, прыгаворы чарналысай шарсцінкі). Падумныя, пагадныя, мужчынскія і бабскія, дзявочыя, хлапочыя, дзянныя, полудзянныя, вячэрнія і раннія. Госпадзі, любіш меня, любі і мой дух. Ва імя атца і сына, і Святога Духа. Амінь.



Замова нагаварваецца на ваду, потым вадой памачыць рукі, ногі, шыю.
269. Ад порчы

Калі ідзеш набіраць ваду, нада гаварыць так:

– Здраствуй, паважаная вада Таццяна, паважаная зямля Ульяна, а ключ Іван. Дайце мне вады ад усялякай бяды. Амінь.


270. Ад зглазу

Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь. Чыстая кроў і нябесная. Спасі, сахрані раба Божага (імя) ад усякага зглазу, ад худога ачсу, ад жаночага, ад мужчынскага, ад дзіцячага, ад радаснага, ад ненавіснага, ад нагаворнага, ад перагаворнага. Не я выгаварываю, а Прасвятая Багародзіца.


271. Ад уроку

Соль-саляніца, памачніца, на моры расла, на моры пералівалася, смывала с себя жоўтыя пескі, крутыя бережкі, смывала, раба Божага (імя) урокі выгаварывала, высылай вас у густыя лясы, на сухія сукі, на гнілыя калоды.


272. Зляк (іспуг)

Госпаду Богу памалюся, Мацеры Святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая, памагі зляк лячыць. Ішоў Ісус Хрыстос мастом, апіраўся залатым шастом. Мост сагнуўся, у (імя) зляк злякнуўся. Пайшоў зляк на чыстае поле, рассыпаўся на дробны мак. Як я цябе не знала – не ўгаворала, як я цябе знаю – угавораю, угавораю і на сіняе мора адпраўляю. На сінім моры красны дзевіцы гуляюць, раба Божага (імя) зляк угавараюць. Вынясь цябе, Госпадзі, з касцей, з мажжэй, з белага ліца„ занясі цябе, Госпадзі, на мхі, на балоты. Я – словам, а Бог – з помашчу.


273. Ад спугу

Вот калі дзеткі малыя іспугаюца і тады па бабках хадзілі. Ну вот прыношуюць малога гэтага і бабка леча:

– Первым разам, гасподнім часам, раннімі дарамі, гасподнімі славамі. Ад зоркі да ранічкі Гасподь мне памашнічкі. Прыступіце, памажыце (ужо таму дзіцёнку як завуць) гаворой: пужання, ікання, страшлівай, пуглівай, стукавае, грукавае, ветраное, вадзяное, агняное, машынае, з пальцаў, з сустаўцаў, з вумнай галоўкі, з русых кос, з румянага ліца, шчырага серца. Дай, Господь Бог, васкасенейка, помашч, памяшэнне. Маць Прачыста нараджала, помачы давала, Маць Прачыста з рукамі, а я з духам. Крэпка вада, крэпка зямля, крапчэй госпада Бога нема нікога.


274. Ад спугу

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Зоры-зарніцы, божыя памошніцы, памажыце рабе Божай (імя) спуг выгаварываць, жэнскі, мужскі,хлапцоўскі, дзявоцкі, парабацкі, дзяціны, каціны, парасячы, сабачы, кароўі, гусіны, штоб ён жывата не ташніў, сэрца не знабіў. Не я знаю, сам Гасподзь зная і мне памагая. Я словам с духам, а Гасподзь Бог с помаччу.



Чытаць 3 разы.

1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   27


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка