Хранон, які называецца Нёман, Рубон




Дата канвертавання18.03.2016
Памер74.74 Kb.
Беларусь у XVI – XVIII стст.

У 1613 г. у дадатку да карты Беларусі і Літвы яе складальнік Т.Макоўскі адзначаў: “Вялікае княства Літоўскае – найвялізнейшая і найбагацейшая краіна з рыбнымі сажалкамі і азёрамі, вялікімі і славутымі рэкамі, з якіх судаходнымі з’яўляюцца Хранон, які называецца Нёман, Рубон – цяпер Дзвіна, Барысфенас, цяпер у народзе званы Днепр, Буг, Прыпяць, Вілія, Бярэзіна, Шчара, Свента, Нявяжа, Свіслач, Случ, Лань. У гэтай краіне шмат лясоў, якія даюць добрую здабычу ў паляванні, зборы мёду, будаўнічы матэрыял і попел…Немалаважнае значэнне маюць гарады Трокі, коўна, Гародня, Берасце, Полацк, Менск, Магілёў, Новагародак, Слуцк, Нясвіж…”


У беларускім летапісе XVI ст. «Хроніка Быхаўца» згадваецца, што ў канцы жыцця вялікі князь Казімір (малодшы сын Ягайлы) звяртаўся да членаў Рады з просьбай, каб «яны ўзялі сабе гаспадаром на княства Літоўскае яго сярэдняга сына-каралевіча Аляксандра. Бачачы, што Казімір добра кіруе княствам Літоўскім, паны рада далі згоду па смерці яго ўзяць на вялікае княжанне літоўскае сына яго-каралевіча Аляксандра».
Кракаўскі ўрач і гісторык Мацей з Мехава пісаў пра жывёльны свет Беларусі: “Дзікіх звяроў там больш, чым ва ўсім хрысціянскім свеце…

Трапляюцца і ловяцца шмат буйвалаў і лясных быкоў, якіх называюць турамі або зубрамі, дзікіх аслоў і лясных коней, аленяў, ланяў, газеляў, коз, дзікоў, мядзведзяў, куніц, вавёрак і іншых звяроў”.


Мясцовы шляхціц Міхалон Літцвін адзначыў: “У рэках тут мноства асятроў і іншых вялікіх рыб, якія ўзнімаюцца з мора ўверх па рэках, у прэсную ваду. З гэтай прычыны многія рэкі называюцца залатымі, асабліва Прыпяць…”
Польскі храніст XVI ст. Марцін Кромер наступным чынам акрэсліў кіруючую ролю пярэдняй раднай лавіцы: “ Рада Вялікага княства Літоўскага, дзе вырашаюцца самыя важныя справы, складаецца з біскупа, ваяводы і кашталяна віленскіх, ваяводы і кашталяна трокскіх”
Беларускі паэт XVI ст. Мікола Гусоўскі ў паэме “Песня пра зубра” так апісваў ваенную павіннасць насельніцтва:

… З гэта падтрымкі

Боегатоўнасці будучых рэкрутаў з вёсак

Князь і загадваў ствараць у сваіх уладаннях

Лагер ваенны пры кожным паселішчы ў пушчах…

…Выган пры вёсцы, і там ад відна да сутоння

Носяцца коннікі з гіканнем цугам па кругу,

Шабляй і стрэламі цэляць у вешкі…

З кнігі Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”: “І ўторгнуліся, і ўварваліся татарве крымскія ў нашы краі, і здарылася так, што не было ім, папушчэннем божым, заслоны, і рассыпаліся яны там і там. О войска вялікае, шмат тысячаў ездных! О гора вялікае!..

Гналі на арканах напаўголых людзей, жанчын з сінякамі на грудзях…”


Шляхціц з-пад Ляхавіч Фёдар Еўлашоўскі ў XVII ст. пісаў аб 1520-1560-х гг.: “Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку. Бо на той час рознасць у веры не чыніла нават самай малой розніцы ў любові прыяцельскай”
Артыкул 3 раздзела ІІІ Статута 1588 г. зацвярджаў свабоду веравызнання ў Вялікім княстве: “З прычыны існавання немалой розніцы ў адносінах веры хрысціянскай хочам папярэдзіць, каб з-за гэтага паміж людзьмі сутычак якіх-небудзь непатрэбных не пачалося, якія ў іншых каралеўствах яскрава відаць. Абяцаем гэта сабе, разам за нас і за нашчадкаў нашых, на вечныя часы пад абавязкам прысягі, пад вераю, гонарам і сумленнем нашым, што мы, якія з’яўляемся рознымі ў веры, будзем мір паміж сабой захоўваць”.
З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гоштольда: “Соймы нашы праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны-рада – тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашы соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем”.

27 чэрвеня 1569 г. на сойме выступіў прадстаўнік вялікакняжацкай дэлегацыі І. Хадкевіч з прамовай: “…Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай Айчыне як верныя сыны яе клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі…у нас есць моцы…Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык хай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступіць…” Далей Хадкевіч заклікаў Жыгімонда Аўгуста “так прывесці да канца гэтую справу, каб яно (княства) на было ўз’яднана з няволяю і зганьбаваннем нашым і нашчадкаў нашых…”
Рэлігійныя дыспуты ў час Рэфармацыі:

Якуб з Калінаўкі “Хіба можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі”.

Лаўрэнцій Крышкоўскі “Бог жалеза стварыў не для таго, каб з яго рабіць мячы і дзіды, а для таго, каб выкоўваць косы, сякеры і лемяхі”.

Ян Намыслоўскі “Розум – цудоўны дар боскі, дзякуючы якому мы адрозніваемся ад жывёл”.

Каспар Бекеш “Усё сам маю, не веру ў бога, не жадаю яго неба, не баюся пекла…не прызнаю боскі суд…Я не турбуюся аб лёсе свйго цела, а тым больш душы. Яна памерла разам са мной”.
З дэкларацыі аб Берасцейскай уніі: “Мы задумалі з Боскай ласкі злучыцца, як было раней, з браццяю нашай рымлянамі пад адным вярхоўным пастырам. І даём сабе перад Госпадам Бога клятву, што мы ўсім сэцам і з ўсёй руплівасцю будзем клапаціцца аб пывадзенні іншага нашага духавенства і ўсяго народа да таго ж злучэння”.
Пыхільник уніяцкай идэі Леў Сапега ў 1622 г. напісаў ліст да Іасафата Кунцэвіча : “Здаецца, лепш і карысней было б для грамадства разарваць з гэтай няўмыслівай саюзніцай (уніяй), бо мы ніколі ў айчыне сваёй не мелі такіх звадак, якія нарадзіла добрапрыстойная унія”. І потым папярэджваў епіскапа: “Кажаце, што вы вольны тапіць неуніятаў і секчы ім галовы…Не, не так трэба абыходзіцца з імі, бо Евангелле боскае сурова ўнушае ўсім мсціўцам, у тым ліку і вам: “ Мне отмщение и аз воздам”.
У 1705 г. рускі дзяржаўны дзеяч Барыс Куракін пры апісанні Віцебска адзначаў: “У тым горадзе чатыры кляштары: езуіцкі, дамініканскі, бернардзінскі, апошні не ўспомніў, а іншыя цэрквы ўсе уніяцкія, а набожны манастыр Маркаў – пры рацэ Дзвіне, ад горада 2 вярсты”.
Ян Вісліцкі “Пруская вайна”:

Так у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны

Падалі, стрэламі бітыя з тугіх калчанаў татарскіх.

Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы,

З імі – літоўцы з коп’ямі, настойлівыя і без страху…

(Аб бітве пад Грунвальдам 1410 г.)
У 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч пісаў:

Польска квітнет лаціною,

Літва квітнет русчызною;

Без той в Полще не пребудзеш,

Без сей в Литве блазном будзеш.

У 1669 г. сойм прыняў пастанову, дзе гаварылася: “Усялякае новаўвядзенне ў РП можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сойму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненням”.

(“Ліберум вета” – уведзена ў 1652, абмежавана – 1764, ліквідавана 3 мая 1791)
Рускі вучоны ХІХ ст. П.Бяссонаў падкрэсліваў: “Белая Русь захавала і ва ўрачыстых абрадах, і ў песнях, якія іх суправаджаюць, водгукі самай сівой даўніны, як нідзе ў славян”.
1 ВАРЫЯНТ

В8)Беларускі асветнік XII ст., аб якім у “Жыцці” гаворыцца: “Сын заможных бацькоў, ён не любіў аднак багацця і тленнай славы гэтага сусвету, але найлепш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”. (КІРЫЛАТУРАЎСКІ)

В9) “Не чужой якой мовай, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем…” (САПЕГА)

2 ВАРЫЯНТ

В8) Прадстаўнік старажытнага роду тураўскіх князёў, выдатны палкаводзец, які атрымаў перамогу больш чым у 60 бітвах, у тым ліку ў бітве пад Оршай (1514г.). (АСТРОЖСКІ)

В9) “У нас няма дваран – усе роўныя!” (КАЛІНОЎСКІ)

3 ВАРЫЯНТ

В8) Полацкі уніяцкі архіепіскап, які насаджаў уніяцтва на тэрыторыі Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты ў час паўстання 1623 г. у Віцебску. (КУНЦЭВІЧ)

В9) “…люди игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають”. (СКАРЫНА)
4 ВАРЫЯНТ

В8) Кіраўнік паўстанцаў на тэрыторыі ВКЛ у 1794 г., палкоўнік, паэт, прыхільнік рэспубліканскага ладу. (ЯСІНСКІ)

В9) “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!..” (БАГУШЭВІЧ)

5 ВАРЫЯНТ

В8) Дробны полацкі шляхціц XVI ст., які пераклаў Евангелле на старабеларускую мову і выдаў яго ва ўласным маёнтку, выклаўшы свае погляды ў прадмове да выдання. (ЦЯПІНСКІ)

В9) “Бывай здаровы, мужыцкі народзе, жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе і часам спамяні пра Яську твайго, што згінуў за праўду для дабра твайго”. (КАЛІНОЎСКІ)

6 ВАРЫЯНТ

В8) Палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер, гетман, адзін са складальнікаў і рэдактар Статута 1588 г. (САПЕГА)

В9) ”Я…даручаю майму сябру Томасу Джэферсану цалкам выкарыстаць гэту маёмасць на выкуп неграў… на дараванне ім свабоды ад майго імя…” (КАСЦЮШКА)

7 ВАРЫЯНТ

В4) Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў БСГ былі браты… (ЛУЦКЕВІЧЫ)

В8) Беларуска-польскі пісьменнік, ураджэнец Віцебшчыны, выпускнік Полацкай езуіцкай акадэміі, найбольш вядомы творам якога з’яўляецца “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. (БАРШЧЭЎСКІ)

В9) “Для каго селянін халопам, для мяне ж вяльможным, яснавяльможным. Бо калі сялян мець не буду,тады і сам яснавяльможным панам не буду”. (САПЕГА)



8 ВАРЫЯНТ

В8) Першадрукар, гуманіст, асветнік, вучоны, паэт, доктар медыцыны і філасофіі, чый партрэт знаходзіцца ў “зале сарака” Падуанскага універсітэта. (СКАРЫНА)

В9) “Партызаны, партызаны, беларускія сыны! …Рэжце гітлерцаў паганых, каб не ўскрэслі век яны”. (КУПАЛА)

9 ВАРЫЯНТ

В4) Смяротны прысуд цару Аляксандру II выканаў 1 сакавіка 1881 г. нарадаволец, ураджэнец Бабруйскага павета… (ГРЫНЯВІЦКІ)

В5) У канцы жніўня 1917 г. з мэтай ліквідацыі Часовага ўрада і Саветаў дэпутатаў і ўстанайлення ваеннай дыктатуры адбыўся ваенны мяцеж пад кіраўніцтвам Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала… (КАРНІЛАВА)

В8) Ураджэнец Беларусі, удзельнік паўстання 1830-1831 ггю, якому ў сталіцы Чылі Сант’яга пастаўлены помнік пад назвай “Вялікі асветнік”. (ДАМЕЙКА)

В9) “Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам”. (БАГУШЭВІЧ)
10 ВАРЫЯНТ

В4) Лідэрам Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі бый… (КРЭМЕР)

В5) Старшынёй беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), створанага на I з’ездзе “беларускіх дзеячоў” у сакавіку 1917 г., быў абраны… (СКІРМУНТ)

В8) Ураджэнец Беларусі, нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, імем якога названы горад у штаце Місісіпі і горны пік у Аўстраліі. (КАСЦЮШКА)



В9) “Польска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною; без той в Полще не пребудзеш, без сей в Літве блазном будзеш”. (ПАШКЕВІЧ)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка