Хор болей не спявае ды ўжо сонца за бор, за бор, Адбывае сваю павіннасць




Дата канвертавання17.05.2016
Памер8.36 Kb.
ХОР БОЛЕЙ НЕ СПЯВАЕ
Ды ўжо сонца за бор, за бор,

Адбывае сваю павіннасць.

І спявае птушыны хор

Пра тваю і маю нявіннасць.

Уладзімір Марук


Сл. М. Шабовіча

Муз. Дз. Пятровіча
Ты са мною у бор пайшла

(Быў яшчэ я хлапчук бязвусы).

Сцежка нас за сабой вяла,

Бы з табою была ў хаўрусе.
Ці хацела чаго, ці не—

Я цябе не пытаў пра гэта.

Ты сказала: “Кахай мяне,

Як умеюць кахаць паэты”.
Счырванеў, як той мухамор,

Бы якую ўчыніў правіннасць.

Мне здалося: спявае бор

Пра маю і тваю нявіннасць…
Толькі ўсё ж паспяшаўся хор.

Нейк адбыў я сваю павіннасць.

Больш ужо не спявае бор

Пра маю і тваю нявіннасць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка