Характарыстыка музея




Дата канвертавання22.06.2016
Памер12.99 Kb.
ХАРАКТАРЫСТЫКА МУЗЕЯ.

У маі 2005 года да святкавання 60-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. завяршылася стварэнне этнаграфічнага музея ў школе. Назва “этнаграфічны” мае старажытнагрэчаскае паходжанне(этнас-народ,графас-пісаць),што значыць “апісанне народа”.Інакш яго можна было б назваць музеям сялянскага быту.Экспанаты музея адлюстроўваюць пераважна быт і часткова заняткі беларускіх сялян прыкладна трох мінулых стагоддзяў-ХУІІІ,ХІХ і ХХ.

Па стану на май 2005 года ў музеі размяшчаецца 553 адзінкі захоўвання (экспанатаў).Самымі старажытнымі з іх з’яўляюцца два. Іконка “Бог з Анёлам”, яна паходная,памерам 6*10 см ,у медным акладзе, часоў паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (каля 1794 г.). А таксама гадзіннік насценны (ходзікі), выпушчаны першай у Расіі фабрыкай гадзіннікаў Л.Хмялеўскага (Лодзь),каля 1890 года,узнагароджаныя на выстаўках шасцю залатымі і сярэбранымі медалямі.

Самымі аб’ёмнымі экспанатамі музея з’яўляюцца чатыры ручных ткацкіх станка(кросны) памерам 175*150*110 см; макет сялянскай печы памерам 165*90*60 см; драўляны ложак памерам 100*75*175 см; бочка для зерня аб’ёмам 546 літраў.

Школьны этнаграфічны музей складаецца з асноўных экспазіцый.

1.Экспазіцыя гадзіннікаў (1890-2000гг.)

2.Экспазіцыя саматканых з вышыўкай і вязаннем рушнікоў.

3.Экспазіцыя лампаў і фанароў.

4.Экспазіцыя прасаў.

5.Экспазіцыя керамічнага посуду.

6.Экспазіцыя саматканых радзюшак.

7.Экспазіцыя вышыўкі.

8.Экспазіцыя фотаздымкаў.

9.Экспазіцыя абутку.

10.Экспазіцыя грошай.

11.Экспазіцыя календарыкаў з відарысамі (паштоўкамі)..



Самымі шматлікімі экспазіцыямі з’яўляюцца тры:экспазіцыя манет(іх 260), экспазіцыя календарыкаў(у ёй 105 найменняў),грашовая экспазіцыя, у якой налічваецца 95 грашовых знакаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка