«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці »




Дата канвертавання13.05.2016
Памер20.21 Kb.
«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці...»

(фальклорна - тэатральная кампазіцыя)

Сцэнар склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская. Паказалі на вясновым аглядзе дзіцячых фальклорных гуртоў вучні 4 – га і 5 – ага класаў у 2002 годзе. Захоўваецца відэазапіс.

1- ы ЭПІЗОД «Вясна»


На сцэне ўсе удзельнікі – яны заклікаюць вясну.

- Благаславі маці вясну гукаці, у- у!

- Вясну гукаці цеплага лета даждаці, у-у!

- Даждаці. Ой, вясна, вясна, вясняна, у-у!


Песня «Дазвольце, людзі, вясну заклікаці...»

Потым дзяўчаты варожаць.

Варажба:

Веець, веець вясенні вецярок,

Прыйдзі мой міленькі, дам табе піражок,

З мёдам сычаным, з ласкай дзявічаю!

(Прыбягае «сабак» і хапае піражок адной з дзяўчат)

- Ой, Юля першая ў гэтым годзе замуж пойдзе!


Песня «Як пайду я на заручаны...» Танец «Шыбар»



2- гі ЭПІЗОД «Лета»

Варажба:

Трыпутнік, трыпутнік, ты сядзіш пры дарозе,

Ты бачыш старога, малога, ці бачыў майго мілога?
Кажуць па чарзе:

- Ой, рана – рана на Яна

Да, хораша сонейка гуляла.

- Божа наш, ды ўзыдзі ранейка

Развядзі купалейка

- Божа наш, дзевачкам пяянейка,

Хлопчыкам гулянейка.



Танцы «Рах- цях-цях..»


- Ах, музыкі, што прыціхлі. Што ж вы кінулі іграць. Трэба вам дапамагаць?

- Барабаны – заіграйце, а цымбалы зазвініце!

- Ой, зайграйце, заспявайце, жару госцейкам паддайце!

Найгрыш песні «Ой, коцяцца два яблычкі...»

- І топну нагой і прытопну другой


Колькі я не тапачу ўсё- раўно скакаць хачу!

Танец «Боб малаціць»



3-ці ЭПІЗОД «Восень»

- А зялёненькі мой авясец, а каго ж да мяне Бог прынясець?

А калі старога - не хачу,

А калі малога - біці буду, а калі ж роўніцу - жыці буду.


Хлопец. (Выносіць сноп):

Добры дзень, ніва святая!

Віншую з хлебам - соллю, шчаслівы час для добрага гаспадара - восень!

Песня «Ой, ляцелі журавы», песня «Казёл», танец «Млынок»



4-ты ЭПІЗОД «Зіма»

- Святыя Пакровы пакрываюць зямлю - лістом, траву сняжком, ваду лядцом, а дзяўчыну шлюбным чапцом.


Танец «Падушачка»




Фінал


- Вол бушуе - вясну чуе! Дзеўка плача - замуж хоча!

Не бушуй , воле - напасешся, не плач, дзеўка – наплачашся!



- Расшумеўся, разгуляўся зялёны гай! Свяці маё сонца, свяці – пылай. Па ўсёй старонцы зямлю сагравай!

Песня «Дазвольце, людзі, вясну загукаці...»



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка