Гуманістычная і асветніцкая гістарыяграфія Гуманістычная гістарыяграфія Італіі 2




старонка2/2
Дата канвертавання17.03.2016
Памер405.68 Kb.
1   2

Жан-Жак Русо (1712-1778) не займаўся спецыяльна гісторыяй, але яго ідэі аказалі значны ўплыў на развіццё гэтай навукі. Імкнучыся высветліць прычыны няроўнасці і яе паходжанне, Русо звяртаецца да гістарычнага мінулага чалавецтва. Гістарычнае развіцце Русо звязваў з паступовым удасканаленнем людзьмі спосабаў здабывання неабходных прадуктаў. Ён лічыў найбольш счаслівым перыядам у гісторыі чалавецтва першабытны лад. З развіццём апрацоўкі метала і земляробства ўзнікае найвялікшае, на думку Русо, зло – прыватная ўласнаць. Яна разбурае роўнасць і параджае ўсе парокі. Пачынаецца барацьба паміж багатымі і беднымі і для аховы сваёй улады і маёмасці багатыя дамагліся стварэння грамадскай улады і законаў на аснове грамадскага дагавору паміж людзьмі. Пры гэтым форма ўлады залежыць ад размеркаванай уласнасці. Там, дзе вылучаўся багаццем адзін чалавек – усталёўваецца манархія, дзе некалькі сем’яў – арыстакратычнае праўленне, дзе размеркаванне ўласнасці было больш менш раўнамерным сярод вялікай колькасці ўласнікаў – дэмакратыя. Страціўшы сваю натуральную свабоду, бедныя не набылі свабоду палітычную. Гістарычны працэс Русо, як і іншых асветнікі, разгляд. як адзіны і заканамерны. У яго даследаванні яскрава абазначаны элементы гістарызму і матэрыялізма. Русо ставіць змену і ўзнікненне грамадскіх форм у цесную сувязь з развіццём матэрыяльнага жыцця, са з’яўленнем новых прыёмаў вытворчай дзейнасці.

Русо адрозніваецца ад іншых асветнікаў і ў ацэнцы грамадскага прагрэсу. Ён даказвае, што развіццё навук, мастацтва не з’яўляецца абсалютным благам, бо адначасова назіраецца аддзяленне чалавека ад прыроды, рост няроўнасці, падзенне маралі. Ён лічыў, што чалавецтва ўжо ўступіла ў перыяд драхласці. Ён лічыў магчымым затрымаць гэты працэс. Для гэтага людзям неабходна вярнуцца да прыроды, да прастаты, г. з. вярнуць чалавеку тыя прынцыпы і законы, якія дадзены яму прыродай.

Рэвалюцыя рашуча асудзіла раней існаваўшы ў Францыі стан рэчаў і разбурыла многія яго элементы, важныя для развіцця гісторыі як навукі. У 1792 г. былі прыняты спецыяльныя дэкрэты, якія прадпісвалі знічшэнне гістарычных дакументаў з прыватных архіваў дваранскіх сем’яў, бумаг сеньяральнай адміністрацыі. У 1793 г. была закрыта Французская Акадэмія, ліквідаваны старыя ўніверсітэты. Разбураючы многія ранейшыя навуковыя і архіўныя установы, французская рэвалюцыя стварыла і новыя. Так, упершыню была створана агульна-нацыянальная сітэма архіваў, быў абвешчаны свабодны доступ у архівы ўсіх грамадзян.

Асветніцкую лінію ў французскай гістарыяграфіі ў час рэвалюцыі працягваў Жан Антуан Кондэрсе (1743-1794). Яго галоўны твор “Эскіз гістарычнай карціны прагрэсу чалавечага розума”. Кондэрсе імкнецца развіць агульную гісторыю чалавецтва, намеціць схему яе паслядоўных этапаў і вызначыць месца ў гэтым працэсе Французскай рэвалюцыі. Вядучай ідэяй гістарычнай канцэпцыі Кондэрсе з’яўляецца ідэя прагрэсу. Згодна Кондэрсе, уся гісторыя чалавецтва – гэта паслядоўны і ўсе больш паскараючыся рух да ўсе больш разумнага, адпавядаючага законам прыроды стану рэчаў. Галоўныя крытэрыі прагрэсу – развіцце розуму і навуковага пазнання свету, поспехі ў дасягненні свабоды.

Гэты прынцып пакладзены Кондэрсе ў перыядызацыю гісторыі чалавецтва на 9 этапаў. Першыя пяць ахопліваюць развіццё чалавецтва ад першабытнай эпохі да антычнасці. Перыяд, наступіўшы ў Еўропе ў першыя часы пасля падзення Рымскай імперыі, Кондэрсе лічыў эпохай глыбокага ўпадку. Але элементы асветы ўсё ж існавалі, і гэта прадвызначыла яе далейшае адраджэнне. У 7-ю эпоху, ад XI ст. да вынаходніцтва кнігадрукавання, чалавечы розум зноў набывае страчаную раней энергію, адбываюцца важныя вынаходніцтвы, у гарадах і нават некаторых дзяржавах з’яўляюцца парасткі свабоды. Асаблівае паскарэнне прагрэсу адбываецца ў 8-ю эпоху, пасля вынаходніцтва кнігадрукавання і да сярэдзіны XVII ст. У гэтую эпоху чалавечы розум падрыхтоўвае і паскарае момант уласнай свабоды. Нарэшце з сярэдзіны XVII ст. у 9-ю эпоху розум канчаткова разбівае свае ланцугі. Людзі нарэшце прыходзяць да разумення сваіх натуральных правоў і іх абарона павінна стаць галоўнай функцыяй грамадства і дзяржавы.

Задачу рэвалюцыі Кондорсе бачыць ва ўсталяванні вялікіх прынцыпаў розуму і свабоды і лічыць рэвалюцыю абумоўленую аб’ектыўнымі прычынамі. На яго думку, Французская рэвалюцыя павінна была ахапіць усе сферы жыцця грамадства, змяніць эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя адносіны. За рэвалюцыяй, як лічыў Кандорес, павінна была наступіць дзясятая эпоха ў гісторыі чалавецтва – эпоха прагрэсу чалавечага розуму. Лінейнае развіццё прагрэсу павінна прывесці да панавання розуму і свабоды.

Арыгінальную гістарычную канцэпцыю распрацаваў ў час рэвалюцыі Антуан Барнаў (1761-1793). У 1792 г. ён стварыў сваю асноўную праца “Уводзіны ў Французскую рэвалюцыю”. Ён робіць спробу даследаваць прычыны і значэнне рэвалюцыі. Барнаў зыходзіў з заканамернасці і прагрэсіўнасці развіцця чалавецтва. Вызначаючы аб’ектыўна дзейнічаючые сілы гістарычнага прагрэсу, ён указвае на першаснаю ролю матэрыяльных, эканамічных фактараў, такіх, як рост насельніцтва і звязаннае з ім павелічэнне матэрыяльных патрэбнасцей, зменаў спосабаў здабычы жыццевых благ і змен форм уласнасці. Менавіта уласнасці Барнаў прыдаваў асаблівае значэнне, калі шукаў прычыны змены розных палітычных форм грамадства. Так, ён лічыў, што панаванне зямельнай уласнасці непазбежна вядзе да ўтварэння арыстакратычнага ці феадальнага праўлення. Дальнейшае натуральнае развіццё павелічэнне насельніцтва і развіццё сродкаў задавальнення матэрыяльных патрэб вядзе да заснаванне мануфактур, гандлю і ўзнікнення прамысловай уласнасці. Ў выніку рыхтуецца рэвалюцыя і ў палітычных законах. Новая размеркаванне багацця параджае новыя формы ўлады. Галоўным наступствам развіцця прамысловай уласнаці Барнаў лічыў умацаваныя сілы народа і падзення сілы арыстакратыі. У рэвалюцыі ў Англіі, Франціі ён бачыў дэмакратычны ўзрыў накіраваны супраць арыстакратыі. Ён прызнаваў па сутнасці барацьбу классаў – арыстакратаў і трэцяга саслоўя, але адмауляў наяўнасць сацыяльных супярэчнасцей унутры трэцяга саслоўя. Барнаў лічыў, што прырода прамысловай уласнасці такая, што вядзе да змягчэння крайнасцей беднасці і багацця. Ён быў першым і адзіным з сучаснікаў, хто паспрабаваў звязаць Французскую рэвалюцыю з працэсамі не только духоўнымі і палітычнымі, але і сацыяна-эканамічнымі.

Галоўнае ў асветніцкай гістарыяграфіі Францыі – гэта пошук агульных заканамернасцей гістарычнага развіцця, абгрунтаванне ідэі прагрэсу, з’яўленне элементаў матэрыялістэрыялістычнага разумення гісторыі.



6. Фарміраванне германскай гістарыяграфіі 18 ст. вызначалася такімі момантамі германскай рэчаіснасці, як дзяржаўная раздробленасць і наяўнасць моцных феадальных перажыткаў, якія перашкаджалі паспяховаму развіццю капіталізму, вынікі Рэфармацыі. Яна вылучыла у цэнтр яе ўвагі і багаслоўскія праблемы, забяспечыла доўгае і беспадзельнае панаваннне тэалогіі, што вяло да рэлігійнай трактоўкі гістарычнага працэсу. Тэрытарыяльная раздробленасць Германіі спрыяла канцэнтрацыі інтарэсаў яе перадавых мысліцеляў на праблемах нацыянальнага адзінства, на найбольш вострых у тагачасных умовах праблемах дзяржаўнага права. Заснавальм навукі аб адзіным дзяржаўным праве з`яўляўся Іоган Якоб Мозер (1701-1785). Ён разумеў гісторыю як частку г.з. адзінай дзяржаўнай навукі, г.з. гісторыю разглядаў не столькі як самастойную навуковую дысцыпліну, колькі як уводзіны у навуку нямецкага дзяржаўнага права. Разуменне гістарычнага працэсу філосафамі нямецкага асветніцтва было ідэалістычным. Ідэалістычная нямецкая філасофія эпохі Асветніцтва унесла свой уклад у выпрацоуку дыалектычных метадаў гістарычнага даследавання.

Вяршыняй філасофскай думкі нямецкага Асветніцтва з`явілася творчасць Імануіла Канта (1724-1804). Кант зыходзіў з прызнання таго факту, што ў жыцці грамадства дзейнічаюць пэуныя законы. Указваючы на несупадзенне асабістых мэт і грамадскіх вынікаў, Кант лічыў, што толькі ў агульным ходзе гісторыі можна разглядзець адзіную для ўсяго чалавецтва разумную мэту. Яе Кант бачыў у ўсталяванні ўсеагульнага прававога грамодзянскага становішча, пры якім кожны валодае поунай свабодай, сумяшчальнай аднак са свабодай іншых. Згодна Канту, гісторыю рухаюць супярэчнасці паміж людзмі. Але гэтыя супярэчнасці прымушаюц ьлюдзей ствараць рэгулюючы орган – дзяржаву.

Кант лічыу, што любы првіцель будзе злоўжываць сваёй уладай, калі над ім не апынецца орган, кантралюючы яго на аснове закона. Сусветная гісторыя для Канта была развіваючайся сістэмай, ступенямі развіцця якой з`яўляліся Старажытная Грэцыя, Рымская імперыя, Германскія народы. Кожная з гэтых ступенек уяўляла крок наперад у паляпшэнні дзяржаўнага ладу. Кант прадстауляе гістарычнае развіццё як прагрэсіўны і заканамерны працэс. Пры гэтым вялікую ролю ў яго ходзе ён адводзіў працы.

Т.ч. важнейшы ўклад Канта ў развіццё гістарычнай думкі заключаўся ў тым, што ён сфармуляваў ідэю аб цэласнасці і заканамернасці гістарычнага працэсу, паказаў яго прагрэсіўны характар. Кант для тлумачэння гістарычнага развіцця ўпершыню скарыстаў законы дыаклектыкі. Ён разглядаў грамадскія прцэсы ва ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці і лічыў супярэчнасці паміж людзмі важнейшай крыніцай развіцця.

Буйны нямецкі паэт і драматург Іоган Фрыдрых Шылер (1759-1805) быў і значным для свайго часу гісторчкам. Галоўнай рысай гісторыі чалавецтва Шылер лічыў культурны і навуковы прагрэс і падкрэсліваў, што поспехі ў барацьбе супраць духоўнага дэспатызму тыранаў вылучылі сярэдняе бюргерскае саслоўе на ролю творцы ўсёй германскай гісторыі. Гісторыя на думку Шылера, прывучае чалавека разглядаць сябе ў сувязі з усім сваім мінулым і падрыхтоўвае яго да вывадаў у адносінах да будучага. Шылер падкрэслівае, што гісторыя ўключае ў сябе ўвесьмаральны свет і ўвёў у вывучэнне мінулага ідэю адказнасці чалавека перад грамадствам. Важнейшыя гістарычныя творы Шылера – гэта “Гісторыя адпадзення аб`яднаных Нідэрландаў ад іспанскай кароны“ і “Гісторыя Трыцацігадовай вайны“.

Нідэрландскую рэвалюцыю Шылер паказаў фрагментарна. Галоўнай сілай у барацьбе нідэрландскага народа супраць Іспаніі Шылер лічыў буржуазію. Ён падкрэсліў, што саюз абяднеўшых дваран-гёзаў мог ваяваць супраць іспанцаў толькі таму, што абапіраўся на фінансавую падтрымку пратэстанскіх гандляроў. У боль шырокім плане вывад Шылера зводзіўся да таго, што ў любым вызваленчым патрыятычным руху кіруючая роля павінна належыць саюзу дваранства і буржуазіі пры перавазе апошняй. Але гэты саюз можа выканаць сваю задачу толькі пры наяўнасці ў яго такой якасці, як памяркоўнасць у барацьбе за вырашэнне задач нацыянальнага вызвалення.

У гісторыі Трыццацігадовай вайны шылерам разгледжана толькі яе першая палова, а апошнія 13 год ачэрчаны бегла. Прычынай вайны Шылер лічыў рэлігійныя супярэчнасці. Ён выказваў сімпатыі пратэстантызму і падкрэсліваў велізарную гістарычную ролю Рэфармацыі. Вельмі многа ўвагі ён удзяляў дзейнасці лідэра пратэстантаў – шведскага караля Густава Адольфа. У асвятленні вайны ў Шылера на першы план выступаюць асабістыя матывы правіцілей, чыста суб`ектыўныя і выпадковыя моманты ходу падзей. У той жа час аўтар з велізарнай мастацкай сілай паказаў тыя жахі і пакуты, якія несла з сабой вайна. Для гістарычных прац Шылера характэрны падыход з пазіцый маралі і псіхалогіі, якія на яго думку з`яўляюцца рухавікамі прагрэсу.

Навыя моманты ў развіццё нямецкай гістарыяграфіі ўнёс Іаган Гонфрыд Гердэр (1744-1803). Яго асноуная праца – “Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва“. Гердэр робіць спробу асэнсаваць увесь працэс развіцця чалавецтва і яго гісторыю як працяг гісторыі прыроды. Ён рашуча выступаў супраць тэалагічнага разумення гісторыі і падкрэсліваў, што ў гісторыі патрэбна шукаць не некі божскі промысел, а зямныя прычыны. галоўная ідэя працы Гердэра – гэта ідэя заканамернага і прычынна абумоўленага развіцця чалавецтва. Ён адыйшоў ад прадстаўлення французскіх асветнікаў аб развіцці як аб прамалінейным безперапынным працэсе і вылучыу на першы план ідэю прагрэса, развіваючагася не плаўна, а скачкападобна, з магчымымі адхіленнямі і зігзагамі. Змест прагрэсу заключаўся па Гердэру, у нараджэнні, умацаванні і развіцці ідэй гуманнасці. Гэта Гердэр лічыў рысай, якая адрознівала свет чалавека ад свету жывёл. У той жа час Гердэр падкрэсліваў, што для асобных эпох і народаў характэрны пэўныя асаблівасці. Радзімай чалавецтва Гердэр лічыу Азію, адкуль пайшло развіццё культуры чалавецтва. Наступны этап у развіцці чалавецтва, па Гердэру, адбыўся на аснове германскай культуры. менавіта яна вызначала пргрэсіўнае развіццё Еўропы. У той жа час Гердэр з павагай ставіўся і да культурных дасягненняў іншых народаў.

Гердэр адвяргаў гістарыяграфію, якая зводзілася да праслаўлення каралёў, палкаводцаў. Ён лічыў, што ў цэнтр гістарычнага даследавання павінен быць пастаўлены народ. Дзяржаву Гердэр разглядаў як машыну прыгнечання, якая павінна знікнуць, калі народ зможа выпрацаваць здольнасць да самакіравання. Упершыню ў гісторыі Гердэр паставіў пытанне аб тым, што Біблія – гэта прадукт народнай творчасці.

Буйнейшым прадстаўніком Гецінгенскай школы, з дзейнасцю якой звязана імкненне ператварыць вывучэнне гіст.у самастойную навуковую дысцыпліну, быў Аўгуст Людвіг Шлёцэр (1735-1809). Ён высока цаніў дзейнасць Екацерыны ІІ; Іосіфа ІІ; Фрыдрыха ІІ як манархаў-асветнікаў. Галоўным прадметам даследаванняў Шлёцэра з`яўлялася дзяржава, якую ён разглядаў як найбольш эфектыўны інструмент прагрэсу. У сваіх працах па сусветнай гісторыі Шлёцэр не абмяжоўваўся толькі палітычнымі і ваеннымі падзеямі. Ён імкнуўся ўлічыць і эканамічны фактар, паказаць, што асобныя галіны гаспадарчай дзейнасці людзей развіваюцца не ізалявана, а ў цеснай узаемасувязі. Так, ён многа ўвагі ўдзяляў наступствам адкрыцця агню, вынаходства пісьма, пораху, кнігадрукавання.



Імкненне ахапіць многія бакі сацыяльнай рэчаіснасці, прыдаюць усеагульнай гісторыі сапраўды сусветны характар было найбольш моцным баком работ Шлёцэра. Ён зыходзіў з таго, што ўсе народы і ўсе гістарычныя эпохі, аб якіх маюцца гістарычныя звесткі, заслугоўваюць дасканалага навуковага вывучэння. Вялікую цікавасць праяўляў Шлёцэр да рускай гісторыі. Некаторы час ён працаваў у расійскай акадэміі навук. Вялікая яго заслуга ў зборы, вывучэнні і выданні рускіх летапісаў. Пры гэтым ён крытычна падыходзіў да звестак, якія ў іх утрымліваліся і імкнуўся ўстанавіць іх сапраўднасць. Шлёцэр прытрымліваўся нарманскай тэорыі паходжання рускай дзяржавы. Але ён указваў, што значэнне варагаў у далейшай гісторыі Расіі было невялікім і не наклала на яе значнага адбітку. Творчасць Шлёцэра з`явілася як бы мастом паміж нямецкай гістарычнай думкай эпохі асветніцтва і ліберальнай германскай гістарыяграфіяй першай паловы ХІХ ст.
1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка