Гуманістычная і асветніцкая гістарыяграфія Гуманістычная гістарыяграфія Італіі 2




старонка1/2
Дата канвертавання17.03.2016
Памер405.68 Kb.
  1   2
Гуманістычная і асветніцкая гістарыяграфія
1. Гуманістычная гістарыяграфія Італіі

2. Гуманістычная гістарычная думка ў іншых краінах Еўропы.

3. Брытанская гістарычная думка эпохі Асветніцтва.

4. Французская гістарычная думка у век Асветніцтва і Вялікай французскай рэвалюцыі.

5. Гісторыка-філасофская думка нямецкага асветніцтва.
Літаратура.

Макьявелли Н. История Флоренции. – Л., 1973.

Вольтер. Избранные произведения. – М., 1947.

Волгин В.П. развитие общественной мысли во Франции в ХVIII в. – М., 1977.

Руссо Ж.-Ж. Трактаты. – М., 1969.

Монтескье. Избранные произведения. – М., 1955.

Попов Б.С. Эдуард Гиббон – историк, писатель и мыслитель эпохи Просвещения // Новая и новейшая история. – 1993. - № 3.

Барг М.А. Юм как методолог истории // Новая и новейшая история. – 1993. -№1.



1 Гуманістычны светапогляд аказаў вялікі ўплыў на ўсе вобласці культуры і навуковых ведаў, у тым ліку і на гістарычную навуку, у перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму. Новы светапогляд быў перш за ўсе свецкім і варожа ставіўся да чыста тэалагічнага тлумачэння свету, якое панавала ў сярэднія вякі. Для гуманістычнага светапогляду было характэрна імкненне растлумачыць усе працэсы, якія адбываліся ў прыродзе і грамадстве з пункту гледжання розуму (рацыяналізму). Гуманісты адвяргалі сляпы аўтарытэт веры, на якім грунтавалася сярэдневековая навука. Яны прыўзналі чалавечую асобу, як вышейшае тварэнне прыроды, носьбіта розуму. Дзейнасць чалавека мысліцеля і стваральніка супрацьпастаўлялася сляпой сіле божскага промыслу. Для гуманістычнага светапогляду быў характэрны індывідуалізм. Асаблівасць гуманістычнага індывідуалізму ў тым, што ён меў на ўвазе актыўную грамадскую дзейнасць, і яму быў чужды эгаізм. У эпоху Адраджэння, эпоху панаванння гуманістычнага светапогляду тэндэнцыя ўзмацнення цікавасці да антычнай культуры стала дамінуючай у культурным жыцці.

Гуманістычная гістарыяграфія ў рамках ідэйнай плыні гуманізма пачала развівацца з пачатку 15 ст. Гісторыкі-гуманісты рашуча адмовіліся ад тлумачэння гісторыі праз божскі промысел. Яны надалі гісторыі свецкі характар. Гісторыя разглядалася як вынік дзейнасці людзей. Зыходзячы з гэтага, гісторыкі-гуманісты імкнуліся даць рацыянальнае тлумачэнне гістарычнаму працэсу. Праўда, ўзровень рацыянальнага даследавання гісторыі ў гуманістаў яшчэ не дасягаў вялікай глыбіні. Яны, як правіла, абмяжоўваліся прагматычным апісанннем падзей і ўстанаўленнем самых простых прычынна-наступствавых сувязей. Такія гісторокі-гуманісты, як Макіавелі, Бодэн шукалі ўнутр заканамернасці гісторыі ў логіцы палітычнай барацьбы, ва ўплыве прыродных умоў.

Выцясніўшы з гістарыяграфіі правіденцыяналізм гуманісты рашуча адверглі тыя неверагодныя факты і цуду, якімі сярэдневек. Гісторыкі ілюстравалі нібыта божскае умяшанне ў гісторыю. У сувязі з такім падыходам, гуманісты вельмі крытычна ставіліся да сярэдневяковых хронік і інш. крыніц. Яны ўпершыню сталі шырока выкарыст. непісьмовыя крыніцы, у прыватн. археалагіч. Менавіта з асяродз. гуманістаў выйшлі першыя археолагі.

Гуманістычная гістарыяграфія паклала пачатак сучаснай перыядызацыі сусветнай гісторыі. У сярэднія вякі была прынята перыядызацыя гісторыі чалавецства па 4-х манархіях: Асіра-Вавілонская, Міда-Персідская, Грэка-Македонская, Рымская. Гуманісты ж падзялілі гісторыю на тры перыяды: старажытная, сярэдневековая, новая. Пад апошняй яны мелі на ўвазе свой час. Робячы такую перыядызацыю гісторыі, гуманісты зыходзілі з культурна-гістарычнага зместу кожнай эпохі. Асноўную цікавасць гуманістаў выклікала палітычная гісторыя. Іх гістарычныя працы – гэта перш за ўсе апісанне ваенных і палітычных падзей. Значна меней увагі гуманісты ўдзялялі сацыяльна-эканамічным працэсам. Іх значымасць у гісторыі яшчэ не была асэнсавана.

Гуманісты, як правіла, разглядалі гісторыю як вынік дзейнасці гістарычных асоб. У такім падыходзе праявіўся індывідуалістычны характар гуманістычнага светапогляду Гісторыкі-гуманісты абмяжоўваліся апісаннем выключна палітычных падзей. Для іх былі характэрныя некрытычныя адносіны да антычных традыцыі. Такі падыход штурхаў гуманістаў да ахвяраванння гістарычнаю даставернасцю дзеля надання гістарычнага пафасу той ці іншай падзеі. Прыўзносячы антычную гісторыю, яны зняважліва ставіліся да гісторыі сярэднявечча, бачачы ў ёй толькі упадак культуры і ведаў. Не была яшчэ выпрацавана і ідэя прагрэсу ў гісторыі. Перавагу меў пункт гледжання аб кругавароце, цыклічн. развіцці гісторыі. На змену варварству сярэдніх вякоў прыйшоў новы час, але ён як бы адраджэнне залатога века антычнасці, вяртанне да яго. Па сутнасці, менавіта гуманісты паклалі пачатак навуковаму падыходу да гісторыі.

У Італіі гуманістычная гістарыяграфія развівалася з пачатку 15 ст. Першай у пачатку 15 ст. у Фларэнцыі ўзнікла “палітыка-рытарычная школа”. Заснавальнікам палітыка-рытарычнай школы быў Леанарда Бруні, па мянушцы Авіцэна (1370-1444 гг.). Яго галоўная праца – “Гісторыя Фларэнцыі” т. 1-12. Асноўная паліт. ідэя, якой прасякн. работа, - гэта перавага рэспубл. формы кіраванння над тыраніяй. Гэты тызіс аўтар адстайвае, параўноўваючы дзяржаўны лад Рымскай рэспублікі, Фларэнційскай рэспублікі з дзяржаўным ладам краін, дзе ўсталявалася аднаасобная форма кіравання, - Рымскай імперыяй, Міланскім герцагствам. Фларэнцыю Бруні лічыць нашчадкам старажытнарымскіх свабод, іх галоўным аплотам у сучаснай яму Італіі Яго сімпатыі на баку сярэдніх слаёў Фларэнцыі, якія ён лічыць аплотам рэспублікі і свабоды. Адпаведна ён асуджае грандаў і найбольш заможныя слаі бюргерства за іх імкненне ўсталяваць алегархічную форму кіравання. Адначасова ён супраць народных паўстанняў, што яскрава бачна пры знаёмстве з апісанннем паўстання Чомпі ў 1378 г.

У сваёй “Гісторыі Фларэнцыі” Бруні рашуча парваў з сярэдневяковаю гістарычнаю традыцыяй. Ён лічыць, што з падзення Заходняй Рымскай імперыі пачалася новая эпоха ў гісторыі чалавецтва. Г.з. вылучае сярэднявечча, хоць і не ўжывае гэты тэрмін. Ён адмаўляе ролю божскага промыслу ў гісторыі Фларэнцыі і адмятае сярэдневяковыя легенды аб разнастайных цудах, якія нібыта адбываліся ў гісторыі Фларэнцыі. Асноўны змест гісторыі рэспублікі ён бачыць у паступовым развіцці прынцыпу грамадзянскай свабоды ва ўмовах панавання сярэдніх класаў.

Палітычныя пазіцыі аўтара моцна ўплываюць на змест “Гісторыі Фларэнцыі” і часта прыводзяць да тэндэнцыйнай і суб’ектыўнай інтэрпытацыі падзей. Бруні моцна падражае антычнай гістарыяграфічнай традіцыі. Яго праца мае рытарычны характар. Гісторыя ў яго напісанні выступае як драма, а гістарычныя асобы – як драматычныяыя героі, якія з’яўляюцца носьбітамі тых ці іншых добрадзецеляў ці недахопаў. Захапленне рыторыкай гістарычных герояў, іх учынкамі, пераважна вяло да таго, што Бруні пакінуў па-за межамі даследавання эканоміку, фінансы, быт. У цэлым, тыя метады гістарычнага даследавання, якія прымянялі гуманісты – гісторыкі палітыка-рытарычнай школы, не давалі магчымасці стварыць цэльную і поўную карціну рэчаіснасці. Гэтаму перашкаджала палітычная заангажыраванасць, рытарычны характар іх твораў, і тое, што па-за ўвагай даследчыкаў заставаліся шматлікія аспекты жыцця грамадства.

Другая школа італьянскіх гісторыкаў-гуманістаў – “эрудыцкая крытычная школа”. Прадстўнікі гэтай школы былі менш звязаны з палітычнымі сімпатыямі і антыпатыямі. Для іх быў характэрны больш крытычны падыход да антычнай гістаріяграфіі. Прадстаўнікам гэтай школы не было характэрна рытарычнае выкладанне гісторыі. Усе крыніцы яны падвяргалі крытычнаму аналізу. Праўда, крытыка насіла павярхоўны элементарны характар. Пасутнасці яна зводзілася да выяўлення фальшывак і выкрыцця цудаў, якімі былі багаты сярэдневяков. хронікі. У адрозненні ад прадстаўнікоў палітыка-рытарычнай школы, гісторыкі эрудыцка-крытычнай школы пазбягалі спроб зрабіць якое-небудзь абагульненне гістарычнага матэрыялу. Яны толькі паслядоўна яго выкладалі.

Заснавальнікам эрудыцкай крытычнай школы быў Флавіо Біондо (1392-1463), які больш за 30 год праслужыў у папскай курыі дробным чыноўнікам. Яго галоўная праца – гэта шматтомная гісторыя сярэдніх вякоў “Дэкады гісторыі з часоў падзення Рымскай імперыі”. Праца ахоплівае перыяд з 412 па 1440 г. і датычылася пераважна Італіі. Біондо выразна адмяжаваў гісторыю сярэдніх вякоў. У “Дэкадах...” сабрана вялікая колькасць звестак па гісторыі сярэднніх вякоў. Прычым звесткі гэтыя маюць вялікую ступень дакладнасці.

Вялікую ўвагу Біондо ўдзяляў праблеме крытычнага аналізу гістарычных крыніц. Ён спрабаваў распрацаваць агульныя прынцыпы крытыкі гістарычных крыніц. Галоўнымі крытэрыямі іх дакладнасці Біондо лічыў: 1) праўдападабенства і рэальнасць апісваемых падзей; 2) найбольш старажытнае паходжанне крыніцы, яе максімальная блізасць да апісваемых падзей. Канешне, гэтыя крытэрыі вельмі суб’ектыўныя і недастатковыя, але сама спроба падвергнуць гістарычную крыніцу крытычнаму аналізу была значным крокам наперад у параўнанні з сярэдневяковаю гістарыяграфіяй.

Выдатным прадстаўн. эрудыцкай крытычнай школы з’яўляўся Лэрэнцо Вала (1407-1457). Праўда, некаторыя аспекты яго даследчыцкай дзейнасці набліжаюць яго і да палітыка-рытарычнай школы. Найбольш вядомым творам Л.Вала з’яўляецца трактат “Разважанні аб подложным выдуманым дарэнні Канстанціна”.(1440г.) Трактат быў накіраваны супраць папства, дакладней, супраць свецкай улады папы. У першай частцы сваёй працы Вала даказвае, што існаваннне свецкай улады папы з’яўляецца адной з галоўных прычын палітычн. раздробленасці Італіі, якая прыносіць краіне незлічонныя бедствы.

У другой частцы трактата падвяргаецца крытычнаму даследаванню гістарычны дакумент, вядомы як “Канстанцінаў дар”. Згодна з ім імператар Канстанцін у 4 ст. нібыта перадаў пад уладу папы заходнюю частку Рымскай імперыі з цэнтрам у Рыме. Абапірпючыся на гэты дакумент рымская курыя на працягу доўгага часу адстойвала свае прэтэнзіі на вярхоўную свецкую ўладу ў Італіі і нават ва ўсёй Заходняй Еўропе.

Вала крытыкаваў “Канстанцінаў дар” з некалькіх накірункаў. Спачатку ён указаў на неразумнасць такога дарэння з боку імператара. Потым указаў, што ніякія іншыя крыніцы, даціраваныя 4-8 ст., не утрымліваюць якой-небудзь інфармацыі аб папскай дзяржаве, створанай Канстанцінам. Далей Вала прааналізаваў. мову і літаратурны стыль “Канстанцінава дара” і прйшоў да высновы, што яны не адпавядаюць прынятым у афіцыйных дакументах 4 ст., а падобныя на тыя, што выкарыстоўваліся ў хрысціянскай літаратуры больш позняга часу. Мова дакумента моцна адрознівалася ад класічнай латыні, на якой у 4 ст. пісаліся афіційныя дакументы, але затое яна блізкая да варварскай сярэдневяковай, склаўшайся значна пазней. У выніку Вала зрабіў выснову, што “Канстанцінаў дар” быў складзены значна пазней 4 ст. Праўда дату з’яўлення падробкі Вала вызначыць не змог. Пазней было даказ., што “Канстанцінаў дар” быў складзены ў папскай курыі ў 8 ст.

Палітыка-рытарычная школа паступова вызвалялася з-пад уплыву рыторыкі і ў 16 ст. узнялася на новую ступень свайго развіця. Узнікшы накірунак гістарыяграфіі атрымаў назву новая палітычная школа. Яе найбольш вядомымі прадстаўнікамі з’яўляліся Мікола Макіявелі і Франчэско Гвічардзіні. (1469-1527, 1483-1540). Для іх, як і для прадстаўнікоў палітыка-рытарычнай школы, была характэрна палітычная тэндэнцыйнасць. Але ў іх з’яўляецца імкненне скарыстаць гістарычны вопыт для вырашэння праблем тагачаснай Італіі. Гэта прымушала прадстаўнікоў новай палітычнай школы шукаць больш глыбокія асновы гістарычных падзей, заканамернасці гістарычнага развіцця. Яны адыходзяць ад рыторыкі, падражання антычным узорам, пачынаюць выкарыстоўваць італьянскую мову замест латыні.

Макіявелі быў ідэолагам сярэдніх слаёў Фларэнцыі і стаяў на антыклерыкальных і рэспубліканскіх пазіцыях. Ён лічыў, што інтарэсы дзяржавы, якія ён ставіў вышэй інтарэсаў асобы ці асобных партый, павінны ажыццяўляцца ўсімі магчымымі сродкамі. Мэты практычнай палітыкі, а менавіта ажыццяўленне аб’яднанання Італіі, за што актыўна выступаў Макіявелі, прымушалі яго, насуперак сваім рэспубліканскім сімпатыям, рабіць стаўку на моцнага гасудара, здольнага ажыццявіць гэтае аб’яднанне. Адсюль і супярэчлівасць яго поглядаў, выкладзеных у розных творах. У 1513 г. ён піша тракт “Гасудар”, дзе апраўдвае неабмежаваную манархічную ўладу аж да адкрытай тыраніі, бо яна неабходна для барацьбы з цэнтрабежнымі сіламі ў дзяржаве. У гэтай барацьбе ў імя вышэйшых дзяржаўных інтарэсаў гасудар можа прымяняць самыя амаральныя метады, калі ў іх есць неабходнасць.

Галоўнай працай Макіявелі з’яўляецца “Гісторыя Фларэнцыі” (1520-1526 гг.). Бачачы ў рэспубліцы свой ідэал, ён на аснове вывучэння гісторыі Фларэнцыі робіць выснову, што Фларэнційская рэспубліка аказалася няздольнай забяспечыць ні ўнутранае адзінства, ні аб’яднаць Італію. Адсюль Макіявелі лічыць, што неабходна абсалютная ўлада гасудара, якая толькі і можа забяспечыць краіне неабходнае адзінства.

Макіавелі адзначае, што для Фларэнційскай рэспублікі характэрны пастаянныя ўнутраныя раздоры, якія вядуць да аслаблення дзяржавы. Макіявеллі разглядае ўсе падзеі ў гісторыі выключна як вынік дзейнасці людзей. Але пры гэтым ён адзначае, што людзі не ў стане прадбачыць ўсе наступствы сваёй дзейнасці.

У “Гісторыі Фларэнцыі” Макіявелі імкнецца не проста расказваць гісторыю, але і адкрыць рухаючыя яе законы. Адзін з галоўных такіх законаў ён бачыў у палітычнай барацьбе, якая характэрна для ўсіх дзяржаў, але перш за ўсе для рэспублік. У ходзе гэтай барацьбы змагаючыеся групоўкі імкнуцца забяспечыць толькі свае інтарэсы і не лічацца з інтарэсамі дзяржавы. Другую заканамернасць гісторыі Макіявелі бачыў у адбываючымся кругавароце палітычных форм: ад манархіі, да арыстакратычнага праўлення, потым да рэспублікі, і зноў да манархіі. Галоўнаю рухаючай сілай, абумоўліваўшай гэты кругаварот, з’яўляецца палітычная барацьба, якая суправаджаецца насіллем. Але унутраныя прычыны гэтай барацьбы раскрыць у поўнай меры Макіявелі не змог. На яго думку ў палітычнай барацьбе як правіла вузкапартыйныя інтарэсы атрымліваюць перавагу над агульнадзяржаўнымі. У гэтым выпадку рэспубліка ідзе да свайго ўпадку. І з яго адзінае выйсце – тыранія. Гісторыя Італіі прадстаўлялася яму як ланцужок страчаных магчымасцей дасягнуць палітычнага аб’яднання. Галоўнай прычынай раздробленасці Італіі ён лічыў эгаістычную палітыку папства.

Такім чынам, для гістарычных прац Макіявелі характэрна імкненне да абагульнення, рэлістычнага расказу, адсутнасць рыторыкі. Гэтым ён пераўзышоў іншых гісторыкаў-гуманістаў. У той жа час для яго твораў, як і для ўсей тагачаснай гістарыяграфіі характэрна абмежаванне выключна палітычнымі падзеямі, перабольшванне ролі асобных палітычных дзеячаў.

Палітычныя сімпатыі Гвічардзіні былі на баку фларэнційскай алегархіі. Яго ідэал - алегархічная Венецыянская республіка. Ён песімістычна ацэньваў будучае Італіі, не верачы ў яе хуткае аб’яднанне. Для Гвічардзіні быў характэрны скептыцызм і цынізм у палітычых і маральных пытаннях. Галоўнаю рухаючай сілай у палітыцы ён лічыў не блага дзяржавы, а асабістыя выгоды і імкненні чалавека да спакойнага жыцця.

Свае адносіны да сучаснасці Гвічардзіні пераносіў і на гісторыю. Ім створаны дзве асноўныя гістарычныя працы “Гісторыя Фларэнціі з1378 па 1509 г.” і “Гісторыя Італіі.” (першая надрукаваная ў сярэдзіне 19 ст., другая пры жыцці). Яго працы адрознівае шырокае выкарыстанне разнастайных крыніц. Гэта дало магчымасць даць шырокую карціну гісторыі. Фларэнцыі і Італіі. Для Гвічардзіні характэрны інтарэс і да фінансавп-эканамічных праблем. Гэта звязана з яго перакананнем, што людзьмі не ў апошнюю чаргу рухаюць і матэрыяльныя інтарэсы.

Для Гвічардзіні не характэрна імкненне выявіць агульныя законы гістарычнага развіцця. Ён імкнецца тлумачыць падзеі прыватнымі прычынамі. Палітычная барацьба для яго не закон гісторычнага развіцця, а толькі выпадковая гульня асабістых страсцей і меркантыльных інтарэсаў. Гвічардзіні вельмі тэндэнцыёзны гісторык. Усе падзеі і палітычных дзеячаў ён ацэньвае з пункту гледжання іх карысці для складвання алегархічнай сістэмы кіравання. У творах Гвічардзіні яскрава гучыць скептыцызм у адносінах да чалавека. Яму прыпісваецца мала станоўчага і многа адмоўнага. З гэтага пункту гледжання працы Гвічардзіні ўяўлялі сабой ужо пэўны адыход ад традыцыйнай гуманістычнай гістарыяграфіі.

2. У Францыі гуманістычная гістарыяграфія выкарыстоўвалася як ідэйная зброя змаючыміся дваранскімі групоўкамі і трэццім саслоўем і насіла палітычную афарбоўку. У гэтай краіне найбольш выдатным прадстаўніком гуманістычнай гістарыяграфіі з’яўляўся Жан Бодэн (1530-1596). Яго працы моцна паўплывалі на развіццё гістарычнай навукі ў 17 - 18 ст. Бодэн быў рашучым прыхільнікам абсалютнай манархіі, але адлюстроўваў інтарэсы трэцяга саслоўя. Ён лічыў, што манарх не можа парушаць права ўласнасці сваіх подданых, у прыватнасці, уводзіць падаткі без іх згоды. Найбольш вядомыя яго творы – гэта трактаты “Метад лёгкага азнаямлення з гісторыяй” і “ Шесць кніг аб дзяржаве”. У іх ён адстайвае думку аб наяўнасці ў гісторыі ўнутраных аб’ектыўных заканамернасцей. Да іх ліку ён адносіў уздзеянне на гісторыю геаграфічнага асяроддзя, якое на яго думку вызначала псіхалагічны склад розных народаў, а апошні, ў сваю чаргу, моцна ўплываў на іх гістарычны лёс. Разам з тым, Бодэн не лічыў уплыў геаграфічнага фактару вызначальным. На яго думку, разумныя законы і заснаваная на іх дзяржава, могуць змягчыць і нават ліквідаваць поўнасцю негатыўны ўплыў навакольнага асяроддзя.

Бодэн выступаў з ідэей аб прагрэсе ў гісторыі, якая супрацьстаяла цыклізму Макіявелі і гістарычнаму песімізму Гвічардзіні. Бодэн падкрэсліваў перавагу сучаснай яму эпохі не толькі над часам дзікасці і варварства, але і над антычнасцю, якую іншыя гуманісты лічылі вяршыняю развіцця чалавецтва. Ён указваў, што новы час мае перавагу над антычнасцю ў сэнсе развіцця навук, мастацтва, шырані геаграфічнага кругагляду людзей, у ваенай справе і развіцці прамысловасці. У гэтым, а таксама ў пастаноўцы пытанння аб метадах гістарычнага даследавання, ён значна апярэдзіў свой час. Але з другога боку Бодэн яшчэ не адмовіўся ад ідэі аб уплыве магічных сіл на гістарычны працэс, нярэдка звяртаўся да алхіміі, астралогіі.

У Англіі найбольш значнымі гісторыкамі-гуманістамі, блізкімі да палітычнай школы, былі Томас Мор (1478-1535) і Фрэнсіс Бэкан (1561-1626). Уласна гістарычнай працай Т. Мора з’яўляецца “Гісторыя Рычарда ІІІ” (1514-1518) Галоўная ідэя кнігі – гэта асуджэнне тыраніі, прыкладам якой з’яўляецца праўленне караля-узурпатара Рычарда ІІІ. У адрозненні ад Макіявелі, Мор настайвае на неабходнасці для правіцеля захоўваць высокія маральныя прынцыпы ў любых абставінах. На прыкладзе Рычарда ІІІ ён імкнуўся паказаць, што іх парушэнне вядзе да гібелі і дзяржавы, і правіцеля. Мор карыстаўся даволі шырокім колам крыніц. Але не заўсёды ён праяўляў аб’ектыўнасць пры іх талкаванні. Гэта было звязана з імкненнем стварыць адназначна адмоўны вобраз Рычарда ІІІ і паказаць гібельнасць імкнення да неабмежаванай улады. Палітычная заангажыраванасць і рыторыка перашкаджалі Мору стварыць аб’ектыўную карціну гісторыі.

Бэкан сваю гістарычную працу “Гісторыя Генрыха VІІ” напісаў у 1621 г. пасля таго, як быў Якавам І адпраўлены ў адстауку з пасады канцлера. Бэкан выступае прыхільнікам моцнай улады, дапускае яе амаральныя дзеянні, калі гэта неабходна для агульнага блага. Кніга пранізана палітычнай тэндэнцыёзнасцю. Але Бэкан больш рэалістчна і ўсебакова, чым Мор, падыходзіць да асвятлення англійскай гісторыі. На-прыклад, ён гаварыць не толькі аб тыранізме Рычарда ІІІ, але і аддае належнае его моцным бакам як правіцеля. Бэкан хоча бачыць на троне правіцеля-асветніка, які абапіраецца на парады мудрых і адукаваных людзей. Вялікае значэнне надае аўтар парламенту і саветнікам. Ён удзяляе шмат увагі эканаміцы і фінансам. Бэкан асуджае народныя паўстанні, як мецяжы, але пры гэтым імкнецца высветліць аб’ектыўныя ўмовы, якія іх параджаюць. Ён выдзяляе два асноўныя віды мецяжоў 1)ад буйства - сепаратысцкія паўстанні знаці; 2) ад беднасці – народныя паўстанні, якія разглядае перш за ўсё як антыпарадакавыя. Да агароджванняў Бэкан ставіцца адмоўна, лічачы справядлівымі законы Генрыха VІІ, накіраваныя супраць іх. Бэкан, як і ўсе гісторыкі-гуманісты, вялікую ўвагу ўдзяляў гістарычным асобам, але імкнуўся і даць прычынна-наступствавыя тлумачэнні ходу гісторыі, вызначаюць умовы, у якіх нараджаецца і развіваецца падзея.

У Германіі 16 ст. у сувязі з вострай сацыяльна-палітычнай. і рэлігійнай барацьбой эпохі Рэфармацыі і Сялянскай вайны гістарыяграфія, у тым ліку і гуманістычная, служыла ідэйнай зброяй для разных сацыяльных груп. У нямецкай гістарыяграфіі 16 ст. значнае месца займалі сачыненні змешанага тыпу: па форме падражаўшыя гуманістычным работам, а па сутнасці блізкія да сярэднявяковых хронік. Уласна гуманістычных работ было мала і яны не былі шырока вядомымі. Спалучэнне сярэдневяковай традыцыі з гуманістычнай характэрна і для работ аднаго з буйнейшых нямецкіх гісторыкаў той эпохі Себасцьяна Франка (1499 – 1542). Ён выступае як выразіцель ідэй найбольш радыкальнай часткі бюргерства. Асноўны гістарычны твор Франка “Хроніка, Летапіс і Гістарычная Біблія” (1531г.). Франк прызнае божскі пачатак у гісторыі, лічыць, што бог разліты ў свеце, увасоблены ў кожным чалавеку і ажыцаяўляе гісторыю праз дзейнасць неасэнсоўваючых гэта людзей. Разліты ў свеце бог увасабляе добры пачатак, але пэўныя людзі могуць выкарыстаць яго ў злых мэтах. Таму божскі план рэалізуецца ў гісторыі толькі ў канчатковым варыянце, а людзі, вывучаючы гісторыю павінны браць з яе вопыт для сябе.

Франк часта разглядае гісторыю з пункту гледжання сацыяльных нізоў. Так, ён асуджае прыватную ўласнасць як крыніцу насілля багатых над беднымі. У дзяржаве ён бачыць сілу, якая хутка пасля свайго узнікнення аказалася на баку богатых і дапамагае ім прыцясняць бедных. Каталіцкую царкву Франк крэтыкуе за тое, што яна адыйшла ад прынцыпаў ранняга хрысціянсва. Прычыны сялянскай вайны 1525 г. Франк бачыць у прыгнечаным становішчы сялянства, росце феадальных павіннасцей. Але саму вайну, як і паўстанні ў прынцыпе, ён асуджае і выказвае меркаванне, што народ павінен чакаць выратавання ад бога. Ад гуманістаў Франка аддаляе і некрытычнае стаўленне да гістарычных крыніц.



3. У XVII ст гісторыя яшчэ не склалася ў Англіі як самастойная навуковая дысцыпліна У грамадскай свядомасці яна яшчэ не аддзялілася ад іншых галін ведаў аб чалавеку і складала частку цэльных гуманістычных ведаў. Незадоўга да пачатку рэвалюцыі ў Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах былі створаны кафедры грамадзянскай гісторый. На развіццё англійскай гістарыяграфіі XVII ст. вялікі ўплыу аказалі філасофскія і гістарычныя погляды Фрэнсіса Бэкана. Абапіраючыся на яго ідэі, гісторыкі маглі перайсці ад падзейна-апавядальнай гістарыяграфіі да аналітычнай. Англійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст. дала моцны штуршок ідэйнай барацьбе. Цэнтральнае месца ў грамадска-палітычнай палеміцы займала пытанне аб паходжанні зямельнай уласнацсі і ўлады, што ў практычнай палітыцы азнача адказ на пытанне аб тым, ці ў праве людзі працівіцца існуючай уладзе і вызначаць форму кіравання. Прыхільнікі неабмежаванай каралеўскай улады даказвалі незыблімасць існуючых парадкаў, спасылаючыся на божскае походжанне каралеўскай улады. Права караля на неабмежаваную ўладу яны выводзілі з Бібліі, сцвярджалася, што ён з’яўляецца прамым нашчадкам Адама, і таму яго ўлада не падлягае ніякаму амежаванню. Такі пункт гледжання адстойваў такія відныя прадстаўнікі раялісцкай грамадска-палітычнай думкі і гісторык, як Эдуард Хайд (лорд Кларэндон) (1609-1674).

Гістарычная канцэпцыя Э. Хайда найбольш поўна выкладзена ў працы “Гісторыя мяцяжу”. Першая частка яго кнігі носіць характар хронікі падзей. У другой выкладанне фактаў спалучаецца з асаблістымі ўспамінамі. Аўтар не змог узняцца да ўзроўню аналізу і абагульнення гістарычнай рэчаіснасці. На думку Хайда, развіццё Англіі напярэдадні рэвлюцыі было паспяховым. У краіне панавау матэрыяльны дабрабыт. Палітыка Карла I не давала істотных падстаў да незадавольнення. Гэта значыць руэльных прычын для мецяжу не было. Да яго прывяла дзйнасць клікі інтрыганаў, якія пасеялі смуту. У Кромвелі ён бычаць толькі забойцу і тырана. З рэстаўрацыяй Сцюартаў у каріне андавіліся спакой і парадак. Гэатая схема на доугі час стала пануючай у кансерватыўнай тарыйскай гістарыяграфіі.

Прадстаўнікі другога накірунку ў палеміцы аб паходжанні ўлады і ўласнасці супрацьпастаўлялі ідэі аб божскім походжанні ўсялякай улады канцэпцыю натуральных правоў і дагаворнага характару паходжання дзяржавы. Яны сцверджалі, што чалавек ад прыроды надзелены некаторымі неадрыўнымі правамі, якія не могуць бычь адняты ніякай уладай. Адным з заснавальнікаў гэтага, як яго сталі называць вігскага, напрамку ў гістарыяграфіі з’ўляўся Джон Мільтон (1608-1674). Гістарычнай працай Мільтана з’яўляецца “Гісторыя Брытаніі”, у якой выкладзена гісторыя краіны са старажытных часоў да нарманскага заваяванння. Распавядаючы палітычную гісторыю, Мільтан вельмі даверліва ставіцца да крыніц, не падвяргае іх крытычнаму аналізу. У выніку ў працу трапілі многія вымыслы храністаў. Дзяржава, на думку Мільтана, прыходзіць на змену натуральнаму стану людзей і ўзнікае ў выніку грамадскага дагавору. Апошні, уручыўшы ўладу каралю, абмежаваў яе законамі, абавязковымі для ўсіх. Ён падтрымліваў ідэю народнага суверенітэту, але ў паняцце палітычны народ уключаў толькі лепшых людзей Рэспублікі. Мільтан лічыць лепшай формай кіравання менаавіта рэспубліку.

3 тэарэтычным абгрунтаваннем перавароту 1688 г. выступіў яшчэ адзін прадстаўнік вігскай гістарыяграфіі Джон Лок (1632-1704). У сваіх трактатах “Аб рэлігійнай цярпімасці”, “Два трактаты аб уладзе” ён працягваў развіваць ідэі аб натуральным стане старажытных людзей і ўзнікненні дзяржавы ў выніку грамадскага дагавору. На першы план ён вылучае пытанне аб уласнасці. Дзяржава на яго думку ўзнікае дзеля абароны права чалавека на прыватную уласнасць, асабістую свабоду і бяспеку. Лок падверг крытыцы абсалютную манархію і андым з першых абгрунтаваў неабходнасць падзелу ўладаў Лок, зыходзячы з ідэі народнага суверэнітэту, прызнаваў права народа на супраціўленне тыраніі. Ён асуджаў абсалютызм Сцюартаў, прызнаваў законнасць паўстанння парламента супраць караля. Але ў той жа час асуджаў і крайнасці кравапралітнай рэвалюцыі сярэдзіны XVII ст. Яго ідэал – “слаўная рэвалюцыя”.

Англійскія асветнікі надавалі вялікае значэнне разціццю гістарычных ведаў. Адзін з англійскіх асветнікаў лорд Болінгброк адзначаў, што гісторыя – гэта філасофія, якая вучыць нас з дапамогай прыкладау. на працягу XVIII ст. у англійскай гістарыяграфіі складаецца ўжо цэльнае прадстаўленне аб мінулым сваёй і іншых краін. Па-ранейшаму асноўнымі крыніцамі для гістарычных даследванняў заставаліся сведчанні відавочцаў, сучаснікаў і ўдзельнікаў падзей. Падыход да іх як правіла быў не крытычны і змешчанныя ў іх звесткі поўнасцю прымаліся на веру. Надаючы першаснае значэнне сведчанням сучаснікаў падзей, гісторыкі XVIII ст. мала ўвагі ўдзялялі гістарычным абагульненням. У XVIII ст. у англійскай гістарыяграфіі ўжо цвёрда ўкаранілася традыцыя падраздзяляць гісторыю на старажытную, або класічную, сярэднявечча і новую. Вывучэнне новай гісторыі зводзілася ў асноуным да палітычнай і канстытуцыйнай гісторыі. У 1724 г. у Оксфардскім і Кембрыджскім універсітэтах былі створаны прафесарскія кафедры новай гісторыі. Услед за англійскімі універсітэтамі кафедры сусветнай гісторыі з’явіліся і ў шатландскіх універсітэтках – Глазго (1716), Эданбург (1719).

Адным з віднейшых англійскіх філосафаў і гісторыкаў XVIII ст. з’являўся Дэвід Юм (1711-1776 гг.). Згодна з філасофіяй агнастыцызму Д. Юма, чалавек не ведае і не можа ведаць, ці існуе аб’ектыуны свет, бо чалавек успрымае свет толькі як свае ўяўленні і сам будуе прычынна-наступствавыя сувязі наміж рэчамі і з’явамі. Адпаведна нельга аб’ектыўна пазнаць і гістарычнае мінулае.

Асноўнай гістарычнай працай Д. Юма з’яўляецца васьмітомная “Гісторыя Англіі ад ўварвання Ю. Цэзара да рэвалюцыі 1688 г.”. У цэнтры ўвагі Юма, згодна з гістарыяграфічнай традыцыяй тых часоў, праблемы палітычнай гісторыі. Хаця ён закранае і пытанні рэлігіі, нораваў эпохі, культуры. У аснову перыядызацыі Юм паклаў правленне дынастый і асобных каралёў. Рухаючая сіла грамадскага развіцця, лічыць Юм, - гэта прагрэс ідэй, ведаў і маралі. Па канцэпцыі яго праца блізкая да тарыйскай гістарыяграфіі. Яна з’яўляецца ўсхвален. англійскай манархіі. Англійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст. асуджаецца як мяцеж. Але ва ўмовах XVIII ст. Юм ужо адмовіўся ад крайняга манархізма Кларэндона і ў якасці ідэала разглядае асветніцкую канстытуцыйную манархію.

Як і іншыя асветнікі, Юм варожа адносіцца да багаслоўя і царквы, асуджае праяўленне рэлігійнага фанатызму. Ён рэзка крытыкуе пурытан за рэлігійную нецярпімасць. У сувязі з засіллем царквы ў сярэднявечча, ён разглядае яго як перыяд варварства, бачыць у ім перарыў у духоўным развіцці чалавецтва. На гісторыю, на думку Юма, уплываюць самыя разнастайн. Фактары – геаграфічнае становішча, клімат, эканаміка, дзяржаўныя ўстановы, рэлігія, заканадаўства. Да ліку недахопау сачынення Юма як навуковай працы можна аднесці тое, што ён як правіла задавальньецца пераказам іншых гістарычных сачыненняў. Прычым падыходзіць да іх не крытычна.

Аналіз работы Юма дазваляе зрабіць выснову, што ён разглядае гісторую як комплекс разрозненых фактаў. Гістарычны працэс – гэта сукупнасць змяняючых адна другую канкрэтных сітуацый. Рухавіком гістарычнага развіцця выступае гістарычная асоба. Праз вывучэнне дзейнасці буйных гістарычных асоб, Юм бачыць шлях для да прычыннага тлумачэння гісторыі. У тамах свайго даследавання, якія прысвечаны тюдораўскаму перыяду ў гісторыі Англіі, Юм пераносіць асноўную ўвагу ад героеў на павольна мяняючыеся струкртуры – інстытуты грамадства, права. Права не толькі кантралюе, але і ўдасканальвае грамадства. Для Юма гісторыя – гэта перш за ўсё канстытуцыйная гісторыя. Сапраўдная гісторыя, лічыць Юм, павінна канцэнтравацца на тым, што з’яўляецца найбольш важным, а не на тым, што з’яўляецца найбольш цікавым. Ён не лічыў гістарычны працэс звязаным і пераймальным. Ён распадаўся на абасобленыя адзін ад аднаго перыяды. Гісторыя развіваецца цыкламі, якія не звязаны паміж сабою.

Буйнейшым гісторыкам Англіі эпохі асветніцтва быў Эдуард Гібан (1737-1794). Гібан як гісторык лічыў сваёй важнейшай задачай не апісанне падзей і фактаў, а вывучэнне разнастайных з’яў культуры, якія напаўняюць развіццё грамадства. Пры гэтым культура разумелася вельмі шырока. Яна ахоплівала эканамічнае і сацыяльнае жыццё, навуку і мастацтва, мараль. Гісторыя, згодна Гібану, - гэта звязанае выкладанне прычын і наступстваў, узятых у правільных суадносінах. Задачу гісторыка ён бачыў у тым, каб раскрыць значэнне канкрэтных гістарычных фактаў. Чалавек павінен асэнсаваць свой гістарычны вопыт, а затым перабудаваць на яго аснове грамадскае жыццё. Гібан выкладае матэрыял у праблемна-гістарычнай паслядоўнасці. Вялікая заслуга яго ў тым, што ён першым у гістарыяграфіі паставіў пытанне аб паходжаніі і развіцці хрысціянства.

Галоўная праца Гібана – “Гісторыя ўпадку і гібелі Рымскай Імперыі”. Даследаванне гісторыі Рымскай імперыі прадстаул. Гібону вельмі актуальн. Праз працу Гібана праходзіць чырвонаю ніццю асноўная ідэя – вялізарныя імперыі не могуць быць даугавечнымі. “Гісторыя упадку і гібелі Рымскай Імперыі” – адзін з лепшых узораў асветніцкай гістарыяграфіі. Праца Гібана ахоплівае перыяд, пачыныючы з II ст. н.э. і заканчваецца падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 г. У цэнтры ўвагі аўтара – гісторыя палітычных падзей і рэлігія. Менш увагі ўдзяляецца сацыяльным і эканамічным праблем. У адрозненні ад большасці іншых гісторыкаў эпохі асветніцтва, Гібан пры напісанні сваёй працы абапіраецца на шырокае кола крыніц.

Э. Гібан лічыў, што эпоха Рымскай імперыі – гэта час, калі становішча чалавечага рода было найбольш шчаслівым і працвітаючым. Галоўную прычыну гібелі Рымскай імперыі ён бачыў у хрэсціянстве. Гібан адзначаў, што поспехі хрысціянства аблегчылі заняпад політэізма, рост скептыцызму ў грамадстве, нарастанне ўсеагульнай дэстабілізацыі ў жыцці. Сацыяльнай базаю ранняга хрысціянства былі ніжэйшыя слаі грамадства. Прыняцце імператарам канстанцінам хрысціянства Гібан лічыць адной з галоўных прычын гібелі імперыі. Яно садзейнічала знікненню воінскага духу рымлян, зацвярджала дух пасіўнасці і смірэння. Падзенне Рыма, па Гібану, - гэта перамога варварства і рэлігіі. Да важнейшых прычын гібелі рымскай імперыі Гібан аднёс тое, што ён назваў наступствам прзмернага ўзвышэння. Сярод дасягнутай велічы выспяваў заняпад, прычыны разбурэння памнажаліся па меры пашырэння заваяванняў, і грамадны будынак рухнуў пад уласным цяжарам.

Шмат увагі Гібан удзяляў палітычнай эвалюцыі рымскага грамадства як адной з прычын яго падзення. Ён лічыць, што склаўшаяся ў эпоху рэспублікі раўнавага паміж выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладамі потым была парушана. Яшчэ адна прычына падзення рымскай імперыі – прагрэсуючае аслабленне рымскай ваеннай сістэмы. Яна канчаткова рухнула пры імператары Канстанціне. Знешні фактар, які прывёў да падзення Рымскай імперыі – гэта нашшэсце варвараў. Яно не было аднамомантным актам, нарастала ад года да года, і па меры накаплення колькасных змен прывяло да якаснага паыва – да гібелі Рымскай імперыі.

Падзел імперыі на Заходнюю і Усходнюю прывяло да яе аслаблення: узніклі супярэчнасці паміж грэкамі і лацінянінамі, для Усходняй імперыі была характэрна вельмі вострая палітычная барацьба. Але само заснаванне канстанцінопаля не столькі садзейнічала гібелі Захаду, колькі захоўвала ад гібелі Усход, праўда толькі на час. Гібан зусім не шмат увагі ўдзяліў нарастаўшаму сацыяльна-эканамічнаму крызісу як аднаму з фактараў падзення імперыі.

Як і іншыя дзеячы астветніцтва, Гібан лічыў сярэднявечча часам варварства і цемры і называў гэтую эпоху крававым і злачынным бязумствам. Ён акцэнтуе ўвагу на крайне адмоўным уплыве царквы і манашства на жыццё сярэдневяковага грамадства, рэзка асуджае іх духоуную уладу ў той час. Асабліва негатыўнымі былі адносіны Гібана да нецярпімасці і фанатызму царкоўнікаў. Дзеячаў рэфармацыі ён асуджаў за іх нерашучасць у барацьбе з каталіцкаю царквой, за тое, што яны часта ішлі на кампраміс з царквой. Асаблівае асуджэнне Гібона выклікала тая нецярпімасць да іншадумства, якая была перанята дзеячамі рэфармацыі ў каталіцкай царквы. У той жа час Гібон быў і праціўнікам атэізму. Ён лічыў рэлігію карыснай і неабходнай для маральнага ўдасканалення чалавецтва, але хацеў, каб яна ачысцілася ад суявер’яў.

У XVIII ст. філасофа-гістарычная школа сфарміравалася вакол Эдзінбургскага універсітэта. Яе вядучым прадстаўніком з’яўляўся Джон Мілар (1735 - 1801). Характэрнай рысай гэтай школы з’являлася павышаная цікавасць, у параунанні з іншымі гісторыкамі, да сацыяльна-эканамічнай праблемы. Гэта было звязана з хуткім эканамічным ростам Шатландыі ў той час. Прадстаўнікі эдзінбургскай школы імкнуліся стварыць цэласную навуку аб чалавеку. Што датычыцца гісторыі, то канкрэтна-гістарычны матэрыял выкарыстоўваецца імі ў якасці ілюстрацыі да глабальных гісторыка-сацыялагічных пабудоў. Яны спрабавалі вывесці агульны закон “Сацыялагічнай механікі”, з дапамогай якога раскрыць заканамернасці развіцця чалавечага грамадства. Развіццё грамадства яны разглядалі як заканамерны працэс.

Цэнтральная задачай, якую імкнуўся вырашычь у сваіх гістарычных працах Д. Мілар, - гэта зразумець сувязь паміж матэрыяльным жыццём грамадства з аднаго боку і ўстановамі, законамі і духоўным жыццём з другога боку. Мілар лічыў, што для тлумачэння разніцы ў законах, якія дзейнічаюць у розных краінах, неабходна ў першую чаргу звярнуцца “да розніцы ў становішчы, якое падказала жыхарам розных краін розныя погляды і матывы дзеянняў”. Да фактараў, якія вызначаюць розніцу ў становішчы розных краін, ён адносіў “пладароднасць, ці беднасць глебы, характар прадуктаў, віды працы, неабходныя для падтрымання існавання, колькасці людзей, аб’яднаных у грамадства. Гэтая розніца ў жыцці народаў дае розныя накірункі іх схільнасцям і дзейнасці і нараджае тыя ці іншыя звычаі, характар і спосабы мыслення.

З’яўленне культуры Мілар звязваў з ростам матэр’яльнага добрабыту грамадства. З’яўленне багацця, на яго думку, суправаджалася яго нераўнамерным рамеркаваннем паміж людзьмі і вяло да ўзнікнення няронасці ў іх грамадскім становішчы. Узнікненне ўлады ён звязваў з узнікненнем уласнасці, а розныя формы ўлады выводзіў, з розных форм уласнасці. Англія і інш. краіны Заходняй Еўропы да канца XVIII ст. прайшлі праз дзве формы ўлады: федальная арыстакратыя, калі ўся ўлада была сканцэтравана ў руках буйной арыстакратыі; і праз этап феадальнай манархіі, калі ўся паўната ўлады перайшла ў рукі караля. Затым пад уплывам развіцця гандлю і прамысловасці Англія ўступіла ў трэці перыяд, які характэрызуецца, па Мілару, развіццём духоўнай свабоды. Такім чынам, Мілар пайшоў значна далей, чым яго сучаснікі ў справе вызначэння ролі матэрыяльная вытворчасці ў гістарычным развіцці. Аднак першаасновай гістарычнага працэсу ён лічыў духоўныя з’явы, а крыніцай усяго існуючага – бога.

4. Крытыка сучаснага ім грамадства падштурхоўвала французскіх асветнікау да крытычнага пераасэнсавання гістарычнага мінулага сваёй краіны. Напрылад у “Энцыклапедыі” Дзідро і д’Аламбара было каля 6 тыс. артукулаў на гістарычныя тэмы з агульнай колькасці ў 60 тыс. асветнікі лічылі, што шляхам стогай рацыянальнай крытыкі крыніц гісторык можа дасягнуть даставернасці, ці хаця б высокай ступені верагоднасці атрыманых ім ведаў, але ўсё ж гістарычныя веды не могуць быць такімі дакладнымі, як веды навук аб прыродзе, бо іх нельга праверыць эксперэментальна. Французскія асветнікі значна пашырылі паняцце гістарычнай крыніцы, вельмі вялікую ўвагу ўдзялялі крытычнаму аналізу крыніц. Кіруючыся прынцыпамі рацыяналізму, яны лічылі важнейшым крытэрыем пры вызначэнні даставернасці крыніцы здравы сэнс.

Французскія асветнікі лічылі, што гісторыі дзейнічаюць заканамернасці, якія выцякаюць з прыроы рэчаў і могуць быць спасцігнуты розумам. Яны зыходзяць з пастулата аб нязмен. прыродзе чалавека і на яго аснове вылучылі прынцып гістарычнага ўніверсалізму. Згодна з гэтым прынцыпам французскія асветнікі разглядалі гісторыю як ўсеагульную гісторыю, якая ахоплівае ўсе плямены і народы, якія жывуць цяпер і жылі раней. У гісторыі яны імкнуліся ўбачыць у першую чаргу агульныя з’явы, якія лічылі праяўленнем універсалізму чалавечай прыродны. Калі французскіе асветнікі і звярталіся да гісторыі асобных народаў, то рабілі гэта не з мэтай выявіць іх асаблівасці, а каб, нават на суперак кідаючымся ў вочы адрозненням, выявіць адзінства ва ўсё той жа чалавечай прыродзе. У выніку яны ўпускалі, што агульныя заканамернасці па-рознаму праяўляюцца ў розныя гістарычныя эпохі і ў розных народаў. Французскія асветнікі імкнуліся не да паглыбленай распрацоўкі Яе асобных сюжэтаў, а да выпрацоўкі новага разумення гістарычнага працэсу ў цэлым, у пераасэнсаванні вопыту сусветнай гісторыі.

У гістарычным поглядзе французскіх асветнікаў адлюстроўваецца і ідэі прагрэсу. Яны лічылі безумоўным, што адбываецца бесперапынны, хоць і вельмі нераўнамерны у розныя эпохі прагрэс чалавечых ведаў. Што датычыцца прагрэсу ў жыцці грамадства, то яго бесперапыннасць выклікала ў асветнікаў сумненні. Гэта звязана з тым, што ў гісторыі адбывалася гібель высокаразвітых цывілізацый, перыяды ўпадку і тыраніі, якія несумяшчальны з розумам і правамі людзей. У той жа час, асветнікі лічылі непазбежным перамогу розуму ў будучым і з ёй звязвалі прагрэс грамадства ў цэлым. Гісторыя ўяўлялася хоць і працяглай і цяжкай, але пэўнай дарогай да будучага разумнага парадку. Дактрыне правідэнцыяналізму дзеячы эпохі Асветніцтва супрацьпаставілі палажэнне аб тым, што пры вывучэнні гісторыі трэба шукаць натуральныя прычыны падзей, што у гісторыі дзейнічаюць натуральныя і ніякія іншыя заканамернасці.

Вялікую цікавасць выклік у французскіх асветнікаў і праблема паходжання сацыяльна-палітычных устаноў Францыі і французскай нацыі. Пачатак вострай палеміцы па названай праблеме паклала гісторычная спрэчка паміж Анры дэ Буленвілье і абатам Дзюбо ў перш. 1/3 XVIII ст. Буленвілье абгрунтаваў германісцкую тэорыю, згодна якой паходжанне французскага грамадства і дзяржавы ёсць наступства германскага заваявання Галіі. У выніку яго заваёўнікі – франкі сталі гаспадарамі, а пераможанныя гала-рымляне – простанароддзем. Такім чынам законнасць прывелей і зямельных манаполій французскіх арыстакратаў бярэ пачатак у праве пераможцаў. Гэта права перадавалася ад пакалення да пакалення дваранства. Толькі кров., знатнае паходжанне даюць дваранства. Ні кароль, ні якая-небудзь установа не могуць гэтага зрабіць. Адпаведна створанае манархіяй дваранства мантыі ён адносіў да III саслоўя, а абсалютызм Буленвілье лічыў папраннем законных правоў дваранства. Пры гэтым ён спасылаўся на часы Хлодвіга і яго пераймальнікаў, калі каралі выбіраліся арыстакратамі і былі толькі першымі сярод роўных.

Абат Дзюбо супрацьпаставіў германісцкай тэорыі Булінвілье раманскую. Ён адвяргае сам тэзіс аб заваяванні Галіі, падрываючы тым самым аснову германісцкай канцэпцыі. Дзюбо даказвае, што адбылося зусім не заваяванне, а арганічнае зліццё ісконнага насельніцтва Галіі і прышэльцаў франкаў. Таму не можа быць і гаворкі аб пераможцах і пераможных. Франкская манархія – арганічны працяг Рымскай імперыі. Паступова, у выніку ўзаемадзеяння розных плямён і культур узнікла французская нацыя. Дваранскія прывілеі - гэта вынік узурпацыі правоў народа і каралеўскай улады, ажыццёўленае арыстакратыяй. За гэтай дыскусіяй. стаяла пытанне аб абгрунтаванасці прытэнзій дваранства на пануючае становічша ў грамадстве. Калі Буленвілье адстойваў гэта права, то Дзюбо рашуча выступаў супраць.

Адным з буйнейшіх прадстаўнікоў французскага асветніцтва з’яўляецца Шарль Луі Монтескье дэ Секонда, барон дэ ла Брэд (1689-1755). Мантэскье адзін з заснавальнікаў геаграфічнага накірунку ў грамадазнаўстве новага часу. Ён даказваў, што геаграфічнае асяроддзе – клімат, глеба, месцазнаходжанне – рашаючым чынам уплываюць на грамадскі лад. Прыродныя ўмовы фарміруюць характар і “дух” народа, уплываюць на яго эканамічную дзейнасць і рэшце рэшт вызначаюць існуючыя ў розных народаў формы дзяржаўнай улады. Так, напрыклад, з уздзеяннем памяркоўнага клімату Брытанскіх астравоў, ён звязваў станоўчыя моманты англійскага дзяржаўнага ладу. А спякотны клімат на столькі аслабляе цела і дух, што людзі там выконваюць свае абавязкі толькі пад страхам пакарання. У такіх краінах рабства менш супярэчыць розуму. Існаванне абшырных імперый у Азіі мантэск’е звязваў з рэльефам мясцовасці, наяўнасцю тут вялікіх па плошчы раўнін. Таму тут захаваць цэласнасць краіны можа толькі дэспатычная ўлада. Указваючы на ролю глебы, Мантэск’е адзначаў, што пладародная глеба Лакамедона парадзіла арыстакратычнае праўленне, а бедная глеба Атыкі – народнае праўленне. Монтэскье імкнуўся звязваць уплыў прыродных фактароў з тым ці іншым спосабам здабычы сродкаў для жыцця, які і ўплываў на ўтварэнне і змену палітычных форм. Тут прасочваюцца ужо некаторыя элементы матэрыялізму. Мы маем падставу лічыць Мантэск’е адным з актыўных прыхільнікаў канцэпцыі геаграфічнага дэтэрменізму.

Адной з важнейшых катыгорый грамадскага жыцця Мантэскье лічыў законы. Яны з’яўляліся вынікам адвольнай творчасці розуму. У народаў, дасягнуўшых высокага ўзроўня цывілізацыі, заканадаўства пачынае іграць рашучую ролю, адсоўваючы на другі план прыродныя фактары. Ён лічыў, што рымскае заканадаўства адыграла важнае значэнне ў узвышэнні Рыма, але ў перыяд яго ўпадку, у новых гістарычных умовах перастала іграць станоўчую ролю. Трактат “Аб духу занонаў” Мантэскье завяршае нарысам гісторыі феадальных устаноў Франц. Ён прыняў у цэлым германісцкую канцэпцыю і рэзка крытыкаваў Дзюбо. Ён лічыў дваранства неабходным элементам французскай сацыяльнай сістэмы, бо яно, валодаючы ад нараджэння асаблівым прыстыжам і прывілеямі, з’яўляецца натуральным паборнікам асабістай свабоды і праціўнікам тыраніі. Але Монтэск’е не падзяляў поўнасцю дваранскай тэорыі Буленвілье. Ён лічыў, што ўтварыўшаеся ў выніку франкскага заваявання грамадства ўвабрала не мала і рымскіх элементаў. Прыгонніцтва на думку Мантэск’е, не было непасрэдным вынікам заваявання. Яно ўзнікла паступова, элементы яго сустракаюцца яшчэ да заваявання. Сістэма дваранскіх прывілей таксама склалася не толькі дзякуючы заваяванню, а ў выніку і складанага працэсу.

Мантэск’е разглядае матэрыяльную падплёку войн і адвяргае падыход да вайны як выпадковага прадукта праізволу манархаў ці рэспубліканскіх правадыроў. Ён робіць выснову аб залежнасці характару вайны ад палітычнага ладу ваюючых дзяржаў.дыспатызм прыводіць да несправядлівых і грабітельскіх войнаў, ад якіх терпять народныя масы. Шкоднасць феадальных войнаў мантэск’е бачыць у тым, што яны падрываюць гандаль.

Мантэск’е адвяргаў пры вывучэнні гісторыі як хрысціянскі правідэнцыяналізм, так і падыход да гісторыі як да скаплення выпадковых падзей. Ён лічыў, што існуюць агульныя прычыны, якія дзейнічаюць у кожнай дзяржаве, і гэтым прычынам падначалены ўсе выпадковасці ў гісторыі. У сваёй рабоце “разважанні аб прычынах велічу і падзення рымлян”бачыць прычыну магутнасці рымлян у іх грамадзянскай дабрадзецелі. Яна праяўлялася ў самаахвярнасці да айчынны. Гэта было звязана з наяўнасцю ў рымлян грамадзянскіх свабод і рэспубліканскай формы праўлення. Усталяванне дыспатычнага праўлення імператара пацягнула за сабою аслабленне грамадзянскай дабрадзецелі. У выніку чаго рымляне праз некалькі стагоддзяў аказаліся нездольнымі супрацьстаяць варварам і былі пераможаны. Мантэскье паказаў неабгрунтаванасць тэзіса многіх хрысціянскіх аўтараў, якія лічылі, што Рым паў пад цяжарам грахоў, якія накапіліся за час панавання тут паганства. Апошняе з яго культам грамадзянскай дабрадзецелі, на думку Мантэск’е, хучэй умацоўвала дзяржаву, чаго не магло рабіць хрысціянства з яго ідэяй сусветнай святасці. Да прычын узвышэння рымлян Мантэск’е таксама адносіць іх здольнасць пераймаць вопыт і дасягненні іншых народаў і раўнамернае размеркаванне зямельнай уласнасці. Гэты дэмакратызм забяспечваў забяспечанасць кожнага грамадзяніна ў абароне рэспублікі. Мантэск’е ідэалізуе антычнасць і супрацьпастаўляе яе недасканалай сучаснасці. У сваім даследаванні, як бачна ўжо з назвы, мантэск’е не проста апісваў падзеі, а ставіў і вырашаў навуковую праблему.

Адным з буйнейшых гісторыкаў-асветнікаў з’яўляўся Мары Франсуа Аруэ Вольтер (1694-1778). Яму належыць вялікая колькасць Яго найбольш фундаментальная гістарычная праца “Дослед аб норавах і духу народаў і аб галоўных гістарычных падзеях” ахоплівае перыяд ад Карла Вялікага да Людовіка XIII. Задачу гісторыі ен бачыў у тым, каб не проста збіраць факты і выкладаць падзеі, але ў тым, каб крытычна асэнсаваць матэрыял з пункту гледжання розуму. Вальтер вялікае значэнне надаваў крытыцы гістарычных крыніц. Ён выступіў адным з заснавальнікаў тэорыі гістарычнага прагрэсу. Ён не падзяляў ідэялізацыю першабытнага “натуральнага стану” чалавецтва. Першасным і вызначаючым імпульсам прагрэсу ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці Вальтер лічыў чалавечы розум, поспехі асветы і веды. Названыя поспехі абумоўлівалі і маральнае ўдасканаленне чалавека, дасягненні мастацтва. Вальтер не лічыў прагрэс рухаючымся ў неадаліма-прамалінейным накірунку. Прагрэс ажыццяўляўся выбарачна, увасабляўся у асобных перыядах, якія выдзяляюцца на цемным фоне і часта адстаяць адзін ад другога доўгімі вякамі невуцтва. Далей Вальтер зазначаў, што калі і патрэбна вывучаць гэтыя вякі, то толькі для таго, каб імі пагарджаць. У сувязі з гэтым Вальтер крайне нецярпіма ставіўся да сярэдневечча. Для яго гэта час варварства. Феадальнае кіраванне на яго думку – гэта хаос, у якім моцны падаўляе слабога, а народ празябае ў рабстве.

Вальтэр выступаў як прыхільнік дэтэрменізму ў гісторыі. На яго думку нішто ў гісторыі не адбываецца без прычыны. У той жа час у ранніх творах Вальтэра аддае даніну і выпадковасці ў гісторыі. Асаблівае значэнне мае выпадковае з'яўленне «вялікага чалавека». «Вялікія людзі» даюць штуршок развіццю чалавецтва, асабліва, калі ў іх руках аказваецца вярхоўная ўлада. У больш позніх працах Вальтэр змяншае ролю вялікіх асоб у гісторыі. Вальтэр імкнецца даць гісторыю цывілізацыі, у якой факты палітычнага жыцця і ваенныя дзеянні маюць падначалены характар. Ён выказвае цікавасць і да матэр'яльных фактараў грамадскага жыцця: характар працы людзей, іх побыт, характар гандлёвых сувязей. Але галоўным фактарам гістарычнага развіцця Вальтэр лічыць погляды людзей. Развіццю чалавецтва садзейнічаюць усе народы. Няма абраных народаў.

Гісторыя, на думку Вальтэра не павінна абмяжоўвацца толькі выкладаннем дакладна вывераных фактаў. Гісторык павінен умець аддзяліць важнае ад няважнага, адкінуць дробязі, месца якім не ў гістарычных працах, а ў даведніках. Гісторыя павінна быць абагульняючай, філасофскай і несці павучальны элемент.Гісторыя павінна выкладаць усе злачынствы ўладароў чалавецтва. Такі падыход вёў да таго, што Вальтэр пераносіў ацэнкі, правільныя для сучаснасці, на мінулае. Так, ён не змог зразумець прагрэсіўнасці пераходу ад антычнага грамадства да феадальнага, не змог ацаніць значныя заслугі каталіцкай царквы ў культурным развіцці Еўропы ў пэўныя гістарычныя эпохі. Для яго ўся гісторыя чалавецтва – гэта барацьба царкоўнага фанацізму і дэспатызму за ўладу. Вальтэр адмаўляў старажытную гісторыю чалавецтва, лічачы, што ў гісторыкаў няма дакладных крыніц, кааб яе напісаць. У сваіх работах Вальтэр не прытрымліваўся прынцыпу, гістарызму.

Асуджаючы феадалізм і дэспатызм, Вальтер быў супраць таго, каб лічыць неабходным сілай мяняць існуючы стан рэчаў. Адсюль і яго стаўлянне да буйнейш народных выступленняў – Жакерыі, паўстання Уота Тайлера, Сялянскай вайны ў Германіі. З аднаго боку ён лічыў, што гэтыя выступленні былі вынікам прыцяснення з боку феадалаў, але з другога асуджаў паўстанне за прымяняемае імі насілле. Найлепшым шляхам вырашэння наспеўшых грамадскіх праблем ен лічыў рэформы, ажыццяўл. адукаваным манархам, філосафам на троне. Шукаючы ў гісторыі станоўчыя прыклады адукаванага абсалютызма, Вальтэр, насуперак сваім заявам, што ен хоча пісаць гісторыю людзей, а не каралёў, вельмі вялікую цікавасць праяўляў менавіта да гасудараў. Яго працы прысвечаны цараванням Людовіка XIV, Карла XII, Пятра I.

Карл ХІІ для Вальтэра не быў ідэальным манархам, і яго гісторыя павінна была паказац, якім не павінен быць манарх-асветнік. А вось Пётр І быў для Вальтэра ўвасабленнем новай Расіі. Ён паказаў рускага цара як вялікага рэфарматара, які знішчаў старыя феадальныя парадкі і за кароткі час ператварыў “варварскую” Расію ў першакласную еврапейскую дзяржаву.

Сведчаннем пашырэння геаграфічных межаў гістарычнага даследвання ў век Асветніцтва з’яўляецца праца Гійома Рэйналя (1713-1796) “Філасофская і палітычная гісторыя ўстаноў і гандлю еўрапейцаў у абодвух Індыях” (1780). Раней еўрапейскія гісторыкі абмяжоўваліся пераважна еўрапейскай гісторыяй, а таксама гісторыяй народаў, якія ўзгадваліся ў бібліі. У працы Рэйналя ўпершыню даследуецца з асветніцкіх пазіцый гісторыя еўрапейскай каланіальнай палітыкі ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы. Даволі выразную форму набывае ў сачыненні гісторыка-матэрыялістычныя тэндэнцыі. Важнейшай рухаючай сілай цывілізацыі Рэйналь лічыў развіццё рамесел, мануфактур і асабліва гандлю. З ім Рэйналь звязваў велізарныя перамены, адбыўшыеся ў Еўропе ў XV-XVI ст.

Рэйналь асуджае феадалізм і ў яго працах ужо на многа слабей, чым у Вальтэра, гучыць спадзяванне на правядзенне рэформ з дапамогай адукаванага манарха. Рэйналь вітае вопыт вайны англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы за незалежнасць. Вялікую цікавасць у Рэйналя выклікаюць Нідэрландская і Англійская рэвалюцыі. Ён лічыць бунт дапушчальным сродкам у барацьбе супраць тыраніі, але не лепшым спосабам вырашэння грамадскіх праблем. Ён рашуча асуджае ураўняльныя тэндэнцыі, характэрныя для многіх народных рухаў. Праца Рэйналя адна з першых, дзе разам з асуджэннем феадалізму прысутнічае і асуджэнне спосабаў першапачатковага накаплення капіталу. Ён, у прыватнасці лічыў, што павінна быць ліквідавана каланіяльная сістэма.


  1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка