Гульня-спаборніцтва «злажы комін». Узрост: сярэдняя, старэйшая група. Задачы




Дата канвертавання11.06.2016
Памер209.46 Kb.




КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ
Гульня-спаборніцтва «ЗЛАЖЫ КОМІН».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць спрыт, каардынацыю рухаў; выхоўваць пачуцці калектывізму, узаемадапамогі.

Абсталяванне: 2 кошыкі і кубікі з намаляваным комінам (для дзвюх каманд).

Апісанне гульні.

Дзеці становяцца ў дзве калоны (па 9 чалавек), каля кожнай стаіць кошык з кубікамі (на кубіках — мазаіка «комін»).



Задание: па сігнале кожнае дзіця пераносіць па 2 кубікі на другі бок пляцоўкі і вяртаецца ў канец кало­ны. Апошні (без кубікаў) бяжыць да кубікаў і складае іх па малюнку «комін».

У дапамогу апошняму можна даць 2—3 дзіцяці. Астатнія стано­вяцца каля іх і назіраюць.

Пераможцам з'яўляецца каманда, якая хутчэй выканае заданне.
Гульня «МІХАСІК».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць.

Абсталяванне: 6—7 параў абутку.

Апісанне гульні.

Па крузе ставяцца 6—7 параў абутку («лапці»), 7—8 удзельнікаў становяцца вакол іх.



Дзеці.

Ты, Міхасік, не зявай!

Хутка лапці абувай!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Выконваючы танцавальныя рухі, дзеці перамяшчаюцца па кру­зе. Па сігнале (спыняецца музыка) кожны стараецца хутка надзець «лапці». Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.



Правілы гульні: пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей забіраецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Гульня «ЛАПЦІ».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць каардынацыю рухаў, уменні арыентавацца ў роз­ных абставінах, змяняць хуткасць руху.

Абсталяванне: «лапці» (на 2 — 3 пары менш за колькасць удзельнікаў).

Апісанне гульні.

Да дзяцей прыходзіць Міхаська.



Міхаська. Міхасёк, Міхасёк

У госці ідзе.

Дзеткам у падарунак

Лапцікі нясе.



Дзеці. Міхасёк, Міхаська,

Кажы, калі ласка,

Што прынёс ты, хлопец,

А ці ўсім нам хопіць?



Міхаська (раскладвае па падлозе «лапці»).

Я прынёс вам, дзеткі, лапці!

Разбірайце іх хутчэй!

Мы пачнём гульню шпарчэй!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы тан­цавальныя рухі, перамяшчаюцца па крузе. Па сігнале (заціхае музыка) кожны стараецца хутка надзець «лапці». Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.
Гульня-спаборніцтва «ЗБЯРЫ КАЛАСКІ».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць умение хут­ка арыентавацца ў навакольных абставінах; удасканальваць навыкі лёгкага бегу; выхоўваць вытрымку.

Абсталяванне: каласкі.

Апісанне гульні.

Гаспадыня. Яшчэ ў полі за хатай засталіся каласкі. Калі ласка, дзеці, дапамажыце іх сабраць.

Па зале раскладваюцца каласкі. Гаспадыня заклікае некалькі дзяцей. Пад беларускую народную мелодыю яны рухаюцца па «полі». Па сігнале (спыняецца музыка) кожны стараецца сабраць як мага болыш каласкоў. Потым усе разам лічаць каласкі і выяўляюць пераможцу.



Гульня-спаборніцтва «ЧЫЙ КРУГ КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА».


Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках, хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: 3—4 снапы.

Апісанне гульні.

Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканчэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае заданне першай.




Гульня «ЛЯНОК».

Узрост: старэйшая група.

Задачы: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: хустка для бабулі.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія ста­новяцца ў круг і пытаюцца:

— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

— Старым бабулькам — воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам — белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк!

Мы лянок ірвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.
Гульня «АГАРОДНІК».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.

Абсталяванне: не патрабуецца.

Апісанне гульні.

Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:



  • Хто там?

  • Агароднік!

  • Чаго прыйшоў?

  • Рэпу ўзяць!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе не падыдзе,

Усялякі за віхор возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.



Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.
Гульня «ЛАВІЦЬ КУРЫ».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.

Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:


  • Кыш пад печ, кыш пад печ...

Потым певень пытае:

  • А колькі вас ёсць?

  • Колькі ў лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

  • На чым сядзіш?

  • На ганачку.

  • За што трымаешся?

  • За клямачку.

  • А што гэта збоку?

  • Бочка.

  • А што ў бочцы?

  • Мёд.

  • А каму есці?

  • Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказ­вае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.
Гульня «КАЛЯДА».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.

Старэйшы прамаўляе:

Ехала Каляда з Полацка

У маляваным вазочку,

На вароненькім канёчку,

Заехала Каляда...

Старэйшы называв імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе «фізкультурныя» падарункі» — розныя практыкаванні.)

Гэтак называецца імя кожнага ўдзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што тэта?» Дзеці пачынаюць адгадваць. А Каляда гаворыць: «Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!» Дзеці спяваюць калядную песню, а Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.

Гульня «КАЗЁЛ».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: садзейнічаць стварэнню добрага настрою; развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрытнасць, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: маска казла.

Апісанне гульні:

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.



Дзеці. Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?

Казёл. Хадзіў я па лясах, па палях.

Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не з'елі?

Казёл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,

Hi ў полі стральцоў.

Толькі баюся старога дзеда.

Пасля гэтых слоў дзеці моцна прамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі не — выбіраецца новы дзед.

Перад гульнёй пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.

Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».
Узрост: старэйшая група.

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.

Апісанне гульні.

Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Ва­жак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:

— Мішка, павесялі народ! Пакажы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.

— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?

Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).

— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.

Мішка ідзе хутка, нават подбегам.

— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.

Важак прамаўляе:

— Дзякуй, мішка, павесяліў на­род. Пайшлі.

Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.

— Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.

Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага ва­жака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элемен­ты ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размеркавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.



Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».
Узрост: старэйшая група.

Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.

Апісанне гульні.

Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то ле­вую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».

Дзеці гавораць спакойна:

Як павадзіўся журавель

Да нашых канапель.

Такі-такі чубаты,

Такі-такі насаты!

Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка.

Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.

Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток» (даўжынёй 2-3 м).


Гульня «КОШКА I МЫШ­КА».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Матэрыял: маскі кошкі і мышкі.

Апісанне гульні.

Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.



Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні.

Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.


Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу пры змяненні тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Абсталяванне: не патрэбна.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:

Дзед Мароз, Дзед Мароз

Бабу снежную прынёс.

Баба, баба, снегавуха,

Не хапай мяне за вуха!

I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.





Гульня «ЗАІНЬКА».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: шапачка зайца.

Апісанне гульні.

Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

Заінька шарусенькі!

Праскачы ў дзірачку

Ды не пабі спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-не­будзь з іх.

Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся!

Тупні ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзя­цей і хутка становіцца на яго месца.

Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.



Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

Гульня «ХОДЗЩЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.

Матэрыял: маска лісы.

Рухі:


імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».
Ходзіць ліска ля ваконца,

Маніць дзетак каля плетак:

«Ах вы, дзеткі, многа вас».

Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!


Гульня «ФАРБЫ».
Узрост: старэйшая група.
Задачы: практыкаваць ва ўменні бегаць з ухіленнем і лоўляй; развіваць памяць, кемлівасць.

Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.

Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Не­сцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:

— Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца і пытаецца:



  • Хто тут?

  • Несцерка!

  • Чаго прыйшоў?

  • Па фарбу!

  • Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

— Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

— Такой фарбы ў нас няма!

А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі сіні чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:



  • Стук-стук!

  • Хто там?

  • Несцерка!

  • Чаго прыйшоў?

  • Па фарбу!

  • Па якую?

  • Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

— Ёсць белая фарба, бяры яе! Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.



Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.


Гульня «ГАРЛАЧЫК».
Узрост: сярэдняя, старэйшая група.

Задачы: практыкаваць ва ўменні хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, арыентавацца ў наваколлі; развіваць увагу.

Матэрыял: медальёны-гарлачыкі, капялюш.

Апісанне гульні.

Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па кру­зе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

Колькі каштуе гарлачык?

Дзіця адказвае:

За гарлачык тэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжку.



Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыж­ку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка