Гульня " Поле Цудаў" Падарожжа па краіне беларускіх казак




Дата канвертавання06.07.2016
Памер25.64 Kb.
Гульня “ Поле Цудаў”

Падарожжа па краіне беларускіх казак

Мэты: 1. узбагаціць веды вучняў па беларускім народным казкам,

2. развіваць маўленне, мысленне, памяць, уяўленне,

3. выхоўваць цікавасць да беларускіх народных казак, павагу да

спадчыны беларускага народа.

Правілы аналагічны правілам аднаіменнай тэлевізійнай гульні.

Прадстаўленне ўдзельнікаў 1 тура (удзельнічаюць вучні 1 класа).

Заданне 1 тура.

У беларускай народнай казцы “Жаронцы” гэтую жывёлу певень узяў з сабою, каб забраць у пана і вярнуць назад бабе і дзеду жаронцы.



б

а

р

с

у

к

Прадстаўленне ўдзельнікаў 2 тура ( удзельнічаюць вучні 2 класа).

Заданне 2 тура.

Які адказ дала разумная дачка пану на загадку “Што сыцей за ўсё на свеце?” (Казка “Разумная дачка”)

з

я

м

л

я

Прадстаўленне ўдзельнікаў 3 тура (удзельнічаюць вучні 3 класа).

Заданне 3 тура.

У каго ператварылася жонка малодшага Цуды-Юды з казкі “Удовін сын”, каб звесці са свету ўдовіна сына?

к

р

ы

н

і

ц

а

Прадстаўленне ўдзельнікаў 4 тура (удзельнічаюць вучні 4 класа).

Заданне 4 тура.

Што патаптаў ды паламаў журавель у казцы “З рога ўсяго многа”?

п

р

о

с

а

Прадстаўленне ўдзельнікаў фіналу.

Заданне фіналу.

У якасці каго цар узяў да сябе на работу Тром-сын Безыменнага?

к

о

н

ю

х

Заданне супергульні.

Пры дапамозе якога прадмета Васіль (казка “Як Васіль змея пераадолеў”) перамог змея ў спаборніцтве “Хто мацней свісне”?



д

у

б

і

н

а

У супергульне ўдзельніку дазваляецца назваць 4 літары; калі такія ёсць у слове, іх запісваюць.

Падвядзенне вынікаў. Узнагарода пераможца.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка