Гульнёва – творчы занятак “Кошык здароўя”




Дата канвертавання18.05.2016
Памер81.55 Kb.
Гульнёва – творчы занятак

Кошык здароўя”



(група “Малодшыя чамучкі”)

Праграмны змест: вучыць дзяцей мэтанакіравана выкарыстоўваць набыгыя рухавыя здольнасці ў гульнёвых абставінах; працягваць вучыць знаходзіць вобразныя сродкі выразнасці перадачы рухаў, суадносячы іх выкананне са зместам песенак, забаўлянак, гульняў; замацоўваць уменне падкідваць і лавіць мяч, поўзаць, абапіраючыся на далоні і калені; развіваць творчае ўяўленне, мысленне, хуткасць, навык арыенціроўкі ў гульневых абставінах; фарміраваць у дзяцей веды аб здаровым ладзе жыцця, выкарыстоўваючы малыя формы фальклору; выхоўваць станоўчыя адносіны і цікавасць да рухаў, уменне быць арганізаванымі, жаданне размаўляць на беларускай мове, гуляць у народныя гульні.

Матэрыял/абсталяванне: намаляваныя выявы лясных звяроў (ліса, воўк, мядзведзь, мьпн, заяц, вожык); «слядочкі» і «лужы», кошык, мячыкі -“вожыкі”; каласок, грыбок, морква, шышка, ягадка (можна муляжы), медальён -“грушка”.

Папярэдняя работа: гутарка з дзецьмі аб неабходнасці ранішняй гімнастыкі, фізічных нрактыкаванняў, аб ролі асабістай гігіены ў жыцці чалавека, аб карыснай ежы.

Ход занятку

Дзеці ўваходзяць у фізкультурную залу разам з педагогам. Вітаюцца з гасцямі. Пад вясёлую музыку па зале скача Вавёрка.



П е д а г о г.

Між ялінак — скок ды скок,

Скачашпарка, лоўка.

Завітала ў садок

Рыжая вавёрка.

Вавёрка.

Я — рухавы звярок,

Заўжды весела мне.

Мая хатка — дупло

На высокай сасне.

Я - рухавы звярок,

Шмат арэхаў знайду,

Самых лепшых нарву

I ў дупло пакладу.

Педагог. Вавёрка, ты нам у кошыку арэхаў прынесла?

Вавёрка. Не, я да вас завітала, каб дзеці дапамаглі мне ў кошык назбіраць усё, што неабходна, каб быць здаровым. Дапаможаце?

Д з е ц і. Дапаможам!

В а в ё р к а.

Каб сабрацца нам у дарожку,

Трэба падкаваць усім ножку.

Праводзіцца пальчыкавая гульня «Кую, кую ножку» (3 р.).

Кую, кую ножку, Тупанне адной нагой і стуканне

растпапыранымі пальцамі адной рукі па далоні другой.

Паеду ў дарожку. «Вяртушка* кулачкамі.

Дарожка крывая, «Хвалі» счэпленымі рукамі.

Кабылка сляпая, Сцісканне і расцісканне кулакоў.

Жарабетка мала, Папераменнае пастукванне па далоні ўказальным і

сярэднім пальцамі.

Ножку паламала. Плясканне ў далоні.



В а в ё р к а.

Не паедзем на храмой кабылцы,

Пойдзем ножкамі па лясной сцяжынцы.

Выконваюцца дынамічныя рухі «Прагулка».

Раз-два-тры, раз-два-тры, Хада адзін за адным па крузе

Па сцяжынцы мы пайшлі, з рытмічным падніманнем ног і работай рукамі.

Вось так, вось так,

Так бадзёра мы пайшлі.

Тут сцяжынка вузкай стала, Хада на насочках, рукі паднятыя

Мы на цыпачкі ўсе сталі. ўгару, спіна прамая, галава пры

Вось так, вось так, паднятая.

I, як мышкі, зашагалі.

На сцяжынцы лужы, лужы. Рукі на поясе, скачкі праз «лужы»,

Мы праскочым іх усе якія ляжаць на падлозе пасярэдзіне

дружна, залы.

Вось так, вось так,

Мы праскочым іх усе

дружна,


Па слядочках крок у крок, Рукі на поясе, спіна прамая, хада

Пойдзем мы ў гэты бок. па «слядочках».

Вось так, вось так,

Па слядках — у гэты бок.

Ну, а потым вельмі дружна Скачкі на дзвух нагах з перам шчэннем уперад.

Зноў праскочым мы праз

лужы.

Хутка, спрытна, Лёгкі бег па крузе адзін за адным.



Лёгка, лоўка Пераход на хаду.

Пабяжым у лес

з вавёркай.

Вось так — спрытна,

Вось так — лоўка,

Пабяжым мы за вавёркай.



В а в ё р к а.

Каб бадзёрым увесь дзень быць, мышка прапануе... што зрабіць? (Вытрымаць паўзу, каб дзеці адказалі.)



Д з е ц і. Зарадку зрабіць.

В а в ё р к а.

Нават звяры, птушаняткі

Робяць раніцай зарадку:

Хтосьці ўгору добра скача,

Хтосьці крыльцамі памаша.

Станавіцеся і вы, рабяткі,

На «звярыную зарадку».

Выконваецца «Звярыная зарадка» (комплекс агульнаўмацаваль-ных практыкаванняў).

Раз - прысядка, два - 3. с: ногі разам, рукі на поясе. «Спружынка»

прысядка. (4 р.).

Потым угору — тры — Скачкі на месцы (4 р. ).

падскок.

Гэта зайкіна зарадка, «Спружынка» з паваротам(4 р.)

Зайка лапкамі — хлоп-хлоп.

Лісяняткі, як прачнуцца, 3. с: ногі разам, рукі апушчаныя

Любяць доўга пацягнуцца, 1 — падніманне прамых

Павярнуцца, пазяхнуць, рук праз бакі ўгору, стаць на

наскі, пацягнуцца, 2 —з. с

Ну і хвосцікам вільнуць. Павароты тулава у бакі;

Твіст”.

Могуць ваўчаняты спінку 3. с: ногі разам, рукі ўнізе.

выгінаць, 1 — нахіленне тулава ўперад,

рукі адвесці назад, 2— з. с.

Яшчэ лоўка любяць разам Прысяданне (4 р.).

прысядаць.

Перад тым як прагуляцца, 3. с: лежачы на спіне. Адначасовыя

Пачынаюць усе куляцца. рухі рукамі і нагамі ў паветры.

Усе вавёркі лоўка скачуць Скачкі на месцы з паваротам вакол сваёй восі.

І хвастом пушыстым машуць

На галінках і на елках.

Яны — добрыя спартсменкі.

Ну, а мішка касалапы 3. с: ногі на шырыні плеч,

Шырока паставіць лапы, рукі растапыраны. Павароты

Моцна тупне ў прысесце, вакол сваёй восі на прамых нагах.

Потым топчацца на месцы.

В а в ё р к а.

Вожык нараду таксама дае:

Каб здаровым быць і лоўкім,

Трэба нам фізтрэніроўка.

Вавёрка прапануе дзецям мячыкі-«вожыкі» для выканання задан-няў «Падкінь і злаві», «Пракаці і дагані». Кіраўнік фізвыхавання ці педагог працуе з дзецьмі над правільным выкананнем заданняў.

Затым звяртае ўвагу дзяцей, што вожык даў добрую параду, якая дапаможа захаваць здароўе.



В а в ё р к а. Парада вожыка карысная, пакладзем і яе ў кошык. Ваўчок не любіць сядзець на месце і прапануе сваю параду:

Для таго каб хутка бегаць,

Трэба карьісную ежу есці.

Праводзіцца беларуская народная гульня «Трушка» .

В а в ё р к а. Пакладзем у кошык наш і параду воўка — ежа павінна быць карыснай.

Ну а зараз весялей,

Робім карагод шырэй.

Будзем песеньку спяваць,

Будзем з зайчьпсам гуляць.

Зайка скача вельмі лоўка,

Есць капусту і маркоўку.

Праводзіцца беларуская народная гульня «Заіныса ў садочку».

Заінька за садочкам, Хада дзяцей па кругу; скокі

Шэранькі за садочкам. “зайкі” па за кругам.

Вось так-гэтак за садочкам,

Вось так-гэтак за садочкам.

Заінька, выйдзі ў садзік, «Запрашэнне» «заіньку» увайсці.

Шэранькі, выйдзі ў садзік.

Вось так-гэтаК выйдзі

ў садзік, Вось так-гэтак выйдзі

ў садзік. Заінька» тупні ножкай, Паказ рухаў дзецьмі, паўтор іх

Шэранькі, тупні ножкой. “зайкам”.

Вось так-гэтак тупні Плясканне ў далоні.

ножкай,


Вось так-гэтак тугші

ножкай.


Заінька, паскачы, Плясканне ў далоні; скокі

Шэранькі, паскачы. “зайкі”.

Вось так-гэтак паскачы,

Вось так-гэтак паскачы.

Заінька, выбірай, Плясканне ў далоні; скокі “зайкі”

Шэранькі, выбірай. з выбраным дзіцём у пары.

Вось так-гэтак выбірай,

Вось так-гэтак выбірай.



Вавёрка. Не забудзем пакласці і зайчыкавы вітаміны ў кошык, яны вельмі карысны для здароўя.

- Паглядзіце, што ліса прапануе:

Каб здаровым заставацца,

Трэба чыста ўмывацца.

Праводзіцца масаж біялагічна актыўных зон для папярэджван-ня прастудных захворванняў «Хто ўмее чыста мыцца? »



Вавёрка.

Хто ўмее чыста мыцца?

Хто вады не баіцца?

Д з е ц і.

Гэта мы! Гэта мы!

Каб здоровымі ўсім быць, Расціранне і пагладжванне далоней, пальцаў Трэба рукі заўжды мыць, рук.

Вось так, вось так,

Трэба рукі добра мыць.

Мыюць лоб і вачаняткі, Мяккае пагладжванне ілба, вочак.

Малайцы ў нас рабяткі.

Вось так, вось так,

Мыюць лоб і вачаняткі.

Брудным хто не хоча быць, Усёй далонню закрыць вуха і лёгка

Не забудзе вушы мыць. памасажыраваць.

Вось так, вось так,

Вушкі трэба добра мыць.

Умывацца мы ўмеем, Паглаждванне шыі зверху ўніз.

I мачалкай мылім шыю.

Вось так, вось так,

Мы мачалкай мылім шыю.

Потым мылім вельмі лоўка Расціранне пальцамі скуры галавы.

Мы над тазікам галоўку.

Вось так, вось так,

Мы над тазікам галоўку.

Вавёрка. А мядзведзь усім нам раіць не толькі рухацца, рабіць зарадку, есці карысную ежу, але і ўмець адпачываць.

Пакажыце мне, калі ласка, як адпачывае мядзведзь. (Дзеці імітуюць адпачынак мядзведзя.)



Рэлаксацыя «Мядзведзь».

Дзеці сядзяць на падлозе, хто як хоча, з заплюшчанымі вочкамі. Вавёрка спявае:

Намасціў мароз дарогу, Сняцца рэчка і даліна,

Касалапы ў бярлогу, I духмяная маліна.

Аж да самай да вясны Сонца выгляне прамень —

Бачыць смачныя ён сны. Тады ласціся ўвесь дзень!



На словы «Сонца выгляне прамень...» дзеці падымаюцца і ходзяць, як «мядзведзі».

В а в ё р к а. Вось і напоўніўся наш кошык карыснымі парадамі, якія дапамогуць усім нам заставацца здаровымі. Пералічым іх і запомнім яшчэ раз.

Д з е ц і. Трэба больш рухацца, рабіць зарадку, «сябраваць» з вадой, займацца фізкультурай, есці карысную і багатую вітамінамі ежу, умецьгуляць і адпачываць.

В а в ё р к а. Калі гэтыя парады будзеце памятаць, тады ўее вырасцеце здаровымі, прыгожымі. А за тое, што мне дапамаглі поўны кошык здароўя назбіраць, я пачастую вас смачнымі і карыснымі яблыкамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка